Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
sintaxis_2.docx
Скачиваний:
126
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
108.05 Кб
Скачать

26. Прырода аднасастаўнасці і месца аднасастаўных сказаў у класіфікацыйнай сістэме сінтаксічных канструкцый (67)

Аднасастаўныя сказы – сказы з адзіным незалежным галоўным членам, з дапамогай якога выражаецца прэдыкатыўнасць: Пралятайце, гады, залатымі агнямі!; Духата і цішыня. Галоўны член аднасастаўнага сказа не можа атаясамлівацца ні з дзейнікам, ні з выказнікам, паколькі ён абазначае незалежнае дзеянне (стан, прымету) ці сцвярджае наяўнасць прадмета, але не выражае адносін паміж прадметам і дзеяннем (станам, прыметай), як дзейнік і выказнік.

Пры падзеле аднасастаўных сказаў на тыпы ўлічваецца некалькі крытэрыяў: марфалагічная прырода галоўнага члена, патэнцыяльная магчымасць галоўнага члена спалучацца з назоўнікам, які абазначае прадмет думкі, семантыка галоўнага члена. У адпаведнасці з імі ўсе аднасастаўныя сказы падзяляюцца на дзеяслоўныя (пэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, няпэўна-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя) і іменныя (намінатыўныя, генітыўныя, вакатыўныя).

27. Семантыка-граматычныя асаблівасці аднасастаўных сказаў, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Сінтаксічная кваліфікацыя галоўнага члена аднасастаўных сказаў (68)

Аднасастаўныя сказы – сказы з адзіным незалежным галоўным членам, з дапамогай якога выражаецца прэдыкатыўнасць: Пралятайце, гады, залатымі агнямі! (Б-ч); Задажджылася раптам на цэлыя суткі. (Б.); Духата і цішыня. (Н. М.) Галоўны член аднасастаўнага сказа не можа атаясамлівацца ні з дзейнікам, ні з выказнікам, паколькі ён абазначае незалежнае дзеянне (стан, прымету) ці сцвярджае наяўнасць прадмета, але не выражае адносін паміж прадметам і дзеяннем (станам, прыметай), як дзейнік і выказнік.

Пры падзеле аднасастаўных сказаў на тыпы ўлічваецца некалькі крытэрыяў: марфалагічная прырода галоўнага члена, патэнцыяльная магчымасць галоўнага члена спалучацца з назоўнікам, які абазначае прадмет думкі, семантыка галоўнага члена. У адпаведнасці з імі ўсе аднасастаўныя сказы падзяляюцца на дзеяслоўныя (пэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, няпэўна-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя) і іменныя (намінатыўныя, генітыўныя, вакатыўныя).

28. Камунікатыўная перспектыва выказвання і адрозненне аднасастаўных, двухсастаўных, нячленных і няпоўных сінтаксічных канструкцый у граматычным, функцыянальна-сінтагматычным і семантычным аспектах (69)

29. Пэўна-асабовыя сказы (70)

Пэўна-асабовыя сказы называюць дзеянне ці стан пэўнай, канкрэтнай асобы. Галоўны член у такіх сказах традыцыйна выражаецца дзеясловам у форме 1-ай ці 2-ой асобы адзіночнага ці множнага ліку цяперашняга або будучага часу, а таксама формай дзеяслова 2-ой асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу: Для радзімы-маткі сіл сваіх не пашкадую; Не пакідай мяне, трывога, будзь спадарожнікам маім.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]