Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

35. Літаратура “страчанага пакалення” (э. Хэмінгуэй, э. М. Рэмарк, р. Олдынгтан, л. Ф. Селін).

На Захадзе і ў ЗША першая сусветная вайна стымулявала развіццё вялікай літаратуры, названай з лёгкай рукі Э. Хэмінгуэя (ён выкарыстаў такое азначэнне ў якасці эпіграфа да свайго першага рамана “Фіеста”), разнастайнай па праблематыцы і жанрава-стылявых формах. У раманах і аповесцях пісьменнікаў гэтага накірунка (Хэмінгуэй, Рэмарк, Олдынгтан, Селін) было столькі адчаю і болю, што іншым разам іх вызначалі як галашэнне па ўбітых на вайне, нават калі герой і выратаваўся ад куль. Героі кніг пісьменнікаў, звычайна, вельмі маладыя, нават са школьнай лавы, і належаць да інтэлігенцыі. Яны спадзяюцца толькі на сябе. Пісьменнікі “страчанага пакалення” супрацьпаставілі лжываму ў адносіннах да іх свету з’едлівую іронію, лютасць, крытыку асноў фальшывай цывілізацыі (адсюль сувязь з рэалізмам).

Рычард Олдынгтан вывеў на старонках свайго рамана героя Джорджа Уінтэрборна, які добраахвотна (менавіта так можна расчытаць учынак героя) выходзіць з пекла жорсткасці, не ўпісаўшыся ў вайну. Джордж так і не навучыўся забіваць, ілгаць. А з’ездзіўшы дадому, пабачыў, што ў яго няма апоры ў тыле. Смерць сына, мужа, каханка родныя сустрэлі апатычна. Калі б Джордж убачыў гэта, ён быў бы задаволены — за ім на зямлі не засталося ніякіх даўгоў (для маці смерць сына — гэта яшчэ адна магчымасць даць свайму новаму каханку суцяшаць сябе; для баць — магчымасць больш шчыра маліцца; а Элізабет і Фані круцілі ў віры жыцця і гэта дапамагло ім справіцца з няшчасцем). Часта Р. Олдынгтан выкарыстоўвае двукоссі, пры слове герой, падкрэсліваючы іранічны пафас лютага абвінавачвання. Да карыкатурнага апісання даведзены шмат якія персанажы.

Медык паводле прафесіі Луі Фердынанд Селін напісаў “медыцынскі раман” пра першую сусветную вайну “Падарожжа на край ночы”, выпісваючы па-медыцынску грунтоўна, аб’ектыўна і натуралістычна падрабязна жахі вайны. Гэта раман антываенны, які паказвае абсурд вайны, у якой адсутнічаюць правыя, бо ўсе ўдзельнікі ўзаемавынішчэння вінаватыя, бо ўсе пераможаныя вайной, усе — ахвяры Галоўны герой Бертамю не аднойчы спасцігае розныя ісціны накшталт “чалавек — кашалёк, набіты тухлымі трыбухамі”, якія яго скруцілі. Луі Фердынанд Селін цынічна адносіцца да афіцыйнай гераізацыі вайны. Надмаральнасць — гэта пазіцыя пісьменніка, яго абарона.

У адрозненне ад Олдынгтана, які падкрэсліваў, што ён напісаў рэквіем, Эрых Марыя Рэмарк у сваёй псіхалагічнай аповесці-плачы прытрымліваўся нейтралітэту, падкрэсліваючы ў эпіграфе: “Гэтая кніга не з’яўляецца ні абвінаваннем, ні споведдзі. Гэта толькі спроба расказаць пра пакаленне, якое загубіла вайна, хто стаў яе ахвярай нават калі выратаваўся ад снарадаў”. Героі рамана (7 аднакласнікаў), якія прайшлі школу шавіністычнай прапаганды кайзераўскай Германіі, паступова выходзяць на ідэю рамана — “забіты табою – не твой вораг, ён такой жа няшчасны”. І нягледзячы на тое, што Рэмарк не маралізуе, адзін з сямі аднакласнікаў Кроп філосаф прапаноўвае новае вырашэнне канфліктаў: няхай тыя чыноўнікі, што разводзяць вайну выходзяць на арэну і змагаюцца адзін з адным, а хто перамог, краіна таго і няхай аб’яўляецца пераможцай. Пісьменнік не выдумляе нечага новага ў сваім рамане, наадварот выдатна авалодаўшы класічнай раманнай формай, імкнецца толькі праўдзіва перадаць псіхалагічны стан і займальнасць сюжэтных калізій.

Эрнест Хемінгуэй лічыў, што няма неабходнасці казаць пра пачуцці, эмацыянальны стан, дастаткова апісаць дзеянні, пры якіх яны ўзніклі. Вось у чым сакрэт непаўторнай манеры пісьменніка. Душэўны надлом, адзінота — доля амаль усіх герояў Э. Хэмінгуэя. Але ў адрознення ад Рэмарка і Олдынгтана не толькі не мірыцца з ёй, але і спрачаецца з самім паняццем “страчанае пакаленне” як сінонімам асуджанасці. Разумеючы памылковасць свайго ўдзелу ў вайне і тое, што з яе “цывілізаваным шляхам” не выйдзеш, герой рамана “Бывай, зброя!” лейтэнант Генры рашаецца дэзерціраваць.