Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory1.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
629.76 Кб
Скачать

19. Рэфармацыйны рух ў Еўропе: яго прычыны і значэнне.

Рэфарма́цыя — рэлігійны й грамадзкі рух у XV і XVI стагодзьдзях, які меў за мэту рэформу хрысьціянства. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленьне Марціна Лютэра ў 1517 годзе, а некаторымі — дзейнасьць Яна Гуса на сто гадоў раней. Галоўная мэта - гэта вяртаньне да першакрыніцы, Бібліі, вяртаньне да Божага погляду на Царкву, на грамадзтва, на чалавека.

Яе пачаткам прынята лічыць выступленьне доктара багаслоўя Віттэнбэргскага ўніверсітэта Марціна Лютэра: 31 кастрычніка 1517 г. ён прыбіў да дзьвераў віттэнбэргскае Замкавае царквы свае «95 тэзісаў», у якіх выступаў супраць існуючых злоўжываньняў каталіцкае царквы, у прыватнасьці супраць продажу індульгенцыяў. Канцом Рэфармацыі можна лічыць падпісаньне вэстфальскіх дамоваў у 1648 годзе [1], па выніках якіх рэлігійны фактар перастаў гуляць істотную ролю ў еўрапейскай палітыцы.

Асноўнымі прычынамі Рэфармацыі зьяўляліся пераадоленьне феадальнае раздробленасьці й узьнікненьне цэнтралізаваных дзяржаваў, эканамічны крызыс пасьля зьяўленьня велізарнае колькасьці амэрыканскага золата, спусташэньне банкаў, незадаволенасьць розных слаёў насельніцтва Эўропы маральным раскладаньнем каталіцкае царквы, якое суправаджалася эканамічнай і палітычнай манапалізацыяй.

Комплекс мераў, прадпрынятых каталіцкай царквой і езуітамі для барацьбы з Рэфармацыяй, атрымалі назву Контррэфармацыі.

У выніку рэфармацыі зьявіўся новы накірунак у хрысьціянстве — пратэстантызм (пратэстанства), які ў сваю чаргу мае свае адгалінаваньні: лютэранства (стваральнік — Марцін Лютэр), англіканцтва (Генрых VIII), кальвінізм (Жан Кальвін) ды іншыя.

20. Рэфармацыя на Беларусі, контррэфармацыя. Берасцейская унія 1596г.

У сярэдзіне XVI ст. дух пратэстанцтва павеяў на Беларусi. Рэфармацыя на Беларусi развiвалася ў рэчышчы еўрапейскага руху, але не была яе простым водгукам. У адрозненне ад заходнееўрапейскай яна развiвалася тут на феадальнай аснове i мела iншую сацыяльную базу. У вiр рэфармацыйнага руху былi ўцягнуты галоўным чынам прывiлеяваныя слаi: магнаты, частка дробнай i сярэдняй шляхты. Асаблiва шчыраваў на нiве Рэфармацыi на Беларусi буйны магнат, вiленскi ваявода, канцлер, тагачасны некаранаваны ўладар Вялiкага княства Лiтоўскага Мiкалай Радзiвiл Чорны. Да 60-х гг. у кальвiнiзм перайшла большасць беларускiх магнатаў i значная частка шляхты. У Заходняй Еўропе дзеля барацьбы з Рэфармацыяй пад кіраўніцтвам прастолу Папы Рымскага быў створаны ордэн езуітаў. Пачаткам контррэфармацыi ў ВКЛ лiчыцца 1570 г., калi першыя езуiты з'явiлiся ў Вiльнi. Першачарговай задачай езуітаў было вяртанне ў лона рымскай царквы спакушаных пратэстанцтвам вышэйшых пластоў i распаўсюджванне каталiцтва сярод праваслаўнага насельнiцтва Беларусi. Галоўнымi сродкамi ажыццяўлення гэтых мэтаў былi палiтыка, школа, лiтаратура, пропаведзь, набажэнства. Тэрыторыя Беларусi пакрылася сеткай кляштараў i пышных касцёлаў, упрыгожаных абразамi, скульптурай, з велiчнай арганнай музыкай. Праз іх езуіты ўздзейнічалі на шырокiя масы грамадства. Добрую рэпутацыю сярод насельнiцтва Ордэн займеў дабрачыннай дзейнасцю, аказаннем медыцынскай дапамогі; арганiзацыяй аптэк, шпiталяў, прытулкаў для беднякоў. Берасцейская унія — акт пра арганізацыйнае аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Абвешчана ў кастрычніку 1596 на царкоўным саборы ў г. Брэсце, зацверджана каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]