Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
96.8 Кб
Скачать

Першае яечка

Хадзіў дзед на паляванне (охоту). Паляваў ад ранку да змяркання (темноты). Зморыцца (устанет), аж слова не прамовіць, а звярыны не зловіць. Ідзе дахаты, ледзь не плача.

Вось дык няўдача!

Баба дзеда лае (ругает), што дарма гуляе, топча лапці, ірве аборы. Ну і гора!

Слухаць дзеду горка бабіну гаворку.

Баба дзеда лае, а курка кудахча: "Куд-куды, куд-куды! Дайце зерня і вады!"

Бабка курку накарміла, вадою напаіла. Села курка ў гняздзечка ды знесла яечка.

Бегла мышка пад скрынку (сундук), цягнула скарынку, хвастом вільнула, яечка скранула.

Яечка скацілася – трах! – і разбілася…

Убачыла баба, загаласіла ды з жалю ўсе гаршкі пабіла. Сама сярод хаты села і – абамлела…

Тут дзед стрэльбу схапіў, порахам набіў. Кінуўся да мышкі, а мышка – на вышкі (на чердак).

Дзед за ёю:

-- Ілжэш! Ад мяне не ўцячэш!

За парог зачапіўся і паваліўся (упал).

Набіў дзед гузак (шышку) з добры кулак. Ляжыць, уздыхае, мышку лае.

Ішлі бабы па ваду, пабачылі тую бяду, пачалі рукамі махаць, людзей на дапамогу склікаць.

Прыбеглі старыя, за старымі – малыя. Дзеда паднялі, бабу вадой адлілі.

Вось дык бяда!

А пакуль там крычалі ды бедавалі, курка села ў падпечку ды знесла другое яечка. Круглае, белае, моцнае, спелае. Яшчэ лепшае за першае!

Рада баба, рад і дзед: будзе яечня на абед!

Баба патэльню (сковороду) ўзяла, яечню спякла. Паклікала (позвала) гасцей – старых і дзяцей.

Усе елі колькі хацелі. З-за стала ўсталі, песні заспявалі. Узяліся ў бокі, пусціліся ў скокі (стали танцевать).

Скакалі, скакалі ды годзе сказалі.

Вось вам і казка. Чытайце, калі ласка!

А.Якімовіч.

5) З чаго вам было смешна? А з чаго – не? Куды хадзіў дзед? Чаму ен ледзь не плакаў? Як парадавала курачка дзеда і бабу? Што зрабіла мышка? Як гаравала баба? Што рабіў дзед? Што адбылося ў той час, пакуль людзі крычалі і бедавалі? Чым закончылася ўсё?

6) Хвілінка адкрыццяў

а) Абвядзіце ў сшытку па кропках абрысы прадметаў, назавіце іх па-беларуску. (Калі вучні памыляюцца, настаўнік перачытвае сказ з гэтым словам у казцы). Паўтарыце і закончыце маю гаворку:

На патэльні смажаць (жарят)…….

Яечню пякуць на .......

Яечню гатуюць з …….

б) -Зараз у беларусаў дзеда і бабу з павагай называюць дзядуля і бабуля. А у вас ёсць бабуля ці дзядуля? Кім вы ім даводзіцеся? Пра каго можна сказаць старыя, а пра каго – малыя?

7) - Паслухайце верш пра дзяцей, якія былі ў гасцях у дзеда з бабай. Што яны там рабілі? Што пілі, елі?

Ладачкі-ладкі,

дзе былі? – У бабкі.

Што пілі вы? – Малако.

А што елі? – Ко-ко-ко.

Доўга ж вы сядзелі,

доўга пілі-елі.

-- А мы не сядзелі –

цэлы дзень дурэлі.

Васіль Вітка.

- Як вы разумееце сэнс слова дурэлі?

- Раскажыце яго на памяць (у выглядзе дыялогу з настаўнікам).

IV. ВЫНІК УРОКА

- Якую мову мы пачалі вывучаць?

- Якія беларускія словы вы запомнілі?

- Як завуць госця, які прыходзіў сёння на ўрок?

- Пра каго вы слухалі казку?

Урок 2. Я і мая школа Настаўніца і вучні

Мэта: арганізаваць назіранне за вымаўленнем гука [г] у беларускай мове, вучыць правільна вымаўляць гук [г] у словах; пазнаёміць са словамі і выразамі тэматычнай групы “Настаўніца і вучні”, уводзіць іх у актыўнае выкарыстанне, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, вучыць расказваць па малюнку.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары.