Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семінар-2 (Новая програма 2012 г) ВКЛ.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
233.98 Кб
Скачать

Гарады - цэнтры рамяства і гандлю. Магдэбугскае права.

пра гарады: дакумент-1:

Узята з: Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. /Я.К.Новік, Г.С.Марцуль, І.Л.Качалаў і інш.; Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн.: Вышэйшая школа, 2003. – 416 с.

У XIV – XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю.

Па памерах яны адрозніваліся, большая частка з іх былі невялікія. Гэта – паселішчы з некалькіх вуліц з 200–300 дварамі.

Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі ў гэты час з'яўляліся Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Гародня, Слуцк, Новагародак.

Раслі і паселішчы гарадскога тыпу – мястэчкі. Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзяржаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Мястэчкі ў асноўным належалі феадалам. Каля 40 % усіх гарадоў таксама былі прыватнаўласнымі. Гарады, што належалі феадалам, былі адміністрацыйньші, гаспадарчымі і культурнымі цэнтрамі іх зямель. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара.

Разам з прыватнаўласнымі былі і дзяржаўныя, ці велікакняжацкія, гарады.

Іх насельніцтва лічылася вольным. Аднак у XVI ст. у гэтых гарадах з'явіліся ўладанні вяльможных і духоўных феадалаў разам з залежным ад іх людам.

Прыватныя ўладанні ў велікакняжацкіх гарадах атрымалі назву "юрыдык". Яны складалі адасобленую частку горада і не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання.

3 ростам гарадоў гараджане імкнуліся пазбавіцца ад феадальнай залежнасці і атрымаць свабоду, а таксама права на самакіраванне. Феадальная залежнасць перашкаджала развіваць гарадскія промыслы і гандаль. Таму з канца XIV ст. вялікія літоўскія князі сталі дараваць гарадам права на самакіраванне, названае магдэбургскім на прыкладзе таго права, якім валодаў г.Магдэбург. Паводле магдэбургскага права, насельніцтва вызвалялася ад выканання адработачных (паншчынных) павіннасцей на карысць феадала. Яны замяняліся адзіным грашовым падаткам. Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйнейшыя гарады Беларусі. Мінску яно было даравана ў 1499 г.

Што ж сабой уяўляла гарадское самакіраванне? Галоўным органам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат.

Ён складаўся з рады (выбарнага органа кіравання) і лавы (суда). На чале рады стаяў войт, як правіла прызначаны літоўскімі князямі. Сябры рады (райцы) выбіраліся з гарадскіх багацеяў.

Радзе належалі функцыі кіравання не толькі жыццём горада, але і суда. Аднак судовыя функцыі яна выконвала толькі па маёмасных і грамадзянскіх справах. Крымінальныя справы разбіраліся лавай. Лаўнікі (сябры лавы) выбіраліся гараджанамі. Месцам знаходжання рады ў гарадах былі спецыяльна пабудаваныя для гэтай мэты будынкі-ратушы.

Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. Сярод жыхароў гарадоў каля 80 % былі беларусы. Тут жылі таксама рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары. Большую частку насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі. Акрамя іх у гарадах мелася вялікая колькасць гарадскіх нізоў (плебса). Былі і жабракі-найміты. Насельніцтва ў гарадах і мястэчках займалася і сельскай гаспадаркай, забяспечваючы сябе ўсім неабходным... (канец тэкстп)

(Пытанне-5):