Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя 13. Сучаснае бел. мовазнаўства.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
60.42 Кб
Скачать

3 Вывучэнне марфалагічнага ладу сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Нешматлікія навуковыя артыкулы, прысвечаныя асобным пытанням марфалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы з’явіліся яшчэ ў 20-х гадах ХХ стагоддзя – “Правапіс спрэчных дзеяслоўных форм” С.М.Некрашэвіча” (1922), “Граматычныя нататкі” Я.Лёсіка (1927). З больш позніх даваенных прац звяртае на сябе ўвагу артыкул К.І.Гурскага “Граматычныя катэгорыі дзеяслова і іх выражэнне ў беларускай мове” (1940).

У пасляваенны час вывучэнне марфалагічнага ладу сучаснай беларускай літаратурнай мовы разгарнулася ў розных накірунках. Грунтоўную навуковую распрацоўку атрымалі амаль усе марфалагічныя катэгорыі ў межах тых ці іншых часцін мовы. Былі перагледжаны і самі прынцыпы размежавання часцін мовы, удакладнена іх класіфікацыя.

Дасягненні беларускага мовазнаўства ў галіне вывучэння марфалогіі асабліва ярка праявіліся ў манаграфічных апісаннях асобных часцін мовы. Амаль кожная з іх зараз мае сваё манаграфічнае апісанне. Так, назоўніку прысвечаны дзве манаграфіі: М.А.Жыдовіч – “Назоўнік у беларускай мове” (Мн.,1969) і А.І.Наркевіча – “Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы” (Мн., 1976). Першая з гэтых манаграфій – адна з частак вялікага, поўнасцю не выдадзенага даследавання аб гісторыі назоўнікаў у беларускай мове. Гэтая частка прысвечана аналізу формаў адзіночнага ліку. Тут разглядаюцца змяненні ў катэгорыях роду і лку назоўнікаў і станаўленне яго сучаснай сістэмы скланення на базе пяці старажытных тыпаў скланення. Фактычны матэрыял чэрпаецца пераважна з пісьмовых помнікаў і ў значнай меры – з народных гаворак. Аднак шырока выкарыстоўваецца і матэрыял сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Для папаўнення прыцягваюцца факты розных славянскіх моў.

Манаграфія А.І.Наркевіча – “Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы” – сістэматычнае апісанне граматычных катэгорый назоўнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Яна грунтуецца на матэрыяле мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, навуковых, навукова-папулярных і перыядычных выданняў. Спарадычна, у неабходных выпадках выкарыстоўваюцца запісы фальктору і дыялектнай мовы. Напісана манаграфія ў традыцыйным плане: даецца агульнае паняцце аб назоўніку як часціне мовы, характарызуюцца яго лексіка-граматычныя разрады, разглядаюцца катэгорыі роду, ліку і склону.

Манаграфічнае апісанне прыметніка зрабіў М.Г.Булахаў у працы “Прыметнік у беларускай мове” (Мн., 1964). Апісанне павернута ў гісторыю мовы. Булахаў з'’ўляецца аўтарам яшчэ адной манаграфіі, прысвечанай вывучэнню прыметніка “Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы”, якая цалкам пабудавана на матэрыяле пісьмовых помнікаў XVI – XVII ст.

Пра лічэбнік выдадзена невялікая праца П.В.Вярхова “Лічэбнік у беларускай мове (параўнальна з рускай і ўкраінскай мовамі” (Мн., 1961). Аднак яна даволі поўна асвятляе марфалагічную структуру розных груп лічэбнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Апісанню займеннікавых формаў прысвечана праца Т.Ф.Сцяшковіч “Займеннік у беларускай мове” (Мн., 1977). Яна, як і працы Булахава, таксама грунтуецца на фактах гісторыі мовы. Аднак у ёй шырока выкарыстоўваюцца факты сучасных беларускіх народных гаворак і літаратурнай мовы.

Вывучэнню дзеяслова прысвечана манаграфія Ю.Ф.Мацкевіч “Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове” (Мн., 1959), якая выканана на фактах галоўным чынам сучасных народных гаворак, але дыялектны матэрыял паслядоўна параўноўваецца з фактамі літаратурнай мовы і пісьменніцкай практыкай прызнаных майстроў беларускага мастацкага слова – Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі і інш. На матэрыяле літаратурных крыніц апісаны дзеяслоўныя формы ў манаграфіі П.П.Шубы “Дзеяслоў ў беларускай мове” (Мн., 1968).

Грунтоўная манаграфія прысвечана апісанню прыслоўя – “Прыслоўе ў беларускай мове. Марфалагічны нарыс” П.П.Шубы (Мн., 1962). У ёй даецца агульная характарыстыка прыслоўя як часціны мовы, прыводзяцца кароткія звесткі з гісторыі вывучэння прыслоўяў, вызначаюцца асноўныя разрады іх паводле значэння, апісваюцца формы гэтых прыслоўяў і спосабы іх словаўтварэння.

Са службовых слоў паўней за іншыя апісаны прыназоўнік – у манаграфіі П.П.Шубы “Прыназоўнік у беларускай мове” (Мн., 1971). Аўтар манаграфіі даў граматычную і марфалагічную характарыстыкі прыназоўнікаў, адзначыў іх фанетычныя, арфаграфічныя і фанематычныя варыянты, раскрыў функцыянальныя значэнні прыназоўнікаў і асаблівасці ўжывання з формамі ўскосных склонаў.

Марфалагічнае апісанне некаторых часцін сучаснай беларускай літаратурнай мовы выканана ў плане параўнання з іншымі мовамі. Тут у першую чаргу трэба назваць працы У.В.Анічэнкі “Марфалогія ўсходнеславянскіх моў. Назоўнік. Дзеяслоў. Прыслоўе” (Мн., 1973) і “Мовы ўсходніх славян” (Мн., 1989).

У выніку праведзеных даследаванняў марфалагічная структура сучаснай беларускай літаратурнай мовы атрымала даволі грунтоўнае навуковае асвятленне ў параўнанні з іншымі яе структурнымі ўзроўнямі.