Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Тэма: правапiс прыстаўных і галосных I зычных і

1 Прыстаўныя галосныя а , і пішуцца п е р а д з б е г а м зычных, першы з якіх р , л , м , прычым, перад м ― заўсёды, а перад р , л ― калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны: з аржаным хлебам; на ржаны хлеб; дуб ільсніцца; бяроза льсніцца; на амшэлы тын; пад імглой.

2 Прыстаўная г пішацца ў словах гэй, гэты, Ганна, гармата і ўтвораных ад іх.

3 Прыстаўная в п і ш а ц ц а:

1) перад націскным о ў пачатку слоў і пасля прыставак: воспа, ніводны, водгулле, ворыва і пад.

Выключэнне: наогул, окаць і вытворныя ад яго.

Калі о чаргуецца з а , то прыстаўная в не пішацца: вольха ―

альховы. Выключэнне: вытворныя ад слоў вока, восем, воспа (вачэй, вачаняты, васьмі, васпаваты…), вастрыць, ваколіца і ўтвораныя ад іх.

2) перад каранёвым у : вуд а, вулей, вуж ака. Але: вупраж.

Прыстаўная в н е п і ш а ц ц а:

1 ) у беларускіх словах: а) перад у , якое развілося з в : улада, удавá,

учора, унук; б) перад прыставачным ці былым прыставачным у :

успамін, ускапаць, успыхнуць; участак, ураджай, указ;

2) у іншамоўных словах, небеларускіх імёнах, прозвішчах, у геаграфічных назвах: ордэн, ордэр, урна; Герберт Уэлс, Роберт Оўэн, С. İ. Ожагаў, М. М. Озераў; г. Уфа, г. Ош, г. Урэчча.

Заданнi да тэмы: правапiс прыстаўных

Заданне 21. Запішыце прыклады ў слупок, раскрываючы дужкі і ўстаў­ляючы, дзе трэба, прыстаўную (устаўную) літару. Пасля кожнага слова коратка растлумачце наяўнасць або адсутнасць прыстаўнога зычнага ці галоснага, як паказана ва ўзоры.

Узор:

на імгненне — перад збегам зычных, першы з якіх м ;

пад ільдзінай ― пасля зычнага перад збегам зычных, першы з якіх л ;

на льдзіне ― пасля галоснага перад збегам зычных, першы з якіх л ;

адштурхнуўшыся, ільдзіна паплыла — пасля знака прыпынку перад збегам зычных, першы з якіх л ;

. İльдзіна… — у пачатку сказа перад збегам зычных, першы з якіх л ;

заржавець — у сярэдзіне слова прыстаўная і не пішацца, адбываецца сцяжэнне (хаця СБМ і падаé варыянты як норму);

увóгуле — перад націскным ó ;

наóгул — выключэнне;

ордэр — іншамоўнае слова;

Пад (і)мглой, па(і)мчацца, на(в)укападобны, (в)одбліск, Ля(в)он, (в)указ, (в)опіс, (а)ржаны, (в)успамін, (в)одгулле, (і)льсніцца, (в)оспа, (в)оперны, (г)армата, (Г)анна, горад (В)Осла, (в)обер-афіцэр, (в)ускапаны, Ла­ры(в)он, Мікалай Мікалаевіч (В)Озераў, (в)ачаняты, (в)осем­дзесят, (в)універсам, (в)успышка, (в)одгалас, (в)астрэйшы, (В)Обаль, (а)мшэлы, (г)этак, (в)орыва, на(в)астрыць, (в)ужовы, (в)обад, (в)удзільна, (в)альховы, (в)аколіца, на(в)окал, (в)унты, (в)успомніць, (В)Ожагаў, г.(В)Ушачы, г.(В)Урэчча, (В)Уолт (В)Уітмен, полем (а)ржаным [(і)ржаным], да(г)этуль, (в)обыск, (в)універсітэт, (в)ураджайны, (в)одсвет, над (і)мшарынай, на(в)аколле, (в)оканне, па (і)ржышчы, поле (і)ржаное [(а)ржаное], па(в)укападобны, атрымаць (і)льготы, Бела(в)ус, паела (і)ржа, шчокі за(і)рдзеліся, конь (і)ржаў, (в)азёрная гладзь, агонь (і)рдзяны, (в)оптыка, пáдае (і)мжа, На(в)ум, за(і)мшэлы пень, слухай (в)ушамі і глядзі (в)ачыма, г.(В)Орша, за(в)ушніцы, (в)узейшы, (в)унія, (в)уé вяроўку, на(в)оддалек, звіць па(в)уціну, (в)астрыё нажа, у (в)ачах, па(в)учынае кодла, (в)одкуп, (в)упраж, Тадэ(в)уш Касцюшка, (в)отчына (гіст.), (в)отруб’е, (в)аконны.

Заданне 22. Спішыце, устаўляючы замест кропак, дзе трэба, пры­стаўны (устаўны) галосны ці зычны. Вусна растлумачце правапіс слоў.

За..орваць, ..уюн, ..уезд, пры..мчацца, на..одшыбе, вока..мгненна, ..мгненны, ..окаючыя гаворкі, ..Ужгарад, ..ольхі, ..мгла, ..асьміног, у..огуле, ..мжысты, ..окіс, ..этакі, па..ук, ..мжэць, ..мгліцца, ..опера, за ..льнамялкай, пад ..льноцерабілку, ..окрык, на ..льготных умовах, на..удзіць рыбы, да ..лжэвучоных, не ..лгаць, пад ..мшысты дуб, рвануўся ..мгненна, бачыў ..львяня, ..оптам, за ..ржаным палеткам, серп ..ржавы, пад ..ржышчам, пачалося ..ржаўленне, вол ..рвануўся, па..мкнуцца, ..узважыць, ..ода, на..обмацак, На..ум, ..опіум, ..улей, ..умацаванне, ..Омск, ..усце, ..уздэчка, ..Узда, ..узбудзіць, ..узбунтаваць, ..узялок, ..узгадніць, трох..осевы.

Заданне 23. Адзначце нумары слоў з прыстаўным галосным або зычным.

1) амшара; 2) іголка; 3) ілюмінатар; 4) абылгаць; 5) іміграцыя; 6) імгненна; 7) іграць; 8) спадылба; 9) ільготы; 10) васемнаццаць; 11) завуголле; 12) вастрыць; 13) водмель; 14) водны; 15) вобразны; 16) волава; 17) водар.

Заданне 24. Адзначце нумары слоў, у якіх дапушчана памылка.

1) з іржавым цвіком; 2) на ільнозавод; 3) з ілжэпрарокам; 4) за ільвіцай; 5) памкнуцца; 6) на іржаўчыну; 7) над льняным полем; 8) замглела неба; 9) вялікія ільготы; 10) дожджык ціха імжыць; 11) хутка ірвануў і паімчаўся.

Тэма: ПРАВАПİС ПАДОЎЖАНЫХ ЗЫЧНЫХ. і