Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
96.8 Кб
Скачать

IV.Вынік урока

Давайце прыгадаем, чым адрозніваецца вымаўленне гука [р] у рускай і беларускай мовах? Якія словы рускай і беларускай мовы гучаць аднолькава, але называюць розныя прадметы? Як вы паставіліся да ганарыстай вароны?

Урок 8. Я і мая сям’я. Рэжым дня

Мэта: вучыць адрозніваць беларускае маўленне ад рускага на слых, распазнаваць і вымаўляць гук [дз`] і словы з ім, пазнаёміць з лексікай, звязанай з выкананнем рэжыму дня, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, фарміраваць уменне адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, простыя і каляровыя алоўкі, фламастары.

Ход урока:

І. Маўленчая размінка

– У беларускай мове ёсць гук, які нагадвае звон званочка: дзінь-дзінь-дзінь. Гэта гук [дз`].

1) – Патрэніруемся ў вымаўленні гэтага гука. (Вымаўленне ізаляванага гука [дз`], вымаўленне складоў дзе-дзё-дзі-дзю-дзя хорам, па радах, індывідуальна.) Якія гукі ён нагадвае? (Падбор гукавых асацыяцый.) Дагаворванне слова:

дзі дзі дзі на вуліцу і…(дзі)

дзе дзе дзе лодка на ва…(дзе)

дзі дзі дзі дрэўца паса...(дзі)

2) – Паслухайце верш і вызначце словы з гукам [дз`].

Мой гадзіннік,

Дзіньдзіньдзіннік,

Зазвініць ён,

Дзінь, дзінь, дзінь –

Значыць,

Сем якраз гадзін...

Трэба з ложка паднімацца,

на заняткі

Не спазняцца.

А. Дзеружынскі.

Што абазначае слова гадзіннік? У колькі гадзін вы устаяце? Хто вас будзіць: гадзіннік ці мама? Паўтарыце словы, у якіх вы пачулі гук [дз`].

ІІ. Лексічная праца

Дамінуючы лексічны матэрыял: гадзіннік, рэжым дня, распарадак, снеданне, абед, вячэра, падвячорак, зарадка, гадзіна, гадзіннік, час, прагулка.

– Гадзіннік паказвае час (время). Для чаго нам трэба ведаць, колькі зараз часу (времені)? Сапраўды, гэта дапамагае ўсё рабіць у свой час, выконваць рэжым дня:

1) Праца ў сшытку. Давайце паглядзім які рэжым дня ў Ганкі, Стася і Марціна. Слухайце ўважліва, знаходзьце адпаведны малюнак у сшытку.

Ганка

Стась

I я — Марцін

Мы раскажам вам аб тым,

Як жывём і дружым мы,

Як расцём мы дужымі.

Да малюнка 1:

Пачынаем дзень спачатку

Фізкультурнаю зарадкай.

Падыміце руку, хто таксама пачынае дзень з зарадкі. (Двухрадкоўе вымаўляецца хорам).

Да малюнка 2:

Возьмем шчоткі — зубы тром

Беласнежным парашком.

3 мылам мы пад кранам мыем

Рукі, вушы, твар і шыю.

– Давайце вымавім разам са мной і пакажам рукі, вушы, твар і шыю. (Апошняе двухрадкоўе вымаўляецца хорам з рухамі).

Да малюнка 3:

За сталом утрох сядзім.

Мы з ахвотаю ядзім.

Колькі разоў на дзень людзі звычайна ядуць? Як вы думаеце, што намаляваў мастак: снеданне, абед, вячэру ці падвячорак? Якое слова вам зразумелае без перакладу? Што такое “вячэра”? “падвячорак”? Здагадайцеся, што значыць “снеданне”? Калі снедаюць? Калі абедаюць? Калі вячэраюць?

Да малюнка 4:

Мы і дома пасабляем:

Я падлогу падмятаю,

Фартушок надзеўшы, Ганна

Мые кубачкі старанна.

Стась сваю работу знае —

Ён вазоны палівае.

Адкажыце, што робіць Марцін? Ганна? Стась?

Да малюнка 5:

Дом вялікі. На двары

Шмат гуляе дзетвары, —

Весела заўсёды.

Разам з імі, як сябры,

Мы гуляем на двары,

Водзім карагоды.

Колькі часу вы звычайна праводзіце на вуліцы?

Да малюнка 6:

Кнігі мы не забываем,

Кнігі ўважліва чытаем.

Паводле А.Александровіч

У якой паслядоўнасці павінны ісці малюнкі? Адзначце на малюнках у сшытку. Пра што яшчэ не сказалі дзеці? (што яны вучацца ў школе). Якім па ліку трэба размясціць адпаведны малюнак? Размалюйце прадметы, назавіце іх. Давайце вымавім словы з гукам [дз`], якія пачулі ў вершы.

2) – Адгадайце загадку, які прадмет дазваляе рабіць усё своечасова?

Працуе дзень і ноч,

І дзень і ноч не спіць,

Ён стоячы ідзе,

А ідучы стаіць. (Гадзіннік)

Знайдзіце адгадку ў сшытку і дамалюйце простым алоўкам стрэлкі, каб яны паказвалі адну гадзіну, дзве гадзіны, тры гадзіны, чатыры гадзіны.

ІІІ. Аўдзіраванне

1) Разгледзьце малюнкі ў падручніку. Куды прыйшлі звяры? З якой мэтай звяртаюцца ў аптэку? Казачнік Бай прапануе нам паслухаць казку, якая называецца “Лясная аптэка”. Паслухайце, што здарылася з кожным наведвальнікам аптэкі.