Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_belarusi.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
124.99 Кб
Скачать

25. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове хіх

На Беларусi памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкi валодалi дзесяткамi i сотнямi тычяч дзесяцiн зямлi, а сялянскiя надзелы былi значна меншымi.

Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi.

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак перайшло на капiталiстычны шлях развiцця. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду.

У першыя два дзесяцiгоддзi пасля рэформы важнейшай галiной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа. Аднак у вынiку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х гг. цэны на яго рэзка панiзiлiся. Гэта прымусiла беларускiх памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак.

У 90-я гг. галоўнай спецыялiзаванай галiной у сельскай гаспадарцы Беларусi стала малочная жывёлагадоўля. Спецыялiзацыя памешчыцкай гаспадаркi праявiлася ў пашырэннi вытворчасцi тэхнiчных культур. Сярод iх першае месца займала бульба. Значнае месца ў канцы ХIХ ст. у беларускiх губернях займала прамысловае садаўнiцтва i агароднiцтва.

Прамысловасць Беларусi развiвалася ў цеснай сувязi з агульнарасiйскай, але мела i свае асаблiвасцi.

У прамысловасцi Беларусi iшоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуру паступова выцясняе капiталiстычная фабрыка.

Значна адставала Беларусь ад Расii па ўзроўню канцэнтрацыi вытворчасцi. Дробныя прадпрыемствы складалi на Беларусi асноуную частку усiх фабрык i заводаў. Значнае развiцце на Беларусi атрымалi запалкавая i папярова-кардонная вытворчасць.

Вельмi шмат было на Беларусi прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравiны. Iснавалi таксама кафляныя i шклозаводы.

Значнаму павелiчэнню тэмпаў развiцця прамысловасцi Беларусi спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог.

Важную ролю ў эканомiцы Беларусi адыграваў рачны транспарт.

26. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і адмена прыгоннага права.

Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; антыпрыгонны рух. Вырашаюць пачаць з Заходнiх губернiй, бо яны былi больш уцягнуты ў таварна-грашовыя адносiны (блiзкасць да заходнееўрапейскага рынку); польскае дваранства ўяўляла пагрозу палiтычнай небяспекi, яно магло выкарыстаць сялянскiя хваляваннi ў сваiх нацыянальных iнтарэсах. 19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавымi па ўсей Расii. На працягу 49 гадоў сяляне былi даўжнiкамi дзяржавы, плацiлi ей да 300 % пазычанай суммы. Агульная сума за атрыманыя надзелы перавышала рыначны кошт зямлi ў 3—4 разы (на Беларусi).

27. Буржуазныя рэформы 60 – 80-х гг. ХІХ ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі. 19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Умовы рэформы не маглi задаволiць сялян. Пачалiся выступленнi сялян ва ўсей Расii. Яны жорстка падаўлялiся, аднак ва ўмовах паўстання 1863—1864 гг. царскi ўрад вымушаны быў ўнесцi iстотныя змены ў «Палажэнне»: у Заходнiх губернях скасоўвалася часоваабавязаная становiшча сялян, выкупныя плацяжы змяншалiся на 20 %. Мэта – прадухiлiць актыўны ўдзел сялянства ў паўстаннi (з гэтай прычыны сяляне i не падтрымалi паўстанне К. Калiноўскага) Уступкi палепшылi становiшча сялян, спрыялi развiццю капiталiзма ў Лiтве i Беларусi. Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што i стала адметнай рысай расiйскага капiталiзму. Разам з рэформай аб адмене прыгоннага права былi праведзены i iншыя буржуазныя рэформы: земская, судовая, гарадская, i ў галiне народная адукацыi i друку i iнш. Самая радыкальная з iх – судовая (1864). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвешчалася незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi. Быў створаны iнстытут прысяжных засядателяў. Рэформа пакiнула валасны суд для сялян, духоўны – для духавенства, ваенны – для вайскоўцаў. На Беларусi рэформа пачалася ў 1872 г. Земская рэформа прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем. На Беларусi ў сувязi з паўстаннем 1863 г. Земская рэформа была праведзена ў 1911 г. Згодна з гарадской рэформай (1870, на Беларусi – 1875), аб`яўлялася ўсесаслоўнасць пры выбары ў гарадскую думу. Аднак права выбiраць i быць абраным мелi толькi тыя, хто плацiў гарадскiя падаткi: буйныя плацельшчыкi, сярэднiя i друбныя плацельшчыкi. Т.ч. новая сiстыма гарадскога самакiравання давала ўладу буйной буржуазii. Рэформа армii (1862): створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмiн службы да 7 гадоў (на флоце да 8). Захаваўся саслоўны прынцып камплектавання войск. I толькi ў 1874 г. уведзена ўсеагульная воiнская павiннасць (з 20 гадоў). Тэрмiн службы знiжаўся да 6 гадоў абавязкова i 9 г. у запасе, на флоце – 7 г. i 3 г. Iльготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй – 6 месяцаў, з гiмназiяй – 1,5 года, вучылiшча – 3 г., пачаткова школа – 4 г. Рэформа школы (1864) i цэнзурная рэформа (1865): школа – усесаслоўная, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гiмназii падзялiлiся на класiчныя i рэальныя. Доступ ва ўнiверсiтэты тым, хто скончыў рэальныя гiмназii, быў абмежаваны. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусi складана было атрымаць вышэйшую адукацыю таму, што не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы (выезд за мяжу забараняўся). Такiм чынам, буржуазныя рэформы былi крокам наперад на шляху пераўтварэння феадальная манархii ў буржуазную. Абмежаваны, непаслядоўны характар рэформ на Беларусi быў абумоўлены паўстаннем К.Калiноўскага.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]