Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Politologia.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
1.34 Mб
Скачать

Уводзіны

Асноўная мэта вывучэння курса "Паліталогія" – палітычная адукацыя і выхаванне творчай, нацыянальна-свядомай, сацыяльна-актыўнай асобы; фарміраванне ў студэнтаў дэмакратычнай актывісцкай палітычнай культуры, адэкватнай сучасным запатрабаванням асобы, грамадства і дзяржавы.

Падчас вывучэння курса студэнты атрымаюць веды аб асноўных паняццях паліталогіі; навучацца характарызаваць: палітыку і палітычную ўладу з пазіцыяў шматмернасці, палітычныя адносіны і палітычныя працэсы праз прызму антрапакультуралагічнага падыходу, палітычную культуру, паводзіны і свядомасць людзей, сацыяльных супольнасцей у кантэксце шматвобразнасці іх інтарэсаў і плюралізму думак, светапоглядную аснову ідэалогіі беларускай дзяржавы, традыцыі, ідэалы і каштоўнасці беларускага грамадства. Студэнты будуць умець аналізаваць, інтэрпрэціраваць і паказваць: месца і ролю палітыкі ў асабістым жыцці чалавека і грамадскім жыцці Беларусі на сучасным этапе, стан палітычнай улады ў краінах СНД, Беларусі, дзяржаўны лад і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Атрымаюць навыкі палітычнага дыялогу, палемікі, талерантнасці і кансэнсуса.

Паліталогія – гэта навуковыя веды, якія ўвесь час абнаўляюцца і развіваюцца, яны патрабуюць крытычна-творчага засваення тэарэтычных палажэнняў і высноў, інтарэсаў, уладных адносін і маціваў паводзін суб'ектаў палітыкі. Пры чым неабходна адлюстраваць шырокі спектр (плюралізм) думак аб палітыцы. Таму існуе вялікая колькасць падручнікаў і дапаможнікаў па паліталогіі, якія прапаноўваюцца ўвазе студэнтаў. Па кожнай з тэм, акрамя асноўнай, нарыканцы курса лекцый указваецца дадатковая літаратура па разглядаемай праблеме.

Складальнікі гэтага вучэбнага дапаможніка не прэтэндуюць на ўсеабдымнасць і стварэнне нейкай новай канцэпцыі курса паліталогіі. Дапаможнік уяўляе з сябе курс лекцый у выглядзе спалучэння аўтарскіх матэрыялаў з канспектам існуючых падручнікаў і манаграфій па паліталогіі і іх адаптацыю да патрабаванняў існуючай рабочай праграмы і спецыфіцы універсітэта. Напрыканцы дапаможніка прыведзены спіс асноўнай і дадатковай літаратуры да кожнай тэмы, які пры гэтым не з’яўляецца ўсёахопліваючым і абавязковым. Студэнт мае права выбіраць для падрыхтоўкі і іншыя крыніцы, выказваць уласную пазіцыю і пункт гледжання, пагаджацца ці не пагаджацца з трактоўкай таго ці іншага матэрыялу ў дадзеным дапаможніку. Наша мэта – даць студэнту тэарэтычныя асновы ведаў па прадмету, а высновы павінен ён зрабіць сам.

Лекцыя 1. Палітыка як прадмет паліталогіі. Функцыі і метады паліталогіі

  1. Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі.

  2. Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі.

  3. Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі ў Рэспубліке Беларусь.

Палітычнае жыццё з'яўляецца характарыстыкай кожнага чалавечага грамадства. У першабытны час яно не заўсёды праяўлялася непасрэдна, часцей за ўсё вялікую ролю адыгрывала рэлігія. Але за першабытнымі рытуаламі заўсёды стаіць феномен улады. А гэта ўжо з'ява палітычнага парадку. Усе сучасныя грамадствы сутыкаюцца з праблемаю ўлады, але перадусім трэба высветліць: што ахоплівае сабою тэрмін "палітыка", які ягоны аб'ём, якія мы маем аналітычныя сродкі і да якіх межаў распасціраецца палітыка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]