Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праз стагоддзі сівой даўніны. Вандроўка па Галь....docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
27.04.2019
Размер:
36.07 Кб
Скачать

Праз стагоддзі сівой даўніны

Першае ўпамінанне пра Гальшаны адносіцца да 13 стагоддзя. Вось які запіс знаходзіцца ў “Хроніцы Быхаўца”: “А чацвёрты брат вялікага князя Нарымунта, Гольшыс (Гольша), перайшоў раку Вілію і знайшоў гару прыгожую паміж гарамі над ракой Вільна за мілю ад упадзення яе ў раку Вілію супроць Раканцішак і пабудаў горад, і назваў яго сваім іменем Гальшаны, і прабыў там нядоўга. І адтуль ездзіў на паляванне ў пушчу за дзесяць міляў ад таго свайго горада, і знайшоў прыгожую гару, вакол якой былі вялікія раўніны і напоўненую багатствамі, і спадабалася яму там, і ён там пасяліўся, і на гэтай гары збудаваў горад над ракой Карабель, і перасяліўся адтуль, і там пчаў княжыць, і назваўся вялікім князем Гальшанскім”.

Прыгожая гара і была Гальшанскім гарадзішчам.

Узнікненне замка і пасялення звязваюць з родам князёў Гальшанскіх. Заснавальнікам гэтага роду лічаць легендарнага Гольшу.

Згодна з летапісамі, князі Гальшанскія вядуць паходжанне ад рода вялікіх князёў Літвы. Яны даволі доўгі час займалі всокія пасады Ў Вялікім княжанні Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Пдпісы князёў аднымі з першых стаяць на важнейшых дыпламатычных актах таго часу.

Князь Альгімунт з’яўляецца першым гістарычна пэўным прадстаўніком гэтага роду. Па яго імені паслядоўныя пакаленні князёў пачалі зваць сябе Альгімунтовічамі Гальшанскімі.

Найбольш вядомы з князёў Гальшанскіх Іван, сын Альгімунта. Ён быў бліжэйшым паплечнікам князя Вітаўта.

Пасля смерці Івана Альгімунтовіча замак у Гальшанах перайшоў ва ўладу яго старэйшага сына Андрэя, дачка каторага Соф’я стала каралевай Польшы. У 1422 годзе ў 16-гадовым узросце яна абвянчалася ў Наваградку з польскім каралём Ягайлам і такім чынам была заснавальніцай рода Ягелонаў.

Другі сын Івана Альгімунтовіча Гальшанскага Аляксандр(Нелюб). Увайшоў у гісторыю тым, што парваў зносіны з Вітаўтам і з’ехаў у Маскву.

Князь Сямён, трэці сын Івана, быў намеснікам Вітаўта ў Наваградку. Разам з Сігізмундам Кейстутовічам і Олелькам Уладзіміравічам удзельнічаў у замаху на жыццё вялікага князя Свідрыгайлы ў Ашмянах.Іншыя яго сыны і нашчадкі таксама пакінулі след ў гісторыі.

Князі Гальшанскія мелі свой герб. Атрымалі яго ў 1413 годзе на сейме ў Гародні. Герб дастаткова цікавы. Шчыт падзелены на чатыры часткі. На першым полі, срэбраным, размеўаны гіпацэнтаўр, які цаляе лукам улева – ў падымаючагася змея (герб Гіпацэнтаўр). На другім полі, чырвоным, хнаходзіцца ўзброены вершнік на шэрым кані, у вершніка ў правай руцэ меч, з левага боку ён прыерываецца шчытом (герб Пагоня). На трэцім полі, светла-срэбраным, знаходзяцца тры трубы ў зорцы (герб Трубы). На чацвёртымполі, блакітным, намаляваны залаты паўмесяц рагамі ўверх, над ім шасцікутняя зорка (герб Леліва). Над шчытом адлюстрована частка адзення князёў.

У другой палове 16 ст Гальшаны перайшлі ва ўласнасць Сапег. Першапачаткова Сапегі пражывалі ў старым палацы былых уладальнікаў.Зрабіўшы Гальшаны сваім пастаянным месцам жыхарства, Павел Стэфан пачаў будаваць новы замак. Скончыўшы працу над замкам, ўладальнік заняўся будоўляй вялізнаг касцёла і манастыра. Касцёл і будынак манастыра былі адчынены 6 жніўня 1618 года. Павел Стэфан Сапега падараваў касцёлу рызу, упрыгожаную жэмчугам і каштоўнымі камянямі, а таксама замовіў звон, на якім быў адліты надпіс: ”Павел Сапега, уладальнік Гальшан, віцэ-канцлер Вялікага Княства Ліоўскага”. У канцы16 ст Павел Стэфан Сапега пабудаваў у Гальшанах паперню, у якой выпускалася пісьменная і пясчаная папера са спецыяльнымі вадзянымі знакамі. Папера выраблялася у вялікай колькасці і выкарыстоўвалася на ўсёй тэрыторыі Польшы і ВКЛ.

Апошнія гады жыцця Певел Стэфан правёў у Гальшанах. Тут у замку ён памёр 19 ліпеня 1635 і быў пахаваны ў касцёле. Яго паслядоўнікамі былі створаны і ўсталяваны ў ксцёле саркафагі. Надмагіллі адлюстроўвалі заснавальніка касцёла і яго трох жонак.