
- •000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
- •Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
- •§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
- •§ 2. Фанетыка. Гукі беларускаіі мовы Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавы лад мовы.
- •§ 3. Галосныя гукі, іх класіфікацыя, змены і чаргаванне.
- •§ 5. Змены зычных, асіміляцыя і дысіміляцыя зычных
- •§ 6. Дзеканне і цеканне, падаўжэнне і падваенне зычных, іх чаргаванпе
- •§ 11. Вымаўленне галосных Націскныя галосныя маюць выразнае гучанне: д[ы]м,
- •§ 15. Прадмет і задачы арфаграфіі Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме.
- •§ 16. Прынцыпы беларускага правапісу Асноўныя прынцыпы беларускага правапісу — фанетычны і марфалагічны.
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •§ 22. Правапіс мяккага знака і апострафа Мяккі знак (ь) ужываецца для абазначэння на пісьме
- •§ 23. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •§ 25. Правапіс д — дз, т — ц. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 28. Правапіс складаных назоўнікаў Разам пішуцца:
- •§ 29. Правапіс складаных нрыметнікаў Разам пішуцца:
- •§ 30. Правапіс лічэбнікаў
- •§ 31. Правапіс занменнікаў. Правапіс прыслоўяў Няпэўныя і адмоўныя займеннікі з не, ні пішуцца разам: нешта, нехта, нейкі, некаторы, некалькі; нішто, ніхто, нічый, ніколькі.
- •§ 32. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц і выклічнікаў
- •§ 36. Лексічнае значэнне слова
- •§ 39. Амонімы Мнагазначнасць як здольнасць слова набываць некалькі значэнняў неабходна адрозніваць ад аманіміі — гукавога падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні.
- •§ 41. Антонімы
- •§ 42. Паняцце пра агульнаўжывальную лексіку і лексіку абмежаванага ўжывапня Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
- •§ 43. Паняцце пра актыўную і пасіўную лексіку. Устарэлыя словы. Неалагізмы
- •§ 46. Марфалогія як раздзел граматыкі. Асноўныя папяцці марфалогіі
- •§ 47. Часціны мовы
- •§ 48. Назоўнік як часціна мовы Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
- •§ 49. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
- •§ 50. Лік назоўнікаў
- •§ 51. Род назоўнікаў
- •§ 53. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланення
- •§ 55. Склаііенне назоўнікаў у множным ліку Большасць назоўнікаў у множным ліку змяняецца аднолькава: ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, назоўнікі трох скланенняў маюць агульныя канчаткі.
- •§ 57. Утварэнне назоўнікаў Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння. Найболыц пашыраныя з іх — суфіксальны спосаб і складанне асноў.
- •§ 59. Разрады нрыметнікаў
- •§ 60. Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •§ 61. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў
- •§ 62. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў
- •§ 63. Утварэнне і правапіс прыметнікаў Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.
- •§ 64. Лічэбнік як часціна мовы
- •§ 65. Колькасныя лічэбнікі
- •§ 66. Скланенне колькасных лічэбнікаў Пры скланенні колькасныя лічэбнікі маюць свае асаблівасці.
- •§ 68. Займеннік як.Часціна мовы Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, асобы, прыметы, але не называе іх.
- •§ 70. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 72. Асновы дзеяслова
- •§ 73. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
- •§ 74. Зваротныя дзеясловы. Станы дзеясловаў
- •§ 76. Лады дзеяслова
- •§ 82. Дзеепрыметнік
- •§ 84. Дзеепрыслоўе
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
- •§ 93. Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі
- •§ 94. Правапіс прыназоўнікаў
- •§ 96. Часціцы як часціна мовы Часціца — гэта службовая часціна мовы, якая надае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам.
- •§ 97. Разрады часціц у залежнасці ад значэння і ролі ў сказе часціцы падзяляюцца на чатыры разрады: 1) сэнсавыя;
- •§ 99. Граматычныя функцыі і значэнне мадалыіых слоў
- •§ 100. Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы
- •§ 102. Разрады выклічпікаў
- •Подпнсано в печать с днапознтнвов заказчнка 30.09.2002. Формат 84х108'/32. Бумага газетная. Гарннтура Тітез Меда Яотап. Печать офсетная. Печ. Л. 4,5. Уч.-нзд. Л. 5,2.
- •Прн участлн уп «Кннжный Дом». 220023, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 98. Лнцензня лв № 124 от 29.01.2001.
- •Отпечатано в Республнканском унятарном предпрнятнн «Нздательство «Белорусскнй Дом печатн». 220013, Мннск, пр-т ф. Скорнны, 79.
КОНСПЕКТ ПЕРВОКУРСННКА
БЕЛАРУСКА
мов
Т/ ! ТГГ~Г
1
Мшнск
000 'Чінтерпрессервйс" 2002 г.
УДК 826(042) ББК 92я2 Б43
Серш
«Конспект первокурсннка»
Основана в 2002 г. Автор-составнтель: Барсуков в.В., младшнй научный сотрудннк ГрГу нм. Я. Купалы
Беларуская мова / Сост. В.В. Барсуков; - Мн.:,Нн-терпрессервнс, 2002. - 144 с. - (Конспект первокурснн-ка).
ІЗВЫ 985-6656-89-3.
В данной кннге ты найдешь матернал, так необходнмый для успешной сдачн твоей первой сесснн. Возможно, ты не вел конспект. нлн тебе просто надоело копаться в стопках пухлых кннг прн подготовке к экзамену. Еслн ты ценншь свое время, то готовься по нашему пособшо. В княге дается мате-рнал, который нспользуіот преподавателн вузов прн подготов-ке к лекцням. Темы нзложены по сушеству н пределыю ясно, без лпшннх отступленнй. Удачн на экзамене!
© Нздательство «Ннтерпрессервнс», 2002
УДК 826(042) ББК92я2
І8В^ 985-6656-89-3
§ 1. Беларуская літаратурная мова і дыялекты Беларуская нацыянальная мова мае дзве асноўныя
разнавіднасці — літаратурную мову і дыялектную.
Літаратурная мова — гэта агульная для ўсёй тэрыторыі
Беларусі ўнармаваная, узорная мова.
Дыялектная мова ўключае ўсе мясцовыя, тэры-
тарыяльныя гаворкі беларускай мовы. Адрозніваецца яна ад
літаратурнай тым, што існуе толькі ў вуснай форме, не мае
пісьмова зафіксаваных норм, яе выкарыстанне абмя-
жоўваецца бытавой сферай.
Беларуская дыялектная мова складаецца з двух дыялектаў
паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга. Паўночна-ўсходні дыялект займае паўночна-ўсходнюю частку Беларусі, яго паўднёвая мяжа праходзіць па лініі Свір — Бягомль — Магілёў
Касцюковічы. Паўднёва-заходні дыялект займае паўднёвы захад Беларусі, яго паўночная мяжа праходзіць ніжэй ад лініі Ліда — Мінск — Бабруйск — Рэчыца — Лоеў. Паміж гэтымі дыялектамі праходзіць паласа сярэднебеларускіх (пераходных) гаворак. Кожны дыялект мае свае спецыфічныя рысы ў фанетыцы, лексіцы і граматыцы, якія супадаюць або не супадаюць з асаблівасцямі літаратурнай мовы і другога дыялекту.
Паўночна-ўсходні дыялект мае наступныя спецыфічныя рысы: дысімілятыўнае аканне і яканне: выда, ныга, вісна, зімля; цвёрды і мяккі гук [р]: рака, дрэва, треба, бярёза; канчаткі -аць, -эць(-ець) у дзеясловах 3-й асобы адзіночнага ліку 1 спражэння: кажаць, бярэць, нясець; наяўнасць суфікса -онак (-ёнак) у назвах маладых істот: цялёнак, ягнёнак; наяўнасць канчаткаў -ый (-ій), -эй (-ей) у прыметніках мужчынскага роду адзіночнага ліку: добрый, сіній, маладэй, плахей і інш.
Паўднёва-заходні дыялект характарызуецца неды-сімілятыўным аканнем і яканнем: вада, нага, вясна, зямля; цвёрдым гукам [р]: рака, бяроза; прыстаўным [г] у словах тыпу гавечка, гуліца, гараць; наяўнасцю дыфтонгаў [уо], [іе] у словах дуом, сіена, муост, хліеб; наяўнасцю канчатка -му ў дзеясловах будучага часу: казацьму, рабіцьму, хадзіцьму; постфікса -са ў зваротных дзеясловах: памыласа, садземса і інш.
Беларуская літаратурная мова адлюстроўвае самыя характэрныя і агульныя моўныя асаблівасці гаворак Беларусі. Так, яе фанетычнай сістэме ўласцівы аканне (яканне), дзеканне і цеканне, пераход [в], [л] у [ў], падаўжэнне зычных і іншыя заканамернасці, характэрныя для ўсіх або большасці гаворак. Таму беларуская літаратурная мова не ўступае ў супярэчнасць з дыялектнай мовай. З'яўляючыся больш дасканалай, яна спрыяе развіццю гаворак да ўзроўню літаратурнай мовы. I сама літаратурная мова пастаянна ўзбагачае свой слоўнікавы склад за кошт дыялектнай лексікі.