Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КУРСАВОЕ І ДЫПЛОМНАЕ ПРАЕКТАВАННЕ.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
347.65 Кб
Скачать

Дыпломная работа Мэта, задачы і патрабаванні да дыпломнай работы

Дыпломная работа,як ужо падкрэслівалася вышэй, з’яўляецца кваліфікацыйнай работай выпускніка універсітэта. Яна з’яўляецца заключным этапам навучання студэнта ва універсітэце і таму мае наступныя асноўныя мэты:

  • сістэматызацыю, замацаванне і паглыбленне тэарэтычных і практычных ведаў па абранай спецыяльнасці, выкарыстанне іх пры рашэнні канкрэтных задач;

  • развіццё навыкаў навукова-даследчай работы і авалоданне методыкай навуковага даследавання і эксперымента;

  • развіццё навыкаў абагульнення і аналізу вынікаў, атрыманых другімі даследчыкамі па тэме дыпломнай работы;

  • ацэнку ўзроўню падрыхтаванасці выпускніка да самастойнай працы па профілю спецыяльнасці.

Пазначаныя мэты могуць быць дасягнуты ў тым выпадку, калі дыпломная работа адпавядае шэрагу безумоўных патрабаванняў:

  • даследаваць праблему, якая не атрымала дастатковага асвятлення ў навуковай літаратуры, або новыя аспекты вядомай праблемы;

  • утрымоўваць элементы навуковага даследавання і разглядаць актуальную тэму;

  • мець дакладную структуру і характарызавацца лагічнай паслядоўнасцю матэрыялу;

  • мець пераканаўчую аргументацыю, для чаго асноўныя палажэнні работы павінны падмацоўвацца фактамі або статыстычнымі ці іншымі дадзенымі;

  • завяршацца абгрунтаванымі рэкамендацыямі і даказальнымі вывадамі.

Структура дыпломнай работы

Дыпломная работа, як правіла, складаецца з тытульнага ліста, задання, рэферата, зместу, уводзін, асноўнай часткі, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц і літаратуры і дадаткаў.

Тытульны ліст з’яўляецца першай старонкі дыпломнай работы, ён уключаецца ў агульную нумарацыю старонак. Нумар старонкі на тытульным лісце не ставіцца (глядзі дадатак № 2).

Заданне на дыпломную работу афармляецца на тыпавым бланку, падпісваецца дыпломнікам, навуковым кіраўніком і загадчыкам кафедры.

У рэфераце падаюцца звесткі аб агульным аб’ёме работы (колькасць старонак), колькасць ілюстрацый, табліц, дадаткаў, выкарыстаных крыніц і літаратуры, пералік ключавых словаў і тэкст рэферата.

Пералік ключавых словаў характарызуе асноўны змест дыпломнай работы і ўключае ад 5 да 15 словаў у назоўным склоне, напісаных праз коску ў радок прапіснымі літарамі. Аптымальны аб’ём тэксту рэферата 1500 – 2000 друкаваных знакаў (прыкладна адна старонка). Тэкст рэферата павінен адлюстроўваць тэму, прадмет, характар і мэту работы, метады даследавання, навізну атрыманых вынікаў, магчымасці ўкаранення рэкамендацый у практыку.

Змест работы адлюстроўвае яе структуру, у ім падаюцца з указаннем старонак уводзіны, загалоўкі глаў і параграфаў, або раздзелаў і падраздзелаў, заключэнне, спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры і дадаткі.

Ва уводзінах раскрываецца актуальнасць абранай тэмы, фармулюецца мэта і задачы даследавання, даецца кароткая характарыстыка аб’екта даследавання, аналізуецца ўзровень тэарэтычнай распрацоўкі праблемы, яе навізна, праводзіцца крытычны агляд сучаснага асвятлення даследуемай тэмы ў літаратурных і іншых крыніцах, абагульняюцца і ацэньваюцца пункты гледжання розных аўтараў па тэме даследавання, падаюцца выкарыстаныя ў дыпломнай рабоце метады вырашэння пазначаных праблем.

Асноўная частка дыпломнай работы можа складацца з 2-х або 3-х глаў па некалькі параграфаў у кожнай, або з 2-х – 3-х раздзелаў, якія падзяляюцца на падраздзелы. Аб’ём дыпломнай работы прыкладна 50-60 старонак друкаванага тэксту, выкананага праз 1,5 міжрадковых інтэрвалы. Яна павінна быць збрашуравана ў цвёрдай вокладцы.

Дыпломная работа за месяц да вызначанага тэрміну абароны прадстаўляецца на кафедру з водгукам навуковага кіраўніка. На пасяджэнні кафедры адбываецца папярэдняя абарона дыпломнай работы, на падставе якой прымаецца рашэнне аб яе гатоўнасці да допуску да абароны. На падрыхтаваную дыпломную работу даецца рэцэнзія аднаго з прафесараў ці дацэнтаў факультэта.