
- •Простыя даныя мовы Pascal і работа з імі Тыпы звестак
- •Канстанты і пераменныя
- •Абсалютныя пераменныя
- •Цэлалікавыя даныя
- •Бітавая арыфметыка
- •Дзеянні бітавай арыфметыкі
- •Сапраўдныя даныя
- •Аперацыі над сапраўднымі данымі
- •Выразы мовы
- •Літарныя даныя
- •Функцыі
- •Булеўскія даныя
- •Даныя адраснага тыпу
- •Даныя карыстальніцкага тыпу
- •Даныя пералічальнага тыпу
- •Даныя інтэрвальнага тыпу
- •Элементарныя сродкі па рабоце з данымі Наданне значэння даным
Выразы мовы
Выразы – гэта фармальнае правіла для падліку некаторага (новага) значэння. Паняцце выразу прысутнічае практычна ў любой дастаткова развітой мове праграміравання, а сінтаксічныя правілы для пабудовы выразаў вельмі падобныя ў розных мовах. У мове Pascal разнастайнасць магчымых тыпаў значэнняў і аперацый над імі патрабуе тлумачэння да гэтых правіл.
У агульным выглядзе можна сказаць, што выразы будуюцца з аперандаў, знакаў аперацый і круглых дужак.
Аперанды ўяўляюць сабой «элементарныя» значэнні. Імі могуць быць пераменныя, канстанты, элементы масіваў, выклікі функцый і г. д.
Аперацыі вызначаюць
дзеянні па вылічэнні новых значэнняў,
зыходзячы са
значэнняў аперандаў. Большасць аперацый
з’яўляюцца бінарнымі,
і знак аперацыі запісваецца паміж
аперандамі. Для унарных аперацый,
а гэта @ – узяць адрас, NOT,
унарныя
,
знак аперацыі ставіцца перад аперандам.
Нельга апускаць знак аперацыі «
».
Аперацыі прадуманы так, каб выраз пісалі
ў адзін радок.
Сінтаксіс выразу прадугледжвае пэўнае старшынство аперацый (прыярытэты). Прыярытэты задаюць чарговасць выканання аперацый у выразе. Круглыя дужкі ставяцца тады, калі трэба змяніць парадак дзеянняў, які вызначаны прыярытэтамі аперацый. Колькасць адкрытых дужак павінна раўняцца колькасці закрытых. Частка выразу, заключаная ў круглыя дужкі, пры падліках разглядаецца як асобны аперанд, г. зн. усе аперацыі ўнутры падвыразу будуць выкананы ў першую чаргу.
Аперанд, які знаходзіцца
паміж дзвюх аперацый з рознымі
прыярытэтамі, звязваецца
з аперацыяй з большым прыярытэтам
,
а калі прыярытэты роўныя, то бярэцца
злева.
Найбольшы прыярытэт мае аперацыя вылічэння значэння функцыі, астатнія – у адпаведнасці з табліцай.
Аперацыя |
Прыярытэт |
Тып аперацыі |
@, NOT, +, – |
Вышэйшы першы |
Унарныя |
*, /, DIV, MOD, AND, SHL, SHR |
Другі |
Бінарныя тыпу множання |
+, –, OR, XOR |
Трэці |
Бінарныя тыпу складання |
=, <>, <, >, >=, <=, IN |
Ніжэйшы чацвёрты |
Адносіны |
Аперацыі падраздзяляюцца на арыфметычныя, лагічныя, радковыя аперацыі адносін і інш. Гэтак жа называюцца і выразы. Фактычна даныя, якія ўдзельнічаюць у выразе, і даюць тып выразу.
Прыклады.
а)
б)
Літарныя даныя
Пераменныя гэтага тыпу маюць апісанне Char, а значэннямі даных з’яўляюцца сімвалы з мноства ASCII («аскі») (American Standard Code for Interchange Information – амерыканскі стандартны код для абмену інфармацыяй). Гэта мноства складаецца з 256 розных сімвалаў, упарадкаваных пэўным чынам, і ўтрымлівае літары, лічбы, раздзяляльнікі і іншыя сімвалы, прычым першыя 128 сімвалаў стандартныя, астатнія могуць змяняцца. Так узнікае асноўная і альтэрнатыўныя табліцы кадзіроўкі. У другую частку альтэрнатыўнай кадзіроўкі ўведзены рускі і айчынны алфавіт (кірыліца).
Першыя 32 сімвалы – кіруючыя, астатнія маюць графічнае ўяўленне. Парадкавы нумар (кадзіроўку) значэнняў сімвальнага тыпу можна даведацца са спецыяльнай літаратуры ці раздрукаваць. Гэтыя значэнні займаюць 1 байт.
Існуюць і іншыя табліцы кадзіроўкі сімвалаў для персанальных камп’ютараў, напрыклад кадзіроўка пад Windows ANSI (аднабайтавыя сімвалы), UNICOD (двухбайтавыя сімвалы).
Калі сімвальнае значэнне мае графічнае ўяўленне, то яно выяўляецца адпаведным знакам, заключаным у адзінарныя апострафы. Напрыклад: '*', ',', '''' (уласна апостраф у тэксце падвойваецца) – гэта першая форма ўяўлення сімвала.
Калі
сімвал не мае графічнага ўяўлення (гэта
тычыцца, напрыклад, сімвалаў
кіруючых, з кодамі
),
тады можна карыстацца наступнай
эквівалентнай формай
запісу сімвала: пішацца сімвал #
(дыез) і цэлалікавы код сімвала
(ад 0 да 255). Напрыклад: #10
(перавод радка); #$A
(тое самае ў 16-й с/зл);
#13
(зварот карэткі) – гэта
другая форма ўяўлення сімвала.
Акрамя таго, некаторыя кіруючыя сімвалы ASCII можна ўявіць у наступнай форме: ^C (націскаем Ctrl + C), дзе C – умоўнае абазначэнне кіруючага сімвала. Першыя 26 кіруючых сімвалаў будуюцца, як ^ і літары ад A да Z; нумар літары ў алфавіце адпавядае нумару сімвала – гэта трэцяя форма ўяўлення сімвала. Напрыклад, ^G=#7 (пры вывадзе на друк будзе гук) – сімвал з кодам 7, бо G – гэта сёмая літара лацінскага алфавіта, ^J=#10, ^M=#13.
Сімвалы псеўдаграфікі на звычайнай клавіятуры адсутнічаюць, аднак іх можна атрымаць так: пры дапамозе клавішы Alt (націснуць яе і ўтрымліваць) набраць код сімвала на дадатковай лічбавай клавіятуры. З’явіцца адпаведны сімвал. Напрыклад, набіраючы Alt + 251, атрымаем сімвал .
Над значэннямі сімвальнага тыпу магчымы аперацыі параўнання (фактычна параўноўваюцца коды сімвалаў як цэлыя дадатныя лікі).