Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

62. Праваслаўная царква ў другой палове хііі - хvі ст., яе месца ва ўнутранай і знешняй палітыцы вялікіх князёў літоўскіх. Крызіс праваслаўнай царквы.

Канчатковае адасабленне праваслаўнай царкоўнай арганізацыі ВКЛ ад маскоўскай адбылося ў 1458 г. 3 гэтага часу на ўсходнеславянскіх землях сталі дзейнічаць дзве асноўныя арганізацыі праваслаўнай царквы, з якіх адна захоўвала традыцыйную назву — «мітраполія Кіеўская і ўсяе Русі» (іншы раз яна называлася «Мітраполія Кіеўская, Галіцкая і ўсяе Русі»), а другая з 1461 г. стала называцца мітраполія «Масквы і ўсяе Русі». Епархіяльная структура праваслаўнай царквы ВКЛ ў асноўным усталявалася ў XVXVI стст. У XVXVI стст. праваслаўная царква вяла барацьбу супраць пашырэння ўплыву каталіцкай царквы ў ВКЛ. Пачынаючы з Ягайлы, праваслаўная знаць, роўна як і духавенства, паступова стала губляць свае пазіцыі ў ВКЛ, чаму асабліва садзейнічаў Гарадзельскі прывілей 1413 г. Але, улічваючы, што большасць насельніцтва ВКЛ складалі праваслаўныя, вялікія князі ў дачыненні да праваслаўнай царквы прытрымліваліся пераважна талерантнай (цярпімай) палітыкі. У XVXVI стст. быў выдадзены шэраг прывілеяў, якія ўраўноўвалі праваслаўных феадалаў з католікамі (прывілеі Жыгімонта Кейстутавіча 1434 г., Жыгімонта-Аўгуста 1563 г.).

Становішча праваслаўнай царквы значна пагоршылася пасля Берасцейскай уніі 1569 г., у выніку якой узнікла уніяцкая царква. Большасць праваслаўных епіскапаў на чале з мітрапалітам перайшла ва уніяцтва.

Паслабленне пазіцыі праваслаўнай царквы і яе крызіс ў 2-й палове 16 ст.

ПРЫЧЫН:

1) У асноўным праваслаўнымі была сярэдняя і дробная шляхта. Праваслаўныя не засядалі ў вялікакняжацкай радзе. Святары праваслаўнага веравызнання не трапілі і ў Сенат Рэчы Паспалітай.

2) традыцыйнасць і неўспрыяцце перамен, што адбываліся ў свеце. Мова пропаведзяў заставалася царкоўна – славянская, якая была незразумела прыхаджанам.

3) невысокі ўзровень адукацыі праваслаўных святароў. Праваслаўная царква мела толькі брацкія і прыходскія школы. Шляхта, якая імкнулася да асветы ехала на Захад за вышэйшай адукацыяй.

З Захаду на Беларусь пачалі пранікаць ідэі Рэфармацыі ў сяр. 16 ст.

63. Распаўсюджанне каталіцызму на беларускіх землях да канца XV ст. Рост уплыву каталіцкай царквы на Беларусі. Ідэя рэлігійнай уніі ў хііі – першай палове xvі ст.

У адрозненне ад праваслаўя распаўсюджанне каталіцызму ў Беларусі і ва ўсім ВКЛ пачалося значна пазней і прайшло два этапы:

1) сярэдзіна XIII ст.— 1385 г. (Крэўская унія) Насадзіць каталіцызм у ВКЛ спрабавалі Лівонскі ордэн, Ватыкан, Польскае каралеўства. Без поспехаў. Перашкодзіла барацьба з крыжакамі і дазвол велікакняжацкай ўлады на пераход у праваслаўе тым членам кіруючай дынастыі якія мелі там свае асноўныя ўладанні.

2) канец XIV ст.— 1596 г. (Берасцейская унія).

У канцы XIV ст. кіруючыя колы ВКЛ схіліліся ў бок каталіцызму, таму што ён дазваляў устанавіць і ўмацаваць саюзніцкія адносіны з Польшчай. Польскае каралеўства ў той час было моцнай дзяржавай, разам з якой ВКЛ магло паспяхова супрацьстаяць Лівонскаму ордэну ў Прыбалтыцы. Каталіцызм быў выкарыстаны таксама як сродак сацыяльнай, палітычнай, а ў пэўнай ступені і этнічнай кансалідацыі літоўскіх феадалаў ВКЛ. Такім чынам, на другім этапе распаўсюджання каталіцызму ў ВКЛ гэтай справай актыўна займаліся кіруючыя колы самога Княства.

усталяванне каталіцызму ў ВКЛ, у тым ліку ў Беларусі, адбылося вельмі хутка. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічала знешнепалітычная сітуацыя, якая прымушала ВКЛ шукаць саюзу з Польшчай. Але разам з тым велікакняжацкая ўлада не магла не ўлічваць інтарэсаў праваслаўнай царквы, паколькі ў XIV—XV стст. праваслаўе спавядала большасць насельніцтва ВКЛ.