Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_belarusi.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
124.99 Кб
Скачать

50. Грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (сярэдзіна 40 – сярэдзіна 50-х гг. Хх ст.).

Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году. Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчыннай вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгадовага плана аднаўлення i развiцця народнай гаспадаркi 1946—1950 гг. У галiне прамысловасцi адбылося не толькi аднаўленне разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснавалi да вайны, але i стварэнне новых – аўтамабiльная, трактарная, дарожных машын i будаўнiчых механiзмаў i iнш. Вялiкiя поспехi адбылiся ў стварэннi энергетычнай i палiўнай базы народнай гаспадаркi – к 1950 г. выраб электраэнэргii перавысiў даваенны ўзровень на 47 %. Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабудаваннi, у значных маштабах рабiлася тэхнiчная рэканструкцыя, уводзiлася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўвалiся новыя метады вытворчасцi: механiзацыя, электрыфiкацыя i аўтаматызацыя. Прадпрыемствы мясцовай прамысловасцi наладжвалi вытворчасць тавараў народнага спажывання, абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнiчых матэр`ялаў i iнш., у тым лiку новых вiдаў вырабаў: швейных машын, посуду, бытавых электрапрыбораў. Далейшае развiцце атрымала легкая прамысловацсь: былi пабудаваны Мiнскi i Гродзенскi тонкасуконныя камбiнаты па вырабу тонкасуконных i шэрсцяных тканiн, рэканструяваны гарбарка-абутковыя прадпрыемтсвы, iльназаводы, хутка развiвалiся швейная, скураная i iншыя галiны легкай прамысловасцi. Хуткiмi тэмпамi iшло аднаўленне i развiцце прамысловасцi ў заходнiх раенах Беларусi, тут будавалiся новыя прадпрыемствы, а аб`ем прамысловай прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая. Усяго за пяцiгодку было адноўлена, пабудавана i ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, а агульны рост валавай прадукцыi прамысловасцi складаў 115 % да ўзроўня 1940 г. Вельмi цяжкiм было аднаўленне сельскай гаспадаркi, i ўсе ж такi ў канцы чацьертай пяцiгодкi агульная пасяўная плошча склала 91,4 % даваеннай, а па валаваму аб`ему прадукцыi сельскай гаспадаркi рэспублiка амаль што дасягнула даваенны ўзровень. Хуткае аднаўленне i развiцце прамысловасцi, некаторыя поспехi ў сельскагаспадарчай вытворчасцi далi магчымасць палепшыць становiшча насельнiцтва, будаваць жылле, аднавiць сiстэмы аховы здароўя i адукацыi. Трэба адзнацыць, што паслеваеннае развiцце вызначае ў значнай ступенi далейшую спецыялiзацыю Беларусi ў адзiным народнагаспадарцым комплексе СССР, адбылося змяненне структуры прамысловай вытворчасцi i эканомiкi рэспублiкi. У 1946—1950 гг. былi створаны ўмовы для далейшага развiцця рэспублiкi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]