
- •Назоўнік
- •Назоўнік
- •Прыметнік
- •Прыметнік. Лічэбнік. Займеннік
- •Займеннік
- •Дзеяслоў
- •Спражэнне
- •Трыванне
- •Пераходнасць
- •Зваротныя дзеясловы
- •Дзеепрыметнік
- •Дзеепрыслоўе
- •Чацверты семестр Марфалогія
- •Злучнікі
- •Часціцы
- •Выклічнікі
- •Мадальныя словы
- •Гукаперайманні
- •Сінтаксіс
- •Словазлучэнне
- •Дапасаванне
- •Кіраванне
- •Прымыканне
- •Парадак размяшчэння і інтанацыя
- •Галоўныя і даданыя члены сказа
- •Дзейнік
- •Выказнік
- •Даданыя члены сказа
- •Размежаванне прыдатка і паясненага слова
- •Дапаўненне
- •Акалічнасць
- •Аднасастаўныя сказы Няпоўныя сказы
- •Намінатыўныя сказы
- •Назыўныя
- •Канструкцыі з “назоўным уяўлення”
- •Няпоўныя сказы
- •Эліптычныя сказы
- •Нячленныя сказы
Даданыя члены сказа
Ссловы ці спалучэнні, якія не ўваходзяць у структурную схему, а звязваюцца з галоўнымі членамі або паміж сабой адным з відаў падпарадкавальнай сувязі, выражаючы пэныя сінтаксічныя адносіны і пашыраючы структурны і семантычны аб’ем сказа.
Паводле:
Іх выражэння: марфалагізаваны і немерфалагізаваныя
Семантыкі: тыповы (адназн.) і сінкрэтычныя (сумяшчаюць некалькі значэнняў: птушка сядзела на верхавіне старой ліпы за агародам).
Колькасці сувязей з 1, 2 і з аслабленай
Удзелу ў структурнай схеме: факультатыўныя (характэрны для двухсастаўных членаў сказа) і абавязковыя (аблігаторныя – характэрны для аднасастаўных членаў сказа).
Размежаванне членаў сказа:
Размяшчэнне у сказе, парадак слоў
Замена немарфалагізаванага члена сказа марфалагізаваным
Аднародныя марфалагізаваныя члены сказа і немарфалагізаваныя – адны і тыя ж члены сказа
Перавага пытанням да членаў сказа
! лексічна-граматычнае значэнне залежных слоў
Дрэвы над рэчкай (азначэнне) шумяць галінамі.
Чытанне (чаго?) кніг, выезд (адкуль?) з горада.
Азначэнне
Даданы недэтэрмінаваны, прысубстантыўны член сказа, які абазначае непрэдыкатыўную прымету прадмета, названага азначаемым словам.
Дапасаваныя і недапасаваныя
Простыя, складаныя і састаўныя.
Прыдатак – азначэнне, якое выражана назоўнікам і дапасуецца да азначаемага слова ў сказе.
Дарога – шэрая нітка з вузламі памяці.
Не з’яўляюцца прыдаткам сінанімічныя (сцежкі-дарожкі), антанімічныя (пытанне-адказ), асацыятыўныя спалучэнні (хлеб-соль); складаныя слова і тэрміны (генерал-майор, дом-музей), складаныя словы з першай часткі – ацэначнае слова (гора-кіраўнік).
Размежаванне прыдатка і паясненага слова
Прыдатак называе характарыстычную якасць (дзед-жабрак прачнуўся рана); можа быць заменены прыметнікам (вецер-север мяце); выступае відавочнай назвай прадмета (пташкі-ластаўкі ляталі); звычайна постпазіцыйны да паясняльнага слова (шумяць вербы-чараўніцы); не дапасуецца да адзначэння і выказніка (зноў балючая праўда-вужак…).
Дапаўненне
Даданы член сказа, што абазначае прадмет ці з’яв, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца дзеянне або праяўляецца прымета.
Марфалагізаваныя і немарфалагізаваныя
Простыя і складаныя
Дэтэрмінаваныя і недэтэрмінаваныя.
Недэтэрмінаваныя:
Прыдзеяслоўныя (прамыя, ускосныя)
Прыіменныя (прысубстантыўныя і прыад’ектыўныя)
Прыадвербіяльныя (простыя і складаныя)
Акалічнасць
Даданы член сказа, што абазначае характар дзеяння і розныя абставіны, пры якіх адбываецца дзеянне, прыяўляецца прымета, існуе з’ява, названая паясняльным словам або арганізаваныя шляхам спалучэння розных слоў.
Марфалагізаваныя (прыслоўе) і немарфалагізаваныя
Недэтэрмінаваныя і дэтэрмінаваныя (стаяць толькі ў пачатку і адносяцца да ўсяго сказа, часцей за ўсе гэта акалічнасці месцу і часу).
Простыя і складаныя.
Акалічнасць: часу, месца, прычыны, мэты, умовы, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені, мадальная (сапраўды падумаў), адпаведнасці (паступіў па-своему), сумеснасці (піць разам), па асобнасці (хадзіць па двое, збірацца па трое), стану (ісці з сумным тварам), абмежавальныя (знешне ветлівы, знешне прыгожы).
! Увага
Ен прыехаў павучыцца (акалічнасць мэты).
Прывучыліся яны хадзіць па горных сцежках (дапаўненне).
Ен папрасіў госця пасадзіць (аб’ектны інфінітыў) дрэва на памяць (дапаўненне).
У гэтых выпадках інфінітыў не з’яўляецца выказнікам.
Камунікатыўная парадыгма – сістэма варыянтаў выказвання, якія ўтвораны на аснове аднаго і таго ж сказа.