Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гісторыя культуры (ДЭК)2012.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
202.75 Кб
Скачать

Гісторыя айчыннай культуры

Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства, яго ўплыў на культуру беларускіх зямель (X – першая палова XIII стст.). Увядзенне хрысціянства на Беларусі. Будаўніцтва цэркваў і манастыроў. Хрысціянства і язычніцтва. Роля візантыйскай культуры ў дойлідстве, жывапісе, музыцы.

Мастацкая культура беларускіх зямель у IXпершай палове XIII стст. Візантыйскія традыцыі ў дойлідстве. Полацкая і гродзенская архітэктурныя школы. Храмы Полацка (Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўская царква і інш.), Віцебска, Навагрудка, Гродна (Барысаглебская царква і інш.). Манументальны жывапіс. Фрэскі. Дробная пластыка. Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Крыж Лазара Богшы і яго лёс.

Пісьмовыя помнікі Старажытнай Беларусі (IX – першая палова XIII ст.). Пісьменнасць. Помнікі эпіграфікі (берасцяныя граматы, графіці, Барысавы камяні). Пачатак летапісання. Полацкі летапіс. Рукапісныя кнігі. Тураўскае евангелле. Е. Полацкая, яе роля ў айчыннай культурнай спадчыне. Творчасць К. Тураўскага. К. Смаляціч. Беларуская тэматыка ў “Слове аб палку Ігаравым”.

Культура Беларусі (другая палова XIIIXV стст.). Рукапісныя кнігі, летапісы. Абарончае мураванае дойлідства. Камянецкая вежа. Замкі ў Лідзе, Крэве, Навагрудку, Гродна. Манументальны жывапіс. Станаўленне беларускай школы іканапісу. Скульптура. Нараджэнне кнігадрукавання на Беларусі (XVI ст.).

Агульная характарыстыка культуры Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі. Агульнае і адметнае ў айчынным і заходнееўрапейскім Рэнесансе. Пашырэнне Рэфармацыі на Беларусі. Ф. Скарына як пачынальнік усходнеславянскага і беларускага кнігадрукавання. Пражскія і віленскія выданні Ф. Скарыны. Працяг друкарскай справы ў другой палове XVI ст. у Вільне, Брэсце, Нясвіжы, Заблудаве, Лоску. Дзейнасць М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага. Нараджэнне мецэнацкай традыцыі. М. Радзівіл Чорны. Грамадска-палітычная, прававая культура. Адукацыя. Уклад нацыянальнай культуры ў стварэнне агульнаеўрапейскіх каштоўнасцей эпохі Рэнесансу.

Мастацкае жыццё Беларусі эпохі Рэнесансу і Рэфармацыі. Будаўніцтва палацава-замкавых комплексаў (Мір, Геранёны). Цэрквы-крэпасці (Сынкавічы, Мураванка, Супрасль). Ляхавіцкі замак. Кальвінскія зборы. Манументальны жывапіс. Іканапіс. Сармацкі партрэт. Мініяцюра і кніжная графіка. Гравюры Ф. Скарыны.

Агульная характарыстыка культуры Беларусі перыяду Контррэфармацыі і барока (канец XVIпершая палова XVIII ст.). Асноўныя напрамкі дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў. Праваслаўныя брацтвы, іх культурна-асветніцкая дзейнасць. Грамадска-палітычная думка (К. Лышчынскі і інш.). Дзейнасць С. Полацкага.

Архітэктура Беларусі перыяду Контррэфармацыі і барока (канец XVIпершая палова XVIII ст.). Помнікі дойлідства ранняга, сталага, позняга (“віленскага”) барока, іх характэрныя рысы. Распаўсюджванне палацава-сядзібнага будаўніцтва (комплексы ў Гальшанах, Смалянах, Нясвіжы, Слоніме, Воўчыне, Гродна). Спалучэнне рысаў позняга барока і ракако. Драўлянае дойлідства на Палессі, яго адметнасці.

Выяўленчае, музычнае і тэатральнае мастацтва Беларусі канца XVIпершай паловы XVIII ст. Афармленне і выдзяленне мясцовых школ жывапісу. Віленская і Куцеінская школы гравюры. Кніжная графіка (С. Собаль, Л. Тарасевіч і інш.). Узмацненне рэалістычных тэндэнцый у станковым жывапісе. Адлюстраванне барончай эстэтыкі ў іканапісе. Стварэнне родавых партрэтных галерэй. Дзейнасць беларускіх майстроў у Маскве. Скамарохі. Батлейка. Станаўленне самабытнага жанру кантавай песеннай культуры. Узнікненне нотадрукавання. Музыка барока – “Полацкі сшытак”. Школьны тэатр.

Агульная характарыстыка культуры Асветніцтва на Беларусі. Распаўсюджванне асветніцкіх ідэй, іх плыні на Беларусі. Г. Каніскі. Адукацыйная камісія, яе ўклад у развіццё асветы. Дзейнасць Віленскай акадэміі (Галоўнай Літоўскай школы). Гродзенская медыцынская акадэмія. Ж. Жылібер. Я. Храптовіч як збіральнік гісторыка-культурнай спадчыны.

Мастацкая спадчына Беларусі (другая палова XVIII ст.). Уплыў Асветніцтва і класіцызму на архітэктуру. Уздзеянне ракако і класіцызму на скульптуру. Дэкаратыўная кафля. Мастацкае шкло. Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры. Ткацтва. Слуцкія паясы. Карэліцкія шпалеры. Прыдворныя капэлы, тэатры, аркестры, балетныя трупы, музычныя школы ў Нясвіжы, Слуцку, Гродна, Шклове і інш. гарадах. М.К. Агінскі, яго “сядзіба музаў” у Слоніме.

Мастацкае жыццё Беларусі (канец ХVІІІ – першая палова ХІХ стст.). Узаемадзеянне беларускай культуры з польскай і рускай культурамі. Поліэтнічны характар культурнага жыцця беларускіх зямель. Прыватныя тэатральныя трупы. З’яўленне прафесійнай беларускай драматургіі. В. Дунін-Марцінкевіч. Творы М.К. Агінскага. Рамантычная плынь у музычным мастацтве. Нараджэнне беларускай оперы. С. Манюшка. Народная музыка. Панаванне класіцызму ў палацава-сядзібным дойлідстве, горадабудаўніцтве (палац Румянцава-Паскевіча ў Гомелі і інш.). Пашырэнне класіцызму і рамантызму ў жывапісе (Ф. Смуглевіч, І. Аляшкевіч, В. Ваньковіч, І. Хруцкі, Я. Дамель, Я. Сухадольскі і інш.). Архітэктурна-гістарычныя малюнкі Н. Орды.

Мастацкая культура беларускіх зямель у другой палове ХІХ ст. Складаныя ўмовы развіцця беларускай культуры ў 1860 – 90-я гг. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці дойлідства. Культавая архітэктура. Палацава-сядзібная архітэктура. Стан тэатральнага і музычнага мастацтва. Характарыстыка жывапісу. Віленская рысавальная школа. Гістарычны жанр (К. Альхімовіч, І. Трутнёў). Развіццё бытавога жанру, краявіду і партрэта ў творах Н. Сілівановіча, А. Ромера і інш. Пейзаж (А. Гараўскі).

Матэрыяльная культура і побыт беларусаў (ХІХ – пачатак ХХ стст.). Беларускае народнае жыллё, яго лакальна-тыпалагічныя асаблівасці. Хата, яе знешняе і ўнутранае аздабленне. Сялянская сядзіба. Беларускі нацыянальны касцюм. Мужчынскае і жаночае адзенне. Народныя строі. Беларускія нацыянальныя стравы. Народны каляндар. Абрады і звычаі. Народная мараль, этыкет.

Сацыяльна-культурнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Стан асветы, навукі. Нацыянальная палітыка царызму. Газета “Наша Ніва”, яе роля ў развіцці беларускай літаратуры, друку, складванні і згуртаванні нацыянальнай інтэлігенцыі. Беларускія выдавецтвы ў Вільні, Пецярбургу. Б. Эпімах-Шыпіла. Браты І. і А. Луцкевічы, іх культурна-асветніцкая дзейнасць. Навуковыя даследаванні. Я. Карскі як заснавальнік беларускага мовазнаўства. В. Ластоўскі. Адметнасці беларускай літаратуры нашаніўскага перыяду. Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Пашкевіч, Ц. Гартны, З. Бядуля і інш.

Дойлідства Беларусі пачатку ХХ ст. Знешняе аблічча гарадоў. Панаванне эклектызму, аднаўленне стыляў мінулага (класіцызму, готыкі, раманскага, рускага). Распаўсюджванне стылю мадэрн. Драўлянае дойлідства.

Выяўленчае, музычнае і тэатральнае мастацтва Беларусі пачатку XX ст. Асноўныя напрамкі развіцця нацыянальнай мастацкай культуры. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатру. І. Буйніцкі. Папулярызацыя беларускай народнай музыкі і песні. Абнаўленне рэалістычных прынцыпаў у выяўленчым мастацтве. Творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі, Ф. Рушчыца, С. Жукоўскага. Бытавы жывапіс яўрэйскіх мастакоў (Я. Кругер, Ю. Пэн, Л. Альпяровіч). Беларускі перыяд творчасці М. Шагала.

Палітыка беларусізацыі і яе значэнне для культурнага развіцця БССР (1920-я гг.). Сутнасць, мэты і задачы палітыкі беларусізацыі. Арганізацыя культурна-асветніцкай работы. Меры па ліквідацыі непісьменнасці. Станаўленне і развіццё сістэмы народнай асветы. Дзейнасць Інстытута беларускай культуры. У. Ігнатоўскі, Я. Лёсік, У. Пічэта і інш. Развіццё краязнаўства. Музеі. Пачаткі беларускага мастацтвазнаўства. М. Шчакаціхін. Фарміраванне нацыянальнай інтэлігенцыі. Літаратурныя аб’яднанні. Творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Чарота, М. Гарэцкага, К. Чорнага, Ц. Гартнага і інш.

Асноўныя напрамкі развіцця выяўленчага мастацтва БССР (1920-я гады). Разнастайнасць і супярэчлівасць творчых пошукаў мастакоў. Супрэматызм. К. Малевіч. Аб’яднанне “УНОВИС” (“Сцвярджальнікі новага мастацтва”). Віцебскі мастацкі тэхнікум. Выцясненне мадэрнізму строгім рэалізмам.

Музычнае, тэатральнае мастацтва і нараджэнне кіно ў БССР (1920-я гады). Творчасць кампазітараў М. Чуркіна, М. Аладава. Адкрыццё тэатраў БДТ-І у Мінску, БДТ-2 у Віцебску. У. Галубок і яго вандроўны тэатр. Тэатральнае і музычнае мастацтва нацыянальных супольнасцей Беларусі. Станаўленне беларускага кіно. Ю. Тарыч.

Мастацкая культура БССР у 1930-я – пачатку 40-х гг. Умовы развіцця культуры. Рэпрэсіі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. Палітыка выхавання “новага чалавека”. Курс на фарміраванне новай інтэлігенцыі. Барацьба з рэлігіяй. Прапаганда сацрэалізму – адзінага метаду творчасці дзеячаў літаратуры і мастацтва. Усталяванне прынцыпаў канструктывізму ў архітэктуры. Творчая спадчына архітэктараў І. Лангбарда, І. Воінава і інш. Гісторыка-рэвалюцыйная і працоўная тэматыка на палотнах П. Гаўрыленкі, А. Шаўчэнкі, Я. Зайцава і інш. Краявіды В. Бялыніцкага-Бірулі, У. Кудрэвіча. Працы скульптараў М. Манізера, З. Азгура, А. Бембеля. Партрэты В. Волкава, М. Тарасікава. Творы кампазітараў А. Багатырова, Я. Цікоцкага і інш. Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР. Фільмы У. Корш-Сабліна. Экранізацыя беларускай прозы.

Культурна-асветніцкі рух і гісторыка-культуралагічныя даследаванні ў Заходняй Беларусі (1920 – 30-я гг.). Палітыка польскіх улад у галіне асветы, культуры беларусаў і іншых этнічных супольнасцей. Дзейнасць Таварыства беларускай школы, Беларускага Інстытута Гаспадаркі і Культуры. Беларускія гімназіі. Беларускае Навуковае Таварыства ў Вільні. Працы М. Гарэцкага, А. Луцкевіча, А. Станкевіча, Б. Тарашкевіча і інш. Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча. Ажыўленне краязнаўчага руху, адкрыццё музеяў. Беларускія выдавецтвы. Асноўныя плыні, тэматыка заходнебеларускай літаратуры.

Мастацкая культура Заходняй Беларусі (1920 – 30-я гг.). Архітэктура. Народная творчасць. Збіранне і прапаганда беларускага фальклору. Р. Шырма. Творы мастакоў П. Сергіевіча, М. Сеўрука, іх асаблівасці. Творчасць Я. Драздовіча.

Агульная характарыстыка культурнага жыцця БССР ў 1945 – 1955 гг. Страты беларускай культуры ў час Вялікай Айчыннай вайны. Грамадска-палітычныя ўмовы. Аднаўленне і рэканструкцыя гарадоў. Аднаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы адукацыі, навукі, сеткі культурна-асветніцкіх устаноў. Уплыў культу Сталіна і тэорыі бесканфліктнасці на характар і ідэйную накіраванасць твораў беларускіх пісьменнікаў. Падзеі вайны і пасляваеннага аднаўлення ў творах Я. Коласа, М. Лынькова, А. Куляшова, К. Крапівы, А. Маўзона, К. Губарэвіча і інш. Тэатры, рэпертуарная палітыка. Дзяржаўныя музычныя калектывы. Ваенная тэматыка ў творах мастакоў Я. Зайцава, У. Волкава, У. Цвіркі. Працы скульптараў З. Азгура, А. Бембеля, А. Глебава, С. Селіханава. Стан народнага мастацтва.

Культурнае жыццё БССР (другая палова 1950-х – канец 1980-х гг.). Уплыў грамадска-палітычных падзей на культурныя працэсы ў рэспубліцы. Дасягненні ў галіне асветы і навукі. Складванне навуковага патэнцыялу ў рэспубліцы. Стан літаратурнага жыцця. Спробы пераадолення крайнасцей сацрэалізму ў літаратуры і мастацтве. Тэмы вайны і сучаснасці (В. Быкаў, Я. Брыль, А. Адамовіч, І. Мележ, І. Чыгрынаў, М. Танк і інш.). Адраджэнне тэмы гістарычнага мінулага Беларусі. У. Караткевіч. Тэатры. Беларуская школа балету, яе міжнароднае прызнанне. Ансамблі “Песняры”, “Верасы”, “Сябры”. Самадзейныя калектывы. Тэма вайны ў творах мастакоў М. Савіцкага, Л. Баразны і інш. Тэма Бацькаўшчыны, яе гісторыі і культуры (А. Анікейчык, А. Кашкурэвіч, Л. Шчамялёў, Я. Ціхановіч, Г. Вашчанка і інш.). Творы скульптараў З. Азгура, Л. Бембеля, С. Селіханава і інш. Стварэнне мемарыяльных комплексаў (Хатынь, Брэсцкая крэпасць-герой і інш.). Асноўныя напрамкі горадабудаўніцтва. Сельская архітэктура. Дзейнасць кінастудыі “Беларусьфільм”. Творы кінарэжысёраў В. Турава, М. Пташука, В. Дашука і інш. Аўтарытэт і прызнанне творчасці дзеячаў культуры і мастацтва БССР у межах СССР і за мяжой.

Сучасная беларуская мастацкая культура. Дзяржаўная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь у галіне мастацкай культуры. Перабудова работы творчых арганізацый. Легалізацыя нефармальнага, альтэрнатыўнага мастацтва. Новыя рэаліі ў прафесійным і народным мастацтве. Пашырэнне “масавай культуры”. Музыка і тэатральнае мастацтва. Выяўленчае мастацтва: асноўныя тэмы, імёны. Сучаснае беларускае кіно. Індывідуальная творчая свабода інтэлігенцыі, яе суадносіны з інтарэсамі беларускага народа. Пытанне аб суадносінах нацыянальнага і агульначалавечага ў беларускай культуры. Уключэнне беларускага мастацтва ў сусветную мастацкую прастору.

Уклад беларускага замежжа ў агульнанацыянальную культурную спадчыну. Агульная характарыстыка беларускай дыяспары, яе асноўных цэнтраў. Навуковыя арганізацыі беларусаў замежжа: Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане, Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Йорку, кафедра беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце і інш. Працы ў галіне айчыннай гісторыі, культуры В. і З Кіпеляў, Я. Запрудніка, В. Тумаша і інш. Часопісы “Беларуская Думка”, “Полацк” і інш. Газеты “Беларус”, “Ніва” і інш. Творчасць прадстаўнікоў літаратуры беларускай дыяспары. Літаратурнае аб’яднанне “Белавежа” у Беластоку. Адметнасці творчасці мастакоў П. Мірановіча, Т. Стагановіч-Кольбы, В. Целеша, Г. Русак, Л. Тарасевіча і інш. Дзеячы музычнага мастацтва (спявак М. Забэйда-Суміцкі і інш.). Сучасныя праблемы культурна-нацыянальнага развіцця беларускай дыяспары.