
- •Бубнаў ю.М. Пушкін і.А.
- •Уводзіны
- •Лекцыя 1. Палітыка як прадмет паліталогіі. Функцыі і метады паліталогіі
- •Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі
- •2. Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі
- •3. Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі як навукі
- •Лекцыя 2. Этапы станаўлення і развіцця палітычнай навукі
- •1. Палітычная думка эпохі антычнасці і сярэднявечча
- •2. Палітычная думка эпохі Адраджэння і Новага часу
- •3. Еўрапейская палітычная думка хіх ст. – пачатку хх ст.
- •4. Станаўленне і развіццё палітычнай думкі ў Беларусі і Расіі
- •5. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай паліталогіі
- •Тэма 3. Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення
- •1. Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады
- •2. Суб'екты і аб'екты, асновы і рэсурсы палітычнай улады
- •3. Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады
- •4. Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады
- •5. Палітыка дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь да нацыянальных супольнасцей краіны
- •Лекцыя 4. Палітычная сістэма грамадства
- •1. Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства
- •2. Структура і функцыі палітычных сістэм
- •3 Тыпалогія палітычных сістэм
- •4. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь
- •Лекция 5. Политические режимы
- •1. Понятие политического режима, его типы
- •2. Авторитарный политический режим: сущность и характерные черты
- •3. Тоталитарный режим: сущность и характерные черты
- •4. Демократический режим: условия, принципы, критерии, модели. Измерение демократии
- •Условия демократии
- •Экономические условия демократии
- •Социально-экономические условия демократии
- •Принципы и основные критерии демократии
- •Измерение демократии
- •Лекцыя 6. Дзяржава ў палітычнай сістэме
- •1.Узнікненне, сутнасць дзяржавы. Прыкметы, структура і функцыі дзяржавы
- •2.Тыпы і формы дзяржавы
- •2.1 Дзяржавы згодна формы кіравання
- •2.2 Дзяржавы згодна форм дзяржаўнага ладу
- •3. Прававая дзяржава і грамадзянская супольнасць
- •Лекцыя 7. Інстытуты дзяржаўнай улады
- •1. Заканадаўчая ўлада: паняцце і сутнасць. Парламент і яго структура
- •2. Глава дзяржавы і яго паўнамоцтвы. Інстытут прэзыдэнцтва
- •3. Паняцце, віды, склад і структура ўраду. Мясцовая ўлада.
- •4. Судовая ўлада.
- •Лекцыя 8. Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі
- •2. Сутнасць і тыпы партыйных сістэм. Асаблівасці станаўлення партыйнай сістэмы ў Рэспубліке Беларусь
- •3. Грамадскія арганізацыі і грамадскія рухі.
- •4. Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў нацыянальных супольнасцей Беларусі
- •Лекцыя 9. Палітычныя працэсы: сутнасць і структура
- •Сутнасць і структура палітычнага працэса
- •2. Суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў палітычным працэсе.
- •3.Фазы (стадыі) палітычнага працэсу
- •Лекция 10. Деятельность субъектов политического процесса
- •Классификация субъектов политики
- •2. Политические элиты, типология и специфические черты
- •3. Политическое лидерство: природа, основные функции и типы
- •Политическое поведение
- •Лекция 11. Представительство и выборы. Средства массовой информации и коммуникации
- •1. Избирательное право. Основные функции и принципы избирательного права
- •Выражение воли избирателей составляет суть функции делегирования народного суверенитета органам власти;
- •2. Типы избирательных систем. Избирательная система Республики Беларусь. Референдум
- •Референдум
- •3. Средства массовой информации и коммуникации (сми). Виды сми
- •4. Политическое манипулирование. Избирательное мошенничество
- •Лекция 12. Политические конфликты
- •1. Понятие и типология политических конфликтов
- •2. Применение насилия в политике. Терроризм
- •3. Методы предотвращения, регулирования и решения политических конфликтов. Компромисс и консенсус
- •1. Сущность политической модернизации. Её критерии, модели и условия
- •2. Этапы политической модернизации
- •3. Волны политической модернизации
- •4. Политическая модернизация Беларуси
- •Лекция 14. Политическая культура и политическая социализация
- •1. Политическая культура: типология, структура и функции
- •2. Сущность, уровни и типы политического сознания
- •3. Политическая социализация
- •Лекция 15. Политические идеологии
- •3. Консерватизм
- •4. Коммунизм. Социализм. Социал-демократизм
- •5. Анархизм
- •Лекцыя 16. Сістэма сучасных міжнародных адносін
- •1. Сутнасць і паняцце міжнародных адносін
- •2. Узроўні і віды міжнародных адносін Міжнародныя адносіны разгортваюцца і існуюць на розных маштабных узроўнях (па вертыкалі) і праяўляюцца ў розных групавых узроўнях (па гарызанталі).
- •3. Інстытуалізацыя міжнародных палітычных адносін
- •4. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці міжнародных адносін сучаснасці
- •Лекцыя 17. Сусветная палітыка і глабальныя праблемы сучаснасці. Геапалітыка
- •Узнікненне, сутнасць і дынаміка глабальных праблем сучаснасці.
- •1 Клас – суперглабальныя (агульнасусветныя):
- •2 Клас – агульнапланетарныя (рэсурсныя):
- •3 Клас – агульначалавечыя (субглабальныя):
- •2. Шляхі рашэння глабальных праблем сучаснасці
- •3.Сутнасць, асноўныя элементы і фактары геапалітыкі
- •4. Геапалітычныя наступствы распаду ссср. Беларусь на геапалітычным скрыжаванні
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Рэцэнзія
Лекцыя 6. Дзяржава ў палітычнай сістэме
Узнікненне, сутнасць дзяржавы. Прыкметы, структура і функцыі дзяржавы.
Тыпы і формы дзяржавы.
Дзяржавы згодна формы кіравання.
Дзяржавы згодна форм дзяржаўнага ладу.
Прававая дзяржава і грамадзянская супольнасць.
Спосабам арганізацыі людзей паводле пэўнага сістэмнага падзелу ўлады з'яўляецца дзяржава. Гэтая форма чалавечай арганізацыі надзвычай дасканалая. Паміж дзяржаваю і ўладай існуе падвойная сувязь. Аднак дзяржава не адзіная форма арганізацыі ўлады. Напрыклад, уладатрымальнікамі былі і ёсць рэлігійныя структуры. Але дзяржава найбольш успрымаецца як крыніца ўлады, бо яе разглядаюць як сілу здольную змяніць лёсы людзей.
1.Узнікненне, сутнасць дзяржавы. Прыкметы, структура і функцыі дзяржавы
Дзяржава гэта асноўны інстытут палітычнай сістэмы, які арганізуе, накіроўвае і кантралюе сумесную дзейнасць і адносіны людзей, грамадскіх груп, класаў і асацыяцый. Дзяржава ўяўляе з сябе цэнтральны інтстытут улады ў грамадстве і зканцэнтраванае ўвасабленне палітыкі гэтай уладаю.
Дзяржава ўзнікла як заканамерны, аб'ектыўны вынік натуральнага развіцця грамадства на пэўнай ступені яго саспеласці.
Вылучаюць шэраг прычын і фактараў узнікнення дзяржавы:
а) паглыбленае грамадскае падзяленне працы, вылучэнне кіравання ў мэтах павышэння яго эфектыўнасці ў спецыяльную галіну грамадскай дзейнасці;
б) узнікненне падчас развіцця грамадскай вытворчасці прыватнай уласнасці, класаў і эксплуатацыі;
в) дэмаграфічныя фактары – узрастанне колькасці і шчыльнасці насельніцтва, пераход да аседлага вобраза жыцця, забарона крывазмяшчальніцтва і ўладкаванне шлюбных адносінаў, гэта выклікала запатрабаванні грамадства ў рэгуліраванні ўзаемасувязей паміж людзьмі на пэўнай тэрыторыі;
г) антрапалагічныя фактары – дзяржаўная форма арганізацыі ўкаранена ў самой грамадскай прыродзе чалавека; дзяржава, як і сям'я, паселішча, ёсць натуральная, арганічна ўласцівая чалавецтву на пэўнай ступені развіцця найвышэйшая форма супольнасці;
д) псіхалагічныя, рацыянальныя і эмацыянальныя фактары, у гэтым выпадку дзяржава разглядаецца як плод чалавечага разума, які саспеў пад уплывам пэўных запатрабаванняў і эмоцый чалавека;
е) заваёвы адных народаў іншымі – дзяржава ўзнікае ў выніку знешніх заваёў і палітычнага гвалту, што паглыбляе сацыяльную няроўнасць, прыводзіць да ўтварэння класаў і эксплуатацый.
Вылучаюцца і некаторыя іншыя фактары, якія ўплываюць на ўтварэнне дзяржавы: геаграфічныя, этнічныя і г.д. Такім чынам, узнікненне дзяржаўнасці абумоўлена шматлікімі прычынамі, сярод якіх цяжка вылучыць адну ў якасці галоўнай. Дзяржава ўзнікае, існуе і развіваецца як вынік ускладнення эканамічнага і сацыяльнага жыцця, як форма задавальнення запатрабаванняў у ўладкаванні, рэгуліраванні і кіраванні грамадскімі справамі.
Разуменне прыроды і сутнасці дзяржавы ўяўляе з сябе цяжкую задачу палітычнай навукі ў сувязі са шматбаковасцю і складанасцю данага сацыяльнага ўтварэння.
Тым больш, што ўвесь час адбываецца эвалюцыя ролі дзяржавы. Французскія палітолагі вылучаюць тры разуменні ролі і сутнасці дзяржавы:
а) паліцэйская дзяржава – яна выконвае абмежаваныя функцыі, якія зводзяцца галоўным чынам да падтрымання парадку, абароны, уладкавання фінансаў, – гэта традыцыйныя функцыі;
б) дзяржава ахоўніца – акрамя выконвання традыцыйных функцый дзяржава ўмешваецца ва ўсё большую і большую колькасць сфераў жыцця, бярэ адказнасць за ўсё большую частку дзейнасці людзей;
в) дзяржава салідарнасці – яна прадугледжвае замену хібаў сацыялізацыі, дэцэнтралізацыі і аўтанамізацыі адзінай логікай дзяржаўнасці (узмацненне салідарнасці на розных ўзроўнях).
Палітолаг Т.Салавей вылучае тры розных падыхода да даследавання дзяржавы:
а) палітыка-філасофскі, калі дзяржава разглядаецца як універсальная арганізацыя, якая павінна забяспечыць адзінства, цэласнасць грамадства, рашэнне "агульных спраў", рэгуліраванне ўзаемаадносін улады і народа;
б) класавы, згодна якому дзяржава народжана падзелам грамадства на класы і яна зброя класавай барацьбы;
в) прававы і арганізацыйна-структурны падыход, які даследуе "юрыдычную дзяржаву" як крыніцу права і закона, арганізуючую жыццё грамадства і дзейнасць самой дзяржавы і яе струтктур у сістэме палітычных адносін.
Гэтыя падыходы не выключаюць адзін аднаго і ў сваёй сукупнасці дапамагаюць раскрыць сутнасць і спецыфіку дзяржавы як палітычнага інстытута.
У сучаснай палітычнай навуцы найбольш шырока распаўсюджаны два значэнні паняцця дзяржава.
Дзяржава – гэта супольнасць людзей, якія жывуць на пэўнай тэрыторыі і арганізаваны органамі дзяржаўнай улады.
Дзяржава – гэта сістэма арганізацый, устаноў і інстытутаў, якія валодаюць вярхоўнай уладаю на дадзенай тэрыторыі.
Дзяржавы ўсіх часоў і тыпаў характарызуюцца шэрагам устойлівых агульнагістарычных прыкмет:
а) наяўнасць сістэмы суверэннай палітычнай улады: заканадаўчай, выканаўчай, судовай (суверэнная ўлада – самастойна распараджацца натуральным багаццем і рэсурсамі, рэалізацыя міжнародных сувязей, суб'ект міжнароднага права);
б) тэрыторыя (права на абарону) – прастора, на якую распаўсюджана юрысдыкцыя пэўнай дзяржавы;
в) усеагульнасць (суверэнітэт) – незалежная і неабмежаваная ўлада на тэрыторыі ўсёй дзяржавы;
г) манаполія на легальнае прымяненне сілы і фізічнага прымусу;
д) уласная фінансавая сістэма (права збіраць падаткі і зборы);
е) дзяржаўная мова (унітарная дзяржава мае адну дзяржаўную мову);
ж) насельніцтва – сукупнасць людзей, якія жывуць на тэрыторыі дзяржавы;
з) манапольнае права на выданне законаў, абавязковых для ўсяго насельніцтва.
Месца і роля дзяржавы ў палітычнай сістэме грамадства шмат у чым абумоўлена яе функцыямі, якія адлюстроўваюць асноўныя накірункі дзейнасці дзяржавы.
Функцыі дзяржавы:
унутраныя: эканамічныя ці гаспадарчыя, сацыяльныя, падтрымка законнасці і правапарадку, культурна-выхаваўчыя;
знешнія: забеспячэнне бяспекі дзяржавы, развіццё адносін супрацоўніцтва, інавацыйная, міратворчая.
Для рэалізацыі функцый дзяржава фарміруе комплекс спецыяльных органаў і ўстаноў, якія складаюць у сукупнасці арганізацыйную структуру або дзяржаўны механізм.
Структура дзяржавы уключае:
прадстаўнічыя органы дзяржаўнай улады (выбіраюцца) – падзяляюцца на вышэйшыя (парламент), якія валодаюць заканадаўчай уладаю, і мясцовыя органы ўлады і самакіравання, якія ўтвараюцца згодна адміністратыўна-тэрытарыяльнага падзелу краіны;
выканаўча-кіруючыя, ці органы дзяржаўнага кіравання, яны прызначаны для непасрэднага кіравання дзяржаўнымі справамі (выканаўчая дзейнасць); падзяляюцца на вышэйшыя (міністэрствы і ведамствы) і мясцовыя выканаўчыя органы;
судовыя – яны ўвасабляюць правасуддзе, вырашэнне канфліктаў і спрэчак, аднаўленне парушаных праў, пакаранне парушальнікаў закона;
органы пракуратуры – нагляд за дакладным і адзінавобразным выкананнем законаў органамі дзяржавы, грамадскімі аб'яднаннямі, службовымі асобамі і грамадзянамі;
органы дзяржаўнага кантроля;
органы аховы грамадскага парадку (міліцыя, паліцыя);
органы дзяржаўнай бяспекі;
узброеныя сілы (войска)
Ніводная сучасная дзяржава не можа існаваць без прадстаўнічых устаноў, адміністрацый і судовай сістэмы. У той жа час – пракуратура, органы аховы грамадскага парадку, наглядна-кантраліруючыя, у пэўных выпадках уваходзяць у сістэму выканаўчай улады. Некаторыя элементы дзяржаўнага апарата наогул могуць адсутнічаць у той ці іншай канкрэтнай дзяржаўнай структуры (напрыклад, войска).