
- •Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
- •2012/2013 Навучальны год
- •1.Тыпавы вучэбны план. I ступень агульнай сярэдняй адукацыі
- •4. Колькасць абавязковых кантрольных работ для і–іv класаў
- •5. Санітарна-гігіенічныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу
- •6. Правядзенне атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі
- •8. Патрабаванні да вядзення сшыткаў
- •10. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2012/2013 навучальным годзе
- •II клас
- •III клас
- •IV клас
- •11. Арганізацыя факультатыўных заняткаў
- •12. Напрамкі метадычнай работы
- •12. Павышэнне кваліфікацыі
- •13. Кампаненты вучэбна-метадычных комплексаў
- •II клас
- •III клас
- •IV клас
- •14. Электронныя сродкі навучання
- •15. Актуальныя пытанняі і праблемы навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі у навукова-метадычных часопісах
Зацвярджаю
Намеснік
Міністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
_____________К.С. Фарыно
«__23_»__мая_________2012 г.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
2012/2013 Навучальны год
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня па 31 мая бягучага года.
1.Тыпавы вучэбны план. I ступень агульнай сярэдняй адукацыі
I. Вучэбныя прадметы |
Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах
|
|||
I |
II |
III |
IV |
|
1. Уводзіны ў школьнае жыццё |
верасень |
– |
– |
– |
2. Беларуская мова |
3 (1) |
3 (2) |
3 (2) |
3 (2) |
3. Беларуская літаратура |
3 (–) |
3 (1) |
3 (1) |
3 (1) |
4. Руская мова |
1 (3) |
2 (3) |
2 (3) |
2 (3) |
5. Руская літаратура |
– (3) |
1 (3) |
1 (3) |
1 (3) |
6. Замежная мова |
– |
– |
3 |
3 |
7. Матэматыка |
4 |
4 |
4 |
4 |
8. Чалавек і свет |
1 |
1 |
1 |
1 |
9. Выяўленчае мастацтва |
2 |
1 |
1 |
1 |
10. Музыка |
1 |
1 |
1 |
1 |
11. Працоўнае навучанне |
1 |
1 |
1 |
1 |
12. Фізічная культура і здароўе |
2 |
2 |
2 |
2 |
Усяго |
18 |
19 |
22 |
22 |
II. Факультатыўныя заняткі |
6 |
7 |
5 |
5 |
Максімальна дапушчальная нагрузка на аднаго вучня: |
22 |
22 |
23 |
24 |
Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту: |
24 |
26 |
27 |
27 |
Заўвага
У Тыпавым вучэбным плане для I—IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) — ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.
У сваёй дзейнасці настаўнікі пачатковых класаў кіруюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283, вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах, Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі “Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі", зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2010 № 94, Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем.
2. Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах
У 2012/2013 навучальным годзе адукацыйны працэс ажыццяўляецца па вучэбных праграмах для І–ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінск, НІА, 2009, 2011, 2012).
3. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўнікі пачатковых класаў выкарыстоўваюць прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне (Мінск, НІА, Аверсэв, 2011, 2012).
Да новага 2012/2013 навучальнага года падрыхтавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне:
1 клас:
Беларуская мова (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Антонавай Н.У., Галяш Г.А. )
Чалавек і свет (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Удавічэнка В.М., Кавальчук Т. А.).
Человек и мир (по учебно-методическому комплексу авторов Вдовиченко В.М., Ковальчук Т. А.)
2 клас
Литературное чтение (по учебно-методическому комплексу автора Стремок И.М).
Матэматыка (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Чабатарэўскай Т.М., Нікалаевай В.У.)
Матэматыка (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Мураўёвай Г.Л., Урбан М.А.)
Математика (по учебно-методическому комплексу авторов Чеботаревской Т.М., Николаевой В.В.)
Математика (по учебно-методическому комплексу авторов Муравьёвой Г.Л., Урбан М.А.)
3 клас
Беларуская мова (па вучэбна-метадычным комплексе аўтара Краснея В.П.)
Беларуская мова (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Валынец Т.М., Ратнікавай І.Э., Роўда І.С., Шуба П.П.)
Русский язык (по учебно-методическому комплексу авторов Верниковской А.В., Грабчиковой Е.С., Деминой Н.П.)
Литературное чтение (по учебно-методическому комплексу авторов Воропаевой В.С., Куцановой Т.С.)
Чалавек і свет (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Удавічэнка В.М., Кавальчук Т. А.).
Человек и мир (по учебно-методическому комплексу авторов Вдовиченко В.М., Ковальчук Т. А.)
Працоўнае навучанне (па вучэбна -метадычным комплексе аўтараў Журбы А.Ф., Юрчанка Н.А.)
Трудовое обучение (по учебно-методическому комплексу авторов Журбы А.Ф., Юрченко Н.А.)