Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
_shpory_istoriya_belarusi.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
27.11.2019
Размер:
384 Кб
Скачать

56. Государственный суверенитет и его атрибуты.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя РБ, якая была прынята Вярхоўным Саветам у 94 г. Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы. Канстытуцыя устанавіла прэзідэнскую форму кіравання, паводле якой Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. У вынікуправедзеных у рэспубліцы прэзідэнскіх выбараў абсалютная большасць выбаршчыкаў аддалі сваеі галасы за А.Р. Лукашэнка. У 2001 г ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам РБ..

8. Основные этапы становленія вкл.

У часы аслаблення Русі і заваявання яе большай часткі мангола-татарамі, ва умовах барацьбы з крыжацкай агрэсіяй літоўскі князь Міндоўг змог аб’яднаць літоўскія землі, стварыць моцную дзяржаву і далучыць да заваёў ці дагавораў беларускія землі.

Навагрудак падпарадкаваў сабе суседнюю Літву. У Навагрудку склалася ядро ВКЛ, пасля чаго адсюль заваёўваюцца іншыя літоўскія, балцкія землі, падпарадкоўваюцца Полацк і інш.мясцовасці.

ВКЛ складаецца перш за усе як беларуская дзяржава, Літва-правінцыя Беларусі. У 1323 г сталіца пераходзіць у Вільню. ВКЛ было поліэтнічнай дзяржавай, але беларускай, дзе пануе беларуская мова, культура.

Першай сталіцай ВКЛ быў Новагародак. У12-13 ст. Новагародская зямля дасягнула значнага эканамічнага і культурнага развіцця, а сам горад стаў багатым і моцнай крэпасцю. Землі вакол яго былі даволі урадлівымі і давалі добры ураджаі. Усамім горадзе вядучай галіной рамяства была апрацоўка каляровых і каштовых металаў. Горад меў шырокія знешнія сувязі, вёў гандаль з Полацкам, паўднёварускімі гарадамі, Прыбалтыкай, польшчай, візантыяй г.д.

На шляху высокага развіцця земляробства, раместваў і гандлю багацелі мясцовыя феадалы. Новагародская зямля мела даволі развітыя феадальныя адносіны. Князі і феадалы былі зацікаўлены ў пашырэнні тэрыторыі княства.

Першым вялікім князем літоўскім быў Міндоўг. У Новагародку Міндоўг прыняў праваслаўе, што таксама можа быць сведчаннем намеру Міндоўга стаць князем праваслаўнай дзяржавы.

Полацкая і Віцебская землі ў 60-я г 13стмірна далучаюцца да ВКЛ. У той жа час літоўскія феадалы супраціўляюцца ўтварэнню Вялікага княства, Міндоўг і яго сын Войшалк вынішчаюць іх значную частку.

Культурныя цэнтры на Беларусі не былі разбураны, на іх развіццё аказалі уплыў балцкая культура і культура Зах. Еўропы, што спрыяла дасягненню ёю высокага ўзроўню.

58. Республіка Беларусь на современном этапе.

27 ліпеня 1990 года Беларусь аб'вясціла сваю незалежнасць: Вярхоўны Савет БССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. 25 жніўня Дэкларацыі быў нададзены кансцітуцыйны статус.

Прымаецца закон «Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастанова аб спыненні дзейнасці КПБ.

На пасаду старшыні Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь узышоў Станіслаў Шушкевіч. 19 верасня 1991 года краіна атрымала новую назву — Рэспубліка Беларусь. Былі зацверджаны новыя дзяржаўныя сімвалы — герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.

10 ліпеня 1994 года першым прэзідэнтам краіны быў абраны Аляксандр Лукашэнка. Ён захаваў за сабой пасаду Прэзідэнта па выніках выбараў у 2001, 2006 і ў 2010 годзе.

24 лістапада 1996 года па ініцыятыве прэзідэнта і Вярхоўнага Савета прайшоў рэферэндум. Яго вынікам стала прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт выступае кіраўніком дзяржавы і гарантам Канстытуцыі. Яму нададзена права заканадаўчай ініцыятывы. Згодна новай рэдакцыі Канстытуцыі створаны двухпалатны парламент — Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў — і Савета Рэспублікі. Выканаўчая ўлада належыць Савету Міністраў.

19 — 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, які зацвердзіў «Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гады». Галоўная мэта, якая вызначаецца ў гэтым дакуменце, — пераадоленне крызісных з'яў у эканоміцы.

На падставе зменаў Канстытуцыі краіны Вярхоўны Савет быў рэарганізаваны, з ягоных дэпутатаў была створана Палата прадстаўнікоў першага склікання. Частка дэпутатаў адмовілася працаваць у Палаце.

2 красавіка 1997 года быў створаны Саюз Беларусі і Расіі. Яго неад'емнай часткай стаў Статут Саюза Беларусі і Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі, іх бяспекі, абароназдольнасці, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінмі Еўропы і свету. Працэс будаўніцтва саюзнай дзяржавы ідзе вельмі марудна, што звязана з эканамічнымі і палітычнымі супярэчнасцямі паміж краінамі.