Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
начальная школа.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
29.09.2019
Размер:
392.19 Кб
Скачать

30

Зацвярджаю

Намеснік

Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

_____________К.С. Фарыно

«__23_»__мая_________2012 г.

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа

2012/2013 Навучальны год

Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня па 31 мая бягучага года.

1.Тыпавы вучэбны план. I ступень агульнай сярэдняй адукацыі

I. Вучэбныя прадметы

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах

I

II

III

IV

1. Уводзіны ў школьнае жыццё

верасень

2. Беларуская мова

3 (1)

3 (2)

3 (2)

3 (2)

3. Беларуская літаратура

3 (–)

3 (1)

3 (1)

3 (1)

4. Руская мова

1 (3)

2 (3)

2 (3)

2 (3)

5. Руская літаратура

– (3)

1 (3)

1 (3)

1 (3)

6. Замежная мова

3

3

7. Матэматыка

4

4

4

4

8. Чалавек і свет

1

1

1

1

9. Выяўленчае мастацтва

2

1

1

1

10. Музыка

1

1

1

1

11. Працоўнае навучанне

1

1

1

1

12. Фізічная культура і здароўе

2

2

2

2

Усяго

18

19

22

22

II. Факультатыўныя заняткі

6

7

5

5

Максімальна дапушчальная нагрузка на аднаго вучня:

22

22

23

24

Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту:

24

26

27

27

Заўвага

У Тыпавым вучэбным плане для I—IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) — ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.

У сваёй дзейнасці настаўнікі пачатковых класаў кіруюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283, вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах, Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі “Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі", зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2010 № 94, Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем.

2. Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах

У 2012/2013 навучальным го­дзе адукацыйны працэс ажыццяўляецца па вучэбных праграмах для І–ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання, зацверджаных Міністэр­ствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінск, НІА, 2009, 2011, 2012).

3. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўнікі пачатковых класаў выкарыстоўваюць прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне (Мінск, НІА, Аверсэв, 2011, 2012).

Да новага 2012/2013 навучальнага года падрыхтавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне:

1 клас:

Беларуская мова (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Антонавай Н.У., Галяш Г.А. )

Чалавек і свет (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Удавічэнка В.М., Кавальчук Т. А.).

Человек и мир (по учебно-методическому комплексу авторов Вдовиченко В.М., Ковальчук Т. А.)

2 клас

Литературное чтение (по учебно-методическому комплексу автора Стремок И.М).

Матэматыка (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Чабатарэўскай Т.М., Нікалаевай В.У.)

Матэматыка (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Мураўёвай Г.Л., Урбан М.А.)

Математика (по учебно-методическому комплексу авторов Чеботаревской Т.М., Николаевой В.В.)

Математика (по учебно-методическому комплексу авторов Муравьёвой Г.Л., Урбан М.А.)

3 клас

Беларуская мова (па вучэбна-метадычным комплексе аўтара Краснея В.П.)

Беларуская мова (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Валынец Т.М., Ратнікавай І.Э., Роўда І.С., Шуба П.П.)

Русский язык (по учебно-методическому комплексу авторов Верниковской А.В., Грабчиковой Е.С., Деминой Н.П.)

Литературное чтение (по учебно-методическому комплексу авторов Воропаевой В.С., Куцановой Т.С.)

Чалавек і свет (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Удавічэнка В.М., Кавальчук Т. А.).

Человек и мир (по учебно-методическому комплексу авторов Вдовиченко В.М., Ковальчук Т. А.)

Працоўнае навучанне (па вучэбна -метадычным комплексе аўтараў Журбы А.Ф., Юрчанка Н.А.)

Трудовое обучение (по учебно-методическому комплексу авторов Журбы А.Ф., Юрченко Н.А.)