
- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
Як і іншыя раздзелы мовазнаўства, фанетыка мае свой аб'ект вывучэння — гукавыя сродкі мовы. Да іх адносяцца гукі, склады, націск, інтанацыя. Галоўнае месца сярод іх належыць гукам, якія з'яўляюцца асноўным сродкам афармлення мовы, сродкам яе матэрыялізацыі. Таму вучэнне аб гуках займае ў фанетыцы цэнтральнае месца.
Гук — гэта самы кароткі членараздзельны элемент вуснай мовы, утвораны органамі маўлення за адну артыкуляцыю. Гукі самі па сабе значэння не маюць і не абазначаюць паняцця, але ствараюць знешнюю, г. зн. матэрыяльную, фізічную абалонку гукавога комплексу, якім з'яўляецца слова.
Гукі сучаснай беларускай мовы ўтвараюцца ў выніку складанай работы моўнага апарату.
Гукі мовы, якія служаць сродкам адрознення слоў, называюцца фанемамі: <з>ара—<к>ара, <х>олад—<г>олад, д<о>бр<а>—д<а>бр<о>, <м'>еч — <п'>еч, д<ы>мка — д<у>мка.
Словы могуць адрознівацца адным гукам (фанемай): бо<р>—бо<т>, <к>арта — <в>арта, р<а>й—р<о>й; двума: <з>а<р>а — <с>а<ж>а; усімі гукамі: салавей—зязюля, сум — радасць; парадкам размяшчэння гукаў: сама — маса, рама — мара, зала — лаза; колькасцю гукаў: шына — машына, сто — стог — стогн, рог — парог, рэчка — грэчка, каса — краса.
Асобны гук можа быць словам: [у] лесе, раніцай, [а] не вечарам. Гукаў у беларускай мове значна больш, чым фанем, бо не ўсе гукі змяняюць сэнс слоў.
Паводле артыкуляцыйных, акустычных і функцыянальных асаблівасцей усе гукі беларускай мовы падзяляюцца на галосныя і зычныя.
§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
Гукі, якія вымаўляюцца пры ўдзеле голасу, называюцца галоснымі. У беларускай мове іх шэсць: [а], [о], [э], [у], [і], [ы].
Гукі мовы як найдрабнейшыя гукавыя элементы, з якіх складаюцца словы, звычайна выступаюць не ізалявана, адасоблена, а знаходзяцца ў акружэнні іншых гукаў. Суседнія гукі ўплываюць на вымаўленне галосных, якое залежыць таксама ад іх націскнога або ненаціскнога становішча. Ненаціскныя галосныя вымаўляюцца карацей, чым галосныя пад націскам. У сувязі з гэтым адрозніваюць дзве асноўныя пазіцыі гукаў: моцную і слабую. Моцная пазіцыя бывае тады, калі характэрныя прыметы гука не залежаць ад месца ў слове, ад суседніх гукаў. Для галосных моцная пазіцыя — пад націскам.
Слабая пазіцыя праяўляецца ў тым, што гук падпадае пад уплыў суседніх гукаў або змяняецца ў залежнасці ад месца ў слове. Для галосных слабая пазіцыя — ненаціскное становішча.
Зменамі галосных гукаў у ненаціскным становішчы з'яўляюцца аканне і яканне. Пераход галосных [о], [э] не пад націскам пасля цвёрдых зычных у [а] называецца аканнем: бор — баравік, войска — вайсковец, сорак — саракавы, рэчка —рачны. Пераход галосных [о], [э] ў першым складзе перад націскам у [а] пасля мяккіх зычных назьгеаецца яканнем: вёсны — вясна, сёлы — сяло, зелень — зялёны, белы — бялявы, дзень — дзянёк.
У словах іншамоўнага паходжання аканне і яканне звычайна не назіраюцца: дэкрэт, рэсурсы, сальфеджыо, трыо; бекон, бензін, веранда, зефір, сервіз.
Чаргаванне — гэта змена гукаў у адной марфеме ў розных формах слова або ў аднакарэнных словах: рэкі — рака, воды
— вада, лес — лясны, лён — лянок. Адрозніваюць чаргаванні пазіцыйныя, або фанетычныя, і гістарычныя, або традыцыйныя.
Пазіцыйныя чаргаванні адбываюцца ў залежнасці ад месца націску ў слове і адлюстроўваюць фанетычныя нормы сучаснай мовы. Сярод пазіцыйных чаргаванняў галосных найбольш пашыранымі з'яўляюцца чаргаванні, у аснове якіх аканне і яканне: росы — раса, сосны — сасна, стрэл — страляць, брэх — брахаць; сёстры — сястра, вёслы — вясло, вецер — вятрак, вечар — вячэра.
Гістарычныя чаргаванні — гэта вынік гістарычных змсн у фанетычнай сістэме мовы ў мінулыя часы. Яны не абумоўлены фанетычнай пазіцыяй гука ў слове. Найбольш пашыраны наступныя гістарычныя чаргаванні галосных:
[э] — [о] — [а]\ грэбці — гроб — граблі, скрэбці — скроб
— скрабу;
[э] — [о]: везці — вёз, несці — нёс, бярэзнік — бяроза; [э] — [а]\ лезці — лазіць, несці — насіць; [э] — [і] — [о] — нуль гука: церці — зацірка — цёр — тру;
[о] — [у] — [ы]: сохнуць — суха — высыхаць; [о] — [ы] (у складах ро, ло, ры, лы): бровы — брыво, глотка — глытаць;
[у] — [ы]\ слухаць — слых, дух — дыхаць;
[і] — [о] — нуль гука: біць — бой — б'ю;
[а] — [у]: вязаць — вузел, запрагаць — папруга, каваць
— кую, снаваць — сную;
[о] — [а] — [э] — нуль гука: замок — замка, званочак — званочка, пень — пня.
Галосныя [о], [а], [э], якія чаргуюцца з нулём гука, называюцца беглымі галоснымі.
Апрача таго, беларускай мове ўласцівы чаргаванні галосных са спалучэннямі галосных з зычнымі [м], [н], [й] або[в], [ў]:
[а] — [ін (ьш)], [ім (ым)]: жаць — дажынаць, мяць — размінаць (галосныя [і], [ы] могуць знікаць у некаторых формах: дажынаць—дажчу, размінаць—разамну);
[ы] — [ыв] — [яв (аў)]: плыць — плывец — плаваць, слыць — слывеш — слава.
Спецыфічнай рысай беларускай мовы з'яўляюцца прыстаўныя галосныя [і], [а], якія ўзнікаюць у пачатку слова перад спалучэннем санорных [л], [м], [р] з іншымі зычнымі: ілжывы, ілгаць, ільготы, ільняны, над ілбом, імшара, імгла, іржа, іржышча, аржаны, ільдзіна, імгненне, імхі, імжа, імчацца, імша, амшарына. Прыстаўныя галосныя [і], [а] часам выкарыстоўваюцца і не перад санорнымі: ігруша, істужка, іголка, аўторак, аграмадны.
У становішчы пасля галоснага, якім заканчваецца папярэдняе слова, прыстаўныя галосныя могуць не ўжывацца: купіла ржанога хлеба, рассеялася мгла.
§ 4. Зычныя гукі і іх класіфікацыя У беларускай літаратурнай мове 39 зычных гукаў: [б], [б'], [в], [в'], [§], [§'] —шчылінныя; [г], [г'] — выбухныя; [д], [дз], [дз'], [дж], [ж], [з], [з'], [й], [к], [к'], [л], [л'], [м], [м'], [н], [н'], М, [п'], [р], [с], [С'], [Т], [ў], [ф], [ф'], [X], [х'], [ц], [ц'], [ч], [ш]. Зычныя гукі складаюцца з шуму або з голасу і шуму, што ўзнікае ў час вымаўлення ў выніку сутыкнення струменю выдыхаемага паветра з перашкодай у поласці рота. Яны класіфікуюцца паводле:
удзелу голасу і шуму,
цвёрдасці і мяккасці,
спосабу ўтварэння,
органаў вымаўлення і месца ўтварэння.
Паводле ўдзелу голасу і шуму адрозніваюць санорныя і шумныя зычныя. Пры вымаўленні санорных пераважае голас: М» [в']> [Ў]> [й], [л], [л'], [м], [м'], [н], [н'], [р]. Шумныя зычныя падзяляюцца на звонкія і глухія. Звонкія вымаўляюцца з перавагай шуму над голасам, глухія ўтвараюцца толькі пры ўдзеле шуму.
Зычны [й], які на пісьме перадаецца літарамі е, ё, ю, я, і, й, заўсёды мяккі: ехаць [йэхац'], юнак [йунак], яблык [йаблык], іней [йін'эй].
Паводле спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на змычныя (выбухныя), шчылінныя (фрыкатыўныя), змычнашчылінныя (афрыкаты), змычна-праходныя і дрыжачы (вібрант).
Змычныя, або выбухныя, гукі ўтвараюцца ў выніку імгненнага, падобнага да выбуху размыкання пад уздзеяннем струменю паветра моўных органаў — губ ці зубоў і языка: [б], [б'], [п], [п'], [д], [т], [к], [к'], [г], [г']. Змычныя [г], [г'] ужываюцца ў некаторых запазычаных словах: гонта, гарнец, гільза.
Шчылінныя, або фрыкатыўныя зычныя ўтвараюцца ў выніку трэння выдыхаемага паветра аб краі няпоўна збліжаных актыўных і пасіўных органаў артыкуляцыі: [в], [в'], [§], [§'], [ж], [з], [з'], [с], [с'], [ў], [ф], [ф'], [х], [х'], [ш], [й]. Шчылінныя зычныя вымаўляюцца больш плаўна і працяжна ў параўнанні са змычнымі.
Змычна-шчылінныя, або афрыкаты, да якіх належаць [дж], [дз], [дз'], [ц], [ц'], [ч], утвараюцца ў выніку паступовага, плаўнага размыкання першапачаткова збліжаных органаў артыкуляцыі.
Змычна-праходныя гукі [л], [л'], [м], [м'], [н], [н'] утвараюцца пры поўным змыканні моўных органаў у адным месцы і пры няпоўным збліжэнні ў другім. Гукі [м], [м'] пачынаюць вымаўляцца пры поўнасцю самкнутых губах, а [н], [н'] з прыціснутым да зубоў языком, і струмень паветра выходзіць праз насавую поласць. Таму іх называюць яшчэ і насавымі. Праз шчыліны паміж зубамі і бакамі языка праходзіць струмень паветра пры вымаўленні гукаў [л], [л'], таму іх яшчэ называюць бакавымі.
Дрыжачы гук [р] утвараецца ў выніку вібрацыі кончыка языка, набліжанага да дзяснаў верхніх зубоў. Таму яго і называюць вібрантам.
Паводле месца ўтварэння і ўдзелу органаў маўлення зычныя гукі падзяляюцца на губныя і язычныя.
Губныя, або лабіялізаваныя, утвараюцца пры поўным ці няпоўным збліжэнні ніжняй губы з верхняй губой ці верхнімі зубамі ў выніку рэзкага іх размыкання струменем выдыхаемага паветра. Зычныя [б], [б'], [п], [п'], [м], [м'], [ў] называюць губна-губнымі, а зычныя [в], [в'], [ф], [ф'] — губна-зубнымі.
Язычныя гукі ўзнікаюць пры самым актыўным удзеле языка, які, артыкулюючы да паднябення, пярэдняй ці сярэдняй або задняй часткай утварае адпаведна пярэднеязычныя зычныя: [д], [дз], [дз'], [дж], [ж], [з], [з'], [л], [л'], [н], [н'], [р], [с], [с'], [т], [ц], [ц'], [ч], [ш]: сярэднеязычны [й] і заднеязычныя: [§], [§ '], [г], [г'], [к], [к'], [х], [х'].
Спецыфічнае шыпенне пры вымаўленні гукаў [ж], [ш], [ч] дало ім назву шыпячыя, а паводле свісцячага адцення [з], [з'], [с], [с'], [ц], [ц'], [дз'] называюць свісцячымі.
Санорны [ў] — губна-губны, шчылінны зычны гук, спецыфічны для фанетычнай сістэмы беларускай мовы, з'явіўся на месцы былых спалучэнняў [вь], [вь] у выніку страты рэдукаваных галосных [ь] і [ь], калі апынуўся на канцы слова або перад наступным зычным: крьвь — кров — кроў, травька — травка — траўка.
Гук [у] ўзнік на месцы былых спалучэнняў рэдукаваных з [л],.[ьл], [ьл], калі яны знаходзіліся паміж зычнымі: вьлна — воўна, жьлна — жаўна, дьлгь — доўг. У беларускай мове гук [ў] ужываецца пасля галосных у канцы дзеяслоааў мужчынскага роду прошлага часу: напісаў, рашыў, а таксама пасля галосных перад зычнымі ў сярэдзіне слова: поўны, маўчанне, доўгі, поўнач, шаўковы. Пераход [л] у [ў] не адбываецца:
калі пасля [л] узнікае беглы галосны: стрэлка — стрэлак, галка — галак, сажалка — сажалак;
у запазычаных словах: алгебра, албанец, алмаз, Балканы, балтыйскі, валторна;
у канцы назоўнікаў: квартал, метал, вал, фінал, персанал, скандал, запал, сокал..
Гук [ў] узнікае:
1) на месцы [у] ў пачатку слова;
2) у прыназоўніках, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны: гуляла ў садзе, прыгожае ўбранне, вялікая ўвага, на ўзбалоцці, плавалі ўюны.