Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУРСАВОЕ І ДЫПЛОМНАЕ ПРАЕКТАВАННЕ.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
347.65 Кб
Скачать

ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

ФАКУЛЬТЭТ ТУРЫЗМУ І СЭРВІСУ

Кафедра беларускай культуры і рэгіянальнага турызму

В.В. Швед, С.А. Габрусевіч

КУРСАВОЕ І ДЫПЛОМНАЕ ПРАЕКТАВАННЕ

па дысцыплінам “Асновы менеджмента”

і “Маркетынг у турызме”

ГРОДНА

2009

УДК

ББК

Ш

Рэкамендавана Вучонай радаю

факультэта турызму і сэрвісу

31 Жніўня 2009 г., пратакол № 8

Швед В.В.

Курсавое і дыпломнае праектаванне па дысцыплінам “Асновы менеджмента” і “Маркетынг у турызме” / Швед В.В., Габрусевіч С.А. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 40 с.

Метадычныя парады па курсавому і дыпломнаму праектаванню і спіс тэматыкі прадназначаны студэнтам 2 – 4 курсаў факультэта турызму і сэрвісу па спецыяльнасці ……………………………………….

УДК

ББК

с Швед В.В., Габрусевіч С.А., 2009

с ГрДУ, 2009

Уводзіны

Нямецкі філосаф і мовазнаўца, дзяржаўны дзеяч, дзякуючы якому быў заснаваны Берлінскі універсітэт, Вільгельм Гумбальдт (1767 – 1835) лічыў, што галоўнай мэтай універсітэта ўвогуле з’яўляецца дасканаленне асобы шляхам яе ўдзелу ў навуковых даследаваннях, уключаных у навучальны працэс. Думка В.Гумбальдта мае глыбокі сэнс, бо толькі навукова-даследчая работа студэнтаў у пэўных умовах выключае атрыманне ведаў у гатовым выглядзе, развівае здольнасць да самастойнага здабывання іх і творчага прымянення для вырашэння новых пазнавальных і практычных задач.

Галоўнай формай навукова-даследчай работы студэнтаў, уключанай у навучальны працэс, з’яўляецца напісанне і абарона курсавых і дыпломных прац. Апошняе вызначае іх статус. Адзнака за курсавую работу адпавядае экзаменацыйнай і заносіцца ў заліковую кніжку студэнта. А па якасці дыпломнай работы і выніках яе абароны дзяржаўная экзаменацыйная камісія вызначае магчымасць прысваення выпускнікоў адпаведнай кваліфікацыі і выдачы дыплома.

Базавым вучэбным планам па спецыяльнасці ……………….

прадугледжана напісанне ў 4 і 6 сяместрах курсавой працы, а ў 7-8 сяместрах дыпломнай работы. Дадзеныя метадычныя парады і прыведзены спіс курсавых і дыпломных прац з указаннем кароткай бібліяграфіі напісаны з мэтаю дапамагчы студэнтам арганізаваць сваю працу на навуковых пачатках.

Задачамі аўтараў было таксама прывесці студэнцкую навуковую работу ў сістэму; звязаць яе з даследчыцкай дзейнасцю навуковых кіраўнікоў кафедр беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, гісторыі Беларусі, культуралогіі, спартыўнай медыцыны і ЛФК, кафедр эканамічнага і экалагічнага профілю; выпрацаваць стратэгію студэнцкага праектавання на бліжэйшыя 5 гадоў; павысіць практычную значнасць студэнцкага навуковага праекта і яго накіраванасць на мясцовыя, рэгіянальныя патрэбы.

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы – рэгіянальны вуз, ён знаходзіцца ў Панямонні, якое мае выгоднае геапалітычнае становішча. Беларускае Панямонне займае верхні басейн Нёмана і яго прытокаў; на поўдні мяжуе з Заходнім Палессем ( па вярхоўях Нарава і Ясельды да Бярозы, на поўдзень ад Івацэвічаў), на ўсходзе і паўночным усходзе адпаведна з Цэнтральнай Беларуссю і Паазер’ем (на захад ад Баранавіч па Налібоцкай пушчы, на поўдзень ад Маладзечна на Нарач, на захад ад Пастаў). Маючы гэтае на ўвазе аўтары рабілі спіс курсавых і дыпломных прац звязваючы праблемы студэнцкага даследавання з дадзеным рэгіёнам.

Панямонне – адзін з гісторыка-культурных, эканамічных і турыстычных рэгіёнаў Беларусі. Рашэннем Гродзенскага абласнога выканкама ён падраздзяляецца на тры турыстычныя зоны. Гродзенская турыстычная зона з тэрыторыяй Гродна, Ліды, Гродзенскага, Лідскага, Бераставіцкага і Шчучынскага раёнаў. У Навагрудскую турыстычную зону ўваходзяць Навагрудскі, Смаргонскі, Карэлічскі, Іўеўскі, Дзятлаўскі, Воранаўскі, Ашмянскі і Астравецкі раёны. Слонімскую турыстычную зону складаюць Слонімскі, Ваўкавыскі, Мастоўскі, Свіслацкі, Зэльвянскі раёны. Таму аўтары прапаноўваюць розную тэматыку прывязваць да патрэб названых лакальных рэгіёнаў, а таксама звязаць студэнцкую навуковую працу з канкрэтнымі турыстычнымі фірмамі (гл. дадатак № 5) .

Метадычныя парады па напісанню курсавога ці дыпломнага праекта ўтрымоўваюць рэкамендацыі па структуры, правільнаму (па ДАСТу) афармленню бібліяграфіі (гл. дадатак № 4), методыку падрыхтоўкі і абароны працы. У спісе прац прыводзіцца не толькі тэматыка, але і кароткі змест (напрамкі) даследчыцкай дзейнасці студэнта. Рэкамендавана асноўная літаратура па тэмам курсавых і дыпломных прац (гл. дадатак № 3).