- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •1. Ранні этап у развіцці тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў хіх — пачатку хх стст.
- •2.2. Міфалагічная школа
- •2.3. Біяграфічны метад
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •6. Псіхалагічная школа
- •7. Фармальны метад
- •Сацыялагічны метад
- •3.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў сярэдзіне — другой палове хх ст.
- •8. Псіхааналітычная школа
- •9 «Новая крытыка»
- •8. Фенаменалагічная школа
- •9. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •11. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •12. Азначэнне мастацтва
- •Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •13. Мастацкі вобраз
- •14. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •15. Пазнавальны аспект мастацтва
- •16. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •17. Мастацтва ў суаднесенасці
- •З іншымі формамі грамадскай свядомасці,
- •Галінамі культуры
- •І творчай дзейнасці людзей
- •18. Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •19. Мастацкія магчымасці слова
- •20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •21. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •22. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •23. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •24. Літаратура і міфалогія
- •25. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». Рэцэптыўная эстэтыка
- •. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •26. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •27. Тыпы Літаратуры паводле
- •Мастацка-эстэтычных вартасцей твораў
- •І іх функцыянальнай ролі
- •Ў чытацкай аўдыторыі
- •Белетрыстыка
- •28. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •29 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
- •. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •30. Тэма, праблема, ідэя
- •. Канфлікт
- •31. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •32. Агульнае паняцце аб персанажы
- •33. Партрэт персанажа
- •. Формы паводзін персанажа
- •35. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •36. Час і прастора ў мастацкім творы
- •37 Дэталь у мастацкім творы
- •38. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •39. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •40. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •41. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •42. Кампазіцыя
- •43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •44. Літаратурны род
- •. Літаратурны від і жанр
- •45. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •46. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •47. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •48. Ліра-эпас
- •49. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •50. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства
- •51. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •53. Асноўныя стадыі-этапы літаратурнага працэсу на Беларусі
- •54. Барока
- •55. Класіцызм
- •56. Сентыменталізм
- •57. Рамантызм
- •58. Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры
- •. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •59. Натуралізм
- •60. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •61. Сімвалізм
- •62. Імпрэсіянізм
- •63. Экспрэсіянізм
- •64. Футурызм
- •65. Дадаізм
- •66. Сюррэалізм
- •67. Экзістэнцыялізм
- •68. Школа «плыні свядомасці»
- •69. «Новы раман»
- •70. Драма і тэатр абсурду
52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
У літаратуразнаўстве ўжо даволі даўно стала своеасаблівай аксіёмай сцвярджэнне, што сусветная літаратура валодае стадыяльнасцю ў сваім развіцці. Стадыі сусветнага літаратурнага працэсу звычайна суадносяцца з асноўнымі этапамі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця чалавецтва. У сувязі з гэтым вылучаюцца літаратуры старажытныя, сярэдневяковыя і літаратуры Новага часу. Апошнія маюць уласныя этапы: Адраджэнне, барока, класіцызм, Асветніцтва з яго сентыменталісцкім адгалінаваннем, рамантызм і, урэшце, рэалізм, з якім з канца ХІХ ст. суіснуе і даволі паспяхова канкурыруе мадэрнізм.
Прыведзеная намі вышэй традыцыйная схема сусветнага літаратурнага працэсу з’яўляецца, на думку В. Халізева, недасканалай, бо «з’арыентавана ў асноўным на заходнееўрапейскі культурна-гістарычны вопыт» 2, хварэе на «еўропацэнтрызм». Па гэтай прычыне ён прапаноўвае ўзяць на ўзбраенне новую канцэпцыю расійскіх вучоных, выкладзеную ў калектыўным артыкуле «Катэгорыі паэтыкі ў змене літаратурных эпох», які змешчаны ў кнізе «Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания.— М., 1994». Дадзеная канцэпцыя дапаўняе, а месцамі і пераглядае звыклыя ўяўленні аб стадыях літаратурнага развіцця. «У ёй у большай меры, чым раней, улічваюцца, па-першае, спецыфіка славеснага мастацтва і, па-другое, вопыт нееўрапейскіх рэгіёнаў і краін» 3.
Згодна з калектыўнай канцэпцыяй расійскіх вучоных, у сусветным літаратурным працэсе вылучаюцца тры стадыі.
Першая стадыя — гэта архаічны перыяд, на працягу якога панавала фальклорная традыцыя. На дадзеным этапе міфапаэтычная мастацкая свядомасць пераважае над усім. Акрамя таго, названы этап характарызуецца адсутнасцю рэфлексіі (разважанняў) над слоўным мастацтвам, а па гэтай прычыне ў ім няма ні літаратурнай крытыкі, ні тэарэтычных штудый, ні мастацка-творчых праграм. Усё гэта якраз і з’яўляецца на другой стадыі, пачатак якой паклала літаратурнае жыццё Старажытнай Грэцыі сярэдзіны І тысячагоддзя да н. э. Дадзены этап у сусветнай літаратуры працягваўся аж да сярэдзіны ХVІІІ cт. Ён адзначаны найперш перавагай традыцыяналізму мастацкай свядомасці, а таксама «паэтыкі стылю і жанру»: пісьменнікі арыентаваліся, як правіла, на зараней выпрацаваныя, гатовыя формы мовы ў адпаведнасці з нормамі рыторыкі і былі практычна поўнасцю залежнымі ад жанравых канонаў. У рамках другой стадыі, у сваю чаргу, вылучаюцца два этапы, мяжой паміж якімі з’яўляецца Адраджэнне (зазначым, што гаворка тут ідзе пераважна аб еўрапейскай мастацкай культуры). На другім з гэтых этапаў, які прыйшоў на змену сярэднявеччу, літаратурная свядомасць робіць крок ад безасабовага пачатку да асабовага (хоць яшчэ і ў рамках традыцыяналізму); літаратура ў пераважнай сваёй масе становіцца свецкай.
І, нарэшце, на трэцяй стадыі, якая пачалася з эпохі Асветніцтва, на авансцэну выходзіць індывідуальна-творчая свядомасць. З гэтага часу ў літаратуры дамінуе «паэтыка аўтара», а не жанру і стылю. На дадзеным этапе літаратура, як ніколі раней, збліжаецца з непасрэдным і канкрэтным быццём чалавека, пранікаецца яго турботамі, думкамі, пачуццямі. Наступае эпоха індывідуальна-аўтарскіх стыляў; літаратурны працэс у сваім развіцці абумоўліваецца ў першую чаргу пісьменнікамі, а таксама акаляючай іх рэчаіснасцю.