Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў БЯЗЗЛУЧНІКАВЫХ СКЛАДАНЫХ СКАЗА...docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
28.03 Кб
Скачать

В) Бяззлучнікавыя сказы з азначальнымі часткамі

1. Калі лагічны націск прыпадае на азначальную частку, то яна аддзяляецца ад папярэдняй (асноўнай) часткі бяззлучнікавага сказа працяжнікам: Такі ўжо ў мяне характар — у сюды хачу пабыць (Бр.). Адзінай была гаворка — сумна без працыстаяць (Бр.). Заўтра раніцою на­мячалася вялікая справа — трэба было брацца за катлаван (Бр.).

Пры больш працяглай паўзе і аслабленай сувязі па­між часткамі замест працяжніка ставіцца коска і пра­цяжнік: Неўзабаве ўсю вёску абляцела вестка,—у Петраградзе адбылася рэвалюцыя (Зар.). Скора той надыдзе час,— стануць явай мары (Бял.).

2. Калі ж лагічны націск прыпадае на папярэднюю частку, то яна аддзяляецца ад азначальнай часткі бяз­злучнікавага сказа двукроп'ем: Сёння тут цуда стварае народ: будуецца сонечны горад-завод (Ал.). Натура ўжо ў Сёмкі такая: на месцы не ўседзіць хвіліны (К-с). Будзе адзіны наказ вам на ростань: смела хай кожны ідзе (Гл.). Ныла калісь пара: шумела завіруха і замяла маёй мінуўшчыны сляды (Б-ч).

Г) Бяззлучнікавыя сказы з дапаўняльнымі часткамі

  1. Дапаўняльная частка звычайна аддзяляецца ад папярэдняй (асноўнай) часткі бяззлучнікавага сказа кос­кай: Я ведаю , сіняй таежнай вясною пырснула позна на схілах трава... (Вял.). Андрэй чуў, па вуліцы нехта ішоў (П.). Ты паслухай, Кацярына, весці добрыя нясуцца (Бр.). Нездарма гавораць, ціхая вада грэблі рве (Шам.).

  2. Калі паміж дапаўняльнай і папярэдняй часткамі існуе працяглая паўза, а лагічны націск прыпадае на дапаўняльную частку, то яны аддзяляюцца працяжнікам: Я па ўсіх прыкметах бачу — будзе сёлета багаты ўраджай (Панч.). Ен бачыў — верныя сябры імкнуць дапамагчы (Бр.). Нездарма кажуць разумныя людзі — чалавек на рабоце харашэе (Бр.). Паглядзі — ужо сонца на ўсходзе ўстае (Панч.). nj mjjm

3 а ў в а г а. Працяжнікам аддзяляецца некалькі дапаўняльных члстак, якія ў аднолькавай ступсні зпязаны з асноўнай часткай: У паветры чуваць было — гудзелі пчолы, звінелі мухі, шчабяталі птушкі (К. Ч.).

3. Калі паміж дапаўняльнай і папярэдняй часткамі ёсць працяглая паўза, а лагічны націск прыпадае на папярэднюю частку, то яны аддзяляюцца двукроп'ем: Разведка данесла: у вёску Ганусы прыехала дваццаць чатыры коннікі і дзве фурманкі з кулямётамі (К-с). Я веру: шляхамі маіх перамог са мною ідзе дарагі чалавек(Гл.). Ты скажы мне, цьма глухая: доўга будзеш ты ляжаць? (К-с).

Заўвага. У пастановах, загадах і г. д. дапаўняльная частка пачынаецца з новага абзаца і пішацца з вялікай літары: Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пастанаўляе: Склікаць чарговую сесію Вярхоўнага Савета БССР.

4. Двукроп'ем заўсёды аддзяляецца дапаўняльная частка, якая адносіцца да ўказальных слоў адно, вось што, усё асноўнай часткі: Маці ведае адно: дзяцей трэба накарміць (Бяд.). Мне паведамілі вось што: наехала Зося ў горад вучыцца (К. Ч.). Цяпер Сялібе ясна ўсё было: вярнуліся ваўкі ў Чырвоны Лог (М. Т.). Яна дамаглася свайго: сталовая ўжо красавалася жоўтай страхою (Бр.).