Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
96.8 Кб
Скачать

IV.Вынік урока

Як вы аднесліся да казкі, якую нам сёння прапанаваў казачнік Бай? Давайце прыгадаем, з якой асаблівасцю беларускай мовы мы пазнаёміліся? Якога гука рускай мовы ўвогуле няма ў беларускай? Якія словы, што называюць сваякоў, вам запомніліся?

Урок 7. Я і мая сям’я. Мая кватэра.

Мэта: вучыць адрозніваць беларускае маўленне ад рускага на слых, фарміраваць вымаўленчыя навыкі пры вымаўленні [р] у словах, пазнаёміць з лексікай, якая абазначае прадметы інтэр’еру, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, фарміраваць уменне адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі,

Ход урока:

І. Маўленчая размінка

1) – Параўнайце пары слоў на слых і скажыце, якое слова гучыць на беларускай мове, а якое на рускай?

Рябина-рабіна, рис-рыс, якар – якорь, рэпа – репа, грэчка – гречка, крем – крэм

Як вы здагадаліся? Сапраўды, у беларускай мове гук [р] вымаўляецца толькі цвёрда і ніколі мякка як у рускай мове. Вымавім словы хорам.

2) – Паслухайце верш і запомніце як звалі дзяцей:

Каля горкі

Два Рыгоркі,

Дзве Марынкі,

Дзве Ірынкі,

Два Барыскі,

Дзве Ларыскі

Елі смачныя ірыскі.

А.Дзеружынскі.

– Назавіце імёны дзяцей. Што яны елі? Зараз я буду чытаць верш, а вы правільна дагаворвайце імёны дзяцей:

Каля горкі

Два Ры…(горкі),

Дзве Ма…(рынкі),

Дзве І…(рынкі),

Два Ба…(рыскі),

Дзве Ла…(рыскі)

Елі смачныя … ірыскі.

А.Дзеружынскі.

ІІ. Лексічная праца

Дамінуючы лексічны матэрыял: кватэра, пакой (у пакоі), падлога (на падлозе), ложак (у ложку), канапа (на канапе), шафа (у шафе), крэсла (у крэсле), тэлевізар, дыван (на дыване), люстра, столь (на столі), дзверы (за дзвярыма), вокны (на акне, у вакне).

1) – Паслухайце тэкст і сачыце па малюнку ў сшытку.

Наша сям’я пераехала ў новую кватэру. У ёй тры пакоі( што значыць “пакой”?)

У Сяргейкаў пакой купілі ложак, пісьмовы стол, кніжную шафу. (Пакажыце малюнак Сяргейкава пакоя, знайдзіце ложак, пісьмовы стол, шафу). Будзе месца для падручнікаў, кніг. Ёсць тут і шафа для адзення.(Пакажыце на малюнку).

Вечарам збіраецца ўся сям’я. На столі вісіць прыгожая люстра. (Пакажыце на малюнку). На падлозе засцелены дыван. (Пакажыце на малюнку). Дзеці гуляюць на дыване. На канапе сядзяць мама і тата. (Пакажыце на малюнку). Яны глядзяць тэлевізар.

Колькі пакояў у кватэры? Што купілі ў Сяргейкаў пакой? Дзе гуляюць дзеці? Куды ўскочыў коцік? Дзе сядзяць мама і тата? Што яны робяць? Колькі пакоеў у вашай кватэры? Што стаіць у вашым пакоі?

2) – Адгадайце загадкі:

Дом драўляны стаіць,

у ім адзенне вісіць…

Дзверы ёсць

і ёсць ключы,

толькі ў дом той

не зайсці.

В.Жуковіч.

(шафа)

Вас цікавіць навіна?

Вось яна!

Вы чакалі казку?

Калі ласка!

Трэба вам кіно?

Вось яно!

Усё раскажа

і пакажа, --

мы сябруем з ім даўно.

В.Жуковіч.

(тэлевізар)

Два браты,

Адзін на аднаго глядзяць,

А разам не сыдуцца.

(Падлога і столь)

Адгадкі абвядзіце на малюнку ў сшытку.

4) – Мы сустрэлі словы, якія аднолькава гучаць на рускай і беларускай мовах, але абазначаюць розныя прадметы. Паглядзіце на малюнак ў сшытку. Што ляжыць на падлозе? (Дыван). Што стаіць на дыване`? (канапа). Назвы якіх прадметаў можна пераблытаць з рускай мовай?

ІІІ. Аўдзіраванне

1) Адгадайце загадку і даведаецеся, пра каго будзе казка, якую нам прапануе казачнік Бай:

У мяне была кар-рона,

я цар-рыцаю была,

смачна ела і піла.

А цяпер вось я без тр-рона,

пр-роста чор-рная… (варона).

С.Грахоўскі.

Назавіце словы з гукам [р], правільна вымаўляйце іх.

2) Разгледзьце малюнкі да казкі “Ганарыстая варона” у падручніку. Што незвычайнага заўважылі? Як вы разумееце выраз ганарыстая варона? Як вы думаеце, што здарылася з варонай? Калі будзеце слухаць, знаходзьце адпаведны малюнак у падручніку.