
- •3.Экспрэсіянізм у літаратуры і мастацтве.
- •4.Дадаізм: сэнс лексіка-фанетычных эксперыментаў.
- •5. Сюррэалізм у літаратуры і мастацтве хх ст.: тэорыя і практыка.
- •6.Авангардызм і мадэрнізм: змест паняццяў. Асн. Нерэалістычныя з’явы ў замежнай літаратуры п.Пал. ХХст.
- •8. Проза в. Вульф і “псіхалагічная школа” ў англіскай літаратуры.
- •1. Літаратурны працэс п.Пал. ХХст.: асноўныя тэндэнцыі.
- •2. Замежная літаратура ў святле філасофскіх пошукаў
- •9. Экзюперы
- •11. Раман-рака м. Пруста “у пошуках страчанага часу”: гісторыя стварэння, праблема мастацкага метаду.
- •10. В. Марыяк і французскі сямейна раман.
- •12. Сінтэз стыляў і напрамкаў у творчасці г. Апалінэра. Апалінэр і Беларусь.
- •17. «Раман эпохі» т. Мана “Доктар Фаустус”. Трагедыя асобы і трагедыя краіны ў творы.
- •18. Нямецкі гістарычны раман перашай паловы 20 ст. (г. Манн, л. Фейхтвангер)
- •19. Б. Брэхт (1898-1956) і яго тэорыя “эпічнага тэтра” (/ “дыялектычны тэатр”)
- •20. Тэхніка “ачужэння” ў п’есе б. Брэхта “Матухна Кураж і яе дзеці”
- •2: Сама рэалістычная манера.
- •14. Паэзія т.С. Эліята і э. Паўнда ў кантэксце англа-амерыканскага авангардызму
- •15. Антыутопія ў замежнай літаратуры п.П. 20 ст. : сэнс паняцця, вытокі жанравай формы, папераджальна-прагнастычная функцыя.
- •16. Праблематыка і паэтыка еўрапейскай антыутопіі першай паловы 20ст. (Хакслі, Оруэл, Чапек, Гесэ)
- •17. «Раман эпохі» т. Мана “Доктар Фаустус”. Трагедыя асобы і трагедыя краіны ў творы.
- •25. Раман э. Хэмінгуэя “Па кім звоніць звон”: эвалюцыя аўтара і героя.
- •24. Раман-метафара г. Мілера “Тропік Рака”
- •22. Псіхалагізм г.Гесэ: вытокі і паэтыка (раман “Стэпавы воўк”).
- •21. Асаблівасці нямецкай антыфашысцкай літаратуры (раман г. Зегерс “Сёмы крыж”.
- •23. Аўстрыйскі сацыяльна-філасофскі эпас (р.Музіль, э.Канэцці).
- •28. Жанрава-стылёвыя навацыі ў польскай прозе п.П.ХХст. (раман в.Гамбровіча “Фердыдурка”).
- •29. Сатырычнае майстэрства я.Гашака (раман “Прыгоды ўдалага салдата Швейка”).
- •30. Экзістэнцыялізм у еўрапейскай літаратуры п.П. ХХст.: вытокі і сутнасць. Эсэ а.Камю “Міф пра Сізіфа”. Быкаў і экзістэнцыялізм.
- •31. А. Камю і экзістэнцыялізм (раман “Чужаніца”)
- •32. Ж. П. Сартр і экзістэнцыялізм (апавяданне “Мур”, п’еса “Мухі”).
- •33. Асоба і гісторыя ў п’есе б. Шоў “Святая Іагана”. Паэтыка парадоксу Шоў.
- •34. Ф. Кафка і літаратура “пражскага вострава”. Канцэпцыя чалавека і свету ў прозе Кафкі (“Ператварэнне”, “Замак”).
- •35. Літаратура “страчанага пакалення” (э. Хэмінгуэй, э. М. Рэмарк, р. Олдынгтан, л. Ф. Селін).
- •36. Праблемна-тэматычная і жанрава-стылёвая разнастайнасць паэзіі славянскіх краін у першай палове хх ст. (ч. Мілаш, л. Стаф, в. Нэзвал і інш.).
- •37. Тэма фашызму і вайны ў еўрапейскай паэзіі першай паловы хх ст. (л. Арагон, п. Элюар, ф. Г. Лорка, н. Вацпараў, б. Брэхт, е. Р. Бэхер і інш.).
- •38. Чалавек і вайна ў рамане а. Барбюса “Агонь”.
- •39. Кніга ю. Фучыка “Рэпартаж з пятлёй на шыі”: гісторыя стварэння, маральна-філасофскі пафас, жанравыя асаблівасці.
- •40. Замежная літаратура і паловы хх ст. У беларускай культурнай прасторы.
1. Літаратурны працэс п.Пал. ХХст.: асноўныя тэндэнцыі.
Т. Ман адзначаў, што сусветная вайна 1914 года з’яўляецца вехай, што аддзяляе канец аднаго свету ад другога, зусім новага. Сапраўды, новае стагоддзе прынесла шмат новага, у большасці сваёй, разбуральнага: першая сусв. вайна, затым другая сусв. 1939-1945 гадоў, адкрыццё атамнай зброі і г.д. Разрыў паміж 19 і 20ст. становіцца, сапраўды, адчувальным. Гэта датычыць самога жыцця, а таксама культуры і літаратуры. І хоць у літаратуры п.пал. ХХст. працягваюцца вядомыя тэндэнцыі мяжы ХIХ-ХХст., што прыводзіць да суіснавання значнай колькасці літаратурных плыняў і накірункаў (рамантызму, рэалізму, натуралізму іінш.), адначасова пачынаюць развіццё і распаўсюджванне новыя накірункі ў мастацтве і літаратуры, якія атрымалі назву авангардысцкіх (з фр. avant-gardism – “перадавы атрад”). Да іх можна аднесці: экспрэсіянізм, дадаізм, сюррэалізм, школу “плыні свядомасці”, экзістэнцыялізм (з’яўляецца ў 2-ой пал. 30-ых г. ХХст.), футурызм, імажынізм, а таксама літаратуру “страчанага пакалення”.
Авангардысцкія школы пачынаюць ствараць зусім новае мастацтва, даходзячы нават да яго адмаўлення. Авангардысты адмаўляюцца ад сусветных традыцый, ад класічнага мастацкага вопыту, кідаючы выклік цывілізацыі, якая трапіла ў тупік. Тэрмін “мадэрнісцкі” распаўсюджваецца на самыя розныя з’явы мастацтва. Менавіта мадэрнізм адкрывае абсурд як якасць рэальнасці. Значнай фігурай у паказе абсурднаці жыцця з’яўляецца Ф. Кафка, у творах якага ўсё неверагоднае настолькі праўдападобна і натуральна, што выклікае жах.
На літаратурны працэс гэтага часу значны адбітак накладае 1-ая сусветная вайна. У прыватнасці, з ёй звязана, т.зв., літаратура “страчанага пакалення”, якая стваралася былымі ўдзельнікамі вайны і была прысвечана 1-ай сусв. вайне, яе наступствам у жыцці асобнага чалавека і нацыі ўцэлым. “Страчанасць” у шырокім сэнсе – з’яўляецца вынікам разрыву паміж даваеннымі і пасляваеннымі ўяўленнямі. Гэтая “страчанасць” датычыць, у першую чаргу, маладых людзей, што пабывалі на франтах 1-ай сусв. вайны, былі ўражаны яе жорсткасцю і не змаглі “ўвайсці ў кола ” мірнага жыцця.
Матывы “страчанасці” прасочваюцца ў творчасці такіх пісьменнікаў як Э. М. Рэмарк (“На заходнім фронце без перамен”, “Вяртанне”, “Тры таварышы”), Э. Хэмінгуэй (“Бывай, зброя!”, “Фэст”), Олдынгтан (“Смерць героя”).
Цікавай з’явай гэтага часу стаў “эпічны тэатр”, заснавальнікам якога з’яўляецца Б. Брэхт. Адметнасць тэатра ў тым, што ён звяртаецца не да пачуццяў гледачоў, а да розуму, абуджаючы тым самым іх актыўнасць.
2. Замежная літаратура ў святле філасофскіх пошукаў
У замежнай літаратуры п.п. ХХ ст. пашыраецца дыяпазон канцэпцыі чалавека, на якую значны ўплыў аказалі філасофія, псіхалогія, і адкрыцці ў гэтых галінах ведаў.
Істотны ўплыў псіхааналізу, што ўзыходзіць да прац Фрэйда, можна ўбачыць у літаратуры праз увагу да амбівалентнасці пачуццяў як феномена душэўнага жыцця (каханне-нянавісць, сяброўства – зайздрасць), праз рэабілітацыю сэксуальнасці, праз павышаную ўвагу да інстынктыўнага і падсвядомага ў паводзінах чалавека, асоба пад уплывам адкрыццяў псіхааналітыкаў ўяўлялася шматструктурным феноменам. Псіхааналітычная канцэпцыя асобы пашырыла гаму душэўных праяў асобы, паглыбіўшы яе аналіз у мастацкай літаратуры. Прама ці апасродкавана ідэі Фрэйда паўплывалі на прозу Дж.Джойса, па.зію сюррэалістаў і г. д. Шырока ўвайшла ў мастацкую культуру стагоддзя уведзенае Юнгам, вучнем і паслядоўнікам Фрэйда, паняцце калектыўнага бессвядомага, архетыпу. Прадуктыўнымі аказаліся для мастацкай літаратуры заўвагі Юнга пра сутнасць сноў і ідэю маскі. Ідэя маскі папярэдне была выказана амерыканскім псіхолагам Уільямам Джэймсам, які ў сваіх працах зыходзіў з таго, што ў свядомасці чалавека можа існаваць некалькі постацей, што на практыцы кожны чалавек мае столькі розных сацыяльных ролей, колькі разнастайных груп людзей, меркаванне якіх для яго каштоўнае.
Ніцшэ: - жыццё становіцца сінонімам волі да ўлады, у гэтай волі заключаецца канчатковы сэнс жыцця і культуры
ідэалам быў звышчалавек, здольны сваёй воляй уплываць на ўсіх слабых і неразумны
-супрацьпастаўляў два пачаткі:апалонаўскі і дыянісійскі
прапагандаваў эстэтычны амаралізм
культ моцнай асобы
Шапенгауэр:
-сутнасцю свету з’яўляецца неразумная воля, сляпое, бязмэтнае імкненне да жыцця
-вызваленне ад свету можна дасягнуць праз аскетызм і эстэтычнае сузіранне
Прадстаўнікі інтуітывізму: Пруст, Бергсан. Асноўны спосаб спасціжэння быцця – непасрэднае, інтуітыўнае пранікненне ў сутнасць з’явы. Разуменне інтуіцыі як асобай, самай каштоўнай здольнасці ў параўнанні з лагічным мысленнем.
Для Бергсана х-на супрацьпастаўленне інтуіцыі і інтэлекта, інтэлект не здольны інтэрпрэтаваць глыбінныя працэсы псіхікі, гэтыя слаі можа спасцігнуць толькі інтуіцыя.
7. Школа “Плыні свядомасці”
Плынь свядомасці – кірунак у літаратуры, у якім непасрэдна апісваецца жыццё, асацыяцыі, перажыванні чалавека. Тэрмін увёў амерыканскі філосаф У.Джэймс, які лічыў, што свядомасць – гэта паток, рака, у якой думкі, адчуванні спантанныя асацыяцыі пастаянна перабіваюць адзін аднаго т вычварна, нелагічна пераплятаюцца. Класічныя творы: раманы Пруста, Дж.Джойса, В.Вульфа) вызначаюцца ўвагай да суб’ектыўных перажыванняў герояў, парушэннем традыцыйнай апавядальнай структуры, змяшчэннем часавых планаў. Літаратура П.С. аказала ўплыў на многіх вядомых пісьменнікаў ХХст. (Хэмінгуэй, Фолкнер, Хакслі). Можна лічыць, што П.С. уяўляе сабой крайнюю форму ўнутранага маналога. Аб’ектыўныя сувязі ў П.С. вельмі часта цяжка ўзнавіць з рэальным асяроддзем.
Унутраны маналог – маўленне героя, звернутае да самога сябе. Выкарыстоўваецца для рэльефнага паказу ўнутранаг свету героя.