Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЛЯ ХУДГРАФА.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Тэматычныя тэсты па раздзелу

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ

Да кожнага задання часткі А прапанаваны чатыры магчымыя адказы. Трэба выбраць усе правільныя адказы. Адкажыце на заданні часткі В (запішыце адпаведныя словы, літары ці спалучэнні літар і лічбаў). За кожны правільны адказ часткі А – 2 балы, часткі В – 4 балы.

А1. Для гаспадаркі ВКЛ XІV – пачатку XV стст. было характэрна:

1) натуральны характар гаспадаркі

2) таварны характар гаспадаркі

3) узнікненне цэхаў

4) выкарыстанне працы наёмных рабочых

А2. Для гаспадаркі ВКЛ XV – XVI стст. было характэрна:

1) узнікненне цэхаў

2) пераход да мануфактурнай вытворчасці

3) з’яўленне першых фабрык

4) паглыбленне грамадскага падзелу працы

А3. Для гаспадаркі ВКЛ XV – XVI стст. было характэрна:

1) прамысловая рэвалюцыя

2) здольшчына

3) узнікненне фальваркаў

4) з’яўленне мануфактур

А4. Фальваркавая гаспадарка:

1) мела таварны характар

2) сведчыла аб пранікненні капіталізму ў вёску

3) мела натуральны характар

4) давала магчымасць забяспечыць сродкамі для існавання сялян

А5. Утварэнне фальваркаў у ВКЛ было выклікана:

1) імкненнем феадалаў запрыгоніць сялян

2) заменай чыншу паншчынай

3) ростам попыту на збожжа у краінах Заходняй Еўропы

4) падзелам працы паміж горадам і вёскай

А6. Правядзенне аграрнай рэформы 1557 г. прадугледжвала:

1) упарадкаванне сялянскага землекарыстання

2) уніфікацыю сялянскіх павіннасцей

3) павышэнне прыбытковасці памешчыцкай гаспадаркі

4) стварэнне ўмоў для пераходу да капіталізму

А7. Валока ў XVI ст. з’яўлялася:

1) пазямельнай мерай

2) адзінкай абкладання сялян павіннасцямі

3) формай феадальнай рэнты

4) дадатковай павіннасцю

А8. Стварэнне фальваркаў у ВКЛ садзейнічала:

1) пераводу сялян з чыншу на паншчыну

2) фарміраванню фермерскай гаспадаркі

3) узнікненню збожжавай праблемы ў Еўропе

4) працэсу запрыгоньвання сялян

А9. Найбольшы рост фальваркаў назіраўся ў:

1) Панямонні

2) Падзвінні

3) Пасожжы

4) Падняпроўі

А10. Фальваркавая гаспадарка ўключала ў сябе:

1) двор феадала з гаспадарчымі пабудовамі

2) сельскагаспадарчыя ўгоддзі, заснаваныя на працы прыгонных сялян

3) абшчынныя землі

4) сервітуты

А11. Рамеснікі аб’ядноўваліся ў цэхі з мэтамі:

1) барацьбы з партачамі

2) набыцця сродкаў вытворчасці

3) наладжвання збыту прадукцыі

4) наладжвання выпуску прадукцыі

А12. Эканамічнае развіццё ВКЛ у XVIІІ стст. характарызавалася:

1) тэрытарыяльнай вытворчай спецыялізацыяй

2) імпартам сельскагаспадарчай прадукцыі

3) экспарт прамысловай прадукцыі

4) з’яўленнем фабрык

А13. Эканамічнае развіццё ВКЛ у XVIІІ стст. характарызавалася:

1) з’яўленнем мануфактур

2) удзелам феадалаў у знешнім гандлі

3) развіццём фермерства

4) пачаткам тэрытарыяльнай вытворчай спецыялізацыі

А14. Цэхі ў розных гарадах Беларусі называліся:

1) сотнямі

2) брацтвамі

3) староствамі

4) юрыдыкамі

А15. Да прывілеяваных станаў у ВКЛ адносіліся:

1) шляхта

2) “госці”

3) духавенства

4) зямяне

А16. Да непрывілеяваных станаў у ВКЛ адносіліся:

1) духавенства

2) сяляне

3) галота

4) мяшчане

А17. Пачатак юрыдычнага афармлення шляхецкага саслоўя паклаў:

1) Прывілей Ягайлы 1387 г.

2) Судзебнік Казіміра 1468 г.

3) Статут ВКЛ 1529 г.

4) Гарадзельскі прывілей

А18. Прывілеі 1432 і 1434 гг. гарантавалі:

1) судовы імунітэт шляхце

2) права феадалам праваслаўнага веравызнання ўласнасці на маёнткі

3) права феадалам праваслаўнага веравызнання займаць вышэйшыя пасады ў дзяржаве

4) права феадалам на стварэнне фальваркаў

А19. Рамяство і гандаль у ВКЛ лічыліся непрыстойнымі заняткамі для:

1) шляхты

2) “прасолаў”

3) татар

4) сялянства

А20. Шляхецкае саслоўе ВКЛ уключала ў сябе такія групы, як:

1) “госці”

2) магнаты

3) “галота”

4) “лёзныя”

А21. Духавенства па свайму юрыдычнаму становішчу прымыкала да:

1) шляхты

2) мяшчан

3) сялян

4) іншаземцаў

А22. Юрыдычнае становішча мяшчанскага саслоўя было аформлена:

1) Гарадзельскім прывілеем

2) Судзебнікам Казіміра 1468 г.

3) “Уставай на валокі”

4) Статутам ВКЛ 1529 г.

А23. У XVІ- XVІІІ стст. шляхецкае саслоўе налічвала ... % насельніцтва ВКЛ.

1) 8-10

2) 10-15

3) 1-2

4) 3-5

А24. На ніжэйшай ступені сацыяльна-маёмаснай лесвіцы ў гарадах знаходзіліся:

1) “зямяне”

2) “сотнікі”

3) “гульцяі”

4) “парабкі”

А25. Да вышэйшых колаў духавенства па сацыяльна-маёмаснаму становішчу адносіліся:

1) міністры

2) архімандрыты

3) псаломшчыкі

4) баяры

А26. Зямяне і баяры ў ВКЛ – гэта:

1) служачыя гарадской адміністрацыі

2) буйныя гандляры

3) сяляне-слугі

4) прадстаўнікі гарадскіх нізоў

А27. Немаёмных беззямельных сялян у ВКЛ называлі:

1) “бабылі”

2) “кутнікі”

3) “лёзныя”

4) “гульцяі”

А28. Смяротную кару за забойства селяніна ўстанаўлівала пастанова сойма:

1) 1678 г.

2) 1768 г.

3) 1717 г.

4) 1696 г.

А29. Удзельнікамі Крычаўскага паўстання сялян 1740-1744 гг. з’яўляліся:

1) С.Мітковіч

  1. І. Карпач

  2. В. Вецер

  3. В.Вашчыла

А30. Цэнтрам сялянскага паўстання на Каменшчыне 1754-1756 гг. з’яўлялася мястэчка:

1) Славечна

2) Царковішча

3) Вілейка

4) Масты

В1. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) вепраўшчызна

2) падводнае

3) чапавое

4) куніца

А) адпрацовачная павіннасць звыш цягла

Б) грашовая павіннасць за карыстанне ляснымі ўгоддзямі пана

В) павіннасць селяніна дастаўляць панскія грузы да найбліжэйшага гандлёвага цэнтра

Г) плата за магчымасць вырабляць гарэлку і піва

Д) плата памешчыку за права гуляць вяселле з любай

В2. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Прывілей Казіміра 1447 г.

2) Статут ВКЛ 1566 г.

3) Статут ВКЛ 1588 г.

4) “Устава на валокі”

А) 10-гадовы тэрмін вышуку збеглых сялян

Б) 10-гадовы тэрмін даўнасці

В) 20-гадовы тэрмін вышуку збеглых сялян

Г) увядзенне стандартнай зямельнай меры

Д) дазвол непахожым сялянам займацца адыходнымі промысламі

В3. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) атрыманне Магдэбургскага права Берасцем

Б) атрыманне Магдэбургскага права Віцебскам

В) атрыманне Магдэбургскага права Менскам

Г) атрыманне Магдэбургскага права Полацкам

В4. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) Крычаўскае паўстанне сялян

Б) сялянскае паўстанне на Каменшчыне

В) Магілёўскае паўстанне гараджан пад кіраўніцтвам С.Мітковіча

Г) рух пад кіраўніцтвам С.Налівайкі

Б5. Горад ВКЛ, які першым атрымаў Магдэбургскае права – гэта...

В6. Пасля рэформы 1557 г. асноўнай адзінкай абкладання сялян павіннасцямі з’яшлялася...

В7. Адасобленая частка горада, якая знаходлзілася пад уладай феадала і не падпарадкоўвалася магістрату – гэта...

В8. Сяляне, якія мелі права выхаду з маёнтка феадала на службу да другога феадала – гэта...

В9. Першыя фальваркі з’явіліся ў ВКЛ у ... ст.

В10. Прамежкавая форма паселішча паміж горадам і сялом у ВКЛ у XVІ ст. – гэта: