- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
Змена зычнага [д] пры яго памякчэнні на мяккі [дз'] называецца дзеканнем, а зычнага [т] на мяккі [ц'] — цеканнем. Абедзве гэтыя з'явы засведчаны беларускімі пісьмовьші помнікамі XIV—XV ст. Дзеканне і цеканне адбываецца перад галоснымі, а таксама перад мяккім [в']: дзед, дзераза, дзёгаць, дзюба, дзюна, дзюшэс, дзяжа, дзялянка, дзіва, дзічка; дзверы, Дзвіна. Перад мяккім [в'] не мяняюцца [д] прыставачны і [т] суфіксальны: адвечны, адвёртка, падвеска, у бітве.
У большасці слоў іншамоўнага паходжання дзеканне і цеканне не назіраюцца: дэбют, дэвіз, дэкада, дэкрэт, тэатр, тэлеграф, тэзіс, антэна; толькі некаторыя словы вымаўляюцца з [дз'] і [ц'], што адлюстроўваецца на пісьме: эцюд, камандзір, цітр, цюльпан.
Беларускай мове ўласціва падаўжэнне зычных гукаў [дз'], [з'], [л']( [н'], [с'], [ц'], [ч], [ж], [ш], калі яны стаяць паміж галоснымі: суддзя, рыззё, ралля, сумленне, пераноссе, за Прыпяццю, запечча, падарожжа, падстрэшша.
Падоўжаныя зычныя ўжываюцца ў зборных назоўніках: вецце, збожжа, пустазелле; у абстрактных назоўніках: захапленне, сумленне; у аддзеяслоўных назоўніках: снеданне, жыццё, развітанне; у прыставачных назоўніках: Залессе, падстрэшша, безуладдзе; у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду і лічэбнікаў пяць, дзевяць, дзесяць — дваццаць, трыццаць: маззю, мышшу, соллю, пяццю, трыццаццю; у некаторых прыслоўях: пешшу, рыссю, уваччу.
Падаўжэнне зычных узнікла ў выніку страты рэдукаваных і асіміляцыйнага змянення зычнага ў спалучэнні з наступным [й].
Падаўжэнне трэба адрозніваць ад падваення зычных на стыку марфем (частак слова): пад-добрыцца, пад-дубнік, раз-злавацца, палон-н-ы, сан-н-ы, балкон-н-ы.
Як у сістэме галосных, так і ў сістэме зычных адбываюцца пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні.
Пазіцыйныя чаргаванні зычных адбываюцца пад уплывам суседніх зычных гукаў у сярэдзіне слова або залежаць ад становішча зычных у канцы слова. Да пазіцыйных чаргаванняў адносяцца:
а) чаргаванні звонкіх і глухіх у сярэдзіне слова ў выніку асіміляцыі:
[6] — [п]: галубы — галу[п]кі,
[г] — [х]: бягу—бе[х]чы,
[з] — [с]: вазіць — паво[с]ка, [д] — [т]: павадок — на пава[т]ку, [дз'] — [ц']: дзядзечка — дзя[ц']ка, [ж] — [ш]: стажок — ста[ш]ка;
б) чаргаванні звонкіх і глухіх як вынік аглушэння звонкіх зычных на канцы слова:
[6] — [п]: кубікі — ку[п], жалабы — жола[п], хлябок — хле[п],
[§] — М'- мурагі — муро[х], дарогі — даро[х],
[з] — [с]: паравозы — параво[с], прызы — пры[с],
[д] — [т]: брады—бро[т], заводы—заво[т],
[дз'] — [ц']: у завадзі — зава[ц'], моладзі — мола[ц'],
[ж] — [ш]: пейзажы — пейза[ш], экіпажы — экіпа[ш],
[дж] — [ч]: дажджы — до[шч];
в) чаргаванні цвёрдых і мяккіх зычных як вынік асіміляцыі па мяккасці, змякчэння зычных перад [э], [і] пры змене формы слова і ўтварэнні новых слоў:
[з] — [з']: звон — [з']вінець, зносіць— [з']несці,
[с] — [с']: радасны — рада[с']ць, шосты — шэ[с']ць,
[т] — [ц']: чарот — у чаро[ц'э], лета — ле[ц'э]йка, плата
— пла[ц']іць,
[д] — [дз']: чарада — у чара[дз'э], агарод — на агаро[дз'э],
[н] — [н']: гоман — у гома [н'э], Нёман — у Нёма[н'э], [л] — [л']: канал — на кана[л'э], малы — ма[л'э]нькі, [м] — [м']: паром — на паро[м'э], салома — у сало[м 'э],
[п] — [п']: спаць — [с']піць, трапна — тра[п']іць,
[в] — [в']: сава — са[в'э], справа — спра[в'э],
[ф]— [ф']: эпіграф — у эпігра[ф'э], параграф — у
парагра[ф'э];
г) чаргаванні заднеязычных [§], [к], [х] з [§'], [к'], [х'] перад
[і] ў спрадвечна беларускіх словах:
Ш —[§']: ворага — вора[§']і, плуга — плу[§']і,
[к] — [к']: клетка — клет[к']і, лыжка — лыж[к']і, рыбак
— рыба[к']і,
[х] — [х']; арэх — арэ[х ']і, вяха — ве[х ']і.
Найболып даўнім і пашыраным гістарычным чаргаваннем з'яўляецца чаргаванне заднеязычных [§], [к], [х] з шыпячымі [ж], [ч], [ш]: вага — важыць, рака — рэчка, гарох — гарошак. Гэтае чаргаванне адбываецца ў розных дзеяслоўных формах: магу — можаш, пяку — пячэш, брахаць — брэша; пры формаўтварэнні і словаўтварэнні прыметнікаў: доўгі — даўжэйшы, лёгкі — лягчэйшы, сухі
сушэйшы, дарога — дарожны, страх — страшны і назоўнікаў: рог — ражок, вуха — вушка, глухі — глуш, рака
рэчанька.
Да гістарычных чаргаванняў адносяцца чаргаванні заднеязычных [у], [к], [х] са свісцячымі [з'], [ц'], [с']: дарога
— на дарозе, вышка — на вышцы, верх — на версе. Гістарычнымі з'яўляюцца чаргаванні ў дзеясловах зычных
[дз'], [ц'], [з'], [с'] з шыпячымі [дж], [ч], [ж], [ш]: хадзіць — хаджу плаціць — плачу, вазіць — важу, касіць — кашу, а таксама губных з губнымі + [л']:
[б'] — [бл']: раздрабіць — раздраблю,
[п'] — [пл']: паступіць — паступлю,
[в.'І — [ўл']: направіць — напраўлю, скрывіць — скрыўлю,
[м'] — [мл']: задрамаць — задрамлю,
[ф'] — [фл']: разграфіць — разграфлю.
Пашырана гістарычнае чаргаванне [л] — [ў], якое адбываецца ў родавых формах дзеясловаў прошлага часу: спявала — спяваў, шумела — шумеў, падаравала — падараваў.
§ 7. Прыстаўныя зычныя гукі Для сучаснай беларускай мовы характэрны прыстаўны гук [в], які паяўляецца перад карэннымі пачатковымі і лабіялізаванымі галоснымі [о], [у]: возера, вобласць, вобад; вуліца, вуда, вузел. Калі пачатковы [о] са зменай націску пераходзіць у [а], то прыстаўны не захоўваецца: вокны — акно, восень — асенні, воблака — аблокі, акрамя вытворных ад слоў востры, вочы, вакол: вастрэйшы, вачэй, ваколіца. Перад ненаціскным [у] прыстаўны застаецца: вузкі — вузейшы, вугаль — вугалёк. Захоўваецца гук [в] і ў вытворных словах пасля прыставак: завоблачны, навокал, навучанне, завулак.
У некаторых словах узнікае ўстаўны [в] перад карэннымі [у] і [о] ў сярэдзіне слоў: павук, павуцінне, цівун, Навуменка, Лявон, а таксама перад націскным [о] ў прыстаўках о-, об-, од-: вокліч, вобземлю, воддаль, водгалас, водкуп, водмель, водсвет.
§ 8. Склад. Складападзел Склад — гэта найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая складаецца з галоснага гука або спалучэння галоснага з зычнымі гукамі і вьшаўляецца адным штуршком выдыхаемага паветра: а-рэ-лі, а-ры-я, ба-ра-вік, пе-ра-бі-ран-ка, па-да-рож-жа, аб-дым-кі, са-сон-нік, страх. У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных гукаў. Колькасць жа зычных і размяшчэнне іх у складах могуць быць рознымі. У залежнасці ад месца галоснага ў складзе адрозніваюць адкрытыя і закрытыя, прыкрытыя і непрыкрытыя склады. Адкрыты склад заканчваецца галосным гукам: ра-дзі-ма, лі-та-ра-ту-ра, а закрыты — зычным: бон-дар, ад-наў-ляць.
Склад, які пачынаецца з зычнага, — прыкрыты: ве-ра-сень, пе-ра-ле-сак, а з галоснага — непрыкрыты: а-га-род, уз-ле-сак, э-по-ха.
Падзяляючы слова на склады, трэба кіравацца наступнымі правіламі:
адзін зычны гук, які знаходзіцца паміж галоснымі, заўсёды адносіцца да наступнага склада: бя-ро-за, ма-ла-ды, са-ка-ві-ты, ра-са, ма-лі-на, зо-ла-та;
калі паміж галоснымі знаходзіцца спалучэнне шумных зычных або спалучэнне шумных з санорнымі, усё спалучэнне адносіцца да наступнага склада: ро-сны, до-шка, ле-сві-ца;
калі паміж галоснымі гукамі размешчана спалучэнне санорнага і шумнага зычных, то санорны адносіцца да папярэдняга склада, а шумны — да наступнага: баль-зам, мар-скі, шар-сця-ны;
4) калі паміж галоснымі знаходзяцца спалучэнні двух санорных, то санорныя могуць раздзяляцца або адносіцца да наступнага склада: пар-ла-мент і па-рла-мент, зер-не і зе- рне, нор-ма і но-рма;
5) зычныя [й], [ў] заўсёды адносяцца да папярэдняга склада: бай-дар-ка, сай-ка, сей-біт, каў-нер.
§ 9. Націск
Склады, на якія дзеляцца словы, звычайна адрозніваюцца сілай голасу. Больш гучнае і працяжнае вымаўленне аднаго са складоў называецца націскам, а сам склад — націскным. У беларускай мове націск дынамічны, або сілавы, бо пры вымаўленні націскных складоў органы моўнага апарату знаходзяцца ў больш напружаным стане, чым пры вымаўленні ненаціскных складоў.
Пры змене формаў слова націск можа не змяняць свайго месца, заставацца нерухомым: хата, хаце, хатамі; свежы, свежага, свежым або пераходзіць на іншыя склады, станавіцца рухомым: бусел — буслы, зямля — землі, трава — травы, вечар — вечары — вечарамі.
Націск дапамагае адрозніваць значэнні слоў: каса — кяса, кара — кара, любы — любы, краты — краты і граматычныя формы: братам — братам, травы — травы, пазнаю — пазнаю. Націск маюць толькі самастойныя часціны мовы. Службовыя словы, як правіла, націску не маюць і ў якасці ненаціскных складоў прымыкаюць да самастойных слоў.
Складаныя словы могуць мець адзін націск або два — асноўны і пабочны: лесастэп, краявхд, шыроказахватны, своеасаблівы. Пабочны націск маюць словы з іншамоўнымі прыстаўкамі анты-, контр-, ультра-, супер- і інш.: антыдэмакратычны, улыпрафіялетавы,
супераўтастрада.
Многія аднолькавыя беларускія і рускія словы адрозніваюцца месцам націску: валёнкі — валенкы, вярба — верба, валасы — волосы.
§ 10. Арфаэпія і яе задачы Арфаэпія — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення. Змест арфаэпіі складаюць правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, а таксама спалучэнняў гукаў.
Арфаэпічныя нормы ўзніклі і развіваліся разам з узнікненнем і развіццём беларускай мовы.
Адхіленні ад літаратурных нормаў вымаўлення выклікаюцца рознымі прычынамі. Адна з іх — уплыў дыялектных асаблівасцей. Для народных гаворак характэрны такія рысы, якія не супадаюць з фанетычнымі рысамі літаратурнай мовы. Напрыклад, жыхары паўднёва-заходняй часткі Беларусі вымаўляюць ненаціскны гук [о] на канцы слоў: [мало], [добро], а літаратурная норма — [мала], [добра]; у літаратурнай мове не дапускаецца таксама вымаўленне постфікса -са ў зваротных дзеясловах: [абуўса], [мыўса], [з'б'іраласа].
Другая прычына адхіленняў — уплыў двухмоўя. Так, пад уплывам рускай мовы магчыма вымаўленне [к] на месцы [х]: [сток] (стог), [рок] (рог) замест [стох], [рох]; мяккага гука [ч'] на месцы зацзярдзелага [ч]: [ч'увац'], [ч'ужы] замест [чувац'], [чужы].
Парушэнні арфаэпічных нормаў могуць з'явіцца і пад уплывам правапісу. Не заўсёды напісанне ў беларускай мове адпавядае вымаўленню. Мы пішам не можа, расчулена, адкуль, а вымаўляем [н'а можа], [рашчул'эна], [аткул'].
Памылкі ў вымаўленні перашкаджаюць разумець сэнс выказанага.
