Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы на залік - 3 курс, 2 семестр.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
295.42 Кб
Скачать

33. Асоба і гісторыя ў п’есе б. Шоў “Святая Іагана”. Паэтыка парадоксу Шоў.

Бернард Шоў валодае непаўторным англійскім гумрам і ўласнай манерай жартаваць (сам творца прызнаваўся, што манера яго заключалася ў праўдзе). Яго п’есы шакіравалі, успрымаліся як абраза для прыстойнага грамадства. Бо п’еса Б. Шоў заўсёды парадаксальная (на ўзроўні сітуацыі у “Пігмаліёне”, героя ў “Цэзары і Клеапатры”, назваў п’ес у “П’есы для пурытанаў”). Глыбінны сэнс камедыёграф шукаў пры дапамозе парадокса. У аснове п’есы нечаканае меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятым плоглядам ці нават супярэчыць розуму (але гэта толькі на перша погляд).

Паводле меркаванняў шматлікіх даследчыкаў, вяршыняй творчасці Б. Шоў называюць “хроніку ў шасці частках з эпілогам” “Святая Іагана”, п’еса, якая паводле сваёй галоўнай ідэі і спосабу выкладу гістарычных фактаў з’яўляецца экстравагантнай прытчай. Канфлікт твора знаходзіцца на восі сутыкненне ініцыятыўнай, разумнай асобай і кансерватызму, слепатой людзей, якія аднак і надаюць, хаця і незаўсёды, гэтай асобе статус святога і героя. Так, галоўная гераіня Жанна д’Арк, як адзначана ў прадмове п’есы, нарадзіўшыся ў 1412 годзе, была спалена ў 1431 годзе за ерась, неяк рэабілітавана — у 1456 годзе і толькі ў 1920 годзе далучана да ліку святых (п’еса ж напісана ў 1923). Кульмінацыйнай з парадаксальнага пункту погляду падаецца сцэна судовага пасяджэння, пад час якога любымі сродкамі і шляхамі імкнуцца даказаць дачыненне Жанны да ерасі (паказальна, што з 64 пунктаў абвінавачвання засталося 12, сярод якіх нашэнне мужчынскага адзення, скокі з дзецьмі вакол чароўных дрэў і інш.). Нават глава суда П’ер Кашон не верыць такому абсурднаму абвінавачванню, але атрымаўшы хабар выносіць прысуд — спаленне. Жанна д’Арк з’яўляецца ворагам толькі таму, што дзейнічае згодна з уласным сумленнем і розумам (што яна ўвогуле ўмее думаць). І чым больш пераканаўча Жанна выказвае свой пратэст супраць ілжывай і варожай чалавеку сістэмы, тым больш абсурднай з’яўляецца недарэчнасць абвінавачванняў. Гераіню спальваюць, каб пасля не толькі апраўдаць, але і аб’явіць святой, бо дурні не любяць тых, хто іх выкрывае. Філасофскі змест заключаны ў эпілогу (невыпадкова ж аўтар у падзагалоўку вылучае яго), дзе ў форме сну, які непакоіць Карла Пераможнага (менавіта Жанна д’Арк яго каранавала), паўстаюць здані мінулага. Задума п’есы афарыстычна абагульнена ў апошняй фразе эпілога: “Божухна, ты стварыў гэтую цудоўную зямлю, але калі ж яна стане вартай прыняць тваіх святых?”. Атрымліваецца, што для таго, каб надышло хаця б часовае прасвятленне натоўпу, лепшыя розумы павінны заплаціць найвялікшай платай — сваім жыццём.

34. Ф. Кафка і літаратура “пражскага вострава”. Канцэпцыя чалавека і свету ў прозе Кафкі (“Ператварэнне”, “Замак”).

“Пражская нямецкая літаратура” набыла самастойнае значэнне ў канцы ХІХ ст. Спецыфічныя асаблівасці вызначаюцца палажэннем нямецкай калоніі ў Празе і характарамАўстра-Венгерскай імперыі, якая распадалася. Нямецкая калонія, якая налічвала 300 тыс. чалавек у паўмільённай Празе, была адарвана ад нямецкага народа. Адчуванне трагізму і нетрываласці светуадчувалася мастакамі. Ва ўдцёках ад рэчаіснасці ў свет містыкі, фантазіі, фантасмагорыі шукалі выйсце Кафка, Верфель, Рыльке і іншыя прадстаўнікі “пражскай нямецкай літаратуры”.

Філасофія чалавечага быцця, якое стаіць па-за палітыкай і класавых тэорый, знайшло сваё месца ў прозе Ф.  Кафкі, якую даследчыкі называюць суцэльным эсэ пра страх, стан самотнай чалавечай істоты. Пісьменнік, падкрэсліваючы сусветную несвабоду чалавецтва (пры гэтым зусім не важна, да якога сацыяльнага класа адносіцца чалавек), якое прыкула сябе сацыяльнымі, ідэалагічнымі, маральнымі і псіхалагічнымі ланцугамі, узнаўляе яе — несвабоду — у мастацкіх вобразах. Напэўна, адсюль эсэістычнасць аповеду прозы Ф. Кафкі: незалежна ад жанра, усё напісанае Кафкай можна аднесці да прытчы. Нарыклад, навела “Пераўтварэнне” з’яўляецца носьбітам ўніверсальнага сэнсу. Прачнуўшыся аднойчы раніцай жахлівай пачварай, галоўны герой каміваяжор Грэгар Замза ў прытомнасці, разумее ўсё, але не можа нічога сказаць (а наадварот, толькі выклікае толькі раздражненне сваіх бацькоў). Адзіным чалавекам, хто хаця б як-небудзь спачувае Грэгару з’яўляецца яго сястра Грэта, але пасля некаторага часу і яна пачала менш звяртаць увагу на сайго “брата”. У сувязі з гэтым вельмі важным падаецца канец апавяданне, калі змораны Грагар (пасля таго, як пачуў намёк бацькі) памёр; яго сухое, плоскае і бязважкае цела было выкінута разам са смеццем; а сям’я Замзаў упершыню пасля доўгага часу выехалі за горад, абмяркоўвалі планы на будучае, якія аказаліся не такімі і дрэннымі. А Грэгар, нават калі яго выганялі з пакоя, дзе сабраліся госці, пра сваю сям’ю думаў з пяшчотай і любоўю. Сітуацыя “пераўтварэння” можна тлумачыцца па-рознаму: акрамя агульназразумелага, можна ўбачыць узнятыя праблемы адчужэння ў сям’і і грамадстве, адзіноты чуллівай і здольнай да спачування і самаахвярання асобы.

Пэўную прытчавасць можна ўбачыць і ў незавершаным рамане “Замак” (1922). Універсальнасць таго, што апісваецца ў рамане, падкрэсліваецца адсутнасцю адназначных адсылак на час, месца дзеяння, нават на імя і прафесію галоўнага героя (мы так да самага канца не можам упэўнена сказаць, ці быў К. землямерам). Вычварная і да немагчымасці даведзеная бюракратычная машына Замка спараджае такую абсурдую гісторыю з землемерам (заблытаўшыся ў паперах, чыноўнікі ў канцылярыі самі не могуць дакладна сказаць, ці сапраўды яны выклікалі землемера, і, каб не ставіць пад сумненне сваю неабходнасць, згаджаюцца на прапанову К. у абазначанай ім прафесіі). Неабмежаваная ўлада разбэшчвае тых, хто да яе прадстаўлены, яна калечыць чалавека. У такой таталітарнай, як паказана ў рамане, дзяржаве ёсць толькі два класы: служкі дыктатуры і людскія істоты з паралізаванай воляй, якія не імкнуцца да свабоды. І калі толькі чалавек паспрабуе ўзняцца супраць ўлады, ён назаўсёды выкінуты з грамадства, а вельмі важна, што нават у такім грамадстве людзі імкнуцца затрымацца (выпадак з сям’ёй Амаліі, якая адхіліла заляцанні чыноўніка; Гардэна ж у такім выпадку проста прыклад для Амаліі, бо Гардэна мела 3 спатканні з Кламам і мае нават фатаграфію кур’ера свайго каханка, якую носіць быццам ікону). Героі Кафкі мала падобныя на жывых людзей, яны больш нагадваюць пэўныя схемы, механізмы. Аўтар часта зневажае рэальнасцю як базіс творчасці, імкнецца адштурхоўвацца ад уласных адчуванняў і ўяўленняў.