
- •1.Асноўныя сінтаксічныя адзінкі і паняцці
- •2.Сінтаксічныя сувязі, сінтаксічныя адносіны, спосабы іх дыферэнцыяцыі, сродкі выражэння і спосабы рэалізацыі як аснова арганізацыі сінтаксічнай структуры
- •3. Словазлучэнне – сказ – тэкст. Іншыя элементы сінтаксічнай сістэмы (слова, член сказа, зварот, сінтагма)
- •4.Віды сінтаксічнай сувязі паміж сказамі
- •5.Словазлучэнне, яго тыпы. Віды сувязі ў словазлучэннях.
- •6.Некаторыя асаблівасці беларускага кіравання.
- •7.Сказ, прынцыпы класіфікацыі і тыпалагічная характарыстыка. Адметныя адзнакі сказа: камунікатыўнасць, прэдыкатыўнасць, граматычная, інтанацыйная, сэнсавая аформленнасць і дакладнасць. (48)
- •8. Мадальнасць публіцыстычнага маўлення: персаніфікацыя журналісцкай дзейнасці, суб’ектывізацыя тэксту. (49)
- •9. Граматычныя катэгорыі часу, асобы і іх структурная роля ў афармленні сказа (50)
- •10. Агульная класіфікацыя сказаў (51)
- •11.Фармальная арганізацыя простага сказа. Структурная аснова (прэдыкатыўнае ядро) простага сказа (52)
- •12. Члены сказа і дэтэрмінанты. Галоўныя члены сказа. Спосабы граматычнага выражэння галоўных членаў сказа (53)
- •13. Дзейнік, яго роля ў структурнай схеме сказа і спосабы выражэння. (54)
- •14. Выказнік, яго роля ў выражэнні прэдыкатыўнага значэння сказа. Тыпы выказнікаў. (55)
- •15.Сувязь дзейніка і выказніка, яе віды і рэалізацыя ў двухсастаўным сказе. Каардынацыя дзейніка і выказніка. (56)
- •16.Даданыя члены сказа. Значэнні і функцыі ў сказе. (57)
- •17.Віды даданых членаў сказа. Размежаванне даданых членаў сказа. (58)
- •18.Ускладненне як спосаб рэалізацыі структурнай схемы простага сказа і яго формы (59)
- •19.Зваротак, яго значэнне, выражэнне і ўжыванне (60)
- •20.Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі ў складзе простага сказа, іх значэнне, выражэнне і сувязь са сказам (61)
- •21.Сказы з адасобленымі членамі. Умовы адасаблення даданых членаў сказа (62)
- •22. Сказы з аднароднымі членамі сказа. Структурная арганізацыя аднароднага рада і асноўныя сродкі сувязі яго членаў (63)
- •23. Сказы з адасобленымі членамі сказа. Адасобленыя члены ўскладненай будовы. Адасобленыя параўнальныя звароты і іх структурная арганізацыя. Сказы са звароткам (64)
- •24. Сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя і эмацыянальныя словы (65)
- •25. Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Структурная арганізацыя пабочных і ўстаўных канструкцый (66)
- •26. Прырода аднасастаўнасці і месца аднасастаўных сказаў у класіфікацыйнай сістэме сінтаксічных канструкцый (67)
- •27. Семантыка-граматычныя асаблівасці аднасастаўных сказаў, крытэрыі іх размежавання і класіфікацыі. Сінтаксічная кваліфікацыя галоўнага члена аднасастаўных сказаў (68)
- •29. Пэўна-асабовыя сказы (70)
- •30. Няпэўна-асабовыя сказы (71)
- •31. Абагульнена-асабовыя сказы. (72)
- •32. Безасабовыя сказы. Інфінітыўныя сказы. (73)
- •33. Намінатыўныя сказы. Назыўныя сказы. Вакатыўныя сказы. Генітыўныя сказы. Канструкцыі з назоўным уяўлення. (74)
- •34. Сінтаксічна непадзельныя сказы (75)
- •35. Няпоўныя і эліптычныя сказы (76)
- •36. Семантычная арганізацыя простага сказа (77)
- •37. Камунікатыўная арганізацыя простага сказа (78)
- •38. Актуальнае чляненне выказвання (79)
- •39. Камунікатыўная парадыгма сказа (80) ----- 37?
- •40. Парадак слоў у сказе. Камунікатыўная, граматычная і стылістычная функцыя парадку слоў у сказе. (81)
- •41. Фармальная, семантычная і камунікатыўная арганізацыя складанага сказа. Прынцыпы класіфікацыі і тыпалагічная характарыстыка складаных сказаў (82)
- •42. Складаназлучаныя сказы. (83)
- •43. Складаназалежныя сказы. Сродкі сувязі іх частак. Віды даданых частак (84)
- •44. Складаныя бяззлучнікавыя сказы (85)
- •45. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (камбінаванай будовы). Складаныя формы арганізацыі дыялагічнага і маналагічнага маўлення (86)
- •46. Складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства, празаічная страфа, мікратэкст) як мінімальная адзінка звязнага тэксту (87)
- •47. Структурна-функцыянальныя тыпы ссц. Семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж кампанентамі і спосабы іх рэалізацыі (88)
- •48.Віды сувязі ў складаным сінтаксічным цэлым, характар і сродкі яе рэалізацыі (89)
- •49.Ссц і абзац. Абзац і тэкст. Структура абзаца. Перыяд. (90)
- •50.Чужаслоўе. Простая, ускосная і няўласна-простая мова. Цытацыя і яе формы (91)
- •51.Сінтаксічная, сэнсава размежавальная і стылістычная функцыя знакаў прыпынку. (92)
- •52.Асновы беларускай пунктуацыі. Знакі прыпынку, іх характарыстыка (93)
5.Словазлучэнне, яго тыпы. Віды сувязі ў словазлучэннях.
"Словазлучэнне – гэта спалучэнне слоў, якое арганізавана па законах пэўнай мовы і выражае якое-небудзь паняцце, хоць і складанае, але здольнае служыць яго абазначэннем. Гэта свабодны эквівалент фразеалагічнай адзінкі." (В.У.Вінаградаў) Словазлучэнне ўтвараецца на аснове падпарадкавальнай сувязі, суадносіцца са словам, выконвае намінатыўную функцыю і з'яўляецца будаўнічым матэрыялам для сказа.
Словазлучэнне – сэнсава-граматычнае аб’яднанне двух ці больш знамянальных слоў, паміж якімі выражаюцца розныя граматычныя адносіны.(намінатыўная адзінка)
Словазлучэнне складаецца з галоўнага і залежнага кампанентаў. Паміж кампанентамі словазлучэння выражаюцца сэнсавыя (сінтаксічныя) адносіны, якія адлюстроўваюць яго граматычнае значэнне: аб'ектныя (есці ягады, кпіць з сябра), суб'ектныя (спеў салаўя, куплены мной), атрыбутыўныя (мастацкі твор, вымытае акно), акалічнасныя (жыць у горадзе, прыехаць апоўначы, вельмі задаволены, падпісаць на памяць, плакаць ад сораму), камплетыўныя (стаць героем, трэба падумаць).
У адпаведнасці з тыпам семантыка-сінтаксічнай злітнасці кампанентаў вылучаюць сінтаксічна свабодныя і сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні. Сінтаксічна свабодныя словазлучэнні складаюцца з лексічна самастойных кампанентаў, кожны з якіх з'яўляецца асобным членам сказа: гартаць часопіс, даўні сябар. У сваю чаргу, сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні маюць у сваім складзе кампанент з аслабленым лексічным значэннем і выступаюць у ролі аднаго члена сказа: некалькі яблыкаў, мець надзею.
Паводле структуры словазлучэнні бываюць простыя і складаныя. Простыя словазлучэнні складаюцца з двух кампанентаў – галоўнага і залежнага, пры гэтым адзін з іх можа быць выражаны сінтаксічна несвабодным ці фразеалагічным словазлучэннем або аналітычнай формай слова: ураджайны год, прыняць удзел у конкурсе, быць белай варонай, выканаць найбольш паспяхова. Складаныя словазлучэнні ўключаюць больш чым два кампаненты: напісаць роднай сястры, доўгія зімовыя вечары.
Лексіка-граматычны разрад словазлучэння вызначаецца ў адпаведнасці з тым, якой часцінай мовы выражаны галоўны кампанент. Словазлучэнні бываюць назоўнікавыя (вітанне вясны), прыметнікавыя (вельмі прыгожы), займеннікавыя (нешта незвычайнае), лічэбнікавыя (трое з нас), дзеяслоўныя (адмовіцца ад сустрэчы), прыслоўныя (вельмі якасна). Словы ў словазлучэннях звязваюцца трыма відамі сінтаксічнай сувязі — дапасаваннем, кіраваннем, прымыканнем.
Дапасаванне — від сінтаксічнай сувязі, калі зале-жнае слова прымае тую форму, што і галоўнае. Так, у словазлучэнні глыбокі снег залежнае слова глыбокі мае адзіночны лік, мужчынскі род, назоўны склон, як і назоўнік снег; на высокім дрэве — залежнае слова высокім дапасуецца да назоўніка (на) дрэве у адзі-ночным ліку, ніякім родзе, месным склоне; першая сустрэча — залежнае слова першая дапасуецца да на-зоўніка сустрэча ў адзіночным ліку, жаночым родзе, назоўным склоне. Дапасуюцца да галоўнага слова, назоўніка, у родзе, ліку, склоне, а ў множным ліку — толькі ў склоне прыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі, дзеепрыметнікі.
Кіраванне — від сувязі, пры якой галоўнае слова патрабуе пастаноўкі залежнага слова ў форме пэўнага ўскоснага склону. Кіруюць звычайна дзеясловы, але ў пэўных. выпадках гэта могуць рабіць і назоўнікі, і прыметнікі, і прыслоўі. У словазлучэнні паліваць кветкі дзеяслоў паліваць патрабуе ад назоўніка кветкі формы вінавальнага склону: паліваць што?—кветкі; загадчык магазіна — назоўнік загадчык можа спалу-чацца толькі з формай роднага склону: загадчык ча-г о? — магазіна; высока ў небе — прыслоўе высока патрабуе меснага склону: высока ў ч ы м? — у небе. Kj-раванне бывае прыназоўнікавае (знаёмы з дзяцінства, уважлівы да людзей) і беспрыназоўнікавае (абшары палёў, служыць народу).
Прымыканне — від сувязі, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсу. Прымы-каюць, звычайна да дзеясловаў, нязменныя словы — прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы: размаўлялі гучна, чытаць седзячы, просьба застацца.