Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект первокурсника.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
314.82 Кб
Скачать

§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў

Зваротныя дзеясловы маюць у сваім складзе постфікс -ся (-ца, -цца). Гэты постфікс служыць для ўтварэння новых слоў і новых граматычных форм таго самага слова. Напрыклад, сябры ўбачыліся, дзеці вымыліся — у гэтых дзеясловах постфікс -ся словаўтваральны, бо тут маем асобныя словы ў параўнанні з адпаведнымі дзеясловамі. Калі пры далучэнні постфікса -ся (-ца, -цца) утвараюцца новыя формы залежнага стану, тады ён мае формаўтваральнае значэнне: маланка неба расшчапіла — неба расшчапілася маланкай, дзеці збіраюць кветкі — кветкі збіраюцца дзецьмі.

Многія непераходныя дзеясловы не ўтвараюць зваротнай формы: расці, ненавідзець, цвісці, ехаць, плысці, млець і інш. 3 другога боку, ёсць такія дзеясловы, што ўжываюцца толькі ў зваротнай форме: смяяцца, саромецца, каласіцца, гневацца, ганарыцца, нездаровіцца.

Стан — граматычная катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння да суб'екта (утваральніка дзеяння). Дзеянне можа быць накіравана або не накіравана на суб'ект. 3 улікам гэтага выдзяляюць два станы — незалежны і залежны.

Дзеясловы незалежнага стану абазначаюць дзеянне, утворанае суб'ектам і накіраванае на аб'ект: Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. (Ц.) Пры дарозе б'е нізкі паклон кучаравы лянок валакністы. (Хв.)

Дзеясловы залежнага стану абазначаюць дзеянне, накіраванае на суб'ект. Пры гэтым утваральнік дзеяння (прадмет ці асоба) выконвае ў сказе ролю дапаўнення: Белым снегам укрылася вуліца. (Багд.) Працай шліфуецца талент. (Мяж.) Пякучым болем сціснулася сэрца. (Лыньк.) Дзеясловы залежнага стану ўтвараюцца толькі ад пераходных дзеясловаў пры далучэнні да іх постфікса -ся або -цца і ўтвараюць пасіўную канструкцыю, параўн.: Дзеці прыносяць кнігі — 'Кнігі прыносяцца дзецьмі. Хор спявае песню — Песня сігяваецца хорам. Дзеясловы залежнага стану ўтвараюцца ад дзеясловаў незалежнага стану, таму заўсёды суадносныя з імі: грыбы збіраюцца — збіраць, задачы рашаюцца — рашаць. Некаторыя дзеясловы зусім не маюць значэння стану: ляжаць, стаяць, бегчы, сінецца, бялецца, смяяцца, старацца, спадзявацца і інш.

§ 75. Трыванні дзеяслова Трыванне — гэта граматычная катэгорыя дзеяслова, якая абазначае адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці. Трыванне ўласціва ўсім дзеясловам. Выдзяляюць два трыванні — закончанае і незакончанае.

Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць працяглае, незакончанае дзеянне, якое не дасягнула мяжы, выніку: глядзець, гаварыць, шукаць, хадзіць.

Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць дзеянне, што дасягнула мяжы, закончылася: прачытаць, адламаць, сказаць, пасадзіць. Такія дзеясловы могуць называць аднаразовае, імгненнае дзеянне: стукнуць, крыкнуць. 3 катэгорыяй трывання цесна звязаны час дзеясловаў. Дзеясловы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу: чытаю, чытаў, буду чытаць; збіраю, збіраў, буду збіраць. Дзеясловы закончанага трывання маюць толькі дзве формы часу: прошлага і будучага простага: рашыў рашу; убачыў, убачу.

Найчасцей дзеясловы незакончанага і закончанага трывання ўтвараюць суадносныя пары: бяліць — пабяліць, пісаць — напісаць. Суадносныя пары паводле трывання ўтвараюцца пры дапамозе прыставак: сушыць — высушыць, рэзаць — адрэзаць, малаціць — змалаціць, дзяліць — падзяліць; суфіксаў: стукаць — стукнуць, прыбіць — прыбіваць, выслухаць — выслухоўваць, вырашыць — вырашаць, купіць — купляць; чаргаванняў гукаў у корані слова (чаргуецца нуль гука з галоснымі гукамі [і], [ы]): выбраць — выбіраць, адаслаць — адсылаць, назваць — называць; змены націску: выразаць — выразаць, выклікаць — выклікаць, рассыпаць — рассыпаць, закідаць — закідаць; суплетыўных асноў: легчы — класціся, узяць — браць, гаварыць — сказаць.

Аднак не ўсе дзеясловы могуць мець абедзве формы трывання. Выдзяляюць так званыя аднатрывальныя дзеясловы, якія маюць форму толькі незакончанага трывання: апавядаць, адсутнічаць, ганарыцца, чаргавацца, замінаць або форму толькі закончанага трывання: рынуць, апынуцца, ачнуцца, рухнуць, ускрыкнуць.

Асобныя дзеясловы сумяшчаюць значэнне закончанага і незакончанага трывання. Гэта двухтрывальныя дзеясловы. Да іх можна паставіць два пытанні: што рабіць? і што зрабіць? Значэнне трывання такіх дзеясловаў вызначаеццаў кантэксце: нармалізаваць, гарантаваць, прэміраваць, акцэнтаваць, тэлеграфаваць, радыёфікаваць.