Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

21. Кнігадрукаванне і асвета ў вкл.

Развіццё асветы ў ВКЛ мела сваім фундаментам значныя дасягненні стараж. усх.-славянскай культуры. У10-13 ст. пісьменнасць была распаўсюджана нават сярод менш радавітых і заможных гараджан. Неацэнны ўклад у справу пашырэння асветы на тэр. ВКЛ належыць школьнай аду-кацыі,якая мела ў асн. ярка выражаны клерыкальны характар. Значныўкладу развіццёасветы ВКЛ зрабілі правасл. брацтвы, іх друкарні і школы. Рэфармацыйны рух у межах ВКЛ суправаджаўся арганізацыяй кальвінісцкіх, арыянскіх, лютэранскіх і інш. школ. 17 ст. каталіцкім колам удалося разграміць пратэстантызм і закрыць большасць пратэстанцкіх школ. Паступова развівалася кніжная пісьменнасць. У 13-16 ст. пераважала царк.-рэліг. і богаслужэбная л-ра. Акрамя святога пісання і літургічных рукапісаў характэрны каментарыі да кніг Бібліі і пастаноў царк. сабораў, пропаведзі, павучанні, урачыстае красамоўства. Манаполія (хоць і не абсалютная) рукапіснай справы царквой і манас-тырамі вяла да пэўнай аднабаковасці развіцця асветы ў ВКЛ. Практыка царк. цэнзуры на аснове візант. індэксаў папоўнілася ў 14-16 ст. мясцовымі «памылковымі і асуджанымі творамі». Свецкія ж перапісчыкі імкнуліся ўлічваць грамадскую цікавасць да кніг рознага зместу. Гэта абумовіла па-шырэнне ў 15-16 ст. гіст. твораў, станаў-ленне бел.-літ. летапісання. Яскравым прыкладам эвалюцыі апошняга ў кірунку свецкай канкрэтна-гіст. белетрыстыкі ста-ла Хроніка Быхаўца. Працэс накаплення рукапісных кніг вёў да заснавання прыватных, свецкіх і царк.-манастырскіх кнігазбораў. Гуманістычныя традыцыі зах.-еўрап. Рэнесансу зрабілі сур'ёзны уплыў на ход далейшага развіцця асветы ў ВКЛ. Зараджалася бел. кнігадрукаванне. Ф.Скарына пераклаў на «рускую» (беларускую) мову, адрэдагаваў і выдаў 23 біблейскія кнігі з уласнымі прадмовамі, пасляслоўямі і гіст. каментарыямі. Справу Скарыны ў галіне бел. кірылічнага кнігадрукавання прадоўжылі заснавальнікі друкарні ў Нясвіжы С.Будны, ІА.Кавячынскі і П.Крышкоўскі. Асвета ў ВКЛ у 2-й пал. 17-1-й чвэрці 18 ст. развівалася ва ўмовах практычна абсалютнай манаполіі клерыкалізму.

22. Станаўленне і развіццё феадальнай эканомікі.

Перыяд IX — першай паловы ХІІІ стст. характар. складваннем раннефеадальных адносін. Разам з тым у продкаў беларусаў, як і ва ўсіх усходніх славян, у гэты час існавалі даволі моцныя традыцыі ранейшай абшчыннасці і выразныя праявы хатняга рабаўладальніцтва. Суіснавалі тры ўклады ў арганізацыі вытворчасці і грамадскага жыцця: раннефеадальны, абшчынны і рабаўладальніцкі. Абшчына захавалася ад старажытных часоў першабытнасці, калі аднаасобна чалавек не мог займацца падсечным земляробствам і паляваннем на буйных жывёл. Разам з абшчынным укладам існавалі даволі выразныя рысы рабаўладальніцтва. Праца нявольнікаў была прымусовай, непрадукцыйнай, і яна не атрымала шырокага распаўсюджвання ва ўсходніх славян. Новым укладам, які ўсё больш пашыраўся і паглыбляўся, быў феадальны. Працэс феадалізацыі заключаўся ў тым, што фарміравалася буйное землеўладанне князёў, баяраў, царквы, а сялянства, якое працавала на гэтай зямлі, трапляла ў залежнасць ад феадалаў. Па меры фарміравання дзяржаўнасці зямля стала лічыцца дзяржаўнай маёмасцю. Пры феадалізме такая галіна аграрнай вытворчасці як земляробства становіцца асноўным заняткам большай часткі насельніцтва. Для феадалізму характэрна асабістае і эканамічнае падпарадкаванне сялян землеўладальнікам. Сяляне карысталіся надзелам зямлі, мелі сродкі вытворчасці, але пазбаўляліся права распараджацца сваім надзелам, а потым і сваёй асобай, траплялі пад юрысдыкцыю феадалаў і станавіліся часткай іх маёмасці. Матэрыяльная вытворчасць разглядалася як сродак самазабеспячэння, годнага існавання. Гандаль і асабліва махлярства пераважна асуджаліся. Эканамічныя ўзаемаадносіны сялян з феадаламі рэгуляваліся феадальнай рэнтай У гарадах развіваліся новыя эканамічныя адносіны, змяняўся стыль і рытм грамадскага жыцця. Узрастала значэнне грошай як усеагульнага эквіваленту, што прымушала феадалаў пераводзіць сялян на грашовую рэнту, што спрыяла развіццю прадпрымальніцтва, таварнаграшовых адносін. Феадальныя адносіны на тэрыторыі Беларусі развіваліся ў рэчышчы агульнаеўрапейскага працэсу. Эканоміка і культура ў XV — XVI стст. дасягнулі значнага прагрэсу. Размяшчэнне тэрыторыі Беларусі на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў спрыяла эканамічнаму і палітычнаму развіццю, успрыманню заходняга і ўсходняга ўплыву.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]