
- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
Якасць зычных залежыць ад становішча іх у слове (пачатак, сярэдзіна, канец), ад якасці і ўплыву суседніх гукаў.
Найбольш выразна, без дадатковых адценняў і змен, зычныя вымаўляюцца ў пачатку слова перад галоснымі і ў сярэдзіне слова паміж галоснымі. Гэтая іх пазіцыя называецца моцнай або незалежнай: [%]олас— [к]олас— [в]олас, [§]ардзіны — [с]ардзіны, [з]айка — [с]айка; бра[т]ы — бра[д]ы, ра[с]а — ла[з]а.
Парныя па глухасці-звонкасці зычныя выразна вымаўляюцца перад санорнымі: [с]варка— [з]варка, [с']мірна— [з']мірыцца, [п]рава— [б]рава, [з']нешні — [с ']нежны.
Парныя па цвёрдасці-мяккасці зычныя нязменна захоўваюць свае ўласцівасці ў канцы слова: ба[л] — ба[л'], мара[л] —мара[л'], ры[с] —ры[с'].
Санорныя зычныя заўсёды знаходзяцца ў моцнай пазіцыі і вымаўляюцца выразна: карма, банка, дамкрат, ельнік, дэлыпа, ма[й], га[й]ка.
Для парных звонкіх-глухіх слабай пазіцыяй з'яўляецца абсалютны канец слова: грыб — гры[п], код — ко[т] і становішча перад звонкімі-глухімі ў сярэдзіне слова: касьба— ка[з']ба, казка—ка[с]ка, лодка—ло[т]ка, дарожка — даро[ш]ка.
Змены зычных, якія залежаць ад пазіцыі іх у слове, называюцца пазіцыйнымі або фанетычнымі. Да пазіцыйных змен адносяцца асіміляцыя і дысіміляцыя зычных, дзеканне і цеканне.
Асіміляцыя — гэта фанетычны працэс прыпадабнення аднаго гука да другога. Напрыклад, звонкі гук у становішчы перад глухім вымаўляецца як глухі —асіміляцыя па глухасці: дарожка — даро[ш]ка, стужка — сту[ш]ка, будка — бу[т]ка, казка — ка[с]ка.
Асіміляцыю па глухасці трэба адрозніваць ад аглушэння звонкіх зычных у абсалютным канцы слова: зуб [зуп], год [гот], рог [рох], завадзь [завац'], нож [нош]. Вымаўленне канцавых глухіх і звонкіх зычных не адрозніваецца: гры[п]— грып, адрэ[ш] — адрэш, сне[х] — смех.
Аглушэнне канцавога звонкага зычнага выклікае аглушэнне папярэдняга звонкага зычнага: до[шч], з'е[ст].
Глухі гук перад звонкім вымаўляецца звонка — асіміляцыя па звонкасці: просьба—про[з']ба, барацьба — бара[дз']ба, носьбіт — но[з ']біт.
Асіміляцыя па мяккасці праяўляецца ў прыпадабненні зычных [з], [с], [дз], [ц] да наступных мяккіх: знічка— [з']нічка, свята—[с']вята, Дзвіна—[дз']віна, цвіце— [ц ']віце.
У працэсе маўлення свісцячыя [з], [с] перад шыпячымі [ж], [ш], [дж], [ч] прыпадабняюцца да шыпячых: перавозчык — пераво[ш]чык, перапісчык —
перапі[ш]чык, пагрузчык — пагру[ш]чык, зжаць — [ж]жаць, расшыць — ра[ш]шыць, расчоска — ра[ш]чоска, езджу—е[ж]джу, а шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: купаешся— купае[с']ся, на лодачцы — на лода[ц]цы. У некаторых выпадках асіміляцыя прывяла да сцяжэння зычных і стала адлюстроўвацца на пісьме: мноства, княства, птаства (з ранейшых множства, княжства, пташства).
Дысіміляцыя — гэта замена аднаго з двух аднолькавых або падобных гукаў іншым, менш падобным па вымаўленні. Напрыклад, у выніку сграты рэдукаваных ь, ь у словах кыпо, чьто побач сталі гукі блізкага ўтварэння [кт] і [чт], што прывяло да замены [к], [ч] на [х], [ш]\ хто, што.
Распадабненне спалучэнняў гукаў [дт], [тт] адбылося ў словах весці, класцг, плесці, месці (з былых ведты, ладты, плетты, метты).
Асіміляцыя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове — жывы і актыўны працэс. Дысіміляцыя — з'ява вельмі рэдкая, вядомая па сваіх выніках з мінулых эпох.