Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istoria_belarusi.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
124.99 Кб
Скачать

24. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы хуііі – першай палове хіх ст.

У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн. чалавек. З канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы.

Адміністрацыйны падзел. Пасля далучэння да Расійскай імперыі на беларускія землі былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Так, паводле праведзенай у 1796 г. адміністрацыйнай рэформы ў Беларусі ствараліся губерні: Беларуская з губернскім горадам Віцебскам; Мінская з губернскім горадам Мінскам і Літоўская з губернскім горадам Вільняй.

У выніку новага адміністрацыйнага падзелу Расіі ў 1801 – 1802 гг. Беларуская губерня падзялілася на Магілёўскую і Віцебскую. Літоўская губерня падзялілася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай губерняй Літоўскае (Віленскае) генерал-губернатарства (па 1912 г.). У час польскага паўстання 1830 – 1831 гг. і некаторы час пасля яго Мінская губерня мела статус генерал-губернатарства (1831 – 1834).

Расійскі ўрад дзяля ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях адразу ажыццявіў шэраг мер. Насельніцтва на працягу месяца пасля выхаду ўказа аб уключэнні беларускіх зямель ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Сялян, як прыгонных, запісалі за новай дзяржавай іх паны з паручыцельствам духавенства. Асобам, якія не жадалі прысягаць новай уладзе, было прапанавана ў 3-месячны тэрмін прадаць сваю нерухомасць і выехаць за мяжу. Па заканчэнні гэтага тэрміну маёмасць асоб, якія не прынялі прысягі, падлягала перадачы ў дзяржаўную казну. Большасць магнатаў і шляхты прысягнула новай уладзе.

Існавалі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства. Расія не ведала землеўладання дробнай шляхты. У Рэчы Паспалітай дробная шляхта па свайму прававому становішчу амаль не адрознівалася ад магнатаў.

Такім чынам, у першы час пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі яе ўрад імкнуўся не ўжываць жорсткія меры да мясцовага насельніцтва, каб прыглушыць апазіцыйныя настроі. Але значная частка апалячанай шляхты і каталіцкага духавенства, якія страцілі сваё прывілеяванае становішча, засталіся незадаволенымі. Гэта прымусіла расійскі ўрад устаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.

Канфесійная і нацыянальная палітыка. У канцы ХVІІІ ст. на беларускіх землях пражывала каля 39 % уніятаў, 38 – католікаў, 10 – іудзеяў, 6,5 – праваслаўных, 4 – старавераў, астатнія 2,5 % прыходзіліся на пратэстантаў, мусульман і караімаў. Расійскі ўрад дазволіў дзейнасць усіх канфесій, аднак верацярпімасць была адноснай. Галоўнай задачай канфесійнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі было ўзмацненне пазіцый праваслаўя. З далучэннем Беларусі да Расійскай імперыі мясцовая праваслаўная царква перайшла пад юрысдыкцыю Свяцейшага Сінода. Сінод з’яўляўся вышэйшым органам кіравання ў Рускай праваслаўнай царкве.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]