Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЛЯ ХУДГРАФА.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Тэматычныя тэсты па раздзелу

Дзяржаўна-палітычнае развіццё вкл у другой палове хііі – першай палове XVI ст.

Уважліва прачытайце заданне тэста. Першыя 20 заданняў часткі А прадугледжваюць выбар толькі аднаго правільнага адказу з чатырох прапанаваных. У заданнях 21-30 можа быць два ці больш правільных адказаў з пяці прапанаваных. Адкажыце на заданні часткі В (запішыце адпаведныя словы, літары ці спалучэнні літар і лічбаў). За кожны правільны адказ часткі А – 2 балы, часткі В – 4 балы.

А1. Першыя звесткі пра Літву змешчаны ў:

1) “Аповесці мінулых часоў”

2) “Хронікцы Лівоніі”

3) “Кведлінбургскіх аналах”*

4) “Хроніцы Быхаўца”

А2. Асноўным сапернікам Літоўскага княства на пачатку яго існавання сярод старажытнарускіх зямель была:

1) Галіцка-Валынская*

2) Смаленская

3) Наваградская

4) Кіеўская

А3. Міндоўг каранаваўся ў:

1) 1248 г.

2) 1253 г.*

3) 1257 г.

4) 1263 г.

А4. Працэс утварэння асновы ВКЛ пачаўся ў:

1) сярэдзіне ХІІІ ст.*

2) канцы ХІІІ ст.

3) пачатку XIV ст.

4) канцы XIV ст.

А5. Герб “Пагоня” ўпершыню быў выкарыстаны пры:

1) Вітаўце

2) Альгердзе

3) Гедыміне

4) Віцені*

А6. Князі ВКЛ па сваім паходжанні былі:

1) балтамі*

2) славянамі

3) нарманамі

4) грэкамі

А7. На пасадзе вялікага князя Віценя замяніў:

1) Альгерд

2) Яўнуцій

3) Гедымін*

4) Трайдэн

А8. Вільня стала сталіцай ВКЛ у:

1) 1345 г.

2) 1316 г.

3) 1323 г.*

4) 1348 г.

А9. Сапернікам ВКЛ у бітве на р. Сінія Воды з’яўляліся:

1) крыжакі

2) мангола-татары*

3) шведы

4) палякі

А10. У 1331 г. адбылася бітва войска ВКЛ з крыжакамі на рацэ:

1) Стрэве

2) Акмяне*

3) Крапіўне

4) Ворскле

А11. Бітва на рацэ Ворскле адбылася ў:

1) 1392 г.

2) 1396 г.

3) 1398 г.

4) 1399 г.*

А12. Бітва на рацэ Крапіўне адбылася ў:

1) 1500 г.

2) 1506 г.

3) 1508 г.

4) 1514 г.*

А13. ВКЛ падпісалі з Тэўтонскім ордэнам Таруньскі мір у:

1) 1406 г.

2) 1408 г.

3) 1410 г.

4) 1411 г.*

А14. Гарадзельская унія ВКЛ з Польскім каралеўствам адбылася:

1) 14 жніўня 1385 г.

2) 5 жніўня 1392 г.

3) 18 студзеня 1401 г.

4) 2 кастрычніка 1413 г.*

А15. 3 канца XV ст. галоўным сапернікам Вялікага княства Літоўскага ва ўсходнеславянскім рэгіёне стала:

1) Польшча

2) Маскоўская дзяржава*

3) Залатая Арда

4) Тэўтонскі Ордэн

А16. Ці праўда, што на баку Свідрыгайлы Альгердавіча падчас феадальнай вайны 1432 – 1436 гг. удзельнічала шляхта зямель:

а) Полацкай;

б) Віцебскай?

1) правільна а)

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя*

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А17. Ці праўда, што ў маскоўскім летапісе пра Альгерда гаворыцца, што ён:

а) не піў ні піва, ні віна;

б) ваяваў не столькі колькасцю людзей, колькі ўменнем?

1) правільна а)

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя*

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А18. Ці праўда, што “рускае пытанне” ў ВКЛ – гэта сітуацыя, калі:

а) праваслаўныя феадалы апынуліся ў нераўнапраўным становішчы з католікамі;

б) праваслаўныя феадалы масава з’язджалі ў Маскоўскую дзяржаву?

1) правільна а)*

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А19. Ці праўда, што Прывілей Казіміра 1447 г.:

а) дазваляў палякам набываць землі ў ВКЛ;

б) паклаў пачатак юрыдычнаму афармленню феадальнай залежнасці сялян?

1) правільна а)

2) правільна б)*

3) абодва сцвярджэнні правільныя

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А20. Ці праўда, што намеснікам Вітаўта ў Віцебску ў канцы XIV ст. быў:

а) Ф.Вясна;

б) І.Гальшанскі?

1) правільна а)*

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А21. Войны паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам адбываліся ў:

1) 1492-1494 гг.*

2) 1496-1498 гг.

3) 1500-1503 гг.*

4) 1504-1506 гг.

5) 1508-1510 гг.

А22. Войскі ВКЛ атрымалі перамогу над крымскімі татарамі:

1) на р. Лань*

2) на р. Крапіўна

3) на р. Стрэва

4) на р. Уша*

5) на р. Ула

А23. Сутыкненні паміж Ордэнам і войскамі ВКЛ адбываліся:

1) на р. Стрэва*

2) на р. Акмяна*

3) на р. Сінія Воды

4) на р. Ворскла

5) на р. Лань

А24. Уніі паміж ВКЛ і Польшчай былі заключаны ў:

1) 1385 г.*

2) 1392 г.

3) 1401 г.*

4) 1413 г.*

5) 1447 г.

А25. Прывілеі, якія пашыралі правы феадалаў-католікаў у параўнанні з праваслаўнымі, выдалі:

1) Альгерд

2) Ягайла*

3) Свідрыгайла

4) Кейстут

5) Вітаўт*

А26. Прывілеі, якія ўраўноўвалі ў правах праваслаўных феадалаў з католікамі, выдалі:

1) Жыгімонт Кейстутавіч*

2) Вітаўт

3) Жыгімонт І Стары

4) Кейстут

5) Жыгімонт ІІ Аўгуст*

А27. Пры Віцені ў склад ВКЛ увайшлі землі:

1) Полацкая*

2) Віцебская

3) Берасцейская*

4) Кіеўская

5) Галіцка-Валынская

А28. У склад Праднейшай Рады ўваходзілі:

1) канцлер

2) віленскі біскуп*

3) трокскі ваявода*

4) полацкі кашталян

5) гетман

А29. Адміністрацыйнымі адзінкамі ВКЛ у адпаведнасці з рэформай 1565 г. з’яўляліся:

1) ваяводствы*

2) намесніцтвы

3) княствы

4) паветы*

5) воласці*

А30. Прадстаўнікамі ваяводскай адміністрацыі ў ВКЛ з’яўляліся:

1) кашталян*

2) войт

3) ключнік*

4) падскарбій

5) гетман

В1. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) вялікакняжацкая адміністрацыя

2) ваяводская адміністрацыя

3) гарадская адміністрацыя

4) павятовая адміністрацыя

А) староста

Б) маршалак

В) бурмістр

Г) цівун

Д) гараднічы

1Б2Д3В4А

В2. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Аляксандр Казіміравіч

2) Жыгімонт Кейстутавіч

3) Альгерд Гедымінавіч

4) Ягайла Альгердавіч

А) 1430-1432 гг.

Б) 1432-1440 гг.

В) 1492-1506 гг.

Г) 1345-1377 гг.

Д) 1377-1392 гг.

1В2Б3Г4Д

В3. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) бітва на Ворскле

Б) бітва на Стрэве

В) бітва на Сініх Водах

Г) бітва на Крапіўне

БВАГ

В4. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) Далучэнне Полацка да ВКЛ

Б) Далучэнне Берасця да ВКЛ

В) Далучэнне Смаленска да ВКЛ

Г) Далучэнне Віцебска да ВКЛ

АБГВ

В5. Старшыня на пасяджэннях вальнага сойма:

МАРШАЛАК

В6. Наваградскі князь, які ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1235 г. – гэта:

ІЗЯСЛАЎ

В7. Крэская унія была заключана ў часы праўлення:

ЯГАЙЛЫ

В8. Суд, які вырашаў пазямельныя спрэчкі феадалаў:

ПАДКАМОРСКІ

В9. Торуньскі мір з Ордэнам быў падпісаны ў ... годзе.

1411

В10. Адзіным каралём ВКЛ быў:

МІНДОЎГ