Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя 13. Сучаснае бел. мовазнаўства.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
60.42 Кб
Скачать

4 Вывучэнне сінтаксісу сучаснай беларускай літаратурнай мовы

Найбольш поўнае апісанне сінтаксіс атрымаў толькі перад Вялікай Айчыннай вайной у падрыхтаваным для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ курсе “Сінтаксіс беларускай мовы” (1939). Вывучэнню сінтаксіса прысвечаны публікацыі Ц.П.Ломцева “Выражение главных членов предложения в белорусском языке” і “Исследования в области истории белорусского синтаксиса” (1940). Перад вайной была апублікавана яшчэ адна праца па сінтаксісу – “Выказнік у беларускай мове” К.І.Гурскага (1940). У працы даецца сціслая характарыстыка тыпаў выказніка і спосабаў іх выражэння з пункту гледжання нарматыўнасці.

Найбольш поўна сінтаксіс беларускай мовы падаецца ў апісальна-нарматыўнай граматыцы беларускай мовы “Граматыка беларускай мовы. Сінтаксіс” (1966). Некалькі манаграфій прысвечана даследаванню беларускіх словазлучэнняў. Гэта манаграфія А.І.Наркевіча “Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай мове” (1972). У кнізе разглядаюцца ўсе існуючыя ў граматычнай сістэме сучаснай беларускай літаратурнай мовы структурна-семантычныя тыпы словазлучэнняў. А таксама манаграфія Л.П.Падгайскага “Словазлучэнне ў беларускай мове. Дзеяслоўна-іменныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі” (1971), у якой разглядаецца сістэма дзеяслоўна-іменных словазлучэнняў з прасторавымі, часавымі, прычыннымі і мэтавымі адносінамі і характарызуюцца сродкі іх выражэння. Асобныя тыпы словазлучэнняў асвятляюцца ў манаграфіі Міхневіч Я.С. “Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове” (1965) і Бандарэнка Т.П. “Аднатыпныя словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове” (1981).

У манаграфіі М.С.Яўневіча “Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове (Прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі з прасторавым значэннем) “ (1977) апісваюцца структура, значэнні, семантычныя адценні і асаблівасці ўжывання сінанімічных словазлучэнняў.

Для нарматыўнай рэгламентацыі ўжывання розных тыпаў словазлучэнняў немалаважнае значэнне мае створаны Г.У.Арашонкавай і В.П.лемцюговай слоўнік-даведнік “Кіраванне ў беларускай і рускай мовах” (1991).

Вывучэнню іншых структур і тыпаў простага сказа прысвечаны наступныя манаграфіі і вучэбныя дапаможнікі: Аўласевіч М.А. “Пабочныя кампаненты сказа ў беларускай літаратурнай мове” (1970); Базыленка А.М.”Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове” (1964); Гаўрош Н.В. “Намінатыўныя сказы ў сучаснай беларускай мове” (1975), Бурак Л.І. “Далучэнне ў сучаснай беларускай мове” (1975); Данільчык З.П. “Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс простага сказа” (1984).