
- •31 Жніўня 2009 г., пратакол № 8
- •Уводзіны
- •Курсавая работа Мэта і патрабаванні да курсавой работы
- •Змест адлюстроўвае структурныя раздзелы курсавой работы з пазначэннем старонак.
- •Методыка падрыхтоўкі і абароны курсавой работы
- •Дыпломная работа Мэта, задачы і патрабаванні да дыпломнай работы
- •Структура дыпломнай работы
- •Прыкладная тэматыка курсавых і дыпломных прац
- •29. Дыпломная: Турыстычны рынак Панямоння: структура, асаблівасці, тэндэнцыі развіцця.
- •Назва Дыпломная работа студэнта дзённай (завочнай) формы навучання
- •Спіс асноўных крыніц і літаратуры
- •Прыклады афармлення бібліяграфічнага апісання ў спісе крыніц і літаратуры
- •Спіс турыстычных фірм гродзенскага рэгіёна (панямоння)
Прыкладная тэматыка курсавых і дыпломных прац
Дыпломная: Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця турысцкага рынку Панёмання.
Курсавыя: Сучасны стан турысцкага рынку Панёмання;
Тэндэнцыі і перспектывы развіцця турысцкага рынку Панёмання.
Сучасны турысцкі рынак. Гарызантальная і вертыкальная інтэграцыя. Сегментацыя попыту і дыфферэнцыяцыя прапаноў. Тэхналогіі абслугоўвання. Месца і роля турагента і тураператара ў сучасным турысцкага рынку. Уплыў на развіццё турысцкага рынкуінфармацыйных тэхналогій.
Дыпломная: Класіфікацыя і віды турызму Панёмання.
Курсавыя: Класіфікацыя тураў і дыферэнцыяцыя турыстычнага рынку.
Віды турызму і іх характарыстыка.
Вызначэнне паняцця “турыст”. Класіфікацыя тураў па працялегласці, па віду транспарта, па месцу правядзення, па складу групы і інш. Віды турызму па мэтам вандровак (аздараўленчы, пазнавальны, дзелавы, навучальны, забаўляльны і д. п.). Дыферэнцыяцыя турыстычнага рынку – нацыянальны, замежны, па эканамічнаму турызму, па ўзроставым параметрам, па мэтам вандровак.
Дыпломная: Тураператар і турагент як суб’екты турысцкага рынку Панёмання.
Курсавыя: Тураператар як суб’екты турысцкага рынку Панёмання.
Турагент як суб’екты турысцкага рынку Панёмання.
Паняцце тураператара і турагента. Віды і тыпы тураператараў і турагентаў. Іх асноўныя задачы. Віды і тыпы турагенстваў. Іх асноўныя задачы. Схема турысцкага рынку з вызначэннем месца і ролі турагенстваў і турыстычных кампаній. Іх узаемадзеянне.
4. Дыпломная: Анімацыйныя туры на турысцкім рынку Панёмання.
Курсавыя: Анімацыйныя паслугі.
Анімацыя як від тураператарскай дзейнасці.
Паняцці: анімацыя і анімацыйныя тэхналогіі. Тіпы і функцыі анімацыі. Асаблівасці тыповых і тэматычных праграм. Анімацыя як від тураператарскай дзейнасці. Анімацыйныя паслугі. Асаблівасці і значэнне анімацыйных тэхналогій у экскурсійнай, музейнай, гатэльнай, рэстараннай дзейнасці.
Дыпломная: Асноўныя напрамкі дзейнасці турфірм Гродзенскай вобласці па забеспячэнню якасці турысцкага прадукта.
Курсавыя: Паказчыкі якасці турысцкага прадукта і паслуг турфірм Гродзенскай вобласці.
Дзейнасць турфірм Гродзенскай вобласці па забеспячэнню якасці турысцкага прадукта.
Паняцці: якасць турыстычнага прадукта, якасць абслугоўвання, якасць турыстычнага абслугоўвання. Агенцкі і спажывецкі дадыходы да якасці працы тураператара. Паказчыкі якасці турысцкага прадукта і паслуг. Асноўныя напрамкі дзейнасці па забеспячэнню якасці турысцкага прадукта тураператара: функцыянальная адпаведнасць паслуг сягменту попыту, тэхналогія абслугоўвання, гарантыі, бяспека, кадры, анімацыя.
5. Дыпломная: Інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя сістэмы ў турызме (на прыкладзе Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Інфармацыйныя тэхналогіі і праграмы, выкарыстоўваемыя ў турызме.
Месца і значэнне тэлекамунікацыйных сістэм ў актывізацыі продажу турпарадукта.
Віды інфармацыйных тэхналогій і праграм. Сістэмы браніравання: лакальныя, нацыянальныя, карпаратыўныя, ДКС. Офісныя тэхналогіі. Сістэмы браніравання турысцкіх паслуг. Інфармацыйныя сістэмы.
6. Дыпломная: Турысцкія патрэбы і турысцкі маркетынг (на прыкладзе Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Структура турыскіх патрэб
Маркетынгавае вывучэнне рынка турысцкіх паслуг
Мэты маркетынга. Матывацыя вандравання. Аналіз рэсурсаў, вывучэнне попыту, распрацоўка прапаноў. Метады маркетынгавых даследаванняў: кабінетныя, палявыя, сумарныя. Спосабы атрымання інфармацыі: пошта, тэлефон, інтэрв’ю, анкетаванне. Маркетынг і стварэнне турпрадукта. Маркетынг і прасоўванне турпрадукта.
7. Дыпломная: Фактары вытворчасці і прасоўвання турысцкага прадукта (на прыкладзе Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Фактары вытворчасці турысцкага прадукта (на прыкладзе Гродзенскага рэгіёна)
Фактары прасоўвання турысцкага прадукта (на прыкладзе Гродзенскага рэгіёна)
Паняцце турысцкага прадукта. Склад турысцкага прадукта. Турысцкі прадукт як таварная адзінка. Фактары, якія ўплываюць на вытворчасць турысцкага прадукта: рэсурсы, пастаўшчыкі паслуг, рэклама, PR, рэалізацыя. Каналы сбыту і прынцыпы фарміравання агенцкай сеткі.
8. Дыпломная: Фарміраванне іміджа турысцкага прадпрыемства (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна) і кіраванне ім.
Курсавыя: Фарміраванне іміджа турысцкага прадпрыемства
Кіраванне іміджам турысцкага прадпрыемства
Паняцце іміджа. Складаючыя іміджа. Фірменны стыль, таварны знак, афрмленне офіса, карпаратыўная культура, вызначэнне і прапаганда місіі. Кіраванне іміджам: успрыяцце спажыўцом і пазытыўныя змяненні.
9. Дыпломная: Анімацыйная дзейнасць турыстычнай фірмы (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Распрацоўка і правядзенне анімацыйнай праграмы
Аналіз і кантроль анімацыйнай дзейнасці
Вызначэнне мэтаў і задач. Улік інтарэсаў і запытаў турыстаў. Пабудова праграмы анімацыйнай дзейнасці як формы ўзаемадзейнасці суб’екта і аб’екта. Сцэнары як асноўны від драматургіі ў анімацыйнай праграме. Стыль як сістэма сродкаў і прыёмаў мастацкай выразнасці. Спецыфіка рэжысуры анімацыйнай дзейнасці.
Працэс кіравання анімацыйнай дзейнасцю. Ацэнка дзейнасці, адаптаця сістэмы кіравання да змен параметраў знешняга і ўнутранага асяроддзя анімацыйнай фірмы, да з’яўлення новых магчымасцяў. Анімацыйны менеджэнт.
10. Дыпломная: Індустрыя забаўлення і адпачынку як аб’ект анімацыі (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Індустрыя забаўлення і адпачынку (дадзенага населянага месца, раёна Гродзенскай вобласці)
Выкарыстоўванне індустрыя забаўлення і адпачынку (дадзенага населянага месца, раёна Гродзенскай вобласці) ў анімацыйнай дзейнасці дадзенай турфірмы.
Характарыстыка асноўных аб’ектаў забаўлення і адпачынку: клубы, тэатры, кіно, канцэрты, цырк, заапарк і д.п. Аб’екты турысцкай анімацыі: паркі (прыродна-гістарычныя, тэматычныя, спартыўныя, аквапаркі), сядзіба-паркавыя комплексы, манастырскія і этнаграфічныя комплексы. Выкарыстоўванне названых аб’ектаў у анімацыйнай дзейнасці канкрэтнай турфірмы. Асаблівасці ў яе працы.
11. Дыпломная: Прынцыпы распрацоўкі і размеркавання рэкламы (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Роля і задачы рэкламы ў турызме
Месцы размеркавання рэкламы
Мэты рэкламнай дзейнасці. Прынцыпы рэкламы ў турызме, яе спецыфіка. Тактычныя рашэнні па рэкламе: выбар сродкаў рэкламы ці рэкламаносбітаў; аплата і кантроль за расходамі; графік выхаду рэкламных аб’яў. Структура і састаў рэкламнага матэрыяла: загаловак, інфармацыя, ілюстрацыя, ідэнтыфікацыя.. Рэкламны слоган. Брэндзінг, Неналежная рэклама і адказнасць.
12. Дыпломная: Выставачная дзейнасць (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Класіфікацыя выставачных мерапрыемстваў
Этапы выставачнай працы.
Турысцкія выставы ў Беларусі і рэгіёне. Мэты і задачы турысцкай арганізацыі пры ўдзеле ў выставах. Класіфікацыя выставачных мерапрыемстваў: па мэтам правядзення, па частаце правядзення, па характару прапановы экспанатаў, па складу ўдзельнікаў. Выбар выставы і падрыхтоўка да яе: арганізацыя і аплата стэнда і абсталявання; праца па папярэдняму каталагу; праца з аргкамітэтам выставы; падрыхтоўка выставачнай дакументацыі і рэкламы; падрыхтоўка выставачнай каманды. Праца на стэндзе: месца на выставе; прыцягненне наведвальнікаў; планаванне экспазіцый; дызайн стэнда; метады паказа экспазіцый; патрабаванні да стэндавай (выставачнай) каманды. Праца пасля выставы: з журналам кантактаў, з прысай, дзеючымі і патэнцыяльнымі партнёрамі, кліентамі. Справаздача і аналітычная запіска па рабоце на выставе.
13. Дыпломная: Экскурсійны менеджмент.
Курсавыя: Экскурсія як адна з асноўных турысцкіх паслуг
Дзейнасць экскурсійнага бюро (на канкрэтным прыкладзе аднаго з бюро Гродзенскага рэгіёна)
Віды экскурсій. Этапы стварэння экскурсіі. Экскурсійны тэкст і метадычная распрацоўка. Партфель экскурсавода. Метадычныя прыёмы расказа і паказа экскурсійных аб’ектаў. Структура экскурсійнага бюро. Мэты і задачы кіравання.
14. Дыпломная: Продаж тураў з выкарыстаннем анімацыйных тэхналогій (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Арганізацыя працы па рэалізацыі тураў
Актывізацыя продажу пры дапамозе анімацыйных тэхналогій
Вывучэнне попыту на прадукцыю. Матывацыі спажыўца пры пакупцы тура. Метады фарміравання зацікаўленасці ў пакупцы. Кіраванне арганізацыяй продажу турысцкага прадукта. Анімацыйнфя тэхналогіі.
15. Дыпломная: Стратэгія забеспячэння якасці турысцкага прадукта (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Паказчыкі якасці турысцкага прадукта.
Забеспячэння якасці турысцкага прадукта.
Функцыянальна-спажывецкія паказчыкі якасці прадукцыі. Склад паказчыкаў: эстэтычныя, камфортнасці, надзейнасці, бяспекі, тэхналагічнасці паслугі, эксклюзіўнасці турпрадукта. Вызначэнне якасці турысцкага прадукта. Сучасныя стратэгіі забеспячэння якасці турысцкіх прадукцыі і паслуг. Адпаведнасць прадукцыі спажывецкім патрабаванням. Сувязь спажывецкай каштоўнасці прадукта з узроўнем якасці прадукцыі. Інвеставанне ў якасць. Латэнтнае забеспячэнне якасці прадукцыі. Задачы менеджмента ў рэалізацыі стратэгіі канкрэтнай арганізацыі: на стадыі рыначных даследаванняў; на стадыі тэхналагічнай падрыхтоўкі вытворчасці; на стадыі фарміравання паслугі; на стадыі кантроля,; на стадыі прасоўвання і стымулявання прадаж; на стадыі абслугоўвання спажыўцоў.
16. Дыпломная: Прадуктовая стратэгія турыстычнай фірмы (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Аналіз стану партфеля прадукцыі турфірмы
Прадуктовая стратэгія турыстычнай фірмы ў агульнай стратэгіі развіцця Аналіз стану партфеля прадукцыі турфірмы
Інструментарый для аналізу партфеля прадукцыі турфірмы. Метады аналіза партфеля прадукцыі: пабудова матрыц – “рост – доля рынку” і МакКінзі “прыцягальнасць рынку – канкурэнтная пазіцыя”. Ключавыя фактары, які ўплываюць на выбар стратэгіі прадукта. Канкурэтнае асяроддзе турысцкага прадукта. Пазіцыі фірмы ў канкурэнтнай барацьбе (па Ф. Котлеру). Лідар рынка. Фірмы-паслядоўнікі.
17. Дыпломная: Стратэгія інтэграванага росту турфірмы (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Метады аналіза канкурэнтнага асяроддзя
Стратэгія турфірмы
Неабходнасць і значэнне стратэгічнага кіравання арганізацыяй. Эталонныя сістэмы інтэграванага росту па Ф. Котлеру. Характэрныя прыкметы становішча рынку і бізнесу арганізацыі для развіцця даных стратэгій. Магчымасць выкарыстання стратэгіі зваротнай вертыкальнай інтэграцыі. Выкарыстоўванне карпаратыўнага кіравання развіццём турысцкіх комплексаў.
18. Дыпломная: Стратэгія дыверсіфікацыйнага росту турфірмы (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Метады аналіза канкурэнтнага асяроддзя
Стратэгія турфірмы
Неабходнасць і значэнне стратэгічнага кіравання арганізацыяй. Эталонныя сістэмы дыверсіфікацыйнага росту па Ф. Котлеру. Характэрныя прыкметы становішча рынку і бізнесу арганізацыі для выбара стратэгіі дыверсіфікацыі. Стратэгіі дыверсіфікацыі: цэнтралізаванай, гарызантальнай, кангламентаванай. Магчымасці скарачэння міжсезоння, павышэння эфектыўнасці выкарыстоўвання асноўных фондаў і персанала арганізацыі. Выкарыстоўванне ўнутранай кампетэнцыі арганізацыі для пашырэння бізнесу. Метады даследавання рынакавай пазіцыі арганізацыі.
19. Дыпломная: Цанавое забеспячэнне канкурэнтназдольнасці турысцкай паслугі. (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Канкурэнтназдольнасць турысцкай паслугі.
Цанавое забеспячэнне канкурэнтных пераваг
Паняцце канкурэнтных пераваг. Канкурэнтназдольнасць турысцкай паслугі. Магчымасці выкарыстоўвання цанавых пераваг у бізнесу турфірмы. Цанавыя стратэгіі на розных фазах рыначнага цыклу турысцкай паслугі. Магчымасці выкарыстоўвання ў турыстычных фірмах фактараў зніжэння выдаткаў: накоплены вопыт, эканомія на масштабах вытворчасці, атрыманне сінергетычнага эфекта пры вытворчасці розных прадуктаў, выкарыстоўванне сучасных прагрэсіўных тэхналгій і г. д. Механізмы зніжэння выдаткаў.
20. Дыпломная: Стратэгія турыстычнай фірмы (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Стратэгіі турфірм
Ацэнка выбранай стратэгіі турыстычнай фірмы
Вызначэнне стратэгіі. Выпрацоўка стратэгіі па М. Портэру. Стратэгія канцэнтраванага росту па Ф. Котлеру. Стратэгія ўзмацнення пазіцыі на рынку. Стратэгія развіцця прадукта.
Аналіз стратэгіі дадзенай турфірмы на аснове ўнутраных і знешніх фактараў развіцця бізнеса. Стан партфеля бізнеса. Канкурэнтная пазіцыя фірмы па асобным ключавым характарыстыкам. Выбар стратэгіі фірмы. Ключавыя фактары выбара. Паводзіны фірмы ў залежнасці ад стану рынка і пазіцыі фірмы на дадзеным рынку. Ацэнка уплыву выбранай стратэгіі на магчымасць дасягнення фірмай сваіх мэтаў.
21. Дыпломная: Канкурэнтназдольнасць турыстычнага прадукта (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Канкурэнтныя перавагі
Стратэгія стварэння канкурэнтных перавагаў
Паняцце канкурэнтназдольнасць прадукта. Канкурэнтназдольнасць прадукцыі адносна спажыўцоў і фізічных асоб. Віды канкурэнтных пераваг: цанавыя; дыферэнцыяцыя прадукцыі; стварэнне рыначнай прэферэнцыі прадукцыі.
Стратэгія стварэння канкурэнтных пераваг: лідарства ў цане; дыферэнцыяцыя прадукцыі; канцэнтрацыя ўвагі на інтарэсах спецыфічных спажыўцоў.
22. Дыпломная: Забеспячэнне якасці турысцкага прадукта (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна)
Курсавыя: Параметры якасці турысцкага прадукта
Асноўныя напрамкі працы тураператара па забеспячэнню якасці турысцкага прадукта
Паняцці “якасць прадукта”, “якасць абслугоўвання”, “якасць турысцкага абслугоўвання”.Агенцкі і спажывецкі падыходы да якасці працы тураператара. Паказчыкі якасці турысцкага прадукта.
Асноўныя напрамкі працы тураператара па забеспячэнню якасці турысцкага прадукта: фунцыянальная адпаведнасць паслуг сегменту попыту; тэхналогія абслугоўвання, гарантыі, бяспека, кадры, анімацыя.
23. Дыпломная: Узаемадзеянне турыстычнай фірмы і авіякампаній пры арганізацыі турысцкіх перавозак (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна).
Курсавыя: Нарматыўная база узаемадзеяння турыстычнай фірмы і авіякампаній
Віды і формы узаемадзеяння турыстычнай фірмы і авіякампаній
Нарматыўная база узаемадзеяння турыстычнай фірмы і авіякампаній: нацыянальная, міжнародная, міжурадавае рэгуляванне. Віды ўзаемадзеяння. Цякучае браніраванне, кансалідацыя рэйсаў, квоты месцаў на кансалідзіраваных рэйсах, блокі месцаў на рэгулярных авіарэйсах, агенцкае пагадненне, чартар. Характарыстыка асаблівасцяў кожнага віда ўзаемадзеяння. Віды паездак і авіярэйсаў. Браніраванне авіябілета, віды тарыфаў, выпіска авіябілета.
24. Дыпломная: Менеджмент арганізацыі аўтобусных тураў (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна).
Курсавыя: Віды аўтатурызму
Узаемадзеянне турыстычнай фірмы з аўтатранспартным прадпрыемствам.
Аўтобусныя маршрутныя туры. Выкарыстованне аўтобусаў як экскурсійнага і ўнутрымаршрутнага транспарта. Вандроўкі турыстаў з выкарыстаннем асабістага аўтатранспарта. Пракат аўтамабіляў. Афармленне дамовы турысцкай фірмы з аўтатранспартным прадпрыемствам (дагавор, заяўка на выдзяленне транспарта, паспарт аўтобуснага маршрута). Праца вадзіцеля (тахограф, бяспека руху) і гіда на аўтатуры.
25. Дыпломная: Менеджмент арганізацыі рачных і марскіх круізаў (на прыкладзе адной з турфірм Гродзенскага рэгіёна).
Курсавыя: Менеджмент арганізацыі рачных круізаў
Менеджмент арганізацыі марскіх круізаў
Рачныя круізы па Беларусі, краінам СНД, формы зносін і арганізацыя тураў. Марскія круізныя кампаніі і суда, арганізацыя тураў па Расійскай федэрацыі і ў далёкім замежжы. Рэгістрацыя і размеркаванне турыстаў на судне, віды і катэгорыі кают. Забеспячэнне небяспекі (пасадачныя талоны, правілы ўнутранага распарадку, абмежаванні). Паслугі на круізе.
26. Дыпломная: Арганізацыя чыгуначных тураў
Курсавыя: Чыгуначный турызм на спецыяльных турысцка-экскурсійных паездах.
Чыгуначный турызм на звычайных (графікавых) паездах.
Віды чыгуначнага турызму. Віды маршрутаў на чыгуначных цягніках. Арганізацыя маршрутаў і абслугоўвання турыстаў. Дакументацыя турцягніка. Турыстычная брыгада, якая абслугоўвае турцягнік. Паслугі. Пуцявая інфармацыя. Парадак браніравання месцаў на графікавым цягніку і выкупа квіткоў. Індывідуальныя і групавыя чыгуначныя квіткі.
27. Дыпломная: Менеджмент транспартных паслуг (на прыкладзе адной з турыстычных зон Панямоння ці адной з турфірм)
Курсавыя: Віды аўтатранспартных паслуг і іх роля ў складзе турыстычнага абслугоўвання.
Узаемаадносіны транспартных кампаній і турыстычных фірм.
Асноўныя віды транспарта, выкарыстоўваемыя ў турызме. Структура выкарыстання транспарта. Канкрэтныя віды транспарта і турызм (кароткая характарыстыка).
28. Дыпломная: Турысцкія фармальнасці
Курсавыя: Пашпартна-візавыя фармальнасці.
Мытныя фармальнасці.
Віды пашпартоў і парадак іх атрымання. Віды візаў, турысцкая віза. Візавая падтрымка тураператара. Дакументы замежнага турыста для атрымання беларускай візы. Мытны кантроль. Мытная дэкларацыя. Эпідэміялагічны кантроль. Памятка для турыстаў, якія выязджаюць у эндэмічныя краіны.