Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праз стагоддзі сівой даўніны. Вандроўка па Галь....docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
27.04.2019
Размер:
36.07 Кб
Скачать

Заключэнне

Больш сямі стагоддзяў існуюць Гальшаны. Шмат падзей засталося ў гісторыі. Гады ліхалеццяў і барацьбы змяніліся гадамі сапраўднай свабоды. Шмат бачылі на сваім вяку Гальшаны, яны старэйшыя за свій раённы цэнтр – горад Ашмяны, але гісторыя распадзілася так, што не Гальшаны, а Ашмяны сталі раённым цэнтрам, Але ўсё ж Гальшаны далёка вядомыя дзякуючы цікавай гісторыі, памятнікам архітэкіуры, дзякуючы сваім хвалебным жыхарам. Гэтым ганарацца гальшанцы, яны шмат робяць для таго каб вёска квітнела.

Штогод тут бываюць турысты з Ліды, Наваградка, Віцебска, Гомеля, другіх гарадоў Беларусі, з бліжжага замежжа. Яны абглядаюць старажытнае гарадзішча, руіны гальшанскага замка, архітэктурны ансамбль касцёла і манастыра, экспанаты школьнага краязнаўчага музея. Ужо другі год у Гальшанах праводзяцца этнафестывалі, арганізатарам якіх з’яўляецца турыстычнае агенцтва “Гісторыя-тур”. Усе сродкі выручаныя на фестывалі збіраюцца на добраўпарадкаванне замка. Рэканструкцыя замка пакуль не чакаецца, але пастаўлена задача, захаваць першым чынам руіны. Зрабіць так, каб парушэннеў было як мага менш, каб гістарычныя памятнікі Гальшаншчыны не сцерліся з твару зямлі. Вось і цяпер, 1-га кастрычніка павінен быў адбыцца чарговы, 3-ці фестываль, але па некаторых фінансавых прычынах яго перанеслі на вясну 2012 года.

Усё больш цікавяцца мясцовымі старажытнасцямі вучоныя. Даследуюць гарадзішча, замак Сапегаў, праводзяць раскопкі на тэрыторыі самой вёскі. У гэтым годзе група археолагаў пад кіраўнцтвам Яўгена Власаўца зноў, ўжо 5 год прыехалі ў Гальшаны. Было знойдзена мноства цікавых рэчаў. На глыбіні двух метраў археолагі знайшлі культурныя пласты пятага, дзясятага, адзінаццатага і дванаццатага стагоддзяў. Шматлікія са знаходак сапраўды ўнікальныя. Знойдзеныя рэшткі падмурка вежы далі археолагам нагоду сцвярджаць, што Гальшаны на стагоддзе старэйшыя, чым сцвярджаюць летапісы.

Сярод нечаканых знаходак – рэшткі адной са сцен вежы дванаццатага стагоддзя. У ёй выдатна захавалася мноства наканечнікаў ад стрэл. Срэбная спражка ад наборнага пояса ваяра на тэрыторыі нашай краіны знойдзена ўпершыню – дагэтуль такія знаходзілі толькі на гарадзішча Кярнява пад Вільнюсам. Упершыню знойдзены на тэрыторыі Беларусі і наканечнік ад стралы гунаў – качавога народа, які разбурыў Рым. Знаходка ставіцца да пятага стагоддзя. Артэфакт дзясятага стагоддзя – сякера і шпора.

Знаходкі навукоўцы забралі з сабой. Але гэта часова. Пасля апісання і вывучэнні археолагамі артэфакты вернуцца на радзіму і зоймуць сваё месца ў краязнаўчым музеі ў Ашмяне, дзе з імі могуць азнаёміцца ўсе ахвотнікі.

У гэты ж перыяд у Гальшанах размяшчаўся Валанцёрскі летнік. Арганізатарамі якога былі Наста Кадыгрыб – студэнтка Беларускага Дзяржаўнага інстытута культуры і мастацтва, працаўнік у выдавецтве”Краязнаўчай газеты” і Акудовіч Цімафей, які ў 2005 годзе скончыў БДПУ факультэт рэлігіязнаўства. Ачысткай старых могілак займаліся 32 валанцёры, сярод іх былі людзі як з Беларусі, так і з-за мяжы, напрыклад госці са Швецыі, Расіі. Праца па складанню спісаў памерлых, падыманне надмагілляў, прыбіранне таксама не абышліся без нас. Аб такой зацікаўленасці Гальшанамі ў гэтым годзе даведаліся рэпарцёры беларускага тэлеканала ў Польшы БелСат. І яны не пакінулі без увагі наша мястэчка і знялі перадачу ”Паляванне на дзівосы” пра Гальшаны, у якой распавялі як пра гісторыю мястэчка, так і пра археолагаў і валанцёраў. Я шчыра спадзяюся, што гісторыя Гальшан будзе хваляваць яшчэ не адно пакаленне як мясцовых жыхароў, так і гісторыкаў, археолагаў і турыстаў з усіх куткоў планеты, бо Гальшаны – гэта сапраўды дзіўнае месца, адна з жамчужын беларускага края, якая не можа застацца без увагі.

Спіс літаратуры:

1)Часопіс BY. “Вокруг света в Беларусь”/ снежань 2008

2)www.globus.tut.by

3)Э.С. Корзeн “Гальшаны”

10