Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

24. Раман-метафара г. Мілера “Тропік Рака”

Амерыканскі пісьменнік Генры Мілер нарадзіўся ў сям’і паходжаннем з Германіі. 30-ыя гг. ён правёў у Парыжы, дзе і пабачылі свет раманы яго скандальнай трылогіі: “Тропік Рака” (1934), “Чорная вясна” (1938), “Тропік Казерога” (1938).

Раман “Тропік Рака” прадстаўляе Парыж 20-х гг., але за гэты адным горадам стаіць ахопленая крызісам уся заходняя цывілізацыя ХХст. Галоўны герой твора Генры, не здрлеўшы прыжыцца сярод бруклінскіх эмігрантаў, з сям’і якіх ён паходзіць, стаў проста лішнім на сваёй, ахопленай матэрыяльнымі праблемамі, радзіме. З Амерыкай яго звязвае толькі думка пра грашовы перавод, які павінен прыйсці з-за акіяна. Ён пераязджае ў Парыж, які ўяўляецца яму “вялізным заразна хворым, што раскінуўся на ложку”, Генры ў нейкім эйфарычным захапленні кідаецца ў вір самага непрыгляднага парыжскага жыцця, сцвярджаючы, што для яго ўжо няма ні мінулага, ні будучага, а ёсць толькі “сёння”. Чалавек у Мілера – звычайная, натуральная істота, якая жыве і дзейнічае інстынктам жыцця. А жыццё гэта паказана ва ўсёй гаме фізіялагічных дэталей, ператвараючыся проста ў феерыю ўзвышанага і зямнога.

У хаосе заражанага ракавай пухлінай чалавечага існавання, калі свет ператварыўся ў мноства самотнікаў, няма неабходнасці трымацца за прыстойнае жыццё. Генры жыве так, як дае яму магчымасць жыць гэты дзень альбо гэтая гадзіна: ён пераходзіць з дома драматурга Сільвестра да гандляра-індуса, потым працуе карэктарам у амерыканскай газеце, выкладае англійскую мову ў ліцэі, а поты зноў аказваецца на раздарожжы з цвёрдым перакананнем, што свет “небольш чым шэрая пустыня, дыван са сталі і цэменту”, у якім, аднак, ёсць месца для вечнай прыгажосці царквы Сакрэ-Кёр, непаўторнай магіі карцін Маціса, паэзіі Уітмена, хараству прыроды. Але галоўнаму герою складана вырашыць супярэчнасць паміж ахопленага залатой ліхарадкай грамадствам і вечнай прыродай, паміж багнай празаічнага свету і духам творчасці. Таму ён і вырашае напісаць кнігу, якая б разбіла ўсе гэтыя ілюзіі пра лёс, час, любоў, прыгажосць.

Раман “Тропік Рака” – гэта спосаб пазнання звычайнага чалавека, які жыве ў гэтым вірлівым свеце. Гэта хаатычны аповед пра двухногіх істот, пра вечнасць Пікасо, Джойса, Дастаеўскага і Гётэ, пра бясконцасць і прыгажосць Сены. Г. Мілер стаяў ля вытокаў авангардысцкіх пошукаў літаратуры сучаснага Захаду.

22. Псіхалагізм г.Гесэ: вытокі і паэтыка (раман “Стэпавы воўк”).

У творчасці Г.Гесэ цесна пераплецены розныя накірункі сусветнай культуры і філасофіі: нямецкая літаратурная традыцыя у спалучэнні са старажытнымі філасофска-рэлігійнымі сістэмамі і ідэямі Ніцшэ, Фрэйда, Юнга. Усё гэта накіроўвала яго прозу ў жанр філасофска-псіхалагічнага рамана, цэнтрам якога, аб’ектам даследавання з’яўляецца асоба з яе складаным унутраным светам. Такі ідэйна-тэматычны кірунак творчасці Г. Гесэ акрэсліўся яшчэ ў першых яго творах: “Пётр Каменцынд” (1904), “Пад колам” (1906) – а канчатковае афармленне атрымаў у раманах “Стэпавы воўк” (1927), “Гульня шкляных перлаў” (1943).

Кампазіцыйна раман “Стэпавы воўк” складаецца з наступных раздзелаў: “Прадмова выдаўца”, “Запіскі Гары Галера”, якія змяшчаюць “Трактат пра Стэпавага ваўка” і дзеі магічнага тэатра.

Галоўны герой рамана Гары Галер – духоўна багаты чалавек, які асуджаны на самотнае існаванне ў свеце, таму што ён не можа знайсці сваё месца ні ў бездухоўнай дзяржаўнай сістэме, ні ў віры жыцця вілікіх гарадоў. Гэта чалавек, які жыве мастацтвам, літаратурай ад Гётэ да Дастаеўскага. Ён жыве ў сваім свеце і не жадае мець нічога агульнага з сучаснай яму рэчаіснасцю. Гэта Стэпавы воўк, які заблукаў у стаднае гарадское жыццё, якое непрымальна для яго бясконцай адзіноты, дзікасці, самотнасці. Герой адчувае ў сабе дзве прыроды – чалавека і ваўка, якія пастаянна знаходзіліся ў непрымірымай барацьбе. Гэта барацьба свету думак, пачуццяў, культуры і свету інстынктаў, дзікасці, жорсткасці. Гары Галер імкнецца знайсці агульную мову з людзьмі, але не можа гэтага зрабіць нават калі сутыкаецца з такімі ж інтэлектуаламі, як і ён сам, таму і ўзнікае пытанне: чалавечае жыццё – гэта толькі памылка, непаспяховы эксперымент прыроды ці чалавек – гэта несмяротнае дзіця багоў? А што такое культура, на якой выраслі шматлікія пакаленні? – “могільнікам быў свет нашай культуры”.

Гары Галер імкнецца спазнаць сваю сутнасць. З аднаго боку, ён – гэта два процілеглыя палюсы (як у Ніцшэ – чалавек і звышчалавек, звер і геній). З іншага боку праз удзел у магічным тэатры ён пераконваецца ў тым, што чалавек – гэта “цэльнае цела” і душа, што – гэта “клубок з мноства “я”.

У рамане даследуецца не проста хвароба асобнага чалавека, а хвароба цэлага пакалення, цэлай эпохі. Гэта хвароба непераадольнай мяжы паміж жыццём духоўным і практычным. Аўтар кажа пра тое, што, замест таго, каб спазнаваць жыццё, нямецкі інтэлігент падпарадкоўваецца “гегемоніі музыкі”, імкнецца адысці ў свет гукаў і настрояў, якія ніколі не ўвасабляюцца ў рэальнасць. “Людзі інтэлігентныя не ведалі рэчаіснасці, былі ў супярэчнасці з ёй, а таму ў нашай нямецкай рэчаіснасці, у нашай гісторыі, у нашай палітыцы роля інтэлекта была такой мізэрнай”. У гэтых развагах героя і аўтара, напэўна, і хаваецца адказ на шматлікія супярэчлівыя пытанні жыццёвых рэалій Германіі, а, у прыватнасці, адказ на пытанне, чаму адна з самых культурных нацый распачала дзве сусветныя вайны, якія ледзьве не знічтожылі ўсё чалавецтва.

Раман “Стэпавы воўк”, па вызначэнні аўтара, гэта саната ў прозе, гэта споведзь інтэлігента, які імкнецца пераадолець хваробу і знайсці выйсце з духоўнага крызісу.