Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЛЯ ХУДГРАФА.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Узнікненне класавага грамадства і дзяржаўнасці на Беларусі ў

VI – пачатку ХІІІ стст.

1. Сумеснае жыццё балтаў і славян на тэрыторыі Беларусі ў VI – VIІІ стст. Фарміраванне ўсходнеславянскіх супольнасцей.

2. Узнікненне Русі. Палітычнае развіццё беларускіх земель у ІХ – ХІ стст.

3. Феадальная раздробленасць на Беларусі. Знешнепалітычнае становішча ў канцы ХІІ – пачатку ХІІІ стст.

4. Грамадскі лад беларускіх зямель у ІХ – пачатку ХІІІ стст.

5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ – пачатку ХІІІ стст.

6. Культура ІХ – пачатку ХІІІ стст.

1. Славяне – гэта адна з галін індаеўрапейцаў. Рымскія аўтары І-ІІ стст. называлі славян венедамі. Гісторыкі VI ст. называлі славянскія плямёны антамі і склавінамі. Пра радзіму славян вучоныя выказвалі мноства супярэчлівых гіпотэз. Адны даследчыкі сцвярджалі аб лакалізацыі славян у Прыпяцка-Сярэднедняпроўскім рэгіёне, другія вучоныя змяшчалі іх прарадзіму ў Вісла-Одэрскім міжрэччы (што больш верагодна!), трэція – на шырокіх прасторах ад Одэра да Дняпра.

У пачатку VI ст. н.э. пачалося “Вялікае перасяленне народаў”, у выніку якога на працягу VI-VIІ стст. славяне падзяліліся на тры вялікія групы: заходніх славян (Вісла-Одэрскае міжрэчча), паўднёвых славян (Балканскі паўвостраў) і ўсходніх славян. Усходнія славяне каланізавалі абшары Усходняй Еўропы. Каланізацыя – гэта працэс засялення і асваення незанятых або новых зямель перасяленцамі. Пісьмовых звестак пра рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі амаль не захавалася. Толькі ў “Аповесці мінулых часоў” вельмі коратка гаворыцца пра рассяленне славян ва Усходняй Еўропе з Дуная.

Шырокая славянская каланізацыя беларускіх зямель адбываецца ў VI – VIІІ стст. н.э. Археолагі паведамляюць, што ў гэты час на поўдні Беларусі з’яўляюцца помнікі тыпова славянскай пражскай культуры. Спачатку насельніцтва жыло на неўмацаваных пасяленнях – селішчах. Селішчы былі невялікіх памераў і размяшчаліся “гнёздамі”. Жытлы славян – паўзямлянкі з печамі-каменкамі. З VIІ ст. узнікаюць умацаваныя равамі і валамі славянскія гарадзішчы. Гарадзішча было не толькі месцам сховішча падчас небяспекі для навакольнага насельніцтва, але і з’яўлялася ўмацаванай сядзібай знаці. Адным з самых вывучаных гарадзішчаў пражскай культуры з’яўляецца гарадзішча Хатомель (Столінскі раён), якое належала славянам-дулебам. Асновай гаспадаркі ў славян былі ворыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Славяне былі добрымі рамеснікамі, займаліся гандлем.

Поўнач і цэнтр Беларусі ў VI – VIІІ стст. засялялі плямёны банцараўскай культуры. Найбольш даследаваным помнікам гэтай культуры з’яўляецца гарадзішча Банцараўшчына, якое размяшчалася на левым беразе ракі Свіслач. У Беларускім Падняпроўі сфарміравалася калочынская культура. Найбольш даследаваным гарадзішчам гэтай культуры з’яўляецца Нікадзімава (Горацкі раён). Тут знаходзілася сядзіба ваеннага правадыра і яго дружыны. Банцараўскую і калочынскую культуры пераважная большасць даследчыкаў адносяць да балта-славянскіх супольнасцей. У матэрыяльнай культуры гэтых народаў прысутнічалі прыкметы як культуры славян (паўзямлянкавыя жытлы з печамі-каменкамі, крэмацыя, асноўны тып пасялення – селішча, гаршкі з выпуклымі бакамі), так і балтаў (наземныя пабудовы слупавой канструкцыі, размяшчэнне побач з пасяленнем гарадзішча-сховішча, інгумацыя, наяўнасць ляпных слоікападобных пасудзін).

Паўночнымі суседзямі банцараўскіх плямён была культура доўгіх курганоў. Назва культуры звязана з пахавальнымі пабудовамі ў выглядзе невысокіх валападобных насыпаў (курганоў), унутры якіх змяшчаліся гаршкі з чалавечымі касцямі, што засталіся пасля спалення нябожчыка. Асобныя курганы дасягаюць у даўжыню 100 і больш метраў. Частка даследчыкаў адносяць культуру да балта-славянскай, некаторыя сцвярджаюць, што гэта былі балты.

У VI – VIІІ стст. на Беларусі склалася асобая палітычная сістэма – ваенная дэмакратыя. Кіраўніком племені з’яўляўся правадыр, які здзяйсняў ваенныя паходы, абараняў тэрыторыю племені ад ворагаў. Ён абапіраўся на дружыну. Абмяжоўвалі ўладу правадыра савет старэйшын племені і народны сход. Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю.

У раннім сярэднявеччы актывізаваўся працэс разлажэння першабытнага ладу. Вярхоўным уладальнікам зямлі, лясоў і вадаёмаў з’яўлялася суседская (сельская) абшчына. Разам з тым ворныя землі, як і прылады працы пераходзілі ва ўласнасць асобных сем’яў. Паміж членамі абшчыны ўзнікала расслаенне. Канчаткова вылучылася ў асобную групу племянная знаць. З асяроддзя збяднелых людзей утваралася залежнае сялянства, якое яшчэ не страціла сваёй свабоды, але ўжо стаяла на сацыяльнай лесвіцы ніжэй, чым свабодныя абшчыннікі. У жывёлагадоўлі і земляробстве прымянялася праца рабоў (існавала хатняе рабства).

У VIІІ-ІХ стст. на землях Верхняга Падняпроўя і Падзвіння ў выніку славяна-балцкага сінтэзу сфарміравалася некалькі аб’яднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой даволі ўстойлівыя супольнасці дрыгавічоў, крывічоў-палачан і радзімічаў. Нестар называў усходнеславянскія супольнасці “княжаннямі”, а сучасныя гісторыкі называюць іх саюзамі плямён ці протанароднасцямі.

Крывічы-палачане займалі басейн Заходняй Дзвіны і з’яўляліся побач з крывічамі пскоўскімі і смаленскімі адной з трох галін крыўскага племені. Найбольш старажытнымі гарадамі крывічоў-палачан з’яўляліся Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў. Першае датаванае ўпамінанне пра крывічоў змяшчаецца ў “Аповесці мінулых часоў” і адносіцца да 859 г., дзе гаворыцца, што варагі бралі з іх даніну. Па-рознаму выводзяць гісторыкі назву “крывічы”: ад прозвішча старэйшага роду Крыў, ад слоў “кроўныя” (блізкія па крыві), ад крывізны мясцовасці (шмат пагоркаў), ад імя язычніцкага святара Крыва-Крывейтэ. Этнавызначальнай прыкметай крывічанак з’яўляецца драцяное скроневае бранзалетападобнае кальцо з завязанымі канцамі дыяметрам 5-11 см.

Дрыгавічы займалі значную частку Паўднёвай і Цэнтральнай Беларусі. Важнымі дрыгавіцкімі гарадамі з’яўляліся Тураў, Пінск, Менск, Слуцк. У “Аповесці мінулых часоў” дрыгавічы ўзгаданы ў яе ранняй, недатаванай частцы: “... а друзии седоша межи Припетью и Двиною и нарекошася дреговичи…”. Назва “дрыгавічы” паходзіць ад імя правадыра Драгавіта (Драга) ці ад слова “дрыгва” (балоцістая мясцовасць). Этнавызначальнай прыкметай дрыгавічанак з’яўляюцца вялікія металічныя пацеркі авальнай формы, упрыгожаныя напаянымі шарыкамі металічнай (срэбранай) зерні.

Радзімічы размясціліся ў Пасожжы. Найбольш значнымі горадамі ў іх землях былі Гомель, Чачэрск, Прапойск. У летапісу пра радзімічаў гаворыцца, што “яны прыйшлі ад ляхаў (палякаў)”. Першыя летапісныя звесткі пра радзімічаў адносяцца да 885 г. Пад гэтым годам паведамляецца, што кіеўскі князь Алег абавязаў радзімічаў плаціць даніну яму, а не хазарам, як было раней. Назва “радзімічы” паходзіць ад імя правадыра Радзіма ці ад слова “радзімыя” (родныя). Летапісец даў адмоўную характарыстыку жыцця радзімічаў: “... жылі яны ў лясах, нібы дзікуны, спажывалі брудную ежу, было ў іх брыдкаслоўе перад бацькамі і нявесткамі, на бясоўскіх ігрышчах выкрадалі сабе жонак, якіх мелі па дзве-тры”. Аснову галаўнога ўбору радзімічанкі складалі сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, якія насілі ад аднаго да васьмі.

2. У сярэдзіне ІХ ст. ва Усходняй Еўропе з’явіліся варагі (нарманы). Гэта былі выхадцы са Скандынавіі, пераважна купцы і воіны, якія імкнуліся авалодаць вялікім водным шляхам “з вараг у грэкі”. Варагі збіралі даніну з наўгародскіх славен, крывічоў і некаторых фіна-угорскіх плямён (чудзь, мера, весь). У “Аповесці мінулых часоў” расказваецца, што наўгародцы, крывічы, чудзь адмовіліся плаціць варагам даніну і ў 859 г. прагналі іх “за мора”. Аднак сярод саміх плямён не было згоды, часта ўспыхвалі міжусобныя войны. У выніку гэтыя плямёны ў 862 г. накіравалі сваіх паслоў да аднаго з варажскіх правадыроў Рурыка з запрашэннем на княжанне. У летапісу пра гэта гаворыцца так: “Пайшлі за мора да варагаў, да русі. Бо так звалі тых варагаў – “рус”. Адсюль быццам і назва дзяржавы ўзнікла – “Русь”.

Рурык стаў наўгародскім князем і стаў раздаваць гарады “сваім мужам”. Муж – гэта набліжаная да князя асоба. Сярод гарадоў пад 862 г. названы і Полацк. Гэты факт даў падставу для летапісцаў сцвярджаць, што менавіта ад “запрашэння” варагаў (нарманаў) бярэ пачатак дзяржаўнасць ва ўсходніх славян (“нарманская тэорыя”). Есць і супрацьлеглыя пазіцыі ў гісторыкаў. Некаторыя лічаць, што “запрашэнне” варагаў усяго толькі паскорыла дзяржаваўтваральны працэс на ўсходнеславянскіх землях, які і да гэтага часу ішоў, але даволі маруднымі тэмпамі.

Калі паўночныя землі ўсходнеславянскага рэгіёна ў другой палове ІХ ст. аказаліся ў залежнасці ад Рурыка, то землі палян, севяран, радзімічаў папалі пад уладу хазар. Хазары – гэта цюркамоўны качавы народ, які ў VII – Х стст. займаў тэрыторыю Крыма, Дона, Ніжняга Паволжа, стэпы і лесастэпы Усходняй Еўропы да Дняпра. Вызваленне палян ад неабходнасці ўплаты даніны хазарам звязваецца з дзейнасцю “мужоў” Рурыка Аскольда і Дзіра. У летапісу гаворыцца, як яны “з родамі сваімі” адправіліся па Дняпры ў сталіцу Візантыі. Даплыўшы да Кіева, яны забілі нашчадкаў Кія, вызвалілі горад ад уплаты даніны хазарам і сталі правіць зямлёй палян.

Новы этап у гісторыі ўсходніх славян звязаны з фарміраваннем адзінай дзяржавы з цэнтрам у Кіеве. Пераемнік Рурыка Алег у 882 г. забіў Аскольда і Дзіра і абвясціў Кіеў сталіцай Русі: “Няхай будзе маці гарадоў рускіх”. Князь даволі хутка падпарадкаваў сабе шэраг славянскіх зямель, у тым ліку радзімічаў (885 г.). У 907 г. Алег ажыццявіў удалы паход на Царград. У складзе яго войска знаходзілася дружына крывічоў-палачан. Гэта дае падставу сцвярджаць, што ў часы Алега беларускія землі былі падначалены Кіеву.

Выхад Полацкага княства з-пад улады Кіева трэба адносіць да часоў праўлення Ігара Рурыкавіча, Вольгі і Святаслава Ігаравіча. Доказам гэтага можа служыць той факт, што на Полаччыне не было пагостаў, а гэта значыць даніну на карысць Кіева крывічы не плацілі.

Першым летапісным полацкім князем быў Рагвалод. З летапісаў вядома, што ён “прыйшоў з-за мора” прыкладна ў 970-я гады. Каля 980 г. Рагвалод быў уцягнуты ў дынастычную барацьбу, якую вялі за кіеўскі прастол сыны Святаслава Ігаравіча – Уладзімір (наўгародскі князь) і Яраполк (кіеўскі князь). Як сведчыць летапіснае паданне, браты звярнуліся за дапамогай да Рагвалода і імкнуліся замацаваць дамоўленасць, ажаніўшыся з дачкой полацкага князя Рагнедай. Маладая князёўна, ведаючы аб пазашлюбным нараджэнні Уладзіміра, адмовілася выходзіць за яго замуж. У адказ Уладзімір сабраў вялікае войска і выступіў у паход на Полацк. Горад быў захоплены. Уладзімір забіў Рагвалода і яго сыноў, а Рагнеду гвалтоўна ўзяў у жонкі. У замужастве Рагнеда атрымала імя Гарыслава. У гэтым жа годзе наўгародскі князь падманам забіў Яраполка і стаў кіеўскім князем.

Уладзімір здолеў утрымаць Русь пад сваёй уладай. Калі радзімічы ў 984 г. узнялі паўстанне супраць Кіева, Уладзімір Святаславіч рушыў супраць іх з войскам. На рацэ Пяшчані радзімічы былі разбіты атрадам, якім камандаваў ваявода Воўчы Хвост.

У гісторыю Рускай дзяржавы Уладзімір увайшоў як Хрысціцель, за што ў народзе яго назвалі “Чырвоным Сонейкам”. Прыняўшы хрысціянства, Уладзімір ажаніўся з візантыйскай прынцэсай Ганнай.

Згодна з легендарнымі звесткамі Рагнеда, каб адпомсціць Уладзіміру за крыўду, нанесеную ёй у 980 г., зрабіла замах на яго жыццё. Князь цудам пазбег смерці і вырашыў забіць жонку, але за Рагнеду заступіўся іх сын Ізяслаў. Пасля рады з баярамі Уладзімір выслаў Рагнеду з сынам у спецыяльна пабудаваную крэпасць, якая атрымала назву Ізяслаўль. Рагнеда там прыняла пострыг і пад імем Анастасія жыла ў манастыры да 1000 г., а Ізяслава запрасілі на полацкі сталец. Згодна з летапісам, гэта быў князь-кніжнік, які распаўсюджваў хрысціянства і асвету. Ізяслаў памёр у 1001 г. Ён пакінуў пасля сябе двух сыноў – Усяслава і Брачыслава. Першы з іх пражыў да 1003 г. Пасля гэтага князем стаў малодшы Брачыслаў.

Аб дзейнасці Брачыслава нам вядома мала. Летапіс паведамляе, што ў 1021 г. Брачыслаў напаў на васальны ад Кіева Ногарад і разрабаваў яго. Калі Брачыслаў вяртаўся ў Полацк, яго сустрэла войска кіеўскага князя Яраслава Мудрага. Адбылася бітва на рацэ Судамір. У бітве Брачыслаў прайграў, аднак па мірнай дамоўленасці з Яраславам Полацк атрымаў гарады Віцебск і Усвят – важныя пункты на гандлёвым шляху “з вараг у грэкі”. Гэтыя землі дазволілі полацкаму князю кантраляваць волакі (сухапутныя шляхі зносін паміж дзвюма рэкамі). Фактычна больш нічога не вядома пра час Брачыслава. Магчыма, што Брачыслаў на славяна-балцкім памежжы заснаваў Браслаў і далучыў да княства Менскую воласць. У 1044 г. Брачыслаў памёр.

Пасля Брачыслава полацкім князем стаў яго сын Усяслаў Чарадзей. У летапісе гаворыцца, што маці нарадзіла яго ад чаравання. Людзі верылі, што князь мог пераўтварацца ў ваўка ці тура з залатымі рагамі. Верагодна на пачатку свайго праўлення Усяслаў займаўся ўмацаваннем княства. Пры ім даннікамі Полацка сталі плямёны латгалаў, ліваў, земгалаў, куршаў. Князем былі заснаваны фарпосты (крэпасці) Полаччыны ў Падзвінні – Кукенойс і Герцыке.

У першыя два дзесяцігоддзі свайго праўлення Усяслаў падтрымліваў мірныя адносіны з Кіевам, дзе княжылі спачатку Яраслаў Мудры, а затым яго сын Ізяслаў. У 1060 г. Чарадзей прыняў удзел у сумесным паходзе паўднёварускіх князёў супраць качэўнікаў-торкаў. Некаторыя даследчыкі лічаць, што за ўдзел у гэтым паходзе Чарадзей атрымаў гарады Оршу і Копысь. 1065 год стаў паваротным у палітычнай гісторыі Полацкага княства. Выкарыстаўшы канфлікт, які ўзнік паміж паўднёварускімі князямі, Усяслаў Чарадзей ажыццявіў паход на Пскоў. Горад яму ўзяць не ўдалося, але адносіны з Кіевам сапсаваліся. Паспяховым для Усяслава быў паход 1066 г. на Ноўгарад. Горад быў узяты, шмат людзей было ўведзена ў палон. Чарадзей зняў званы з Наўгародскай Сафіі і перавёз іх у Полацк (да гэтага часу Сафія была пабудавана і ў Полацку). У адказ паўднёварускія князі Яраславічы ажыццявілі паход на Полаччыну, захапілі і спалілі Менск. Рашаючая бітва адбылася 3 сакавіка 1067 г. на рацэ Нямізе. “І была сеча жорсткая, – запісаў летапісец, – і шмат людзей загінула, і перамаглі Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад. Усяслаў жа кінуўся наўцёкі”. Аднак у братоў Яраславічаў не было сіл праследваць полацкага князя і яны запрасілі Чарадзея на мірныя перагаворы, гарантуючы бяспеку прысягай на крыжы. Перамовы павінны былі адбыцца пад Оршай 10 ліпеня 1067 г. Полацкі князь пераехаў у ладдзі праз Днепр, увайшоў у шацёр кіеўскіх князёў, аднак тыя парушылі крыжацалаванне і захапілі Чарадзея з двума сынамі ў палон. У кіеўскай турме наш князь сядзеў больш года.

У 1068 г. паўднёварускія князі пацярпелі паражэнне ад стэпавых качэўнікаў – полаўцаў. Калі вестка пра гэта дайшла да Кіева, то кіяўляне сталі патрабаваць ад свайго князя Ізяслава выдаць ім коней і зброю для барацьбы з ворагамі. Ізяслаў стаў вагацца, а натоўп тым часам вызваліў Усяслава Чарадзея з турмы. Даведаўшыся пра гэта, Ізяслаў уцёк. 15 верасня 1068 г. кіяўляне абвясцілі Усяслава вялікім князем. На гэтай пасадзе Чарадзей знаходзіўся сем месяцаў. За гэты час Ізяслаў сабраў войска і падышоў з ім да Белгарада. Тут павінна была адбыцца бітва з Усяславам. Аднак Чарадзей прыняў рашэнне ў бітву не ўступаць і вярнуцца на Полаччыну, саступіўшы кіеўскі прастол Ізяславу. Аднак у Полацку Чарадзей адразу замацавацца не змог, бо ў горадзе знаходзіўся кіеўскі намеснік, сын Ізяслава Мсціслаў. Пасля смерці Мсціслава тут правіў яшчэ адзін Ізяславіч – Святаполк. Урэшце Усяслаў стаў жыць у фінскім племені водзь. У 1069 г. ён узначаліў паход гэтага племені на Ноўгарад. У бітве на рацэ Гзень перамагло наўгародскае войска. Усяслаў Чарадзей трапіў у палон, аднак, як было сказана ў летапісе, быў адпушчаны “бога радзі”. У 1071 г. Чарадзей выгнаў Святаполка Ізяславіча з Полацка, але ў бітве пад Галацічаскам у гэтым жа годзе ён зноў пацярпеў паражэнне ад Кіева. Тым не менш у Полацку Чарадзей утрымаўся. З гэтага часу сутычкі з Кіевам сталі даволі частымі. У 1077 і 1078 гг. супраць Полацка было арганізавана два паходы паўднёварускіх князёў. Горад узяць ім не ўдалося, але наваколле яго, па словах Манамаха, было “выпалена”. Ёсць меркаванне, што прычынай паходаў былі агрэсіўныя дзеянні Усяслава ў Падняпроўі. Сапраўды, у 1078 г. Чарадзей напаў на Смаленск і спаліў яго. Уладзімір Манамах паспрабаваў дагнаць Усяслава, аднак не паспеў. Помсцячы Чарадзею, Уладзімір разрабаваў ваколіцы Лукомля. Лагойска і Друцка. У 1084 г. Уладзімір Манамах паспрабаваў нанесці яшчэ адзін удар па Полацкаму княству і захапіў Менск, не пакінуўшы ў ім “ні чалядзіна, ні жывёлы”.

Нічога невядома аб гісторыі Полаччыны з 1084 па 1092 г. Толькі пад 1092 г. у летапісе сустракаюцца звесткі пра нейкую страшную эпідэмію ў горадзе, калі “мерцвякі білі палачан”. Усяслаў Чарадзей памёр у сераду ў 9 гадзін раніцы 14 красавіка 1101 г. Адзінае ў старажытнарускіх летапісах дакдаднае ўказанне смерці князя сведчыць аб тым, якое значэнне надавалі Усяславу ў Кіеве. Са смерцю Чарадзея завяршылася сапраўды вялікая эпоха беларускай гісторыі.

На поўдзень ад Полацкага княства знаходзілася Тураўская зямля, якая ўтварылася на аснове княжання дрыгавічоў. Першае ўпамінанне пра Тураў адносіцца да 980 г., калі там княжыў Тур. Гісторыкі сумняваюцца ў дакладнасці гэтага сведчання і разглядаюць яго як легенду або як больш познюю прыпіску, якая “растлумачвала” паходжанне назвы горада.

Пад 988 г. летапіс паведамляе, што кіеўскі князь Уладзімір перадаў у кіраванне сваім сынам розныя воласці. Тураў атрымаў сын Уладзіміра Святаполк. Малады князь вырашыў дамагчыся поўнай незалежнасці ад Кіева. У 1009 ці 1010 г. Святаполк узяў шлюб з дачкой польскага князя Баляслава Храбрага. У 1013 г. тураўскі князь магчыма прыняў удзел у паходзе польскага князя на Русь. Гэты паход аказаўся няўдалым і тураўскі князь быў кінуты Уладзімірам у турму. Пазней па просьбе кіеўскага баярства Уладзімір вызваліў сына са зняволення, аднак пакінуў пад сваім наглядам у Вышгарадзе. Пасля смерці Уладзіміра (1015 г.) Святаполк па старшынству стаў кіеўскім князем. У гонар гэтага ён загадаў адчаканіць сярэбраныя манеты (срэбранікі) з надпісам “Святаполк на стале”. Атрымаўшы вялікакняжацкі сталец, ён стаў паступова распраўляцца са сваімі братамі, якія маглі прэтэндаваць на прастол. Пад Пераяслаўлем па загаду Святаполка быў забіты Барыс, а пад Смаленскам – Глеб. Наўгародскі князь Яраслаў (Мудры) распачаў вайну супраць Святаполка Акаяннага (такая мянушка замацавалася за князем-забойцам). Рашаючая бітва паміж князямі адбылася ў 1019 г. на рацэ Альта. Перамогу атрымаў Яраслаў. Пасля паражэння Святаполк кінуўся ў Польшчу і па дарозе памёр. Тураўскае княства было ўключана ў склад агульнай Кіеўскай дзяржавы Яраслава Мудрага.

Напярэдадні смерці Яраслава Мудрага тураўскім князем стаў яго сын Ізяслаў. Стаўшы пасля смерці бацькі (1054 г.) кіеўскім князем, Ізяслаў захаваў за сабой і Тураў. Кіеўскім князям вельмі важна было захаваць кантроль над рачным шляхам па Прыпяці. І ў далейшым, як толькі на кіеўскім прастоле аказваўся новы князь, Тураў перадаваўся яго сыну або заставаўся ў прамым падпарадкаванні самаго кіеўскага князя.

Пасля гібелі Ізяслава Яраславіча ў 1078 г. вялікім князем кіеўскім стаў яго малодшы брат Усевалад. Тураў атрымаў старэйшы сын Ізяслава Яраполк. Пасля смерці гэтага князя ў 1088 г. на княжанне ў Тураў быў прызначаны малодшы сын Ізяслава Святаполк. Ён пасля смерці Усевалада (1093 г.) па старшынству стаў кіеўскім князем. Святаполк быў чалавекам скупым і срэбралюбівым. Ён нажываўся на нястачы людзей, скупліваў соль і прадаваў яе па завышаных цэнах. Гэта выклікала абурэнне народа і прывяло да паўстання ў Кіеве, у пачатку якога ў 1113 г. Святаполк памёр. Вялікім князем кіеўскім стаў сын Усевалада Уладзімір. Кіеўскага князя называлі Манамахам у гонар яго дзеда візантыйскага імператара Канстанціна Манамаха. Уладзімір не дазволіў князям з дынастыі Ізяславічаў трымаць Тураў. Па яго загаду сын Святаполка Яраслаў быў забіты. Тураўская зямля засталася за кіеўскім вялікім князем. Пасля смерці Уладзіміра Манамаха кіеўскім і тураўскім князем быў яго сын Мсціслаў (1125-1132 гг.). Як бачна, Тураў надоўга папаў у залежнасць ад Кіева.

3. Перыяд распаду дзяржаў у сярэднія вякі на больш дробныя ўтварэнні гісторыкі называюць часам феадальнай раздробленасці. Усходнеславянскія землі ўступілі ў перыяд раздробленнасці пазней краін Заходняй Еўропы. Распаду Кіеўскай Русі ў значнай ступені паспрыяла рашэнне, якое было прынята на Любецкім з’ездзе князёў у 1097 г. З’езд абвясціў “няхай кожны князь трымае зямлю свайго бацькі”. Кожнае княства станавілася незалежным і цяпер мела права самастойна вызначаць свой унутраны парадак, весці самастойную знешнюю палітыку. Удзельныя княствы перыяду феадальнай раздробленнасці ў крыніцах ХІІ – ХІІІ стст. называюцца “валасцямі”. Разам з тым Уладзімір Манамах і яго сын Мсціслаў не пагадзіліся з рашэннем Любецкага з’езда, працягвалі кантраляваць развіццё ўдзельных княстваў. У выніку толькі ў 30-я гг. ХІІ ст. Русь канчаткова распалася. Летапісец з горыччу занатаваў: “Раздрася вся Русская земля”.

Прычынамі феадальнай раздробленасці на Русі былі наступныя: 1) паслабленне ролі цэнтра ў выніку развіцця феадальных адносін і ўмацавання гарадоў на перыферыі; 2) адсутнасць трывалых эканамічных сувязей паміж цэнтрам і месцамі ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі; 3) парушэнне ўсталяванай практыкі перадачы княжацкага прастолу ў спадчыну, калі асобныя князі пачыналі ўсобіцы з-за старшынства і іншых крыўд; 4) сепаратызм буйных феадалаў-вотчыннікаў.

Феадальная раздробленасць на Полаччыне пачалася пасля смерці Усяслава Чарадзея, які меў шэсць сыноў. Барыс правіў у Полацку, Глеб у Менску, Давыд у Лагойску, Святаслаў у Віцебску. Невядома, якія ўдзелы атрымалі Раман і Расціслаў. Барыс, як старэйшы, прызнаваўся вялікім князем Полацкай зямлі ў цэлым. Але, відаць, ён не кантраляваў усю зямлю. Адносіны паміж братамі былі напружаныя (перыяд “хатняй барацьбы”). Да прыкладу, ніхто не дапамог Барысу на пачатку яго праўлення змагацца з яцвягамі. Адзіным сумесным паходам братоў быў паход 1106 г. супраць земгалаў. Аднак, і ён быў няўдалым. Земгалы перасталі плаціць даніну Полацку.

Менскі князь Глеб імкнуўся пашырыць свае ўладанні перш за ўсё ў напрамку да Дняпра. Таксама Глеб ажыццяўляў паходы на землі Тураўскага княства. У выніку інтарэсы Глеба сутыкнуліся з інтарэсамі Кіева. У 1105 г. кіеўскі князь Святаполк Ізяславіч адправіў на Менск войска, аднак Глеб адстаяў горад. Дарэчы, кіеўскага князя падтрымаў Давыд Усяславіч, які выступіў супраць брата. У 1116 г. пасля таго, як Глеб спаліў Слуцк, ужо Уладзімір Манамах направіў на Менск шматлікае войска. Пасля двухмясячнай аблогі горада Глеб папрасіў міру, паабяцаўшы ва ўсім слухацца кіеўскага князя. Аднак, пасля адыходу Уладзіміра ў Кіеў Глеб працягнуў захопніцкую палітыку ў Падняпроўі. Новы кіеўскі паход на Менск 1119 г. прынёс значныя страты Полаччыне. Менск быў захоплены і далучаны да Кіева. Глеб быў захоплены ў палон, дзе ў тым жа годзе і памёр. Пахаваны менскі князь у Кіева-Пячэрскім манастыры.

У 1127 г. памёр полацкі князь Барыс. Па старажытнаму звычаю полацкі прастол перайшоў да яго брата Давыда. Новы князь меў нямала праціўнікаў. На Полаччыне пачаліся разлады, у якія ўмяшаўся кіеўскі князь Мсціслаў (сын Уладзіміра Манамаха). У гэтым паходзе на баку Кіева таксама выступаў гродзенскі князь Усеваладка. У выніку на полацкі сталец быў пастаўлены сын Барыса Рагвалод, а Давыд адхілены ад улады.

У 1128 г. Мсціслаў рыхтаваў паход супраць полаўцаў. Папярэдне ён паведаміў полацкім князям, што яму спатрэбіцца іх падтрымка. Аднак полацкія князі адмовілі дзёрзкім адказам: “Ты з Банякам Шалудзякам будзьце здаровыя абодва і ўпраўляйцеся самі, а мы маем дома што рабіць”. Здзейсніўшы паспяховы паход супраць качэўнікаў і без палачан, Мсціслаў адразу накіраваў свае войскі на Полаччыну. У 1129 г. князі Рагвалод, Давыд, Расціслаў, Святаслаў, два сыны Барыса разам з жонкамі і дзецьмі былі вывезены спачатку ў Кіеў, дзе ім было аб’яўлена аб пакаранні за непаслушэнства, а потым сасланы ў Канстанцінопаль. Візантыйскі імператар Іаан, зяць Мсціслава, прызначыў полацкіх князёў у войска, дзе яны змагаліся супраць арабаў (сарацынаў). Так пачаўся “візантыйскі палон” полацкіх князёў. На Полаччыне ў якасці намеснікаў сталі правіць сыны кіеўскага князя Мсціслава.

Пасля смерці Мсціслава (1132 г.) яго месца ў Кіеве заняў брат Яраполк. Гэтую сітуацыю выкарысталі палачане, якія выгналі кіеўскага намесніка і пасадзілі на полацкі сталец прадстаўніка полацкага княжацкага дому віцебскага князя Васільку Святаславіча. Полацк зноў атрымаў незалежнасць. Пасля смерці Яраполка (1139 г.) у Полацк вярнуліся “палонныя князі” з Візантыі. З гэтага часу пачалася вострая барацьба ў самой Полаччыне за сталец. Пасля смерці Васількі Святаславіча ў 1144 г. полацкі сталец вярнуў сабе Рагвалод Барысавіч. У Менскім удзеле пачаў правіць Расціслаў Глебавіч.

З летапісаў вядома, што ў сярэдзіне ХІІ ст. на Полаччыне пачалася дынастычная барацьба. У 1151 г. Рагвалод Барысавіч быў захоплены палачанамі і адпраўлены ў Менск, дзе яго ўтрымлівалі “ў цяжкай няволі”, а полацкім князем стаў Расціслаў Глебавіч. Разам з тым такая сітуацыя была нядоўгай. Ужо ў 1158 г. веча выгнала Расціслава і на полацкі пасад вярнуўся Рагвалод Барысавіч. Пазней веча запрасіла ў Полацк віцебскага князя Усяслава Васількавіча, які кіраваў да 1180 (1186) г. Усяслаў, каб умацаваць свае пазіцыі ў Полацку, уступіў у саюз са смаленскім князем Давыдам Расціславічам. Такім чынам, ХІІ ст. было запоўнена бесперапыннымі міжусобнымі войнамі, якія клаліся вялікім цяжарам на плечы сялян і гараджан.

Феадальная раздробленнасць закранула і Тураўскае княства. Аднак гэты працэс пачаўся не ў першай палове ХІІ ст., як на Полаччыне, а ў другой палове ХІІ ст. Гэта звязана з тым, што ў першай палове ХІІ ст. Тураў належаў Кіеўскаму княству.

Пераломным у гісторыі Турава стаў 1157 г. У гэтым годзе Тураў захапіў Юрый Яраславіч, сын забітага па загаду Манамаха Яраслава Святаполкавіча. Паходы на Тураў 1158 і 1160 гг. не завяршыліся поспехам Кіева. Тураў у саюзе з Пінскам (першае ўзгадванне – 1097 г.) выстаяў. Пасля смерці Юрыя Яраславіча ў 1162 г. княства было падзелена паміж яго сынамі – Святаполкам, Глебам і Яраполкам. Узніклі самастойныя Тураўская, Пінская, Дубровіцкая, Клецкая і Слуцкая воласці, якія паступова трапілі пад уплыў суседняга Галіцка-Валынскага княства.

Землі Сярэдняга Пабужжа на працягу многіх стагоддзяў уключалі гарады Берасце, Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, Бельск. Галоўным горадам у рэгіёне з’яўлялася Берасце (першае ўзгадванне – 1019 г.). З пачатку ХІ ст. горад уваходзіў у склад Тураўскага княства. Пасля разгрому Святаполка Акаяннага на Альце Берасце было занята палякамі. Толькі дзякуючы паходу Яраслава Мудрага на горад ў 1022 г., Берасце было вернута Тураўскаму княству. У другой палове ХІІ ст. Берасце ўвайшло ў склад Галіцка-Валынскага княства.

Землі Беларускага Пасожжа ўваходзілі ў склад Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў. Да Смаленскага княства адносілася паўночная частка Пасожжа з гарадамі Мсціслаў, Крычаў, Прапойск (сучасны Слаўгарад). У 1116 г. да Смаленска адышлі Копысь і Орша. Тэрыторыя ніжняга цячэння Сажа з Гомелем (першае ўзгадванне – 1142 г.), Чачэрскам і Рэчыцай уваходзілі ў склад Чарнігаўскага княства. Беларускія землі ў Папрыпяцці з гарадамі Мазыр і Брагін уваходзілі ў склад Кіеўскага княства.

У Беларускім Панямонні (“Чорная Русь”) у ХІІ ст. узніклі цэнтры самастойных княстваў: Гродна (першае ўзгадванне – 1127 г), Наваградак, Ваўкавыск і Слонім. Побач са славянскімі гарадамі ў Панямонні жылі балцкія плямёны (да прыкладу, яцвягі, літва).

Такім чынам, у выніку драблення Полацкай, Тураўскай і іншых зямель на тэрыторыі Беларусі ў ХІІ-ХІІІ стст. узнікла амаль 20 княстваў.

Феадальная раздробленасць – гэта заканамерны працэс, які меў станоўчыя і адмоўныя бакі. Станоўчыя рысы: адбываўся рост гарадоў, якія сталі цэнтрамі ўдзельных княстваў, развівалася культура. Адмоўныя рысы: пачатак міжусобных войн, рост знешняй небяспекі.

Найбольшую пагрозу для беларускіх зямель уяўлялі нямецкія рыцары (крыжакі). Яны ў канцы ХІІ ст. пад выглядам распаўсюджання каталіцкай веры сярод мясцовага насельніцтва высадзіліся ў вусці Заходняй Дзвіны і ў 1201 г. заснавалі крэпасць Рыгу. Сумеснымі намаганнямі каталіцкай царквы і рыцарства ў 1202 г. быў створаны ордэн Мечаносцаў. Паступова рыцары прасоўваліся ўверх па Заходняй Дзвіне на тэрыторыю латгалаў, пагражаючы Полацку. З даўніх часоў лівы і латгалы плацілі даніну полацкім князям і пастаўлялі ім войскі. Уся тэрыторыя ўздоўж Заходняй Дзвіны была падначалена Полацку. Таму дружыны полацкага князя Уладзіміра летам 1203 г. асадзілі дзве нямецкія крэпасці Ікскюль і Гольм, але значнага поспеху не мелі. У 1206 г. Уладзімір паспрабаваў яшчэ раз асадзіць Гольм, але на дапамогу палачанам прыйшла толькі частка ліваў. Аблога працягвалася 11 дзён. Узяць крэпасць дружыны так і не змаглі. Тым часам рыцары паступова наблізіліся да васальнага ад Полацка Кукенойса. Тут княжыў Вячка. З невялікай дружынай ён мужна адбіваўся ад захопнікаў, але не атрымаў своечасовай дапамогі ад полацкага князя. У 1208 г. Вячка вымушаны быў спаліць Кукенойс і пакінуць княства. Ён працягваў барацьбу з крыжакамі да канца жыцця і загінуў у 1223 г. пры абароне Юр’ева. У 1209 г. рыцары абрабавалі і спалілі Герцыке. Князь Усевалад не змог адстаяць горад.

Мірныя перамовы паміж полацкім князем Уладзімірам і рыжскім епіскапам Альбертам адбыліся ў 1210 і 1212 гг. Полацк прызнаваў страту Ніжняга Падзвіння, а немцы гарантавалі полацкім гандлярам свабодны шлях па Дзвіне. У 1216 г. палачане сумесна з эстамі і літоўцамі рыхтаваліся да новага выступлення супраць рыцараў, аднак Уладзімір памёр і паход не адбыўся. Нягледзячы на супярэчнасці паміж дзяржавамі гандлёвыя адносіны паміж Полацкам і крыжакамі працягваліся. У 1229 годзе была падпісана гандлёвая грамата Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай.

Націск крыжакаў на ўсходнеславянскія землі ўзмацніўся пасля таго, як у 1237 г. ордэны Мечаносцаў і Тэўтонскі заключылі саюз. Ордэн Мечаносцаў стаў лічыцца філіялам Тэўтонскага (атрымаў назву “Лівонскі ордэн”), аднак захаваў сваю самастойнасць. У гэтых умовах вялікае значэнне для абароны Беларусі меў саюз Полацка, Віцебска і Ноўгарада. Аб гэтым сведчыць шлюб наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча (пазней празванага Неўскім) з дачкой полацкага князя Брачыслава. У сумесных бітвах усходнія славяне змаглі прыпыніць пранікненне крыжакаў. У бітве з рыцарамі на Няве (1240 г.) вызначыўся адвагай Якаў Палачанін, пра якога ў летапісу гаворыцца: “Наехаў на полк з мячом і мужна біўся і пахваліў яго князь”. Другая перамога Аляксандра Неўскага адбылася на Чудскім возеры ў 1242 г. Гэтая бітва ў гісторыю ўвайшла як Лядовае пабоішча.

Разам з крыжацкай агрэсіяй беларускім землям у ХІІІ ст. сталі пагражаць мангола-татары. Заснавальнікам іх дзяржавы стаў Чынгісхан. Яго ўнук Батый у 1237 г. пачаў паход на Русь. На працягу зімы 1238 г. мангола-татары разрабавалі Разань, Каломну, Маскву і Уладзімір. У сакавіку гэтага года ў бітве на р. Сіці пацярпелі паражэнне галоўныя сілы старажытнарускіх князёў. У 1239 – пачатку 1240 г. было захоплена Чарнігаўскае княства. Верагодна тады быў разбураны і спалены Гомель. У 1240 г. мангола-татары разрабавалі Кіеў. У Іпацьеўскім летапісе гаворыцца, што ў 1241 г. у ваколіцах Берасця “нельга было выйсці на поле, бо быў смурод ад вялікай колькасці забітых”. Выказваецца меркаванне, што тут адбыўся бой з мангола-татарамі, у якім загінула шмат воінаў. Аднак тэрыторыя Беларусі не зведала мангола-татарскага іга. Гісторыкі тлумачаць гэта рознымі прычынамі. Адны кажуць, што войска Батыя было моцна аслаблена барацьбой з паўночна-ўсходнімі княствамі. Другія сцвярджаюць, што захопнікі не хацелі праходзіць праз беларускія лясы і балоты. Нягледзячы на гэта пагроза з боку мангола-татар існавала яшчэ доўга.

4. У ІХ – ХІІ стст. беларускія княствы па форме кіравання з’яўляліся абмежаванымі манархіямі. Дзяржаўная ўлада пераходзіла ад адной асобы да другой, як правіла, па спадчыне, аднак улада князя не была поўнай і бязмежнай. Сістэма органаў улады ўяўляла сабой сукупнасць трох асноўных дзяржаўна-палітычных інстытутаў: князь, рада і веча.

Князь з’яўляўся галавой дзяржавы. Князі ўступалі на прастол рознымі шляхамі. З увядзеннем хрысціянства дагавор з новым князем на княжанне (“рад”) суправаджаўся абрадам крыжацалавання. Галоўным абавязкам князя з’яўлялася абарона дзяржавы, арганізацыя і камандаванне войскам. Войска князя называлася дружынай. Яна служыла асабіста князю і знаходзілася на яго ўтрыманні. Дружына складалася з розных груп узброеных людзей. На першым месцы была “старэйшая” дружына. Гэта – “баяры” (“баляры”, “сільныя мужы”). Малодшыя дружыннікі называліся “дзецкія” (“отракі”). Аснову дружыны часцей складалі наёмнікі, якімі ў Х–ХІ стст. былі варагі. Таксама князь кіраваў народным апалчэннем, якое складалася з гараджан і называлася “полк”. Князь вяршыў суд, у гарады прызначаў цівуноў (суддзяў). Судовая дзейнасць князя абмяжоўвалася: ён не меў права ажыццяўляць правасуддзе аднаасобна. Дарэчы, асноўным дакументам, адпаведна якому вяршыўся суд, была “Руская праўда”. Важным абавязкам князя быў збор даніны з насельніцтва. Працэс збору даніны называўся палюддзе. Месца збору даніны – пагост.

Пры рашэнні важных дзяржаўных пытанняў князь раіўся са сваімі бліжэйшымі дарадчыкамі – “думчымі”, “лепшымі” мужамі, якія ўваходзілі ў склад рады. З мэтай больш шырокага абмеркавання пытанняў і атрымання падтрымкі ў насельніцтва князь склікаў веча, у якім удзельнічалі як правіла мужчыны-домаўласнікі. На вечы ажыццяўляўся вышэйшы суд, кантралявалася дзейнасць князя, вырашаліся пытанні вайны і міру. Ад імя полацкага веча заключаліся дагаворы з іншымі гарадамі. Калі веча не падтрымлівала князя, той вымушаны быў пакінуць горад. На месца выгнанага князя веча выбірала іншага прадстаўніка княжацкай дынастыі.

Грамадска-палітычны лад у Тураве меў свае асаблівасці. Тураўскія князі паводле роднасных сувязяў мелі права перайсці на велікакняжацкі прастол у Кіеве, калі для гэтага надыходзіла іх чарга як прадстаўнікоў княжацкага роду Рурыкавічаў. Адначасова Тураўскае княства працягвала падпарадкоўвацца свайму князю, які станавіўся вялікім князем кіеўскім. У такім выпадку ў Тураў прызначаўся княжацкі намеснік – “пасаднік”. У Тураве таксама існавала пасада тысяцкага, які ўзначальваў гарадское апалчэнне. Тураўскі князь з дружынай часта знаходзіўся ў Кіеве і ў такім выпадку апалчэнне з’яўлялася галоўнай ваеннай сілай у горадзе. Цікава, што жыхары Турава мелі права прапаноўваць кіеўскаму мітрапаліту кандыдатуру на пасаду епіскапа. Так адбылося з прызначэннем Кірылы Тураўскага. Аднак, трэба сказаць, што гэты выпадак быў хутчэй выключэннем з правіла, а не традыцыяй, якая склалася ў Тураўскім княстве.

5. Феадалізм – уклад, які заснаваны на манапольнай уласнасці феадалаў на зямлю і няпоўнай уласнасці на залежных сялян. Феадал – гэта ўласнік феода (зямлі). Селянін жа з’яўляўся трымальнікам зямлі на пэўных умовах. Эканамічную аснову феадалізму складала прысвавенне феадаламі дадатковага прадукту шляхам эксплуатацыі сялян, якая выражалася ў выплаце сялянамі рэнты: натуральнай (даніна); адпрацовачнай (паншчына); грашовай (чынш). Паступова складвалася асабістая залежнасць сялян ад феадалаў.

Вылучаюцца два шляхі развіцця феадалізму: сінтэзны і бяссінтэзны. У шэрагу краін Заходняй Еўропы феадалізм развіваўся ў выніку сінтэзу германскіх родаплемянных і познарымскіх рабаўладальніцкіх адносін. Гэта сінтэзны шлях развіцця феадалізму. Ён быў характэрны для франкскага, вестгоцкага і іншых каралеўстваў. Германцы запазычвалі некаторыя дасягненні рымскай тэхнікі і агракультуры: двухполле і трохполле, добрае ўгнаенне глебы, стойлавае ўтрыманне жывёлы. Пры сінтэзным шляху развіцця феадалізма даволі хутка склалася іерархічная структура зямельнай уласнасці і класа феадалаў. Ад сінтэзнага шляху развіцця феадальных адносін адрозніваўся працэс феадалізацыі, які гісторыкі называюць бяссінтэзным. Працэс феадалізацыі ў дадзеным выпадку ішоў марудна. Ён праходзіў у краінах, дзе ўзаемадзеянне з рымскім грамадствам было менш значным ці адсутнічала наогул (англасаксонскія каралеўствы, скандынаўскія краіны, славянскі рэгіён). Тут феадалізм канчаткова ўсталяваўся прыкладна на тры стагоддзі пазней – да ХІІІ ст.

У ІХ-ХІІІ стст., калі на беларускіх землях феадалізм толькі зараджаўся, яшчэ моцнымі былі перажыткі родаплемяннога ладу. Так, у “Рускай Праўдзе” гаворыцца аб існаванні ў славян суседскай абшчыны – верві, дзе працавалі свабодныя сяляне. У гэты ж час працягвала фарміравацца патрыярхальнае рабства. У “Рускай Праўдзе” рабы ўзгадваюцца пад назвамі “чэлядзь”, “халопы”. Рабамі на Русі станавіліся толькі палонныя. Такім чынам, у грамадстве ўсходніх славян суіснавалі тры эканамічныя ўклады: родаплемянны (першабытнаабшчынны), рабаўладальніцкі і феадальны. Суіснаванне розных гаспадарчых укладаў носіць назву шматукладнасць.

Феадалізацыя грамадства ўсходніх славян адбывалася ў два этапы. Першы этап ахоплівае ІХ – ХІ стст., калі найбольш пашыранай была дзяржаўная зямельная ўласнасць. Вялікі князь з’яўляўся вярхоўным уласнікам зямлі. Залежнасць насельніцтва ад цэнтра засноўвалася на выплаце натуральнай даніны абшчынамі. Паралельна ішоў працэс фарміравання баярскага землеўладання, аднак да ХІІ ст. асноўнымі княжацкімі падараваннямі былі не зямельныя ўгоддзі, а права збору даніны з вызначанай тэрыторыі (“васалітэт без ленаў”). З ХІІ ст. пачынаецца другі этап развіцця феадалізму, калі з’явілася княжацкае, баярскае і царкоўнае землеўладанне.

Найбольш масавай сацыяльнай структурай феадальнага грамадства заставалася абшчына. Яна ўключала ў сябе сялян, якія яшчэ не трапілі ў прыватнаўласніцкую залежнасць і былі падпарадкаваны толькі дзяржаве. Гэтая катэгорыя сялян называлася “людзі”. Абшчына несла адказнасць перад князем за выкананне дзяржаўных павіннасцей і падаткаў. Абшчыннікі былі звязаны паміж сабой кругавой парукай: разам адказвалі за ўчыненае на яе тэрыторыі злачынства, пакрывалі страты, нанесеныя ўласнікам. Асноўнай вытворчай адзінкай абшчыны была гаспадарка адной сялянскай сям’і – “дым” (“рала”).

Паступова сяляне сталі трапляць у залежнасць ад феадалаў-вотчыннікаў. Фарміравалася залежнае сялянства – чэлядзь. Спачатку чалядзінамі называлі рабоў. З ХІ ст. чэляддзю сталі лічыць усіх людзей, якія былі залежныя ад свайго гаспадара і жылі ў яго сядзібе. Да катэгорыі залежнага насельніцтва адносіліся халопы. Яны поўнасцю страцілі асабістую свабоду і па свайму стану былі рабамі. Халопамі станавіліся палонныя, а таксама тыя, хто ажаніўся з халопкаю, дзеці халопаў і тыя, хто прадаў сам сябе ў халопы пры сведках. Залежныя паўсвабодныя сяляне называліся смердамі. Гэта пераважна княжацкія даннікі, якія сядзелі на зямлі і неслі павіннасці на карысць князя. У адрозненне ад халопаў смерды мелі сваю маёмасць, плацілі штрафы. Сярод залежнага насельніцтва вылучаліся таксама закупы і радовічы. Закупы – часова несвабодныя людзі, якія трапілі ў даўгавую залежнасць за ўзятую пазыку (купу). Радовічы – сяляне, звязаныя з феадалам якім-небудзь абавязацельствамі (радам).

Важнейшым заняткам жыхароў беларускай вёскі было земляробства. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі зямлі былі драўляныя рала і саха (з Х ст.) з жалезнымі наральнікамі і сашнікамі. Ураджай збіралі металічнымі сярпамі, зерне малацілі на таку драўлянымі цапамі. На муку зерне малолі пры дапамозе каменных жорнаў. Сяляне вырошчвалі азімае жыта, пшаніцу, ячмень, проса, авёс, грэчку. Разам са збожжавымі вырошчвалі гарох, бабы, лён, каноплі. Асноўнай сістэмай земляробства была папаравая сістэма – двухполле, зрэдку – трохполле. Двухполле прадугледжвала чаргаванне папарнага ўчастка зямлі і пасеваў, а трохполле – папару, азімых і яравых культур. Акрамя земляробства развіваліся садоўніцтва, агародніцтва і жывёлагадоўля.

З хатніх промыслаў самымі распаўсюджанымі былі ганчарства (з выкарыстаннем ганчарнага кола), прадзенне, пляценне і ткацтва (з выкарыстаннем кроснаў). Жыхары беларускай вёскі займаліся чорнай металургіяй, дастаўляючы ў горад жалеза ў выглядзе таварных крыц. У жыцці вёскі па-ранейшаму вялікая роля належала дапаможным заняткам: паляванню, рыбалоўству, збіральніцтву і бортніцтву.

Першыя гарады на тэрыторыі Беларусі – гэта агароджаныя, умацаваныя паселішчы (адсюль назва “горад”). Галоўная рыса горада часоў феадалізму – развіццё рамяства і гандлю. Ва ўсходнеславянскіх землях, як і ў краінах Заходняй Еўропы, гарады ўзнікалі з умацаваных радавых паселішчаў (Тураў), замкаў князёў ці парубежных крэпасцяў (Менск, Браслаў, Наваградак), на міжнародных гандлёвых шляхах (Полацк, Віцебск, Усвят). Гарады Кіеўскай Русі, як і заходнееўрапейскія, выконвалі аднолькавыя функцыі, з’яўляючыся абарончымі, культурнымі, гандлёва-рамеснымі і адміністрацыйнымі цэнтрамі. Разам з тым ўсходнеславянскія гарады мелі шэраг асаблівасцей у параўнанні з заходнееўрапейскімі: па-першае, пабудовы тут вырабляліся толькі з дрэва, а не з цэглы; па-другое, у нашых гарадах не было рамесных цэхаў і гарадскога самакіравання.

Шэраг беларускіх гарадоў атрымалі назву ад рэк, на якіх яны былі заснаваны – Полацк, Віцебск, Пінск, Слуцк, Друцк. Іншыя гарады атрымалі назву ад імені князя-заснавальніка – Заслаўе, Барысаў, Браслаў. Пісьмовыя помнікі называюць больш 35 гарадоў ранняга сярэднявечча. Самымі старажытнымі з’яўляюцца Полацк (862 г.), Віцебск (974 г., 1021 г.), Тураў (980 г.), Ізяслаўль, Берасце (1019 г.), Копысь, Браслаў, Менск (1067), Орша, Друцк, Лагойск, Лукомль, Пінск (1097 г.), Барысаў, Слуцк (1116 г.), Гародня (1127 г.), Клецк, Мсціслаў, Прапошаск (Слаўгарад), Крычаў, Гомель (1142 г.), Рагачоў, Брагін, Мазыр, Чачэрск.

Ядром горада быў дзядзінец умацаваны валамі, равамі, сценамі цэнтр горада. Каля дзядзінца ўзнікалі паселішчы рамеснікаў і гандляроў –пасады. Калі пасад абносіўся ўмацаваннямі, ён ператвараўся ў вакольны горад. Побач з вакольным горадам узнікалі новыя пасады, дзе жыў шматлікі люд. Цэнтрам грамадскага жыцця быў торг – гарадскі рынак. Ён звычайна размяшчаўся на беразе ракі недалёка ад дзядзінца. Вуліцы ў гарадах былі вузкімі, каля 3 метраў у шырыню. За горадам знаходзіліся курганныя некропалі (могільнікі).

Сацыяльны склад насельніцтва гарадоў вызначаўся разнастайнасцю. Тут жылі купцы, рамеснікі, баяры, князі, дружыннікі, духавенства. Пры дварах феадалаў знаходзіліся халопы і чэлядзь, якія абслугоўвалі вышэйшы слой гарадской знаці.

Вядучая роля ў гарадскім рамястве належала кавальству. Старажытныя кавалі ведалі сакрэты атрымання сталі, маглі зварваць яго з жалезам, ужывалі загартоўку вырабаў, выкарыстоўвалі пайку, коўку, рэзку зубілам, абточку і паліроўку. Развівалася ювелірная справа (выраб падвесак, скроневых кольцаў, бранзалетаў, пярсцёнкаў). Гарадскія ганчары акрамя посуду выраблялі плінфу – шырокую і плоскую абпаленую цэглу, плітку для падлогі мураваных храмаў.

З дрэва рабіўся бандарны і сталовы посуд, транспартныя сродкі. Майстры ўжывалі ў апрацоўцы драўніны разьбу, дзяўбанне, такарную апрацоўку. Да апрацоўкі дрэва блізкімі па тэхналогіі былі вырабы з косці. У якасці сыравіны выкарыстоўвалі рог і трубчастыя косці дзікіх жывёл. З косці выраблялі грабяні, тронкі нажоў, шашкі і шахматы, маленькія нагрудныя абразкі. У шырокім ужытку была апрацоўка каменю. З валуноў ці каменных блокаў узводзіліся храмы. З камня высякалі мукамольныя жорны і тачыльныя кругі. Сляды гарбарнай і шавецкай вытворчасці маюцца ва ўсіх гарадскіх пасяленнях. У якасці сыравіны выкарыстоўвалі скуру буйной і дробнай рагатай жывёлы, свіней. З мяккай, добра апрацаванай скуры шылі абутак (боты, чаравікі, пасталы), похвы для нажоў, кашалькі для крэсіва, мячы для гульні ў лапту.

Горад меў сувязі з акругай. З вёсак сюды прывозілі сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну для рамеснікаў. Зробленыя ў горадзе рэчы, напрыклад, гліняныя гаршкі ганчароў, жалезныя нажы і сякеры кавалёў, знаходзілі збыт сярод насельніцтва вёсак. Аднак патрэба насельніцтва ў набыцці тавараў у ХІ – ХІІ стст. была абмежаванай. Істотнага ўплыву на натуральны характар гаспадаркі гарады ў той час не аказвалі. Адсутнасць значнага тавараабмену паміж горадам і вёскай прымушала гарадскіх рамеснікаў часткова займацца агародніцтвам і жывёлагадоўляй. Пра сярэдневяковы горад гаварылі, што ён быў “напалову забудаваны, а напалову засеяны”. З гэтага вынікае, што ўнутраны гандль (паміж горадам і вёскай) развіваўся слаба.

Беларускія гарады, якія стаялі на гандлёвым шляху “з вараг у грэкі” былі цэнтрамі ў першую чаргу знешняга гандлю. На Беларусь з Кіева прывозілі прыналежнасці рэлігійнага культу, з Оўруча (на Валыні) – каменныя прасліцы для верацён, з Прыбалтыкі – бурштын. З поўдня прывозіліся соль, амфары з віном і аліўкавым алеем, з Каўказа – самшыт для вырабу грабянёў. Для феадальнага двара з Візантыі і Блізкага Усходу прывозілі прадметы раскошы – каляровыя тканіны, шкляны посуд, грэцкія арэхі. У замежныя краіны беларускія гарады пастаўлялі футры, мёд, воск, смалу, лён.

У ІХ-Х стст. у грашовым абарачэнні на Беларусі былі арабскія срэбныя дырхемы. У ХІ ст. распаўсюдзіліся заходнееўрапейскія срэбныя дэнарыі. У ХІІ-ХІІІ стст. на Беларусі быў “безманетны перыяд” – у абарачэнні хадзілі залатыя і срэбныя зліткі (грыўні).

Такім чынам, развіццё ўсходнеславянскіх гарадоў мела некаторыя агульныя рысы з развіццём гарадоў Заходняй Еўропы. Аднак нашы гарады развіваліся больш павольна, чым заходнееўрапейскія.

6. Культура беларускіх зямель з’яўляецца састаўной часткай старажытнарускай культуры. Агульныя карані маюць рэлігійныя ўяўленні, фальклор, літаратура, архітэктура і мастацтва.

Язычніцтва (паганства) – умоўны тэрмін, які абазначае старажытныя вераванні і культы, што існавалі да пашырэння трох сусветных рэлігій. Назва “язычніцтва” паходзіць ад царкоўнаславянскага слова “языцы” – народы, чужаземцы, а назва “паганства” ад лацінскага “paganus” – язычнік. Язычніцтва – надзвычай шматслойная і разгалінаваная рэлігія, якая ўключае ў сябе першабытныя рэлігійныя ўяўленні – анімізм, фетышызм, татэмізм, магію, політэістычныя ўяўленні. Язычніцтва пачалося ад культу продкаў і закончылася складаным і разгорнутым пантэонам багоў:

Пярун

вярхоўны бог, апякун грому і маланкі, вайсковай справы

Сварог

бог неба

Дажбог

бог сонечнага святла, сын Сварога

Хорс

бог сонца

Вялес

бог жывёлагадоўлі і багацця

Стрыбог

бог вятроў

Цёця

багіня восеньскага ўраджаю, дабрабыту і сямейнага жыцця

Лада

багіня вясны, апякунка шлюбу і сям’і

Лёля

багіня дзявочай прыгажосці і кахання

Мокаш

жаночае бажаство ўрадлівасці і хатняга ачага

Былі яшчэ багі, ад якіх на думку старажытных славян, залежалі будучы ўраджай, жыццё і побыт людзей: Ярыла (вясна), Купала (лета), Аўсень (восень), Каляда (зіма). Як бачна, для ўсходніх славян-язычнікаў было характэрна шматбожжа.

Месцы, дзе язычнікі пакланяліся сваім багам і прыносілі ім ахвяры называюцца капішчамі (свяцілішчамі). Размяшчаліся яны на ўзвышшах, астравах, на берагах рэк і азёр, сярод балот. Культавыя абрады выконвалі язычаскія святары – вяшчуны.

Святы і абрады нашы продкі здаўна прымяркоўвалі да пэўных каляндарных дат. У студзені ў дзень зімовага сонцастаяння святкаваліся Каляды. На гэтае свята прыпадаў абрад ваджэння “казы”. Калядоўшчыкі збіралі пачастункі ў гаспадароў, тым самым як бы прымалі даніну на карысць сонца: “Дзе каза рогам, там жыта стогам”. Ужо зімой сяляне-земляробы чакалі вясны, спадзяваліся на добры ўраджай.

У сакавіку спраўлялася Масленіца – свята заканчэння зімы. Людзі пяклі бліны, наладжвалі гульні на санях. Апошні дзень масленічнага тыдня – гуканне вясны. Дзяўчаты спявалі песні, кідалі ўгору “жаўранкаў”, злепленых з цеста. У красавіку адзначалі старажытнае свята Камаедзіца, калі заканчвалася спячка мядзведзя і ён выходзіў з бярлогі. Вытокі свята звязаны з татэмізмам. Каб задобрыць мядзведзя, людзі гатавалі і елі гарохавую кашу – камы. Лічылася, што гэта самая любімая страва татэмнай жывёлы. Вялікдзень (у хрысціян – Пасха) некалі адкрываў новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім “рухомым” календары. На гэтае свята ў гонар руплівых гаспадароў спяваліся валачобныя песні, якія захаваліся толькі ў фальклоры беларусаў. У пачатку мая адзначалася старажытнае свята выгану кароў – Ярылаў (у хрысціян – Юр’еў) дзень. Праводзіўся абрад выезду ў поле Ярылы: вакол маладога хлопца ў белай вопратцы дзяўчаты вадзілі карагоды і спявалі абрадавыя песні. У маі таксама адзначалася Радаўніца, калі на могілках паміналі памерлых.

Дзень летняга сонцастаяння адзначаўся святам Купалля. Яно праходзіла ў ноч на 22 чэрвеня (па старым стылі). У паданнях расказваецца, што ў купальскую ноч расліны размаўляюць паміж сабой, дрэвы пераходзяць з месца на месца, а рэкі свецяцца прывідным святлом. Вельмі пашыранай на купальскім свяце была варажба, моладзь шукала папараць-кветку. У жніўні людзі спраўлілі адно са свят хлеба – Трэці Спас. У старажытнай Беларусі шмат дзе спраўлялі Дажынкі – свята канца жніва.

У дзень асенняга раўнадзенства (22 верасня) наставала так званае бабіна лета – пачатак жаночых сельскагаспадарчых работ. У верасні адзначалася Узвіжанне – свята закрыванне зямлі на зіму. У гэты дзень нашы продкі нават не хадзілі ў лес – лічылася, што ўсе змеі выпаўзалі апошні раз пагрэцца, каб схавацца ў норы на зіму. Асноўнае свята ў кастрычніку – Пакровы. Да гэтага дня трэба было закончыць усе сельскагаспадарчыя работы, падрыхтавацца да зімы. З гэтага часу наступала пара восеньскіх вяселляў. У лістападзе і снежні моладзь збіралася на вячоркі, куды запрашаліся музыкі.

Вельмі багатай была вусная народная творчасць (фальклор) нашых продкаў. Сярод апавядальных жанраў трэба назваць казкі, легенды, паданні, прыказкі, прымаўкі, загадкі, пацешкі, замовы. Даволі цікавым з’яўляецца былінны эпас Беларусі. Тут расказваецца пра асілкаў Іванку Прастачка, Івана Падвея, Івашку Мядзвежае Вушка, Кацігарошка. Асілкі выратоўвалі людзей, змагаючыся з рознымі міфічнымі істотамі – Змеем Гарынычам, Кашчэем Бессмяротным. У быліне пра Волха Усяславіча паказаны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Тут ухваляецца спрытнасць і мудрасць князя-ваўкалака.

Паэтычная творчасць прадстаўлена абрадавай паэзіяй, якая падзяляецца на дзве вялікія групы – каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая творчасць. Каляндарна-абрадавая творчасць цесна звязана з працай земляроба.

У зімовым цыкле найбольш цікавымі з’яўляюцца калядныя песні. Яны захавалі амаль да нашага часу сляды магічнай функцыі: садзейнічаць ураджаю і дабрабыту ў сялянскай гаспадарцы. Віншавальна-велічальнымі творамі веснавога цыклу з’яўляліся валачобныя песні, якія выконваліся на Пасху. Большасць гэтых песень была звернута да селяніна-ратая – галоўнай постаці ў земляробстве. Найбольш пашыранымі песнямі летняга цыклу з’яўляліся купальскія. Тут адлюстроўвалася радасць чалавека – сведкі найвышэйшага росквіту прыроды. Песнямі восеньскага цыклу з’яўляліся: спасаўскія, кірмашовыя, ільняныя, канапляныя.

Сямейная абраднасць развівалася вакол трох галоўных момантаў чалавечага жыцця: нараджэння, уступлення ў шлюб і смерці.

На змену язычніцтву на Беларусі ў Х ст. прыйшло хрысціянства. Яно ў І ст. н.э. зарадзілася ў Палестыне ў асяроддзі беднага яўрэйскага насельніцтва. Сімвалам гэтай веры была святая Троіца – Бог-айцец, Бог-сын, Бог-святы Дух. Паступова хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй ва ўсёй Еўропе. Сфарміраваліся два хрысціянскія цэнтры – Рым і Канстанцінопаль.

На Русі хрысціянства афіцыйна было ўведзена ў 988 г. Уладзімірам Святаславічам. Старажытнаруская дзяржава прыняла новую веру па візантыйскаму ўзору. Услед за Кіевам хрысціянства прыняло насельніцтва Полацкага княства. Полацк стаяў на гандлёвым шляху “з вараг у грэкі”, яго жыхары ўжо даўно былі знаёмы з хрысціянскай верай, таму не аказвалі супраціўлення прымусоваму хрышчэнню. А вось у Тураве, магчыма, прыняцце хрысціянства суправаджалася крывавымі падзеямі. Пра гэта метафарычна гаворыцца ў паданні пра каменныя крыжы, якія прыплылі ў горад па Прыпяці, калі вада ў рацэ стала чырвонай ад крыві. Зразумела, што крыж у дадзеным выпадку – гэта сімвал хрысціянства.

Хрысціянства на працягу некалькіх стагоддзяў распаўсюджвалася ў саперніцтве з язычніцтвам. Язычніцкія святары былі ў пашане ў Полацку нават сярод прадстаўнікоў княжацкай дынастыі. Так, летапіс прыпісвае Усяславу Чарадзею нараджэнне ад чараўніцтва. Разам з тым хрысціянская царква не столькі выдаляла язычніцтва са святаў і абрадаў нашых продкаў, колькі прыстасоўвала яго да новага рытуалу. Так фарміравалася дваяверства.

Царква – слова грэчаскага паходжання, яно абазначае “дом божы”. У перыяд сярэднявечча царква – гэта арганізацыя духавенства і вернікаў, якая дзейнічала на аснове хрысціянскага веравучэння і культу. На чале царквы на Русі стаяў кіеўскі мітрапаліт, які прызначаўся канстанцінопальскім патрыярхам. Першыя мітрапаліты былі грэкамі ці балгарамі. Мітрапаліт у сваю чаргу прызначаў епіскапаў у найбольш буйныя ўсходнеславянскія гарады. Так, у 992 г. была створана Полацкая епархія (царкоўная акруга), а 1005 г. – Тураўская. Першым вядомым полацкім епіскапам быў Міна (1105 г.), першым тураўскім – Фама. Пра Фаму мы сустракаеі звесткі ў Кіеўскім Пацерыку. Таксама летапісы прыгадваюць полацкіх епіскапаў – Казьму, Дыянісія, Мікалая, Алексія, Сімяона, Якава і тураўскіх – Ігнація, Іаакіма, Кірылу, Лаўрэнція. Епіскап быў у сваёй епархіі вышэйшым прадстаўніком царквы, ён прызначаў святароў. Ніжняй ячэйкай царквы быў прыход, цэнтрам якога з’яўлялася царкоўная пабудова. Цэрквы будаваліся на сродкі епіскапаў, князёў ці іншых багатых людзей.

Важнейшае значэнне для ўнутранай арганізацыі царквы меў статут князя Уладзіміра. Ён утрымліваў найбольш істотныя пастановы: аб устанаўленні дзесяціны на карысць царквы (адліку дзесятай часткі ад княжацкіх даней з насельніцтва), аб стварэнні царкоўнага суда па справах злачынстваў супраць веры, аб парушэннях царкоўнай дысцыпліны і абрадаў, аб мнагажонстве.

Важнейшым атрыбутам хрысціянства былі манастыры. Паводле падання першай манахіняй на Беларусі была Рагнеда, пра якую звесткі падае Цвярскі летапіс. Манастыры напачатку ўзніклі на Тураўшчыне. Так, яшчэ князь Уладзімір Святаславіч падчас хрышчэння Русі пад Пінскам заснаваў Лешчанскі манастыр, пазней у Тураве быў заснаваны Варварынскі манастыр. На Полаччыне манастыры ўзніклі ў ХІІ ст. Гэта – Барысаглебскі манастыр (на беразе р. Бельчыца), а таксама мужчынскі і жаночы манастыры ў Полацку, заснаваныя Ефрасінняй Полацкай.

Прыняцце хрысціянства супала па часе з усталяваннем дзяржаўнасці ў беларускіх землях і станоўча паўплывала на ход гэтага працэсу. Вера ў адзінага бога адпавядала адзінаўладдзю князя ў дзяржаве, а значыць, духоўна асвячала гэтую ўладу. Сувязі з хрысціянскімі краінамі, асабліва з Візантыяй, садзейнічалі развіццю знешняга гандлю і рамяства. Знаёмства з візантыйскай культурай з’явілася стымулам для развіцця мастацтва, адукацыі, літаратуры і архітэктуры ўсходніх славян. У выніку прыняцця хрысціянства значна ўзрос аўтарытэт Полацкага і Тураўскага княстваў на міжнароднай арэне. З імі як з роўнымі пачалі лічыцца іншыя хрысціянскія дзяржавы. Разам з тым пасля афіцыйнага расколу хрысціянства на праваслаўе і каталіцызм (1054 г.) значна ўскладніліся адносіны з краінамі Заходняй Еўропы.

Разам з хрысціянствам на землях старажытнарускай дзяржавы з’явілася пісьменнасць. Заслуга стварэння славянскай азбукі (“кірыліцы”) належыць братам Кірылу і Мефодыю Салунскім.

Самым старажытным помнікам пісьменства на Беларусі з’яўляецца віслая пячатка князя Ізяслава канца Х ст., знойдзеная ў Ноўгарадзе. На пячатцы зроблены надпіс – імя князя ў грэчаскім гучанні (Изаславос), змешчаны княжацкі знак – трызубец. У Ноўгарадзе таксама знойдзена свінцовая пячатка Ефрасінні Полацкай з надпісам “Господи помози Рабе своеи Ефросини нарецаемои”. У Менску знойдзена віслая пячатка з выявай святога Глеба. У Тураве, Берасці і Ваўкавыску знойдзены пячаткі тураўскага і кіеўскага князя Ізяслава Яраславіча. Навука, якая вывучае пячаткі і гісторыю іх існавання – гэта сфрагістыка.

На Беларусі выяўлена шмат помнікаў эпіграфікі. Гэта навука вывучае надпісы на камянях, сценах пабудоў і бытавых прадметах. Надпіс ХІ ст. выяўлены ў Полацкай Сафіі, дзе на вялікім камяні ў падмурку выразаны імёны будаўнікоў: “Давидъ, Тоума, Микоула, Петъръ, Воришъ”. Надпісы ХІІ ст. ёсць на прасліцах (“бабино праслень” з Віцебска, “Настасино праслен” з Пінска), амфарах (“Ярополче вино” з Пінска). Добра вядомы помнікі эпіграфікі ХІІ ст. – Барысавы камяні каля Полоцка і Рагвалодаў камень пад Оршай. У Берасце знойдзены грэбень-алфавіт. Выключным помнікам эпіграфікі з’яўляецца надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай. У першай частцы надпісу гаворыцца, што ў 6669 (1161) г. Ефрасіння навечна падаравала крыж царкве Спаса. У другой частцы надпісу напісаны праклён таму, хто выкрадзе крыж. На ніжняй пласціне адваротнага боку – дробны надпіс з імем Лазара Богшы.

Важнейшымі помнікамі пісьменнасці з’яўляюцца берасцяныя граматы. Найбольш старажытнай граматай, звязанай з тэрыторыяй нашай краіны, з’яўляецца грамата ХІ ст., якая была выяўлена ў Ноўгарадзе. Яе напісаў Жыравіт, жыхар Полацка ці Віцебска. На Беларусі знайшлі дзве берасцяныя граматы: першую ў Віцебску, а другую ў Мсціслаўлі. У віцебскай грамаце канца ХІІІ ст. гаворыцца аб тым, што Сцяпан просіць Няжылу купіць жыта за 6 грыўняў. У фрагменце мсціслаўскай граматы пачатку ХІІІ ст. гаворыцца аб пакупцы пшаніцы за 4,5 грыўні. Інструмент для пісьма называўся пісала.

Самай ранняй рукапіснай кнігай на Беларусі было Тураўскае евангелле (ХІ ст.), напісанае на царкоўнаславянскай мове. Матэрыялам для кніг у той час служыў пергамент – спецыяльна вырабленая скура цялят. Вокладкай служылі дзве дошкі, абцягнутыя скурай, а зачынялася кніга з дапамогай спражкі.

У першай палове ХІ ст. пачалося летапісанне. У пачатку ХІІ ст. манахам Нестарам была створана “Аповесць мінулых гадоў”. Ёсць звесткі аб існаванні Полацкага летапісу, які верагодна захоўваўся ў бібліятэцы Сафійскага Сабору.

Важнейшымі жанрамі літаратуры Х-ХІІІ ст. былі слова (твор аратарскай прозы ў форме прамовы, пропаведзі або паслання – “Словы…” Кірылы Тураўскага, ХІІ ст.), жыціе (аповяд пры жыццё і дзейнасць служыцеля царквы – “Жыціе Ефрасінні Полацкай”, “Жыціе Кірылы Тураўскага” – ХІІ ст., “Жыціе Аўраамія Смаленскага” – ХІІІ ст.), прытча (твор павучальнага характару – “Прытча пра сляпога і кульгавага” Кірылы Тураўскага).

Пашырэнню пісьменнасці садзейнічалі рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смяляціч і Аўраамій Смаленскі.

Ефрасіння Полацкая (1104-1167 гг.) – унучка Усяслава Чарадзея. У раннім узросце яна пайшла ў манастыр. З цягам часу Ефрасіння заснавала мужчынскі і жаночы манастыры, пры якіх працавалі скрыпторыі (школы-майстэрні па перапісванню кніг). Па загаду Ефрасінні Лазарам Богшам быў зроблены крыж, дойлідам Іаанам пабудавана Спаская царква. Ефрасіння спрыяла будаўніцтву царквы Святой Багародзіцы. Мужчынскаму манастыру асветніца падаравала ікону Божай Маці Эфескай, прывезеную з Візантыі. Напрыканцы жыцця Ефрасіння ажыццявіла падарожжа ў Святую зямлю, Іерусалім. Ефрасіння Полацкая была кананізавана, г.зн. далучана да ліку святых.

Кірыла Тураўскі (1130-1182 гг.) – асветнік, пісьменнік, знакаміты прамоўца. Ён нарадзіўся ў Тураве ў сям’і багатых бацькоў, але “не ўзлюбіў багацця і марнай славы гэтага свету і пайшоў у манастыр”. На пэўны час Кірыла замураваўся ў невялікай вежы, здзяйсніўшы хрысціянскі подзвіг пустэльніцтва. Ён быў першым стоўпнікам на Беларусі. За красамоўства яшчэ пры жыцці Кірылу празвалі Златавустам. З творчай спадчыны Кірылы Тураўскага захаваліся “Слова на Вялікдзень”, “Прытча пра сляпога і кульгавага”. У сваіх творах асветнік выступаў супраць язычніцтва і прапаведаваў хрысціянскае веравучэнне, заклікаў прыхаджан “чытаць кнігі святыя ў царкве і дома”, адзначаць дні святыя “не ў п’янстве з гульнямі і абжорстве, але прыходзячы ў царкву, дапамагаючы бедным”.

Кніжнікамі і філосафамі былі ўраджэнцы Смаленска Клімент Смаляціч і Аўраамій Смаленскі. Ад творчай спадчыны Клімента застаўся адзіны твор – “Пасланне Фаме прасвітару”. Клімент Смаляціч быў кіеўскім мітрапалітам. Аўраамій Смаленскі – манах Селішчанскага манастыра, ён усё жыццё правёў у келлі (пакой для манаха), перапісваў кнігі. Аўраамій з’яўляўся вучнем Клімента Смаляціча.

З усталяваннем хрысціянства на землях Старажытнай Русі пачалася гісторыя манументальнага дойлідства. Найбольш старажытнымі помнікамі архітэктуры з’яўляюцца храм Прачыстай Багародзіцы (Дзесяцінная царква) у Кіеве (Х ст.), а таксама Сафійскія Саборы (“Сафія” – мудрасць Божая) ў Кіеве (13 купалоў) і Ноўгарадзе (5 купалоў), пабудаваныя ў першай палове ХІ ст.

Першым мураваным храмам на тэрыторыі Беларусі быў Сафійскі сабор у Полацку, які быў пабудаваны ў візантыйскім крыжова-купальным стылі. Храм па розных крыніцах меў 5 ці 7 купалоў, меў тры ўваходы (парталы) з заходняга, паўночнага і паўднёвага бакоў. Да паўночна-заходняга кута Сафійскага сабора прымыкала квадратная вежа-званіца. Полацкая Сафія была пабудавана ў тэхніцы муроўкі са схаваным радам, калі адзін рад цэглы (плінфы) быў “утоплены”, а прастора паміж верхнім і ніжнім радамі запаўнялася вапнавай рошчынай. У выніку храм набываў паласатыя чырвона-белыя фасады. Унутраная прастора сабора была распісана фрэскамі (манументальны жывапіс вадзянымі фарбамі па сырой тынкоўцы) і ўпрыгожана мазаікай. Некалькі разоў Сафія гарэла і разбуралася, але яе аднаўлялі. У час апошняй перабудовы ў XVIII ст. храм набыў выгляд двухвежавага будынку ў стылі віленскага барока.

Пасля заканчэння будаўніцтва ў сярэдзіне ХІ ст. Сафійскага сабора манументальнае будаўніцтва на Беларусі ўзнаўляецца ў ХІІ ст. У гэты час пачалі фарміравацца дзве мясцовыя архітэктурныя школы – полацкая і гродзенская.

Заснавальнікам полацкай школы з’яўляецца дойлід Іаан, які па загаду Ефрасінні Полацкай усяго за 30 тыдняў пабудаваў Спаскую царкву. Асаблівасцямі полацкага стылю былі наступныя: наяўнасць аднаго купала, какошнікаў, вежападобны выгляд, муроўка са “схаваным радам” (паласатая кладка). Да таго ж тыпу пабудоў належаць Пятніцкая царква Бельчыцкага манастыра пад Полацкам. Рысы полацкай архітэктуры ўвасоблены і ў Дабравешчанскай царкве Віцебска. Праўда, крыху незвычайнай тут з’яўляецца будаўнічая тэхніка: сцены храма змураваны з квадратаў часанага каменю, якія чаргуюцца з двума-трыма радамі плінфы.

Самым раннім помнікам гродзенскай архітэктурнай школы з’яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква. Асаблівасцямі гродзенскага стылю з’яўляліся: дэкараванне сцен храма адшліфаванымі валунамі і арнаментам у выглядзе крыжоў, зробленых з паліраванай керамічнай пліткі, а таксама наяўнасць гаршкоў-галаснікоў, якія паляпшалі акустыку.

ХІІІ ст. пакінула вельмі мала помнікаў абарончай архітэктуры. Найбольш вядомы і добра захаваны – 30-метровая, круглая ў плане вежа ў Камянцы (“Белая вежа”). Яе пабудаваў Алёкса паміж 1276 і 1288 гг. па загадзе валынскага князя Уладзіміра Васількавіча. Вышыня 5-яруснай вежы складае 30 м., вонкавы дыяметр – звыш 13 м. У вежы мог размясціцца вялікі ваенны гарнізон. Сцены праразаліся байніцамі – вузкімі шчылінамі, праз якія вёўся абстрэл варожага войска. У верхняй частцы слупа размяшчалася баявая пляцоўка з 14 мураванымі зубцамі. У Наваградку ў канцы ХІІІ ст. была ўзведзена абарончая вежа, якая пазней уключана ў сістэму ўмацаванняў наваградскага замка. Есць звесткі пра тое, што падобныя вежы былі ў Гродна, Тураве і Полацку. Будаўнічыя матэрыялы і тэхніка архітэктурных форм сведчаць аб рамана-гатычным вобліку помнікаў. Падобныя вежы ў Заходняй Еўропе атрымалі назву “данжон”.

У Х-ХІІІ стст. на тэрыторыі Беларусі сфарміравалася прафесійнае мастацтва: манументальны жывапіс, іконапіс, кніжная графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дробная пластыка.

Роспісы храмаў рабіліся ў візантыйскай манеры. У фрэскавым жывапісе выкарыстоўваліся карычнева-чырвоныя, блакітна-сінія, жоўта-зялёныя фарбы. Іконапіс таксама знаходзіўся пад уплывам візантыйскай школы. Мастакі строга прытрымліваліся царкоўнага канону: выявы лікаў святых былі плоскімі, твары – падоўжанымі, міндалепадобныя вочы – вялікімі, рот – малым.

Жывапіснае аздабленне старажытных рукапісаў выяўлялася ў афармленні ініцыялаў (загаловачных літар), заставак і канцовак, у мініяцюрах (ілюстрацыях). Пра адмысловае ілюстраванне гавораць ініцыялы ў “Тураўскім евангеллі”, мініяцюры з адлюстраваннем евангелістаў Лукі і Мацфея ў “Аршанскім евангеллі” ХІІІ ст.

Шэдэўрам старажытнага мастацтва Беларусі з’яўляецца шасціканцовы крыж, зроблены па заказу Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Лазарам Богшам. Драўляная аснова крыжа была пакрыта асобнымі срэбранымі і залатымі пласцінкамі. У сяродкрыжжах прымацаваны два невялікія крыжы з праразным арнаментам: вышэй чатырохканцовы, ніжэй – шасціканцовы. Галоўнае месца ў дэкарацыі адведзена каляровым эмалям. Выявы прадстаўляюць фігуры святых. Увенчвае кампазіцыю Ісус Хрыстос. У крыжы знаходзіліся святыя для кожнага верніка хрысціянскія рэліквіі: кавалачак гасподняй труны, кроў Хрыста, мошчы святых. Гісторыя крыжа трагічная. Некалькі разоў яго выкрадалі, пасля чаго ён зноў вяртаўся ў храм, аднак ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны крыж знік і дагэтуль невядома, дзе ён знаходзіцца. Аднавіў святыню ўжо ў наш час мастак-ювелір з Брэста Мікалай Кузьміч. Зараз крыж захоўваецца ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры ў Полацку.

Надзвычай цікавымі ўзорамі дробнай пластыкі ХІ-ХІІІ стст. з’яўляюцца вылепленая з гліны галава лася з Наваградка, абразок з выявамі святых Канстанціна і Алены з Полацка. Да дробнай пластыкі можна аднесці вырабы з косці: ігральныя косці, лыжачкі для прычасця, шахматныя фігуркі. Так, у Слуцку знойдзена шахматная фігурка караля на троне, у Гродна і Ваўкавыску – баявыя ладдзі, у Ваўкавыску – пешка-барабаншчык. У Наваградку знойдзены касцяны выраб-капавушка з выявай музыканта.