Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
96.8 Кб
Скачать

Урок 3 я і мая школа Вучэбныя рэчы

Мэта: арганізаваць назіранне за вымаўленнем гука [ў] у беларускай мове, вучыць правільна вымаўляць гук [ў] у словах; пазнаёміць са словамі і выразамі тэматычнай групы “Вучэбныя рэчы”, уводзіць іх у актыўнае выкарыстанне, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, вучыць расказваць па малюнку.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары.

Ход урока

І. МАЎЛЕНЧАЯ РАЗМІНКА

- Паслухайце як я вымаўляю словы і скажыце, якія асаблівасці вы пачулі? Сапраўды, у беларускай мове ёсць цікавы кароткі гук [ў]. На які гук у рускай мове ён падобны? А чым ён адрозніваецца (отличается) ў вымаўленні?

Паўтараў, лічыў, пісаў, заснуў.

1) Гульня "Рэха":

Я называю слова, а вы рэхам яго паўтараеце:

Доўга, паўтараў, лічыў, пісаў, заснуў.

- Якія словы вы не зразумелі? (Настаўнік тлумачыць значэнне названых слоў з прыкладамі)

2) Паслухайце верш. Што рабіў хлопчык?

Доўга ўрокі Стась вучыў,

Паўтараў, пісаў, лічыў,

Замарыўся так, бядак,

Што заснуў на крэсле ўсмак.

- Якія словы вам былі незразумелыя? (Лічыў – считал) Як звалі хлопчыка? Як вучыў урокі Стась? Чаму Стась замарыўся? (замарыўся – устал) Што з ім здарылася? (случилось?) Дзе ён заснуў? Як ён заснуў? Назавіце словы з гукам [ў].

- А цяпер вучымся правільна вымаўляць верш (кожны радок, а потым і ўсё разам вымаўляецца хорам, і выбарачна індывідуальна)

ІІ. ЛЕКСІЧНАЯ ПРАЦА

Дамінуючы лексічны матэрыял: вучэбныя рэчы, падручнік, сшытак, аловак, ручка, гумка, ранец, пенал, пісаць у сшытку, чытаць у падручніку, разглядваць у падручніку, сачыць па падручніку, складваць у ранец, пісаць ручкай.

1) Сёння мы пагаворым пра тое, як трэба правільна вучыцца (не так, як Стась) і пра вучэбныя рэчы, якія патрэбны кожнаму вучню.

Гульня “Назаві прадмет”:

- Я паказваю вам прадмет. Вы называеце яго па-руску, а я - па-беларуску. Хто ведае, будзе мне дапамагаць: сшытак, падручнік, пенал, ручка, аловак, фламастар, гумка, ранец.

Якія назвы прадметаў падобныя ў рускай і беларускай мовах? Якія назвы прадметаў адрозніваюцца? Як можна коратка назваць усе гэтыя прадметы? (учебные вещи - вучэбныя рэчы)

2) Адкрыйце сшыткі. Разгледзьце малюнкі. Скажыце, як яны называюцца па-беларуску? (настаўнік дапамагае) Заштрыхуйце толькі тыя прадметы, якія вы пакладзеце ў школьны ранец. Як іх можна назваць коратка? (вучэбныя рэчы)

3) А зараз я прачытаю вам верш. У гэтым вершы сустрэнуцца словы:

цацкі – игрушки

адпачніце - отдохните

Вы ўважліва паслухайце і там, дзе я буду паказваць прадметы, будзеце хорам іх называць.

Я схаваю цацкі ў шафу:

І мядзведзя,

І жырафу,

І акулу,

І зубра:

–Адпачніце ў цішыні,

Мне цяпер не да гульні!..

Вось ён –

Новы мой набытак :

Аловак, (паказваю, не чытаю)

Буквар (паказваю, не чытаю)

І сшытак (паказваю, не чытаю).

Кожны з іх такі прыгожы,

Ды з характарам, відаць.

Але школа дапаможа

З імі мне пасябраваць.

П.Макаль.

- Пра каго гэты верш? Чаму цацкі захавалі ў шафу? Назвы якіх вучэбных рэчаў вы запомнілі з гэтага верша? Як вы зразумелі словы: “Але школа дапаможа з імі мне пасябраваць”? Якія яшчэ вучэбныя рэчы неабходны на ўроку?

4) Адкажыце на пытанні:

Чым малююць у альбоме, сшытьку? (настаўнік паказвае аловак, фламастар)

Чым пішуць ў сшытку? (настаўнік паказвае ручку, аловак)

Чым выціраюць напісанае ці намаляванае алоўкам? (настаўнік паказвае гумку)

5) Разгледзьце малюнак у сшытку. Раскажыце, што робіць вучаніца. Якія вучэбныя рэчы ляжаць на парце? Абвядзіце контуры прадметаў на малюнку ў сшытку, назавіце.

IIІ. Аўдзіраванне

1) Адгадайце загадку:

Не яздок, а са шпорамі, не вартаўнік, а ўсіх будзіць. (петух - певень.)

2) Сягодня казачнік Бай падрыхтаваў вам казку, якая называецца “Як курачка пеўніка ратавала”. Паглядзіце на малюнкі. Як выглядае певень? Пра каго яшчэ вы даведаецеся з казкі? Паслухайце і скажыце, хто дапамог выратаваць пеўня.