Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект первокурсника.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
314.82 Кб
Скачать

§ 102. Разрады выклічпікаў

Выклічнікі падзяляюцца на разрады з улікам іх паходжання і значэння. Паводде паходжання выклічнікі бываюць невытворныя і вытворныя.

Невытворныя выклічнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы; яны складаюцца з аднаго гука ці са спалучэнняў гукаў, а таксама з іх паўтарэння: о, а, эх, ох, ух, ой, ай, эй, но, ну гэй, ого, о-о-о, о-хо-хо, ай-яй-яй, кось-кось і інш. Выклічнікі, што складаюцца з паўтарэння гукаў, называюцца складанымі: ай-яй-яй, о-го-го, о-ё-ёй.

Вытворныя выклічнікі суадносяцца са словамі іншых часцін мовы, якія страцілі лексічнае значэнне і набылі здольнасць выражаць абагульнена эмоцыі і волевыяўленні чалавека, не называючы іх. У выклічнікі пераходзяць словы розных часцін мовы:

а) назоўнікі: бацюхны, жах, божа;

б) дзеясловы: годзе, дзякуй, выбачай, падумаеш;

в) прыметнікі: здароў;

г) прыслоўі: далоў, ігрэч;

д) займеннікі: о-то-то, то-та;

е) спалучэнні розных часцін мовы ва ўстойлівых зваротах: слава богу, вунь яно што, што за ліха, добры дзень, добры вечар, калі ласка.

Простыя вытворныя выклічнікі складаюцца з аднаго слова: божа, дзякуй, прэч, а састаўныя — з некалькіх: добры дзень, бывайце здаровы, што за ліха.

Паводле значэння выклічнікі падзяляюцца на тры разрады: эмацыянальныя, волевыяўленчыя і этыкету.

Эмацыянальныя выклічнікі о, ох, ах, эх, ой, гм, дудкі, чорт вазьмі і інш. перадаюць розныя пачуцці і выражаюць ацэнку навакольнай рэчаіснасці: згоду, адабрэнне, задавальненне, радасць, захапленне, зачараванасць або, наадварот, незадавальненне, асуджэнне, недавер, жаль, гора, смутак, боль, а таксама роздум, меркаванне і інш. Напрыклад: Эх, і будзе ж аб чым пагаварыць! (К-с) Ах, як доўга цягнецца дзень. (М. Л.)

Волевыяўленчыя (пабуджальныя) выклічнікі служаць для выражэння валявых імкненняў і пабуджальных намераў асобы ў адносінах да чалавека, жывых істот. Гэта можа быць:

а) просьба, загад пачаць або спыніць дзеянне: гайда, стоіг, ану, прэч, шабаш;

б) патрабаванне цішыні, увагі: тсс, алё (ало), ша;

в) просьба аб паратунку: каравул;

г) падзыванне ці адгон жывёл, птушак: гыля, кось-кось, дзю-дзю, аюсь, кыш, пылі-пылі, кыца-кыца і інш.

Выклічнікі этыкету выражаюць прывітанне, развітанне, ветлівы зварот, просьбу, падзяку, пажаданне, прабачэнне: добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, прывітанне, дабранач, усяго добрага, усяго найлеігшага, бывайце здаровы, да пабачэння, калі ласка, дзякуй, выбачайце, даруйце, прабачце і інш.

ЗМЕСТ

§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты 3

§ 2. Фанетыка. Гукі беларускай мовы 4

§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне 5

§ 4. Зычныя гукі і іх класіфікацыя 7

§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных 9

§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх

чаргаванне 11

§ 7. Прыстаўныя зычныя гукі 14

§ 8. Склад. Складападзел 15

§9.Націск 16

§ 10. Арфаэпія і яе задачы 16

§ П.Вымаўленнегалосных 17

§ 12. Вымаўленне зычных і іх спалучэнняў 18

§ 13. Суадносіны паміж літарамі і гукамі 20

§ 14. Беларускі алфавіт 21

§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі 22

§ 16. Прынцыпы беларускагаправапісу 23

§ 17. Правапіс галосных о, э, а 24

§ 18. Правапіс галосных е, ё, я 24

§ 19. Правапіс галосных у складаных словах 25

§ 20. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных

словах 26

§21. Правапіс і, ы, й пасля прыставак. Правапіс у, ў 27

§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа 29

§23.Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячыхі шыпячых

зычных 30

§ 24. Правапіс некаторых спалучэнняў зычных. Правапіс

прыстаўных галосных і зычных 31

§25.Правапіс д—дз, т — ц. Правапіс падоўжаных

зычных 32

§ 26. Правапіс прыставакназычныя 33

§ 27. Напісанне слоў разам і праз злучок 34

§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў 36

§ 29. Правапіс складаных прыметнікаў 38

§ 30. Правапіс лічэбнікаў 39

§ 31. Правапіс займеннікаў. Правапіс прыслоўяў 40

§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў 43

§ 33. Правапіс часціц не і ні 44

§ 34. Ужыванне вялікай літары 46

§ 35. Правілы пераносу слоў 51

§ 36. Лексічнае значэнне слова 53

§ 37. Асноўныятыпылексічных значэнняў 55

§ 38. Адназначнасць і мнагазначнасць слова 57

§ 39. Амонімы 59

§ 40. Сінонімы 62

§41. Антонімы 64

§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку

абмежаванага ўжывання 66

§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку.

Устарэлыя словы. Неалагізмы 69

§ 44. Паняцце пра стылі 70

§ 45. Стылістычныя разрады лексікі 71

§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя

паняцці марфалогіі, 74

§ 47. Часціны мовы 75

§ 48. Назоўнік як часцінамовы 77

§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў 78

§ 50. Лік назоўнікаў 79

§ 51. Род назоўнікаў 80

§ 52. Склон. Тыпы скланення назоўнікаў 82

§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога

і трэцяга скланення 83

§ 54. Рознаскланяльныя назоўнікі. Скланенне ўласных

назоўнікаў 86

§ 55. Скланенне назоўнікаў у множным ліку 88

§ 56. Нескланяльныя назоўнікі ■ 89

§ 57. Утварэнне назоўнікаў 89

§ 58. Прыметнік як часцінамовы 91

§ 59. Разрады прыметнікаў 92

§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў 93

§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў 95

§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў 97

§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў 97

§ 64. Лічэбнік як часціна мовы 100

§ 65. Колькасныя лічэбнікі 101

§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў 103

§ 67. Парадкавыя лічэбнікі 105

§ 68. Займеннік як часціна мовы 106

§ 69. Разрады займеннікаў і іх характарыстыка 107

§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы 111

§71. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў) 112

§ 72. Асновы дзеяслова 113

§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы 114

§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў 115

§ 75. Трыванні дзеяслова 116

§ 76. Лады дзеяслова 117

§ 77. Часы дзеяслова • 118

§ 78. Катэгорыя асобы дзёяслова 120

§ 79. Безасабовыя дзеясловы 120

§ 80. Спражэннедзеясловаў 121

§81. Словаўтварэнне дзеясловаў 122

§ 82. Дзеепрыметнік 122

§ 83. Утварэнне дзеепрыметнікаў 123

§ 84. Дзеепрыслоўе ; 124

§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў 125

§ 86. Прыслоўеякчасцінамовы 126

§ 87. Разрады прыслоўяў паводле значэння 126

§ 88. Ступені параўнання прыслоўяў 127

§ 89. Спосабы ўтварэння прыслоўяў 128

§ 90. Правапіс прыслоўяў 129

§ 91. Прыназоўнікякчасцінамовы 130

§ 92. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі 130

§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі 132

§ 94. Правапіс прыназоўнікаў і 132

§ 95. Злучнік як часціна мовы. Разрады злучнікаў 132

§ 96. Часціцы як часціна мовы 134

§ 97. Разрады часціц - 135

§ 98. Значэнне і ўжыванне часціц не (ня), ні 135

§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадальных слоў 137

§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі

мовы > 137

§101. Выклічнік як часціна мовы 138

§ 102.Разрадывыклічнікаў • 139

Серня «Конспект первокурснша»

Справочное нзданне

Автор-составнтель Внктор Владнмнровнч Барсуков

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Оформленые обложш УП «Кгшжный Дом» Оріігннал-макет фіірмы «Роса роз»

Художественный редакторЛ.Я Ткачук Техннческнй редактор А.Е. Лобан