Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

18. Нямецкі гістарычны раман перашай паловы 20 ст. (г. Манн, л. Фейхтвангер)

  • Ням. гіст. раман знаходзіцца (у пэўнай ступені) у адносінах залежнасці ад тэхнікі “рамана інтэлектуальнага”.

  • Вызначальная рыса Г. Мана, Л. Фейхтвангера (як і Б. Франка, С. Цвэйга) – гэта перанясенне, своеасаблівае “высяванне” праблем сучасных, актуальных у аснове сваёй да вастраты, “гарачасці” на “глебу”, абставіны мінулага: мадэліраванне сучаснасці на гістарычным сюжэце (інакш яшчэ – мадэрнізацыя гісторыі ці гістарызацыя сучаснасці)

І ў межах гэтай агульнай характарыстыкі гістарычнага рамана новага тыпу дыяпазон пераходаў і іх “падвідаў” дастаткова шырокі:

ад “мадэрнізацыі гісторыі” (рамана, у якім гістарычна праўдзівыя: сюжэт , асноўныя факты і апісанне побыту, нацыянальны і гістарычны каларыт , але ў канфлікты і адносіны герояў уводзяцца сучасныя матывіроўкі і праблемы (як, напрыклад, “Яўрэй Зюс” Л. Фейхтвангера )),

да “гістарызацыі сучаснасці”(рамана, што будзе ўяўляць сабой “пераапранутую сучаснасць”, рамана-намёка, рамана-іншасказання, дзе ва ўмоўна-гістарычным адзенні будуць адлюстраваны сучасныя падзеі і асобы (“Ілжэ-Нерон” Л. Фейхтвангера))

Шмат паралелей з сучаснасцю і творы Г. Мана – “Маладыя гады караля Генрыха IV ”. Гістарычны фон тут – французскае Адраджэнне. А сам герой па сутнасці – “гуманіст на кані, з мячом у руцэ”. У рамане пісьменнік паспяхова вырашае вельмі складаную і супярэчлівую задачу: гэта адначасова і аповед пра XVI стагоддзе ў Францыі, і гістарычна дакладна ўнаўляючы карціну супрацьстаяння палітычных сіл таго часу, усю атмасферу часу, і разам з тым – гэта іншасказальна пастаўленая праблема барацьбы з фашызмам 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

У цэлым, раманы пра Генрыхе IV Ліон Фейхтвангер назваў “перамогай і славай нямецкай эміграцыі”.

Г. Ман аказаў вялікі ўплыў на творчае развіццё Л. Фейхтвангера, які пачаеаючы сваю літаратурную дзейнасць як драматург, вядомасць набыў у першую чаргу як аўтар гістарычных раманаў. “Я ніколі не збіраўся адлюстроўваць гісторыю дзеля яе самой”. У сваіх творах ён бачыў і адлюстроўваў сутыкненні ідэй, барацьбу сіл прагрэсіўных і рэгрэсіўных, наступствы, якія аказвалі глыбокі ўплыў на сацыяльныя канфлікты сучаснага яму грамадства. Так, напрыклад, падзеі, апісаныя ў яго другім рамане (“Яўрэй Зюс”) – напісаным паміж 1920-1922 – цікавасць аўтара прыцягнулі парыванні да руху, да пераходу ў нешта якасна новае. Такой якасцю надзелены і галоўны герой – паспяховы фінансіст Йозеф Зюсс Оппенгеймер. “Яўрэй Зюс”- любімы твор пісьменніка. Пасля прыходу да ўлады фашыстаў (1933) бібліятэка пісьменніка была спалена, а яго галава ацэнена 10 000 марак. Збег у Парыж

У 1932-1942 гг. выходзіць ў свет трылогія Фейхтвангера «Іосіф»: раманы «Іудзейская вайна» (1932), «Сыны» (1935) і «Настане дзень» (1942), галоўны герой якой старажытнарымскі гісторык і пісьменнік Іосіф Флавій. Роман «Ілжэ-Нерон», напісаны ў 1936 таксама ўпісваецца ў агульную традыцыю “пераапранутай сучаснасці”. Галоўны герой – Ілжэ-Нерон другі, Тэрэнцый Максім. І хаця зразумела, што раман па сутнасці сваёй – сатыра на сучасную аўтару фашысцкую Германію, асноўная канва падзей і гістарычных рэалій перадаецца дастатковаблізка да сапраўднай рэчаіснасці.