- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
Калі пры адмоўным займенніку ёсць прыназоўнік, ён ставіцца пасля часціцы ні і пішацца асобна ад займенніка: ніў кога (і ні ў каго), ні да чога (і ні да чаго). Прыназоўнік без ставіцца перад адмоўным займеннікам і пішацца з ім асобна: без нічога, без ніякіх (клопатаў).
Калі да адмоўных займеннікаў далучаецца ўзмацняльная часціца а, яна пішацца з імі разам: аніхто, анічый, аніякі, аніколькі.
Няпэўныя займеннікі з абы і небудзь пішуцца праз злучок: абы-які, абы-хто, хто-небудзь, чый-небудзь. Калі абы аддзяляецца ад займенніка прыназоўнікам, то пішацца асобна: абы да каго, абы з чым.
3 суфіксам -сьці (-сь) няпэўныя займеннікі пішуцца разам: хтосьці (хтось), штосьці (штось), якісьці (якісь), чыйсьці (чыйсь).
Складаныя няпэўныя займеннікі пішуцца праз злучок: хто-ніхто, што-нішто, сёй-той, які-ніякі. Пішуцца разам:
а) прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўнікаў з прыслоўямі: дацямна, паўзверх, налева, наўздагон, занадта, залетась, паслязаўтра, падоўгу, насупраць і інш.;
Спалучэнні прыназоўнікаў з прыслоўямі, займеннікамі, часціцамі, якія ўжываюцца ў значэнні назоўнікаў, пішуцца асобна: здаць на добра, звесці на нішто, рабіць за дзякуй.
б) прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўнікаў са склонавымі формамі кароткіх прыметнікаў: дабяла, папросту, ззамаладу, насуха, змалку, злёгку, паціху;
в) прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўнікаў са склонавымі формамі поўных прыметнікаў і займеннікамі: упустую, збольшага, начыстую, навошта, нашто, потым;
Ад прыслоўяў нашто, нізашто, зусім, затым, затое неабходна адрозніваць спалучэнні займеннікаў з прыназоўнікамі. Параўн.: Нашто ты гэта зрабіў (Л. Арабей) і Хлопчык не ведаў, на што пакласці сумку. Я вярнуўся затым, каб засведчыць усім вернасаь марам сваім (Я. Купала) і За тым лесам шуміць калгасная пшаніца.
Раздзельна пішуцца некаторыя прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўніка у з прыметнікам (у адкрытую), а таксама некаторыя аналагічныя ўтварэнні з прыназоўнікам на (на бакавую, на міравую).
г) прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікау са склонавымі формамі лічэбнікаў: удвух, утрох, учатырох, удваіх, утраіх, удвая, утрая;
д) прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі назоўнікаў; датакіх прыслоўяў адносяцца:
лрыслоўі, утвораныя ад назоўнікаў, якія самастойна не ўжываюцца: бездапаможна, бесперастанку, наўцёкі, безупынку, знянацку, знячзўку, паблізу, досыць, паасобку, уперамежку, здуру;
прыслоўі ад назоўнікаў з прыназоўнікамі, паміж якімі нельга ўставіць азначэнне; да такіх назоўнікаў нельга без змены сэнсу паставіць склонавае пытанне: даволі, напаказ, наперакор, наадрэз, усур 'ёз;
прыслоўі, утвораныя ад такіх назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія маюць прасторавае і часавае значэнне: уверх, зверху, унізе, наверсе, наперад, уперадзе, ззаду, збоку, дагары, увысь, удалечынг, навекі, увечары, зранку.
Спалучэнні прыназоўніка з падобнымі назоўнікамі пішуцца асобна, калі пры назоўніку ёсць або могуць быць паясняльныя словы: на версе дрэва, з самага ранку, да высокай гары, на векі вечныя і г. д.
У значнай групе прыслоўяў, утвораных ад ускосных склонаў назоўнікаў з прыназоўнікамі, яшчэ выразна праяўляецца генетычная сувязь з назоўнікамі. Гэтым тлумачыцца іх раздзельнае напісанне з прыназоўнікамі: на хаду, у абрэз, пад паху, на памяць, на вока, на злосць, без канца, без аглядкі.
е) прыслоўі, у склад якіх уваходзяць словы што і сама: штоночы, штотьгдзень, штодзённа, штогадзінна, таксама, гэтаксама.
Пішуцца праз злучок:
а) прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка па з прыметнікамі ці прыналежнымі займеннікамі пры дапамозе суфіксаў -ому, -аму, -яму: па-ўдарнаму, па-хатняму, па-ранейшаму, па-нашаму, па-мойму, па-твойму;
б) прыслоўі з прыназоўнікам па, утвораныя ад прыметнікаў пры дапамозе суфіксаў -ску, -цку: па-таварыску, па-беларуску, па-англійску, іга-сваяцку, па-драпежніцку;
в) прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка па і вінавальнага склону парадкавых лічэбнікаў: па-першае, па-другое, па-трэцяе;
г) прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка па з прыналежнымі прыметнікамі: па-воўчы, па-сабачы, па-дзіцячы, па-чалавечы;
д) складаныя прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння двух аднолькавых прыслоўяў (ціха-ціха, далёка-далёка, ледзь-ледзь, доўга-доўга), двух сінанімічных або антанімічных прыслоўяў (кругом-навокала, уверх-уніз), а таксама двух прыслоўяў, адно з якіх можа мець прэфікс або іншую склонавую форму (дзе-нідзе, калі-нікалі, воляй-няволяй);
е) прыслоўі з прыстаўкай абы- і суфіксам -небудзь: абы-дзе, абы-як, як-небудзь, калі-небудзь.
