
- •1.Асноўныя сінтаксічныя адзінкі і паняцці
- •2.Сінтаксічныя сувязі, сінтаксічныя адносіны, спосабы іх дыферэнцыяцыі, сродкі выражэння і спосабы рэалізацыі як аснова арганізацыі сінтаксічнай структуры
- •3. Словазлучэнне – сказ – тэкст. Іншыя элементы сінтаксічнай сістэмы (слова, член сказа, зварот, сінтагма)
- •4.Віды сінтаксічнай сувязі паміж сказамі
- •5.Словазлучэнне, яго тыпы. Віды сувязі ў словазлучэннях.
- •6.Некаторыя асаблівасці беларускага кіравання.
- •7.Сказ, прынцыпы класіфікацыі і тыпалагічная характарыстыка. Адметныя адзнакі сказа: камунікатыўнасць, прэдыкатыўнасць, граматычная, інтанацыйная, сэнсавая аформленнасць і дакладнасць. (48)
- •8. Мадальнасць публіцыстычнага маўлення: персаніфікацыя журналісцкай дзейнасці, суб’ектывізацыя тэксту. (49)
- •9. Граматычныя катэгорыі часу, асобы і іх структурная роля ў афармленні сказа (50)
- •10. Агульная класіфікацыя сказаў (51)
- •11.Фармальная арганізацыя простага сказа. Структурная аснова (прэдыкатыўнае ядро) простага сказа (52)
- •12. Члены сказа і дэтэрмінанты. Галоўныя члены сказа. Спосабы граматычнага выражэння галоўных членаў сказа (53)
- •13. Дзейнік, яго роля ў структурнай схеме сказа і спосабы выражэння. (54)
- •14. Выказнік, яго роля ў выражэнні прэдыкатыўнага значэння сказа. Тыпы выказнікаў. (55)
- •15.Сувязь дзейніка і выказніка, яе віды і рэалізацыя ў двухсастаўным сказе. Каардынацыя дзейніка і выказніка. (56)
- •16.Даданыя члены сказа. Значэнні і функцыі ў сказе. (57)
- •17.Віды даданых членаў сказа. Размежаванне даданых членаў сказа. (58)
- •18.Ускладненне як спосаб рэалізацыі структурнай схемы простага сказа і яго формы (59)
- •19.Зваротак, яго значэнне, выражэнне і ўжыванне (60)
- •20.Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі ў складзе простага сказа, іх значэнне, выражэнне і сувязь са сказам (61)
- •21.Сказы з адасобленымі членамі. Умовы адасаблення даданых членаў сказа (62)
- •22. Сказы з аднароднымі членамі сказа. Структурная арганізацыя аднароднага рада і асноўныя сродкі сувязі яго членаў (63)
- •23. Сказы з адасобленымі членамі сказа. Адасобленыя члены ўскладненай будовы. Адасобленыя параўнальныя звароты і іх структурная арганізацыя. Сказы са звароткам (64)
- •24. Сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя і эмацыянальныя словы (65)
- •25. Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Структурная арганізацыя пабочных і ўстаўных канструкцый (66)
- •26. Прырода аднасастаўнасці і месца аднасастаўных сказаў у класіфікацыйнай сістэме сінтаксічных канструкцый (67)
- •27. Семантыка-граматычныя асаблівасці аднасастаўных сказаў, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Сінтаксічная кваліфікацыя галоўнага члена аднасастаўных сказаў (68)
- •29. Пэўна-асабовыя сказы (70)
- •30. Няпэўна-асабовыя сказы (71)
- •31. Абагульнена-асабовыя сказы. (72)
- •32. Безасабовыя сказы. Інфінітыўныя сказы. (73)
- •33. Намінатыўныя сказы. Назыўныя сказы. Вакатыўныя сказы. Генітыўныя сказы. Канструкцыі з назоўным уяўлення. (74)
- •34. Сінтаксічна непадзельныя сказы (75)
- •35. Няпоўныя і эліптычныя сказы (76)
- •36. Семантычная арганізацыя простага сказа (77)
- •37. Камунікатыўная арганізацыя простага сказа (78)
- •38. Актуальнае чляненне выказвання (79)
- •39. Камунікатыўная парадыгма сказа (80) ----- 37?
- •40. Парадак слоў у сказе. Камунікатыўная, граматычная і стылістычная функцыя парадку слоў у сказе. (81)
- •41. Фармальная, семантычная і камунікатыўная арганізацыя складанага сказа. Прынцыпы класіфікацыі і тыпалагічная характарыстыка складаных сказаў (82)
- •42. Складаназлучаныя сказы. (83)
- •43. Складаназалежныя сказы. Сродкі сувязі іх частак. Віды даданых частак (84)
- •44. Складаныя бяззлучнікавыя сказы (85)
- •45. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаванай будовы). Складаныя формы арганізацыі дыялагічнага і маналагічнага маўлення (86)
- •46. Складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства, празаічная страфа, мікратэкст) як мінімальная адзінка звязнага тэксту (87)
- •47. Структурна-функцыянальныя тыпы ссц. Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж кампанентамі і спосабы іх рэалізацыі (88)
- •48.Віды сувязі ў складаным сінтаксічным цэлым, характар і сродкі яе рэалізацыі (89)
- •49.Ссц і абзац. Абзац і тэкст. Структура абзаца. Перыяд. (90)
- •50.Чужаслоўе. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытацыя і яе формы (91)
- •51.Сінтаксічная, сэнсава размежавальная і стылістычная функцыя знакаў прыпынку. (92)
- •52.Асновы беларускай пунктуацыі. Знакі прыпынку, іх характарыстыка (93)
13. Дзейнік, яго роля ў структурнай схеме сказа і спосабы выражэння. (54)
Да галоўных членаў сказа адносяцца дзейнік і выказнік. Яны ўтвараюць граматычную аснову сказа і выражаюць яго асноўны сэнс.
У двухсастаўным развітым сказе выдзяляец-ца састаў дзейніка і састаў выказніка. Састаў дзейніка ўтвараецца з дзейніка і даданых членаў сказа, якія адносяцца да яго (цёплы туман). Састаў выказніка ўтвараецца з выказніка і залежных ад яго даданых членаў сказа. Дзейнік – галоўны член сказа, звычайна аба-значае суб'ект дзеяння (хто або што ўтварае дзеянне.Дзейнік можа абазначаць аб'ект. Але гэта такі аб'ект, на які дзеянне не накіравана, а сам аб'ект з'яўляецца вынікам дзеяння і знешне набывае форму дзейніка (назоўны склон, адзіночны ці множны лік). Можа быць выражаны назоўнікам, займеннікам, субст. прым., дзеепрым., ліч., нязменнымі формамі і словамі(інф.),спалучэннямі слоў (фразеалагізмы, сказы, сінт. непадзельныя спалучэнні).Дзейнік можа абазначаць дзеянне як яго назву; гэта дзейнік-інфінітыў: Вучыцца — не шкодзіць.Дзейнік можа быць простым, складаным і састаўным. Просты дзейнік выражаны адной словаформай, складаны — некалькімі. Просты дзейнік можа быць ускладненым, калі вы-ражаецца спалучэннем аднолькавых ці сінанімічных слоў: Лістапад, лістапад, лістапад асыпае рабінавы град (Хв.); Сцежкі-дарожкі нашы сышліся, жыць неразлучна мы пакляліся (Ал.).Складаныя дзейнікі выражаюцца спалучэннямі слоў. Такія спалучэнні часцей складаюцца з лічэбніка,займенніка ці назоўніка (як правіла, у форме назоўнага склону, але ў асобных словазлучэннях, звычайна лічэбнікавых, сустракаецца ўскосны склон) і залежных слоў (без прыназоўніка або з прыназоўнікам).Састаўны дзейнік — спалучэнне інфінітыва (дзеяслоўнай звязкі) з назоўнікам, прыметнікам, парадкавым лічэбнікам, займеннікам.
14. Выказнік, яго роля ў выражэнні прэдыкатыўнага значэння сказа. Тыпы выказнікаў. (55)
Выказнік — галоўны член сказа, звычайна абазначае дзеянне, якое ўтварае суб'ект. Выказнік можа абазначаць прадмет, а таксама прымету, якой валодае прадмет: Лес — жывая вопрат-ка зямлі, яе музыка (I. Н.); Ночы ўлетку прыгожыя. Паводле структуры выказнікі падзяляюцца на простыя, састаўныя і складаныя. Просты выказнік выражаецца адной словаформай, у якой заключаецца яго лексічнае і граматычнае значэнні. Просты выказнік можа ўскладняцца шляхам паўтарэння двух аднолькавых або блізкіх па значэнні слоў (ускладнены выказнік): Жоўта-чырвонае лісце падае, падае з дрэў (Маш.); Пацяклі-паплылі за гада-Mi гады (Куп.).Простыя дзеяслоўныя выказнікі часцей за ўсё выражаюцца дзеясловамі абвеснага, умоўнага і загаднага ладу.Для выражэння простата дзеяслоўнага выказніка іншы раз ужываецца форма інфінітыва: Садок са-дзіць — жыццё харашыць (Прык.); Век пражыць — не поле перайсці (Прык.).
У ролі простата іменнага выказніка могуць выступаць словы розных часцін мовы, акрамя дзеяслова. Часцей за ўсё такія выказнікі выражаюцца: прыметнікамі (поўнай і кароткай формай). Акрамя гэтага, простыя іменныя выказнікі могуць выражацца дзеепрыметнікамі, прыслоўямі, выклічнікамі і гукапераймальнымі словамі. У састаўным выказніку лексічнае і граматычнае значэнні выражаюцца ў двух кампанентах: лексічнае — у асноўным кампаненце (выказальным слове), а граматычнае — у дапаможным кампаненце (звяз-цы); звязка каардынуе граматычную сувязь выказальнага слова з дзейнікам. У ролі звязак звычайна ўжываюцца асабовыя формы дзеясловаў быць, стаць, хацець, пачаць, з'яўляцца, жпдаць, зрабіць, магчы і інш., а таксама прыметнікі 1><к), гатоў, дзеепрыметнікі вымушаны, абавязаны. 1н-МП.І раз звязкі выражаюцца мадальнымі словамі трэ-(III, нельга, варта, немагчыма. Ролю выказальных слоў V i астаўным выказніку могуць выконваць як дзеясловы, так і іменныя часціны мовы. На гэтай падставе састаўныя выказнікі дзеляцца на дзеяслоўныя і іменныя.Састаўныя дзеяслоўныя(пачалі падаць) выказнікі складаюцца з выказальнага слова ў форме інфінітыва і звязкі, выражанай часцей асабовымі формамі дзеясловаў. Састаўны іменны(выдалася марознай) выказнік складаецца з выказальнага слова ў форме іменных часцін мовы і дзеяслоўнай звязкі. Складаны(павінен быць гаспадаром) выказнік складаецца з трох і больш кампанентаў.