- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •1. Ранні этап у развіцці тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў хіх — пачатку хх стст.
- •2.2. Міфалагічная школа
- •2.3. Біяграфічны метад
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •6. Псіхалагічная школа
- •7. Фармальны метад
- •Сацыялагічны метад
- •3.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў сярэдзіне — другой палове хх ст.
- •8. Псіхааналітычная школа
- •9 «Новая крытыка»
- •8. Фенаменалагічная школа
- •9. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •11. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •12. Азначэнне мастацтва
- •Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •13. Мастацкі вобраз
- •14. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •15. Пазнавальны аспект мастацтва
- •16. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •17. Мастацтва ў суаднесенасці
- •З іншымі формамі грамадскай свядомасці,
- •Галінамі культуры
- •І творчай дзейнасці людзей
- •18. Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •19. Мастацкія магчымасці слова
- •20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •21. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •22. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •23. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •24. Літаратура і міфалогія
- •25. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». Рэцэптыўная эстэтыка
- •. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •26. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •27. Тыпы Літаратуры паводле
- •Мастацка-эстэтычных вартасцей твораў
- •І іх функцыянальнай ролі
- •Ў чытацкай аўдыторыі
- •Белетрыстыка
- •28. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •29 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
- •. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •30. Тэма, праблема, ідэя
- •. Канфлікт
- •31. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •32. Агульнае паняцце аб персанажы
- •33. Партрэт персанажа
- •. Формы паводзін персанажа
- •35. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •36. Час і прастора ў мастацкім творы
- •37 Дэталь у мастацкім творы
- •38. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •39. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •40. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •41. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •42. Кампазіцыя
- •43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •44. Літаратурны род
- •. Літаратурны від і жанр
- •45. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •46. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •47. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •48. Ліра-эпас
- •49. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •50. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства
- •51. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •53. Асноўныя стадыі-этапы літаратурнага працэсу на Беларусі
- •54. Барока
- •55. Класіцызм
- •56. Сентыменталізм
- •57. Рамантызм
- •58. Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры
- •. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •59. Натуралізм
- •60. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •61. Сімвалізм
- •62. Імпрэсіянізм
- •63. Экспрэсіянізм
- •64. Футурызм
- •65. Дадаізм
- •66. Сюррэалізм
- •67. Экзістэнцыялізм
- •68. Школа «плыні свядомасці»
- •69. «Новы раман»
- •70. Драма і тэатр абсурду
36. Час і прастора ў мастацкім творы
У літаратурных творах знаходзяць адлюстраванне часавыя і прасторавыя ўяўленні людзей, якія, заўважым, у большасці выпадкаў нясуць важную ідэйна-сэнсавую нагрузку.
Вельмі вялікія магчымасці мастацкай літаратуры ў адлюстраванні жыцця абумоўлены такой якасцю і асаблівасцю яе твораў, як дыскрэтнасць (перарывістасць) часу і прасторы ў іх. Дыскрэтнасць часу выяўляецца ў тым, што пісьменнік можа ўзнаўляць не ўсю плынь часу, а толькі некаторыя, найбольш важныя яго адрэзкі. Дыскрэтнасць жа ўласна прасторы «праяўляецца перш за ўсё ў тым, што яна звычайна не апісваецца падрабязна, а толькі абазначаецца з дапамогай асобных дэталей, найбольш важных для аўтара. Астатняя ж (як правіла, большая) частка «дабудоўваецца» ва ўяўленні чытача» 1.
Паколькі мастацкі свет твора заўсёды ў той альбо іншай ступені ўмоўны, адпаведнай умоўнасцю валодаюць у ім таксама час і прастора. Характар гэтай умоўнасці надзвычай моцна залежыць ад роду літаратуры. Так, умоўнасць часу і прасторы максімальная ў лірыцы. Іншы раз прастора наогул можа адсутнічаць у лірычных творах (вершы медытатыўнага і філасофскага характару). У драме часава-прасторавая ўмоўнасць крыху меншая, аднак пры гэтым творы дадзенага роду літаратуры выкарыстоўваюць час і прастору ў абмежаваным і, як правіла, замкнёным выглядзе. Акрамя таго, рэальны час і час мастацкі ў драме павінны супадаць. Як зазначае А. Есін, «на фоне драмы відавочны намнога больш шырокія магчымасці эпічнага роду, дзе фрагментарнасць часу і прасторы, пераходы з аднаго часу ў іншы, прасторавыя перамяшчэнні ажыццяўляюцца лёгка і свабодна, дзякуючы фігуры апавядальніка — пасрэдніка паміж адлюстроўваемым жыццём і чытачом. Апавядальнік можа «сціскаць» і, наадварот, «расцягваць» час, а то і спыняць яго (у апісаннях, развагах)» 2.
Паводле асаблівасцей мастацкай умоўнасці час і прастору ў літаратуры (ва ўсіх яе родах) можна падзяліць на абстрактныя і канкрэтныя разнавіднасці (дадзенае размежаванне асабліва важным з’яўляецца для прасторы). Абстрактнымі будуць імянавацца такія час і прастора, якія ўспрымаюцца як усеагульныя (дзеянне можа адбывацца «заўсёды», у любы час, любую эпоху і «ўсюды», у любым месцы, краіне і г. д.). Канкрэтныя ж час і прастора «прывязваюць» дзеянне да пэўнага часу і да тых альбо іншых тапаграфічных рэалій.
Літаратура аперыруе вобразамі часу біяграфічнага (дзяцінства, юнацтва, сталасць, старасць), гістарычнага (змена эпох і пакаленняў, значныя падзеі ў жыцці грамадства), касмічнага (уяўленні аб вечнасці і ўсяленскай гісторыі), каляндарнага (змена пор года, святаў і будняў), сутачнага (дзень і ноч, раніца і вечар; каляндарны і сутачны час іншы раз могуць набываць статус цыклічнага), а таксама ўяўленнямі аб руху і нерухомасці, аб суаднесенасці мінулага, цяперашняга і будучага. Можна таксама весці гаворку аб сімвалічным часе (напрыклад, раніца як пачатак усяго, а таксама як пэўнае абнаўленне). Прычым гэта аперыраванне даволі свабоднае ў сэнсе пераходу з аднаго часу (альбо яго разнавіднасці) у іншы. Важнае значэнне для аналізу мае завершанасць альбо, наадварот, незавершанасць мастацкага часу. Часта пісьменнікі адлюстроўваюць у сваіх творах замкнёны час, які мае і абсалютны пачатак, і — што, дарэчы, важней — абсалютны канец, які ўяўляе сабой, як правіла, і завяршэнне сюжэта, і развязку канфлікту, а ў лірыцы — вычарпанасць перажывання альбо разваг. У сувязі з асаблівасцямі арганізацыі мастацкага матэрыялу ў творы, ступенню яго «падзейнасці» вучонымі вылучаюцца таксама такія тыпы часу, як беспадзейны альбо апісальны (пры ім рэальны час не «рухаецца», ён роўны нулю), падзейны (сюжэтны альбо фабульны), хранікальна-бытавы (яго функцыя заключаецца ў адлюстраванні пэўнага і сталага ўкладу жыцця, узнаўленні не дынамікі, а статыкі).
Калі ж браць прастору (у літаратуразнаўстве існуе нават спецыяльны тэрмін топас (ад ст.-грэч. topos — месца) для абазначэння мастацкай прасторы, увасобленай у сістэме выяўленчых сродкаў твора), то гэта вобразы прасторы замкнёнай і адкрытай, зямной і касмічнай, рэальна бачнай і ўяўляемай, блізкай і аддаленай. Пры гэтым «літаратурныя творы валодаюць магчымасцю збліжаць, як бы зліваць у адно цэлае прасторы самага рознага кшталту» 1.
Часавыя і прасторавыя ўяўленні, што знаходзяць адлюстраванне ў творах мастацкай літаратуры, складаюць пэўнае адзінства, якое ўслед за М. Бахціным прынята называць хранатопам (ад ст.-грэч. сhronos — час і topos — месца, прастора). М. Бахцін вылучыў хранатопы ідылічныя, містэрыяльныя, карнавальныя, а таксама хранатопы дарогі (шляху), парога (сфера крызісаў, рэзкіх і нечаканых змен), замка, гасцінай, салона, правінцыйнага гарадка з яго непаспешным і аднастайным укладам жыцця. Вядома, гэта не ўсе ўстойлівыя часава-прасторавыя спалучэнні-сімвалы, якія знайшлі выяўленне ў творах сусветнай літаратуры.
Хранатопы, як правіла, надаюць твору філасафічны характар, бо скіроўваюць на ўспрыманне таго, што адлюстроўваецца, у кантэксце цэласнай быційнай карціны свету. «Хранатоп у значнай ступені прадвызначае воблік літаратурных твораў» 2.