
- •Беларуская мова
- •1 Клас (вусны курс)
- •Ход урока:
- •Першае яечка
- •Урок 2. Я і мая школа Настаўніца і вучні
- •Ход урока:
- •Хто жыве ў двары
- •Урок 3 я і мая школа Вучэбныя рэчы
- •Ход урока
- •Як курачка пеўніка ратавала
- •Урок 4 я і мая школа Школьныя памяшканні
- •Ход урока:
- •Урок 5. Я і мая школа. Вучэбныя заняткі
- •Ход урока
- •Пшанічны каласок
- •Урок 6. Я і мая сям’я. Мае сваякі
- •Ход урока:
- •Як баба і дзед паленаваліся гаршчок памыць
- •IV.Вынік урока
- •Урок 7. Я і мая сям’я. Мая кватэра.
- •Ход урока:
- •Ганарыстая варона
- •IV.Вынік урока
- •Урок 8. Я і мая сям’я. Рэжым дня
- •Ход урока:
- •Лясная аптэка
- •IV.Вынік урока
- •Урок 9. Я і мая сям’я. Асабістая гігіена
- •Ход урока:
- •Цяжкая навука
- •IV.Вынік урока
- •Урок 10. Я і мая сям’я. Адзенне і абутак
- •Ход урока:
- •Заяц і вожык
- •IV.Вынік урока
Першае яечка
Хадзіў дзед на паляванне (охоту). Паляваў ад ранку да змяркання (темноты). Зморыцца (устанет), аж слова не прамовіць, а звярыны не зловіць. Ідзе дахаты, ледзь не плача.
Вось дык няўдача!
Баба дзеда лае (ругает), што дарма гуляе, топча лапці, ірве аборы. Ну і гора!
Слухаць дзеду горка бабіну гаворку.
Баба дзеда лае, а курка кудахча: "Куд-куды, куд-куды! Дайце зерня і вады!"
Бабка курку накарміла, вадою напаіла. Села курка ў гняздзечка ды знесла яечка.
Бегла мышка пад скрынку (сундук), цягнула скарынку, хвастом вільнула, яечка скранула.
Яечка скацілася – трах! – і разбілася…
Убачыла баба, загаласіла ды з жалю ўсе гаршкі пабіла. Сама сярод хаты села і – абамлела…
Тут дзед стрэльбу схапіў, порахам набіў. Кінуўся да мышкі, а мышка – на вышкі (на чердак).
Дзед за ёю:
-- Ілжэш! Ад мяне не ўцячэш!
За парог зачапіўся і паваліўся (упал).
Набіў дзед гузак (шышку) з добры кулак. Ляжыць, уздыхае, мышку лае.
Ішлі бабы па ваду, пабачылі тую бяду, пачалі рукамі махаць, людзей на дапамогу склікаць.
Прыбеглі старыя, за старымі – малыя. Дзеда паднялі, бабу вадой адлілі.
Вось дык бяда!
А пакуль там крычалі ды бедавалі, курка села ў падпечку ды знесла другое яечка. Круглае, белае, моцнае, спелае. Яшчэ лепшае за першае!
Рада баба, рад і дзед: будзе яечня на абед!
Баба патэльню (сковороду) ўзяла, яечню спякла. Паклікала (позвала) гасцей – старых і дзяцей.
Усе елі колькі хацелі. З-за стала ўсталі, песні заспявалі. Узяліся ў бокі, пусціліся ў скокі (стали танцевать).
Скакалі, скакалі ды годзе сказалі.
Вось вам і казка. Чытайце, калі ласка!
А.Якімовіч.
5) З чаго вам было смешна? А з чаго – не? Куды хадзіў дзед? Чаму ен ледзь не плакаў? Як парадавала курачка дзеда і бабу? Што зрабіла мышка? Як гаравала баба? Што рабіў дзед? Што адбылося ў той час, пакуль людзі крычалі і бедавалі? Чым закончылася ўсё?
6) Хвілінка адкрыццяў
а) Абвядзіце ў сшытку па кропках абрысы прадметаў, назавіце іх па-беларуску. (Калі вучні памыляюцца, настаўнік перачытвае сказ з гэтым словам у казцы). Паўтарыце і закончыце маю гаворку:
На патэльні смажаць (жарят)…….
Яечню пякуць на .......
Яечню гатуюць з …….
б) -Зараз у беларусаў дзеда і бабу з павагай называюць дзядуля і бабуля. А у вас ёсць бабуля ці дзядуля? Кім вы ім даводзіцеся? Пра каго можна сказаць старыя, а пра каго – малыя?
7) - Паслухайце верш пра дзяцей, якія былі ў гасцях у дзеда з бабай. Што яны там рабілі? Што пілі, елі?
Ладачкі-ладкі,
дзе былі? – У бабкі.
Што пілі вы? – Малако.
А што елі? – Ко-ко-ко.
Доўга ж вы сядзелі,
доўга пілі-елі.
-- А мы не сядзелі –
цэлы дзень дурэлі.
Васіль Вітка.
- Як вы разумееце сэнс слова дурэлі?
- Раскажыце яго на памяць (у выглядзе дыялогу з настаўнікам).
IV. ВЫНІК УРОКА
- Якую мову мы пачалі вывучаць?
- Якія беларускія словы вы запомнілі?
- Як завуць госця, які прыходзіў сёння на ўрок?
- Пра каго вы слухалі казку?
Урок 2. Я і мая школа Настаўніца і вучні
Мэта: арганізаваць назіранне за вымаўленнем гука [г] у беларускай мове, вучыць правільна вымаўляць гук [г] у словах; пазнаёміць са словамі і выразамі тэматычнай групы “Настаўніца і вучні”, уводзіць іх у актыўнае выкарыстанне, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, вучыць расказваць па малюнку.
Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары.