Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК_История Древней Греции и Древнего Рима_Корз...doc
Скачиваний:
38
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
1.23 Mб
Скачать

Стаpажытнейшыя цывiлiзацыi эгеiды. Гамеpаўская гpэцыя (II тыс. Да н.Э. – IX ст. Да н.Э.).

Племянны свет дунайскага рэгiёна i Балканскай Грэцыi ў III тысачагоддзi да н.э. Асаблiвасцi матэрыяльнай культуры эпохi бронзы ў Эладскiм, Кiкладскiм i Мiнойскiм арэалах.

Узнiкненне першай еўрапейскай цывiлiзацыi на Крыце. Яе археалагiчныя даследаваннi. Лiнейнае пiсьмо i яго вывучэнне. Змест пiсьмовых дакументаў з Кноскага палаца. Характар крыцкай дзяржаўнасцi. Палацавая гаспадарка i сацыяльныя адносiны. Гандлёвыя i дыпламатычныя адносiны Крыта з Егiптам i дзяржавамi сiра-фiнiкiйскага ўзбярэжжа. Выяўленчае мастацтва i рэлiгiя крыцян. Прычыны заняпаду Мiнойскай цывiлiзацыi.

Ахейская Грэцыя ў II тыс. да н.э. Гарадскiя культуры Мiкен, Тырынфа, Пiласа, Фiў i Афiн. Гiсторыя iх археалагiчнага даследавання. Царскiя грабнiцы. Пiсьмовыя помнiкi Пiласа. Характар эканомiкi i сацыяльных адносiн у Пiласкай дзяржаве.

Уздым Мiкенскага царства ў XIV–XIII ст. да н.э. Знешнiя кантакты мiкенскiх цэнтраў. Малаазiйскае царства Троя. Гiсторыя яго ўзнiкнення i росквiту па мiфалагiчных паданнях i дадзеных археалагiчнай навукi. Траянская вайна i яе ўплыў на грэчаскi мiр. Прычыны заняпаду Ахейскай Грэцыi.

Племянны свет паўночна-балканскага рэгiёну ў канцы II тыс. да н.э. Напрамкi i галоўныя этапы перамяшчэння дарыйцаў. Pассяленне грэчаскiх пляменаў у Балканскай Грэцыi i на заходнiм узбярэжжы Малой Азii.

Узнiкненне адзiнай гаспадарча-палiтычнай зоны ў басейне Эгейскага мора.

Грэцыя ў X–IX ст. да н.э. Адлюстраванне ў паэмах Гамера гiстарычных падзей. Асваенне грэкамi жалеза. Асаблiвасцi развiцця гаспадаркi. Сацыяльна-палiтычная структура.

Фаpмipаванне гpэчаскiх полiсаў. Вядучыя полiсы пелапанэса.

Утварэнне сацыяльна-класавага грамадства. Тэхнiчны прагрэс i рост гаспадарчага вопыту. З'яўленне прыватнай ўласнасцi, элементаў таварнай гаспадаркi. Адлюстраванне сельскай гаспадаркi i гандлю, сацыяльных адносiн Гесiедам у паэме "Праца i днi". Утварэнне дзяржавы ў форме полiсу.

Прычыны, асноўныя напрамкi вялiкай грэчаскай каланiзацыi. Мiтраполii Халкiдыка, Мегары, Карынф, Мiлет. Адносiны калонiй з мясцовым насельнiцтвам.

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў i ранняя грэчаская тыранiя, яе роля ў фармiраваннi полiсу. К.Маркс аб антычнай форме ўласнасцi. Паняцце полiсу, грамадзянскага калектыву, абшчыны, грамадства (кайнонii).

Спарта – аграрны полiс. Заканадаўства Лiкурга. Месенскiя войны. Pоля iлотаў у iснаваннi спартанскай ваеннай арганiзацыi. Спартыяты i перыэкi. Грамадская функцыя крыптый. Эфарат, цары, герусiя, апэла. Быт i выхаванне грамадзян.

Утварэнне Пелапанэскага саюзу ў VI ст. да н.э. Карынф – гандлёва-рамесны полiс. Pазвiццё керамiкi, металаапрацоўкi, караблебудавання, гандлю. Дыёлк. Барацьба гандлёва-рамеснiцкай знацi з родавай арыстакратыяй. Тыранiя Кiпселiдаў. Pэформы тырана Перыандра.

Аргас, Сiкiён. Элiда. Заснаванне алiмпiйскiх гульняў. Iх роля ў грамадскiм жыццi.

Полiс у атыцы. Узнiкненне pабаўладальнiцкай дэмакpатыi

Крынiцы па гiсторыi Атыкi VIII–VI ст. да н.э. Pаспад родавага ладу. Pазвiццё рамяства i гандлю. Кiлонава смута. Запiс законаў Драконтам. Pазвiццё прыватнай ўласнасцi. Pоля рэформ Салона ва ўмацаваннi прыватнай ўласнасцi, надзяленне грамадзян правамi i абавязкамi. Унiкненне рабаўладальнiцкай дэмакратыi. Сацыяльна-палiтычная барацьба пасля законаў Салона.

Pэформы тырана Пiсiстрата. Яго ўнутраная i знешняя палiтыка. Сувязi з Лiдыяй i Егiптам. Грамадзянская вайна ў Афiнах пры умяшаннi Спарты. Выгнанне Гiпiя. Pазвiццё дэмакратыi Клiсфенам.